СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Кампетэнтасны падыход. М.Г. Яленскі. Беларуская мова 5 клас

Нажмите, чтобы узнать подробности

Адрасуецца настаўнікам беларускай мовы

Просмотр содержимого документа
«Кампетэнтасны падыход. М.Г. Яленскі. Беларуская мова 5 клас»

© I Іацыянальны інстытут адукацыі, 2018 © Афармленне. ТАА «Сэр-Віт», 2018

(



УДК 373.5.016:811.161.3 ББК 74.268.1 Беи Я51

Серия заснавана ў 2017 годзе

Рэцэнзенты:

кафедра беларускага мовазнаўства ўстановы адукацьгі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» (кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры Д.В. Дзятко)-, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Маларыцкая раённая гімназія» Брэсцкай вобласці М.І. Наеумчык

Яленскі, М. Г.

Беларуская мова. 5-6 класы : дыдактычныя і дыягнастычныя матэрыялы : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання /,М. Г. Яленскі. — Мінск: Сэр-Віт, 2018. — 152 с. — (Кампетэнтнасны падыход).

ISBN 978-985-7194-65-0.

Кяммгпйтмасна арыентаваныя дыдактычньй і дыягнастычныя матэрыялы, пра- ііііммііапі.ііі ў дамаможніку для настаўнікаў, падрыхтаваны ўадпаведнасцізканцэп- ці.шІІ ін 'і іі hi.н,і ицадмгта і нучзбшій ираграмай па беларускай мове для Vi VI класаў.

Дм дан I и'и 11.1 i ДІ.ІШІШС ГЫЧНЫИ мат:ірыялы могуць быць выкарыстаны на- сі.і\і|іімм ік н.і иуч.('ііііі\ ііітііua\, пт I для аріамі.іацыі індывідуальных, стыму- ЛЮНІЧІ.ІХ I IІМД'фЫ М ЛІМІІN*111 х ашінткііў

Алрііі'уімшп нііс іjiViiImim Гіі'лііруекмй м

УДК .*173.8.0)Ы( 74.2ІММІІГЙ

ISBN 978-985-7194 (15 (I

ДЫДАКТЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Прадмова

У адпаведнасці з канцэпцыяй вучэбнага прадмета «Беларуская мова» навучанне беларускай мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі грунтуецца на кампетэнтнасным, сістэмна-функцыянальным, камуніка- тыўна-дзейнасным, лінгвакультуралагічным і сацыякультурным пады- ходах.

Кампетэнтнасны падыход у параўнанні з названымі падыходамі з’яўля- ецца адносна новым у сістэме моўнай адукацыі. Ён скіраваны на фарміра- ванне кампетэнцый - ведаў, уменняў і навыкаў, неабходных для выра- шэння жыццёва важных задач у розных сферах дзейнасці: ключавых аду- кацыйных, агульнапрадметных і прадметных.

Кампетэнтнасны падыход фактычна арыентаваны на рэалізацыю мадэлі моўнай адукацыі, сутнасць якой заключаецца ў формуле: «мова вывучаецца для таго, каб ведаць яе і валодаць ёю». Валоданне мовай грунтуецца на розных узроўнях маўленчай дзейнасці: свядомае ўспры- манне і разумение зместу пачутага ці прачытанага тэксту, стварэнне з камунікацыйнымі мэтамі вуснага ці пісьмовага тэксту ў адпаведнасці з нормамі беларускай літаратурнай мовы.

Кампетэнтнасна арыентаваны дыдактычны матэрыял падрыхтаваны ў адпаведнасці з канцэпцыяй вучэбнага прадмета і вучэбнай праграмай па беларускай мове для V і VI класаў.

