СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Конкурс эрудытаў "СЛОВА РОДНАЕ – ВЕЧНАСЦІ СЛЕД"

Нажмите, чтобы узнать подробности

ТЭМА:  СЛОВА РОДНАЕ – ВЕЧНАСЦІ СЛЕД        

МЭТА:

  • навучыць падлеткаў самастойна думаць і разважаць, выказваць уласнае стаўленне да роднага слова, перадаваць эмоцыі і пачуцці;
  • садзейнічаць фарміраванню моўнай культуры, выхаванню высокіх маральных якасцей асобы.

АБСТАЛЯВАННЕ: выстава кніг, выказванні вядомых людзей пра мову, партрэты беларускіх     

                            пісьменнікаў, прэзентацыя.

Просмотр содержимого документа
«Конкурс эрудытаў "СЛОВА РОДНАЕ – ВЕЧНАСЦІ СЛЕД"»



Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

П. Панчанка.

ТЭМА: СЛОВА РОДНАЕ – ВЕЧНАСЦІ СЛЕД

МЭТА:

  • навучыць падлеткаў самастойна думаць і разважаць, выказваць уласнае стаўленне да роднага слова, перадаваць эмоцыі і пачуцці;

  • садзейнічаць фарміраванню моўнай культуры, выхаванню высокіх маральных якасцей асобы.

АБСТАЛЯВАННЕ: выстава кніг, выказванні вядомых людзей пра мову, партрэты беларускіх

пісьменнікаў, прэзентацыя.



ХОД МЕРАПРЫЕМСТВА

Чытальник : Я гэта люблю падарожжа,

З якім і зраўняцца не можа

Вандроўка ў любыя Таўрыды –

У казачныя краявіды.

А гэта вандроўка праз сёлы,

Праз край мой шырокі, вясёлы,

Бясконцыя нівы, дубровы –

У маю беларускую мову.

У родную мову, якая

Усімі вясёлкамі ззяе,

Смалістымі пахне лясамі,

Жывымі звініць галасамі.

О, колькі яшчэ не адкрыта

Адценняў у ёй і блакіту

Патрэбных народу, паэтам,

Каштоўнай руды, самацветаў!

Максім Танк.

Вядучы 21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 9 гадоў таму.

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

На працягу 9 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак.

Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

Вядучы: Сёння мы з вамі зробім падарожжа па неабсяжнай краіне Мовазнавіі, уладарка якой – каралева Мова. У адрозненне ад многіх казачных каралёў, яна не хавае свае багацці ад людзей, а, наадварот, шчодра дорыць іх кожнаму, хто толькі захоча іх мець. Колькі скарбаў мы з вамі адкрыем на гэтай сустрэчы залежыць ад вас. А кошт вашых ведаў будзе ацэньваць журы (прадстаўленне членаў журы). А цяпер пачынаем адборачны тур. За кожны правільны адказ налічваецца 1 бал.

ПЫТАННІ АДБОРАЧНАГА ТУРА

Дзе старэйшы саступае месца малодшаму? (У алфавіце).

Назавіце словы, якія маюць сто зычных. (Стог, стол, стон, стоп, стос).

Назва якога дрэва складаецца з трох аднолькавых галосных і трох аднолькавых зычных? (Баабаб).

Якія дзве літары можна з’есці? (А-М).

У назве якой дзяржавы на канцы тры Я? (Аўстрыя).

Якія дзве літары называюць эпоху? (Э-Ра).

Чым канчаецца тыдзень? (літарай Ь).

Што у сярэдзіне вішні? (літара Ш).

Ёсць у азёрах і рэках, а ў акіянах няма; ёсць у дрэвах і травах, а ў кветках няма? (літары Р).

Які горад лётае? (Арол).

З якой рэчкі можна нарваць галінак? (Ветка).

Які часопіс у лесе знойдзеш? (“Вожык”).

Якую частку слова заўсёды знойдзеш у зямлі? (корань).

Які ваўчок ніколі не вые? (цацка).

Гасцінец, які нельга прывесці ў падарунак? (дарога).

Якога месяца не знойдзеш у календары? (13).

Шар, які нельга ні надзьмуць, ні пакаціць? (зямны).

Якія быкі не пасуцца? (сузор’е “Овен”, “Цялец”).

Які горад салодкі? (Ізюм).

Што можна захоўваць, нікуды не схаваўшы? (памяць).

Які касяк не зробіць самы спрактыкаваны сталяр? (птушыны).

Куды нясуць вахту? (нікуды).

Якую соль нельга растварыць? (ноту).

Ці можа закіпець чайнік, які падвешаны над полымем? (не, калі ў ім няма вады).

Якія займеннікі паказваюць на чысціню рук? (вы-мы-ты-я).

