СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Класная гадзіна "Зберагаеце? Зберагаем. Зберажом!

Нажмите, чтобы узнать подробности

Дадзеная распрацоўка можа выкарыстоўвацца ў любым класе

Просмотр содержимого документа
«Класная гадзіна "Зберагаеце? Зберагаем. Зберажом!»

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Астрошыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна"


















Сцэнарый класнай гадзіны

7 клас


Зберагаеце? Зберагаем. Зберажом!”





Аўтар: Бельская Іна Сяргееўна,

настаўнік геаграфіі, беларускай мовы і

літаратуры





Астрошыцы, 2019

Тэма занятка: “Зберагаеце? Зберагаем. Зберажом!”

Мэта: выхоўваць асобу, якая цікавіцца паблемамі акаляючага асяроддзя, разумее значнасць энергазберажэння

Задачы:

1) павысіць узровень ведаў, уменняў і навыкаў вучняў па пытаннях беражлівых і эканомных адносін да рэсурсаў, пытаннях энергазберажэння;

2) пераканаць вучняў у магчымасці і неабходнасці іх асабістага ўдзелу ў вырашэнні праблем энергазберажэння ;

3) садзейнічаць развіццю ў вучняў пачуцця адказнасці, самастойнасці, упэўненасці, уважлівых адносін да прыроды.

Абсталяванне: камп’ютар, мультымедыйная ўстаноўка, карткі з заданнямі.

Эпіграф:

“Усялякі марнатравец – вораг грамадства, усялякі беражлівы чалавек – дабрадзей”

А. Сміт

“Беражлівасць, руплівасць, акуратнасць і эканомія павінны стаць спосабам жыцця беларусаў”

А.Р. Лукашэнка

Ход занятка

1. Арганізацыйна-матывацыйны момант (псіхалагічны настрой на працу)

У класе выключана святло, завешаны вокны, запалены тры свечкі

Настаўнік. Добры дзень! Я рада вітаць вас на нашым занятку. Скажыце, ці не здаецца пачатак нашага ўрока вам незвычайным? А незвычайны ён таму, што мы з вамі апынуліся ў будучым. Спачатку ў 2065 годзе (затушваецца адна свечка), потым у 2075 (затушваецца другая свечка), а потым у 2285 (затушваецца трэцяя свечка). Скажыце, што здарылася? Паступова закончыліся паліўныя рэсурсы (Якія? нафта, газ, вугаль). Ну і як гэта паўплывала на наша жыццё? А ці можна гэтага пазбегнуць? І так, вяртаемся ў 2019 год.

2.Паведамленне тэмы і мэты ўрока

Настаўнік. Сёння мы з вамі пагаворым на вельмі важную і актуальную тэму. Агучыць яе я прапаную вам самастойна. Для гэтага неабходна адказаць на мае пытанні і з пачатковых літар вашых адказаў скласці слова, якое і будзе тэмай нашага ўрока.

1. Падбярыце сінонім да слова беражлівасць (эканомія);

2. Крыніца энергіі і сыравіна для прамысловасці, вытворчасці пластмасы і лекаў. “Чорнае золата” (нафта);

3. Мацярык, на якім размешчана Рэспубліка Беларусь (Еўразія);

4. Найбольш разумны спосаб, мэтазгодны (рацыянальны);


5. Натуральная сумесь газападобных вугляродаў, якая ўтвараецца ў недрах Зямлі, адносіцца да карысных выкапняў, выкарыстоўваецца для атрымання энергіі. “Блакітны аганёк” у кватэры (прыродны газ);

6. Якая электрастанцыя будуецца ў Беларусі ў 18 км ад пасёлка Астравец (Гродненская вобласць) (атамная);

7. Дапоўніце сказ: “Асноўная наша задача - … прыродныя багацці для наступнага пакалення” (зберагчы);

8. Паліва для аўтамабіля (бензін);

9. Частка свету, дзе знаходзіцца Рэспубліка Беларусь (Еўропа);

10. Падбярыце беларускі адпаведнік да рускага слова “старательность, усердие” (руплівасць);

11. ¼ частка цяпла губляецца праз шчыліны, па-гэтаму мы яго ўцяпляем, аклейваем (акно);

12. Самае дарагое, што ёсць у чалавека (жыццё);

13. Месца, прадпрыемства, дзе адбываецца вытворчасць электрычнай энергіі (электрастанцыя);

14. Стан ніжняй часткі атмасферы ў дадзены момант, у дадзеным месцы (надвор’е);

15. Від транспарту, па якім нафтапрадукты дастаўляюцца спажыўцу (нафтапровад);

16. Падбярыце да беларускага слова “натуральны” рускі адпаведнік (естественный).