Змест дыдактычнага матэрыялу складаюць заданні па фарміраванні:

  • ключавых адукацыйных кампетэнцый — каштоўнасна-сэнсавых (фар- міраванне навуковага светапогляду на мову, нацыянальнай сама- свядомасці і інш.), агульнакультурных (пазнанне з дапамогай мовы агульначалавечай і нацыянальнай культуры); вучэбна-пазна- вальных (сукупнасці ўменняў у сферы пазнавальнай дзейнасці), інфармацыйных (уменні знаходзіць з розных крыніц інфармацыю, аналізаваць і выкарыстоўваць яе) і інш.;

  • агульнапрадметных кампетэнцый фарміраванне гуманітарных ведаў, неабходных для арыентацыі ў сучасным сацыякультурным асяроддзі (веды пра сусветную, нацыянальную культуру, гісто- рыю, літаратуру, мастацтва, першакрыніцы, развіццё крэатыўных здольнасцей і інш.);

  • прадметных кампетэнцый: моўнай кампетэнцыі - сістэмных ведаў аб мове, на аснове якіх фарміруюцца моўныя веды і навыкі (у тым ліку арфаграфічныя і пунктуацыйныя), неабходныя для за- беспячэння камунікатыўнай дзейнасці;

  • маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі - маўленчых ведаў па тэорыі маўлення (тэкст, яго тыпы, структура, стылі і жанры маўлен- ня), якія з’яўляюцца базавымі для фарміравання камунікатыўных уменняў з мэтай ажыццяўлення эфектыўнай маўленча-камуніка- тыўнай дзейнасці (слуханне і чытанне тэкстаў, стварэнне вусных выказванняў, пісьмовых тэкстаў);

  • лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі - ведаў пра беларускую мову як форму існавання духоўнай культуры беларусаў і авалоданне нацыянальна-маркіраванымі моўнымі адзінкамі і прэцэдэнтнымі тэкстамі (адметнай беларускай лексікай, фразеалогіяй, народнымі параўнаннямі, прыказкамі, прымаўкамі, крылатымі словамі і інш.);

  • сацыякультурнай кампетэнцыі - ведаў пра гісторыка-культурнае асяроддзе (гістарычныя падзеі, мясціны, помнікі), сацыяльна- культурныя традыцыі (нацыянальныя сімвалы, святы), валоданне этыкай маўленчых паводзін, нормамі сацыяльнага ўзаемадзеяння ў адпаведнасці з нацыянальнай традыцыйнай культурай;

  • рытарычнай кампетэнцыі - элементарных ведаў пра асаблівасці прамоўніцтва і адпаведных уменняў ствараць публічныя выказ- ванні малых жанраў (азнаямляльнае, прывітальнае, віншавальнае, падзячнае слова).

Упершыню для адукацыйнай практыкі прапануюцца спецыяльныя тэксты для фарміравання чытацкай пісьменнасці на ўроках мовы - умен- няў усвядомлена разумець прачытаны тэкст, разважаць пра яго змест, вы- казваць уласную думку, выяўляць мэтазгоднасць выкарыстання моўных сродкаў.

Дыдактычны матэрыял з’яўляецца дадатковым кампанентам ву- чэбна-метадычнага комплексу і ў адпаведнасці з яго функцыяй можа выкарыстоўвацца настаўнікам як на ўроку, так і для арганізацыі інды- відуальных, стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў. Пры выка- рыстанні электронных версій дыдактычнага матэрыялу ў змест і структуру заданняў настаўнікам могуць уносіцца змены з улікам асаблівасцей арганізацыі вучэбнай дзейнасці.

Y КЛАС

Мова — найважнейшы сродак зносін

  1. Прачытайце.

Якуб Колас піса.., што мова для ч..л..века - гэта кр..ніца, праз якую ён пазнае свет. Давай..е задумаемся над гэтымі словамі.

Адкуль мы ведаем назвы прадметаў, што вакол нас? Нам пра гэта сказалі тата і мама, калі мы былі маленькія.

Адкуль мы даведваемся пра падзеі ў свеце? 3 газет, часопісаў, ра- дыё, тэлебачання.