Вядучы: Адборачны тур скончыўся. Слова за журы.... Самых эрудыраваных прашу заняць месцы за столікамі. З чаго пачыналася калісьці мова? З таго, што чалавек пачаў называць усё, што бачыў вакол сябе, у прыродзе і грамадстве: прадметы і з’явы, дзеянні і стан.

Чытальнік

Ідзі, народзе ўваскрэслы,

Да светлай прышласці ідзі,

З пісьменствам, гэтай сілы новай,

Шчаслівы лёс сабе знайдзі!

( С. Міхалоўскі)



КОНКУРС “І ЎСЁ МІЛАГУЧНА ДЛЯ СЛЫХУ МАЙГО”

1 Пазнай слова па гуках:

Першы гук – глухі, зацвярдзелы, свісцячы;

Другі гук – галосны;

Трэці гук – санорны, зацвярдзелы;

Чацвёрты гук – глухі, цвёрды, заднеязычны.

Вядучы: адказы здайце журы.

2 У літаратуры існуе цікавая паэтычная форма – таўтаграма. Так называецца тэкст, у якім усе ці амаль усе словы (за выключэннем прыназоўнікаў, злучнікаў) пачынаюцца на тую самую літару. Першую чыстую таўтаграму надрукаваў у 1975 г. Рыгор Крушына.

СПЕВЫ СНЯЖЫНАК

Смутак спякотны.

Слухаю спевы сняжынак.

Стогне сухотны

Сіплы суглінак.

Сівер спакоем

Сцішаны , сушыць смужынкі.

Срэбным сувоем

Сцеле сняжынкі.

Спевы сняжынак.

Сонца сівое сумуе.

Сёння спачынак

Сад салютуе.

Сэрца спавіта

Спутам сакрэтных сняжынак:

Сны сэленіта,

Спевы сняжынак.

Прыдумайце сказ, каб усе словы пачыналіся з літары с

Вядучы: адказ здайце журы.

Беларуская мова меладычная, жывапісная. Гэта дасягаецца за кошт фанетычных сродкаў.

Які мастацкі прыём, заснаваны на фанетычных сродках, выкарыстаны ў наступных радках?

Цішыня агартае мне душу.

Вецярок прыдарожную грушу

Ледзьве чутна варуша-калыша,

Міла бомы смяюцца ў цішы,

Ціха срэбрам грукае крыніца.

Добрай ночы, зара-зараніца! ( М. Багдановіч)

Вядучы:адказы здайце журы

Чытальнік: Аб сабе сказаць хачу:

Усе прадметы я лічу.

Няма часу адпачыць:

Кожны просіць палічыць –

Колькі іх, каторы ён?

Лічбы – працы маёй плён. (Лічэбнік)

Вядучы: Адгадалі? Правільна. Гэтай часціне мовы будзе прысвечана наступнае заданне.



КОНКУРС “ЛІЧЭБНІК”

Ці ведаеце вы, што лічэбнікі часам гуляюць у хованкі, адшукаць іх бывае не так проста. Вам неабходна ўзброіцца...ўвагай. (памочнік раздае карткі з заданнем). На выкананне гэтага задання даецца 3 хвіліны. Час пайшоў. А балельшчыкам я прапаную палічыць “Сем семярэй, сямёра свіней, свінка, свінчын брат і сямёра парасят”. Колькі ўсяго? (Адказ: 65).

Картка з заданнем

Колькі лічэбнікаў у наступных сказах? Прачытайце іх і падкрэсліце, колькі лічэбнікаў вы знайшлі ў кожным сказе. 1 бал даецца за кожны лічэбнік.

1) Астап з Васем абедзвюма рукамі трымаліся за борт трохтонкі. 2) Адвакат прыехаў без затрымкі ў чатыры гадзіны. 3) Петрык, цябе бацька кліча: ты рыбу з ім пойдзеш лавіць удвух. 4) На стале ляжаў пачаты рыбны пірог. 5) Вазьмі паднос там, прынясі дзесяць шклянак авару шыпшыны. 6) Сёння гэта ўжо дваццаты наведвальнік – сапраўднае нашэсце! 7) Схадзі на Прыпяць, дастань два вядры вады і пастаў іх у падвал. 8) Барадзін трымаўся проста, і мы патроху адважыліся на жарты з ім, старэйшым на восем гадоў. 9) Паставяць два, калі зноў не будзем ведаць, дзе вяцічы жылі, дзе радзімічы. 10) Не хвалюйцеся: ніякай пошасці з імі не здарылася! Проста адмахалі трыццаць вёрст адразу, патаміліся і спяць на двары ў цяньку.