3. Гутарка

Настаўнік. Што мы разумеем пад энэргазберажэннем?

Энергазберажэнне -гэта рацыянальнае выкарыстанне энергіі

Большасць з нас чула пра год беражлівасці. Калі не, то нагадаю, што годам беражлівасці ў Беларусі быў абвешчаны 2013 год. Што мы зможам зберагчы? Ды і наогул, што гэта такое?

Пачну з прыказкі: "Той, хто не нагінецца за шпількай, не заслугоўвае і залатога". Гэтая прыказка актуальная ў тым ключы, што не варта ўспрымаць беражлівасць толькі ў кардынальным маштабе. Як, напрыклад, гадзіна Зямлі, калі выключаюць святло на гадзіну. Гэта прыносіць пэўную карысць, але куды важней старацца ў плыні ўсяго года беражліва ставіцца да таго, чым мы карыстаемся. Вось яшчэ вызначэнне ў падтрымку гэтай думкі: Беражлівасць - якасць характару чалавека, якая дапамагае шляхам захавання малога дасягнуць большага.

Беражлівасць - не заўсёды эканомія, як інтэрпрэтуюць многія. Несумненна, эканомія - гэта сінонім, але лепш казаць аб беражлівасці як аб разумным карыстанні рэсурсамі. Якія рэсурсы мы можам берагчы? Давайце не будзем думаць на высокім дзяржаўным узроўні, для гэтага ёсць іншыя людзі, а пагаворым аб тым, што мы самі можам зрабіць. Тут можна казаць пра элементарную беражлівасць вады, святла, цяпла. Не думайце, што вы нічога не вырашаеце. Ваш ўклад вельмі важны як для вас саміх, так і для грамадства ў цэлым

4.Фарміраванне новых ведаў і спосабаў дзейнасці

Настаўнік. Аднак, перш, чым пачаць гаварыць пра энергазберажэнне ў вашай сям’і, давайце праверым, наколькі вы беражлівыя. У гэтым нам дапаможа тэст.

  1. Выкананне тэставага задання (гл. дадатак №1).

Тлумачэнне вынікаў

  1. Прагляд відэафільма “Energy, let´s save it!

Вучні дзеляцца на дзве каманды. Кожнай камандзе даецца заданне: “Знайсці як мага больш памылак у паводзінах герояў”

(Магчымыя адказы: шмат святла, адчыненыя вокны, пры чыстцы зубоў уключаны кран, пры размове па тэлефоне не выключана вада, выходзіць з памяшкання, пакінуўшы ўключанымі святло, кран, радыё, аддаюць перавагу ванне замест душа, пры гатаванні ежы каструлі не закрыты крышкамі, дно каструлі меншае чым полымя і г.д.)

  • Як вы лічыце, ці задумваецца гэта сям’я пра энергазберажэнне?

  • Што б вы ім прапанавалі?

  • Ці выхавалася гэта сям’я? Якія меры яны прынялі?

  • А ці зможаце вы так зрабіць?

ФІЗКУЛЬХВІЛІНКА. Можна берагчы і прыроду, можна берагчы свае нервы або сям'ю, можна берагчы здароўе або капіталы. Што асабліва важна, так гэта зберагчы час! Яго ніколі не бывае шмат, і кожная хвіліна, якую вы праводзіце перад тэлевізарам, камп’ютарам, можа ператварыцца ў хвіліну, якую вы падарыце сваёй сям'і, сваім сябрам ці самому сабе. Зрабіце гімнастыку для вачэй за гэтую хвіліну і ўявіце, што б вы маглі зрабіць для сваёй сям’і за такі кароткі, але важны час.