Адкуль мы бярэм веды пра тое, што было, ёсць, будзе? 3 кніг.

3 дапамогай чаго даходзяць да нас гэтыя навіны? 3 дапамогай мовы: мы слухаем і даведваемся пра нешта новае, чытаем - і пазнаем усё больш і больш. Пра пачутае і прачытанае мы расказваем іншым. Дзелімся з сябрамі сваімі ўражаннямі, сакрэтамі, думкамі. Калі б не мова - усё гэта было б немагчыма.

  • Які загаловак можна падабрацъ да тэксту?

  • Якчалавек пазнае свет?

  • Чаму мова - важнейшы сродак сувязі чалавека з іншымі людзьмі?

  • Запішыце першы сказ, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлу- мачце іх правапіс.

  • Як бы вы адказалі на пытанне «Што такое мова?»

  1. Паслухайце.

Даўным-даўно чалавек быў падобны да малпы. Цяжка жылося першабытнаму чалавеку. На кожным кроку яго чакала небяспека. Побач у лясах жылі магутныя звяры. Заўважыўшы іх, чалавек спра- баваў крыкнуць. Гэты крык чулі іншыя людзі. Крык быў сігналам: трэба ратавацца.

Потым чалавек пачаў вымаўляць асобныя гукі. Яны таксама нешта абазначалі: пагрозу, радасць, страх. Паступова развіваўся гала- савы апарат. Паступова з’яўляліся ўсё новыя і новыя гукі, якія потым спалучаліся. Атрымлівалася нешта падобнае да слоў. Так нараджала- ся мова!

Пра паходжанне мовы вучоныя выказваюць некалькі меркаван- няў. Адны сцвярджаюць, што мова ўзнікла як перайманне гукаў пры- роды. Словамі «ду-ду», «ква-ква», «бух» сталі называць прадметы, жывыя істоты, дзеянні. Другія даказваюць, што мова ўзнікла ў час су- меснай працы людзей. Пры паляванні на маманта людзям трэба было дзейнічаць узгоднена, бо мамант быў небяспечным. Для гэтага трэба было иадаваць каманды і выконваць іх. Вось людзі і пачалі карыстац- ца спачатку асобнымі гукамі, а потым - словамі.

  • Падбярыце да тэксту загаловак.

  • Як жылося першабытнаму чалавеку?

  • Для чаго патрэбна была чалавеку мова?

  • Да якой думкі вучоных пра паходжанне мовы далучаецеся вы і чаму?

  • Паспрабуйце паразважаць на тэму пра паходжанне мовы, пераказ- ваючы пачутае.

  • Запішыце тую частку тэксту пра паходжанне мовы, змест якой су- падае з вашьш меркаваннем.

  1. Паслухайце апавяданні і скажыце, ці існуе мова жывёл і птушак?

Чыма і бананы

Адзін амерыканскі вучоны вырашыў навучыць малпу Чыму англій- скай мове. У сцяне пакоя, дзе жыла Чыма, зрабілі невялікае акенца. Ву­чоны падводзіў Чыму да акенца і казаў: «Ба-ба-ба!» У гэты час акенца адчынялася, і там паяўляўся банан. Прафесар думаў, што Чыма, каб атрымаць банан, скажа: «Ба-ба-ба».

Праходзіў дзень за днём. Вучоны цярпліва займаўся з Чымай. А Чыма так і не загаварыла! Крыўдна прафесару, а Чыме хоць бы што. Наелася бананаў уволю!

Глухісабака

Вучоны з Галандыі вырашыў праверыць, ці разумеюць жывёлы чалавечую мову. Прафесар пачаў мяняць для свайго сабакі тыя каман­ды, да якіх ён быў прывучаны. Вучоны падстаўляў у словах адзін гук замест другога, мяняў месцамі склады, вымаўляў слоны зусім інакш.