Вядучы: Калі ласка, ўсё, што вы палічылі аддайце на праверку (памочнік збірае карткі і аддае іх членам журы).Карысную інфармацыю па беларускай граматыцы, а таксама цікавыя моўныя гульні, тэсты, гісторыі і жарты вы знойдзеце ў кнігах і артыкулах змешчаных на нашай кніжнай выставе. А зараз я прадастаўляю слова членам журы. Журы падводзіць вынікі за 2 (два) заданні.



КОНКУРС “ПЕРШАПАЧАТКОВАЕ АСНОЎНАЕ ЗНАЧЭННЕ”

Чытальнік: Каля нары мышынай кошка

Уселася ў чаканні ўдачы.

Папільнавала гэтак трошку

Дый забрахала па сабачы.

А мыш падумала, пачуўшы:

“Дзе ёсць сабака – кот ні блізка!”

І з норкі выскачыла тут жа

І дачакала ўдачы кіска!

Пахрубустала з асалодай.

І пір закончыла высновай:

“Як добра ўсё-такі валодаць

Хаця б адной замежнай мовай! Ніл Гілевіч.

Вядучы: Я лічу, што гэта “гаў” кошка проста запазычыла. У беларускай мове такіх слоў шмат. Адны з іх трапілі ў нашу лексіку даўно, такія як булка, праца, сукенка, грамата; другія – зусім нядаўна: інтэграцыя, плюралізм, цінэйджэр. А ці ведаеце вы іх першапачатковае асноўнае значэнне? Гэтаму і прысвечаны наш наступны конкурс. Умовы гульні такія: я называю першапачатковае асноўнае значэнне і з якой мовы да нас яно прыйшло, а вы – слова. За правільны адказ налічваецца 1 бал. Слухайце уважліва, адказвае той, хто першы падняў руку. Калі адказ няправільны, яшчэ 1 удзельнік можа паспрабаваць адказаць на пытанне. Можна выкарыстаць падказку, але за яе здымаецца 0,5 бала. Калі за дзве папыткі ніхто з эрудытаў не назваў правільна слова, пытанне перадаецца аднаму з балельшчыкаў, які раней за ўсіх падняў руку. (за гэтым сочыць памочнік вядучага).

Пытанні да конкурса

Слова прыйшло да нас з цюркскай мовы і азначае “чорны камень”.(Падказка: ёсць у кожнага школьніка). Адказ: карандаш.

Слова прыйшло да нас з лацінскай мовы і літаральна азначае “адзеты ў белае”. (Падказка: слова папулярнае ў спорце, навуцы, палітыцы). Адказ: кандыдат. У старажытным Рыме суіскальнік дзяржаўнай пасады надзяваў белую тогу.

Слова прыйшло да нас з грэчаскай мовы і азначае “мастацтва ўпрыгожваць”. (Падказка: большая палова яе прыхільнікаў – жанчыны). Адказ: касметыка.

Слова прыйшло да нас з англійскай мовы і літаральна азначае “петушыны хвост”. (Падказка: ужываецца часцей у кропках грамадскага харчавання, радзей - у хатніх умовах). Адказ: кактэйль.

Слова прыйшло да нас з французскай мовы і азначае “чэрап”, “шлем”. (без падказкі). Адказ: каска.

Слова прыйшло да нас з японскай мовы і літаральна азначае “голымі рукамі”.(Падказка: спартыўная лексіка). Адказ: каратэ.

Слова прыйшло да нас з італьянскай мовы і азначае “бег”, “жыццёвы шлях”, “поле дзейнасці”. (Падказка: слова звязана з чалавекам і яго прафесійнай дзейнасцю). Адказ: кар’ера.

Слова прыйшло да нас з лацінскай мовы і азначае “узорны”, “першакласны”. (Падказка: слова выкарыстоўваецца ў літаратуры, мастацтве). Адказ: класіка.

Слова ўзята з грэчаскай мовы і літаральна азначае “месца для бега у Сусвет”. (Падказка: першымі яго выкарысталі рускія). Адказ: касмадром.

Слова прыйшло да нас з лацінскай мовы і азначае “мноства”. (Падказкі няма). Адказ: копія.

Вядучы: Пытанні скончыліся. Быць больш дасведчанымі ў беларускай мове вам дапамогуць слоўнікі (пералічыць), якія прадстаўлены на кніжнай выставе Склалі іх даследчыкі, рупліўцы роднага слова – беларускія мовазнаўцы. Пра іх жыццё і дзейнасць у бібліятэцы таксама ёсць матэрыялы. А цяпер слова прадастаўляецца журы. (Выступленне журы).



КОНКУРС “ПАПАЦЕЙ, ГРАМАЦЕЙ”

Вядучы. Наступная рубрыка нашага конкурсу “Папацей, грамацей”.

