СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Канспект урока беларускай лiтаратурыў 5 класе (6 год навучання) па праграме першага аддзялення дапаможнай школы Тэма: «Каляда» Мікола Маляўка

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Канспект урока беларускай лiтаратурыў 5 класе (6 год навучання) па праграме першага аддзялення дапаможнай школы

Тэма: «Каляда» Мікола Маляўка

Задачы:

  1. Удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; уменне выразна чытаць верш, фарміраваць веды пра свята "Каляды".
  2. Развіваць уменне выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання, назіраць за рыфмай вершаў, вызначаць іх агульны эмацыянальны настрой;
  3. Выхоўваць любоў да  святау.

Просмотр содержимого документа
«Канспект урока беларускай лiтаратурыў 5 класе (6 год навучання) па праграме першага аддзялення дапаможнай школы Тэма: «Каляда» Мікола Маляўка»

Канспект урока беларускай лiтаратурыў 5 класе (6 год навучання) па праграме першага аддзялення дапаможнай школы

Тэма: «Каляда» Мікола Маляўка

Дата:25.01.2022

Задачы:

  1. Удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; уменне выразна чытаць верш, фарміраваць веды пра свята "Каляды".

  2. Развіваць уменне выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання, назіраць за рыфмай вершаў, вызначаць іх агульны эмацыянальны настрой;

  3. Выхоўваць любоў да святау.



Абсталяванне: падручнік, мнематэхніка, відэа:

https://youtu.be/vx1mGgAYWYY



Ход уроку:

  1. Арганізацыйны момант.

— Пачынаем урок літаратурнага чытання. Сядайце, калі ласка, як ваш настрой?

  1. Праверка дамашняга задання.

С.69-70 (“Зіма” на памяць)

  1. Актуялiзацыя ведаў.

— З творамі на якуютэму мы знаёмімся з вамі?

— Мы знаёмімся з творамі аб якой пары? Зiме.

Якое свята людзі чакаюць зімой больш за ўсё? (Новы год)

Калі святкуюць Новы год? Як вы яго правялі?

  1. Знаёмства з новым творам.

—Давайце ўспомнім. Які месяц ідзе пасля снежня? Правільна, студзень. Дзеці, пачынаючы з 7 студзеня людзі нашай краіны (твоей вескі) святкуюць Каляды. У гэты час 12 дзён пачынаюць святкаваць святыя дні «ад зоркі і да вады» гэта значыць ад з'яўлення першай зоркі напярэдадні Калядаў і да вадохрышчанскага асвячэння вады.Святкаваць дванаццаць дзён пасля свята Божага Нараджэння царква пачала са старажытных часоў.

З старажытнасці Каляды насычаны магічнымі абрадамі, варожбамі, прыметамі, звычаямі. Лічыцца, што ў гэты час на зямлю прыходзяць душы памерлых. Па народных вераваннях, прысутнасць духаў сярод жывых людзей забяспечвала магчымасць зазірнуцьу сваю будучыню.

У гэтыя дні прыня тахадзіць "калядаваць" у тыя хаты, дзе ў знак запрашэнн ястаяць на вокнах запаленыя свечкі; калядуючыя цешаць гаспадароў жартамі, песнямі і танцамі. Ім у адказ даюць розныя прысмакі або грошы. Раней у вёсках давалі сала. Часцей за ўсё калядаваць хадзілі дзеці.

У наш час, асабліва ў гарадах, калядаваць сталі вельмі рэдка. Аднак у вёсках гэтыя традыцыі яшчэ захаваліся. Вы калі - небудзь калядавалі? Да вас прыходзілі калядаваць?

Сёння мы з вамі пазнаёмімся з творам беларускага аўтара Міколы Маляўка “Каляда”.

  1. Работа над творам.

— Адчыніце падручнікі на старонцы 77. Чытае настаўнік.



Каляда

Ходзіць з хаты ў хату

госця-каляда –

як каза, рагатая,

з лёну барада.

Мы адны вячэраць

селі ў добры час.

Ой ! І ў нашы дзверы

стукае якраз.

Зябка на марозе,

адчыняць пайду -

і за сто запросім

госцю – каляду.

—Прачатайце самастойна верш.

Фізкультхвілінка.

  1. Замацаванне вывучанага.

— Зараз прачытаем верш услых і адкажам, які настрой пабудзіў ён у вас? Чаму?

— Верш пабудзіўна добры настрой.

— Пра якое свята гэты верш?

— Давайце прачытаем радкі, у якіх аўтар дае апісанне Калядзе.

— Хто на самой справе стукае ў дзверы? (Калядоўшчыкі)




Зараз паглядзім на відэароліках, як святкавалі калядкі ў нашай краіне

https://youtu.be/vx1mGgAYWYY

  1. Рэфлексія.

— Якая тэма гэтага верша?

— Калі святкуюць каляды??

— Што новага і цікавага вы даведаліся ?

  1. Дамашняезаданне.

—На наступным ўроку вам трэба знайсці і вывучыць 1 калядную песню або пацешку.

 









Ой, ладачкі-ладкі,

Надышлі Калядкі.

Мы дзеля Калядак

напяклі аладак.

Дралі дробнай таркаю

дранікі духмяныя.

Хочаш – еш са скваркаю,

хочаш – са смятанаю.

Вось вам, калі ласка,

з жэрдачкі каўбаска.

Вось кавалак пірага,

каб не брала вас туга.

Ой, ладачкі-ладкі!

І мядок салодкі

да лясной гарбаткі

наліем у сподкі.

І запахне рутай,

верасам, чаборам,

каб зімою лютай

нам не знацца з горам.


Бярыце з талеркі

лізунцы, цукеркі!

Ешце ўволю, ешце,

Ды не псуйце зубкі…

Песняй нас пацешце,

галубкі, галубкі!

Бохан – поўняй яснаю,

яйкі, бульба, скваркі.

Гэта ўсё – з уласнае

нашай гаспадаркі.

Калі вам прысмакі

прыйдуцца да смаку,

прынясіце Богу

шчыпую падзяку.

Ой, ладачкі-ладкі –

Пляскаем у ладкі!

Ой, ладачкі-ладкі –

Святкуем Калядкі!








Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!