  1. Праца з калькулятарам па разліку аплаты за выкарыстаныя кілаваты (вучні працуюць на камп’ютарах з доступам у інтэрнэт) (гл. дадатак 2)

Настаўнік. Я прасіла вас, запытацца ў бацькоў, колькі кілават электраэнергіі вы спажываеце за месяц. Зараз вы самі, карыстаючыся калькулятарам па разліку аплаты за выкарыстаныя кілаваты, зможаце паглядзець колькі ваша сям’я траціць грашовых сродкаў на аплату электраэнергіі.

- карыстаючыся алгарытмам дзеяння (гл. дадатак №3), выканайце заданні

- Скажыце, што б вы маглі купіць за гэтыя грошы?


5.Рэфлексійна-ацэначны момант

Настаўнік. Наш занятак заканчваецца. Спадзяюся, што кожны з вас атрымаў новую і карысную інфармацыю, якая дапаможа вам у жыцці. Для падвядзення вынікаў нашай працы прапаную дапоўніць наступныя сказы:

Для таго, каб зберагчы электраэнергію:

  • неабходна ўмець…

  • неабходна ведаць…

  • трэба дзейнічаць

  • трэба імкнуцца…


6. Падвядзенне вынікаў урока

Настаўнік. Адной з задач дзяржаўнай палітыкі на сучасным этапе з’яўляеццаў эканамічнае выкарыстанне расходаў цяпла, электраэнергіі і другіх рэсурсаў, што павінна стаць нормай для кожнай беларускай сям’і і кожнага чалавека паасобку

- праца з эпіграфам да ўрока

- складанне памяткі “Спосабы эканоміі электраэнергіі” (гл. дадатак №4) (памятка раздрукоўваецца і раздаецца кожнаму вучню)


























Спіс выкарыстаных матэрыялаў


  1. http://news.tut.by/kaleidoscope/303493.html

  2. http://www.facepla.net/index.php/content-info/video-mnu/289-energy-lets-save-it

  3. http://www.minsk.energosbyt.by/calc/calc.php




































ДАДАТАК №1


Тэст  на зберажэнне энергіі

 

У нашым доме

Так

Не

1

Мы запісваем наша энергаспажыванне

 

 

2

Мы выключаем свет у пакоі, калі выходзім з яго

 

 

3

Пральная машына заўсёды поўнасцю запонена, калі мы яе выкарыстоўваем

 

 

4

Халадзільнік стаіць у прахладным месцы

 

 

5

Мы не ставім мэблю перад абагравальнікамі

 

 

6

Мы пачалі выкарыстоўваць энергазберагальныя лямпачкі

 

 

7

Мы выкарыстоўваем мясцовае асвятленне( настольную лямпу, бра, таршэр)

 

 

8

Мы праветрываем хутка і эфектыўна (каля 5 хвілін)

 

 

9

Мы заклейваем вокны на зіму

 

 

10

Мы завешваем шторай вокны на ноч

 

 

11

Мы закрываем каструлю крышкай, калі гатуем ежу

 

 

12

Мы часта размаражваем халадзільнік

 

 

13

Мы выкарыстоўваем ракавіну ці іншую ёмкасць для мыцця посуду

 

 

14

Мы мыемся пад душам, а не прымаем ванну

 

 

15

Мы ходзім пяшком ці ездзім на веласіпедзе ў школу ці на работу

 

 

16

Мы зніжаем тэмпературу ў памяшканні, калі выходзім.

 

 

17

Мы зніжаем тэмпературу у памяшканні ноччу.

 

 

18

Мы паўторна выкарыстоўваем шкло, паперу, пластык  ці  метал

 

 

19

Мы выключаем камп’ютар, калі ідзём глядзець тэлевізар ці вячэраць, нават калі пазней збіраемся далей на ім працаваць

 

 

20

Падчас працы на камп’ютары выключаем прыборы, якія не выкарыстоўваем, такія як прынтары і сканеры

 

 

21

Мы выключаем тэлевізар з дзяжурнага рэжыму

 

 

 

Складзіце ўсе адказы “Так”, калі ў вас атрымалася:

ад 1 да 5   Вам яшчэ многаму неабходна навучыцца, па-гэтаму пачніце нават зараз.