1 Запішыце слова, якое вымаўляецца наступным чынам: [ пац’ц’ашка]

2 У слове “дыскусія” можна зрабіць дзве арфаграфічныя памылкі. Назавіце правілы, на якія можна зрабіць памылкі.

3 Назавіце спосаб, які можа дапамагчы пазбегнуць памылаку ў словах тыпу дыскусія, мемуары, красводд пры напісанні сачынення ці пераказу?

4 Вызначце “чацвёртае лішняе”. Растлумачце выбар.

Дзявяты, схітрыць, лётчык, падарожжа.

Вядучы: слова прадстаўляецца журы.

Чытальнік: Нізашто не скажаш ніколі,

Лепш не выкажаш радасці, болю

У адзіным, адным толькі слове,

Як на мове сваёй, роднай мове. (А. Дзеружынскі)



КОНКУРС “ЛІТАРАТУРНЫ”

Вядучы: Мова цесна звязана з літаратурай. Наступны конкурс “Літаратурны”

1. Закончыце афарызм: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай..” Хто яго аўтар? “

( “каб не ўмёрлі” Ф. Багушэвіч)

2. Прачытайце наступныя радкі па-беларуску:

О детства уголок мой милый!

С тобой расстаться я не в силах!

(Мой родны край, як ты мне мілы!

Цябе забыць не маю сілы!)

3. Дзе і на якой мове М. Гусоўскі напісаў “ Песню пра зубра”? (у Рыме на лацінскай)

4. Як называецца раман- перасцярога пра бюракратызацыю грамадства ў савецкі час? Хто яго аўтар? ( А. Мрый “ Запіскі Самсона Самасуя”)

5. “ Згубіла сваё месца ў жыцці. Дык навошта жыць? М. Гарнова”.

Хто пісаў пра беларускую Ганну Карэніну 20-х гг. ХХ ст. ( М. Зарэцкі “Кветка пажоўклая”)

6. “Кожную пасудзіну паасобку ён рабіў натхнёна ад пачатку да канца. Майструючы, ён не думаў ні аб чым іншым, як аб сваёй рабоце. Забываў аб ядзе, аб сне. Нікому, апрача жонкі, не можна было глядзець, як ён майструе. Прафесія майстра, аўтар і назва твора ( “Бондар” З. Бядуля)

Чытальнік: Палюбіў я кнігу шчыра.

Гэта мой зямны маяк

Мне сустрэча з ёю міла,

Без яе мне аніяк.

Час дзяцінства, час юначы,

Светлай зоркаю ляці!

Кніга – лепшы мой дарадчык,

Добры сябар у жыцці. І.Цітавец.



КОНКУРС “ЛАНЦУЖОК ЧЫТАННЯ”

Вядучы: Значэнне роднай мовы, роднага слова для чалавека падкрэсліваецца ў шмат якіх творах беларускіх пісьменнікаў. Бо родная мова – гэта не толькі сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і сродак выяўлення душы чалавека, і знак яго прысутнасці на зямлі. Родная мова – гэта адвечны голас Радзімы. Таму наша апошняе заданне звязана з беларускай паэзіяй. Давайце разам па чарзе ланцужком і па радку ўспомнім верш “Родная мова” Максіма Танка. Чытанне пачынае эрудыт самы крайні злева, а канчае – самы крайні справа і гэтак далей па ланцужку. За кожны правільна прачытаны на памяць радок налічваецца 1 бал. (чытаецца верш “Родная мова”).

Вядучы: Пазнаёміцца з мовай беларускіх пісьменнікаў можна ў нашай бібліятэцы, некаторыя творы рознага жанру змешчаны на кніжнай выставе . А зараз для падвядзення вынікаў нашага конкурсу слова прадастаўляецца журы.(выступленне журы).

Вядучы: Вось і скончылася наша падарожжа па краіне Мовазнавіі. Ці спадабалася яно вам? Ці хочацца вам ад сваіх бацькоў і сяброў чуць роднае слова штодзённа? Ведайце, сёння беларуская мова стала элітарнай, бо на ёй размаўляюць высокаадукаваныя людзі: літаратары, мастакі, некаторыя дзеячы навукі. Яны не саромяцца яе сялянскага паходжання. Яшчэ ў 1910 годзе на міжнароднай канферэнцыі ў Парыжы па мілагучнасці беларуская мова была пастаўлена на 2 месца пасля італьянскай. Такой мовай можна і неабходна ганарыцца.

Чытальнік: Слова роднае –

Крыж над парогам,

Слова роднае –

Вечнасці след.

Слова роднае

Змалку –

Ад Бога,

Ад зямлі,

Што радзіла на свет. Мікола Чарняўскі.




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!