ад  6 да 10   У ваш шмат добрых звычак, якія могуць выкарыстоўвацца вамі для далейшай работай над сабой

ад 11 да 15    Вы з’яўляецеся добрым прыкладам для астатніх

ад 16  до 20  Хтосьці з вашай сям’і павінен стаць міністрам па ахове прыроды


ДАДАТАК №2


Ссылка на сайт з калькулятарам па разліку аплаты за выкарыстаныя кілаваты

http://www.minsk.energosbyt.by/calc/calc.php






































ДАДАТАК №3


Алгарытм дзеяння


  1. З дапамогай калькультара палічыце, колькі грашовых сродкаў траціць ваша сям’я за электраэнергію ў месяц. Адказ запішыце.

  2. Паменшыце колькасць кілават на 10 і зноў палічыце. Адказ запішыце.

  3. Паменшыце колькасць кілават на 30 і зноў палічыце. Адказ запішыце.

  4. Знайдзіце рознасць паміж першым і трэцім лікам.

  5. Атрыманую рознасць памножце на 12 (месяцаў). Адказ запішыце.

  6. Абмяняйся вынікамі са сваімі аднакласнікамі, злажы атрыманыя лікі.



ВОСЬ СТОЛЬКІ МЫ ЗМОЖАМ СЭКАНОМІЦЬ!!!

































Я – чалавек, Я – цэнтр эканоміі.

Хачу я доўга на зямлі пражыць.

Таму Багаццямі прыроднымі

Мне неабходна даражыць

Павінен я цаніць зямлі дары

Разумна, эканомна, справядліва.

Каб захаваць багацце на вякі,

Павінен я вучыцца эканоміі.











Энергазберажэнне – гэта эканомія электраэнергіі. Ці, іншымі словамі, яе разумнае выкарыстанне















“Усялякі марнатравец – вораг грамадства, усялякі беражлівы чалавек – дабрадзей”

А. Сміт


“Беражлівасць, руплівасць, акуратнасць і эканомія павінны стаць спосабам жыцця беларусаў”

А.Р. Лукашэнка






Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Астрошыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна"




















ПАМЯТКА


СПОСАБЫ ЭКАНОМІІ ЭЛЕКТРАЭНЕРГІІ




Распрацавана вучнямі 7 класа


  1. Выключаць свет, калі ён

не патрэбны.

  1. Своечасова адключаць электрапрыборы.

  2. Не дапускаць работы некалькіх электрапрыбораў без неабходнасці (тэлевізар, камп’ютар, магнітафон).

  3. Адключаць ад сеткі на ноч электрапрыборы.

  4. В ыкарыстоўваць настольныя лямпы, бра – яны забяспечваюць лепшую асвятляльнасць.















  1. Выціраць пыл з лямпачкі, што дазваляе ёй свяціць ярчэй, тады дадатковае асвятленне не спатрэбіцца.

  2. Паступова пераходзіць да выкарыстання энергаэфектыўных флюарэсцэнтных лямпачак.

  3. Часцей размаражваць халадзільнік.

  4. Выкарыстоўваць пральную машыну толькі пры поўнай загрузцы.

  5. Зніжаць тэмпературу памяшкання, калі выходзім з дому, лажымся спаць.



  1. Пры гатаванні ежы, закрываць каструлю крышкай, сачыць, каб полымя не было большым, чым дно каструлі.

  2. Не наліваць ў чайнік многа вады, толькі неабходную колькасць.

  3. Сачыць, каб праз вокны і дзверы не гублялася цяпло.

  4. Зменшыць колькасць спажываемай вады (аддаваць перавагу душу, закрываць краны пры чыстцы зубоў, мыць посуд у ракавіне ці іншай тары)

  5. Расказаць пра гэтыя правілы ўсёй сваёй сям'і







Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!