I вось высветлілася: сабака не разумев слоны, не адрознівае ў іх гукі. Замест «ляж» можнасказаць «аш». Вынікбудзетой самы. Слова для сабакі з’яўляецца голькі сігналам да пэўнага дзеяння. Таму чала- век з дапамогай слова і прывучае сабаку выконваць патрэбныя камаН- ды. Сэнс слоў сабака не разумее.

Ці ёсць свая мова ў жорава

Уявіце сабе чараду жораваў. У ёй звычайна ёсць вартаўнік. Ён уважліва назірае за тым, што адбываецца навокал. Калі трэба, жораў сігналізуе пра небяспеку.

Вось да чарады набліжаецца ліса. Жораў-вартаўнік падае сігнал.

I ўсе птушкі хутка ўзлятаюць. I так кожны раз. Як толькі жоравы чу- юць такі крык, яны тут жа знікаюць. Чаму? Ды ўсё вельмі проста. Трапіўшы ў лапы лісы ці іншага драпежніка, жораў заўсёды крычыць. Вось гэты крык так і застаўся для птушак сігналам небяспекі. Нічога іншага гэты крык не абазначае (Паводле А.А. Лявонцьева).

  • Якая мэта тэкстаў?

  • Якія назіранні праводзілі вучоныя для разгадвання «мовы» жывёл і птушак?

  • Што абазначаюць гукі, якія падаюць жывёлы і птушкі?

  • Што такое «мова» жывёл і птушак у параўнанні з мовай чалавека?

  • Уявіце сабе, што ваш сусед лічыць, быццам не толькі чалавек, але і жывёлы і птушкі маюць сваю мову. Паспрабуйце пераканаць яго, што толькі чалавек валодае мовай.

  1. Паслухайце.

Антонік разам з дзедам асвойвае беларускую мову, а з ёй і мову жэстаў. Калі мама ідзе на працу, ён махае ёй рукой.

Калі яму нешта падабаецца, ён падымае ўгору вялікі палец.

Калі сумняваецца, паціскае плячыма.

Калі сустрэне салдата, прыкладае далоньку да скроні.

Калі хоча пра нешта запытаць на школьных занятках, падымае руку. Калі мама кладзе меншую сястрычку спаць, бяжыць да таты і пры- стаўляе ўказальны палец да вуснаў.

Калі нешта вельмі падабаецца, пляскае ў далоні.

Кожны з вас таксама, напэўна, карыстаецца мовай жэстаў (Павод­ле У. Ліпскага).

  • Як бы вы назвалі гэты тэкст?

  • Якія людзі карыстающа толькі мовай жэстаў?

  • Раскажыце, якімі жэстамі карыстаўся Антонік і з якой мэтай?

  • Якімі жэстамі карыстаецеся вы і з якой мэтай?

  • Ці згодны вы, што жэстам як і словам можна пакрыўдзіць? Абгрун- туйце сваё меркаванне.

  1. Прачытайце.

Родная мова - тая, што першая засвоена ў дзяцінстве ў сямейным асяроддзі і што застаецца зразумелай на ўсё жыццё. Родная мова - тая, на якой чалавеку больш лёгка і проста разважаць, больш зручна і пры- вычна, чым на якой-небудзь іншай мове, выказваць свае думкі і пачуцці.

Роднай называюць і мову нацыі, засвоеную з дзяцінства. Гэта мова бацькоў, мова свайго народа (Паводле А. Міхневіча).

  • Пра што гэты тэкст?

  • Я кую мову называюць роднай?

  • Як вы разумееце сэнс сказа «Роднай называюць і мову нацыі, засвоеную з дзяцінства?

  • Якая мова родная для вас?

  • Запішыце першы абзац. Падкрэсліце той сказ, у якім выказана больш дакладна, на ваш погляд, думка пра родную мову.

  • Выступіце перад класам з паведамленнем «Мая родная мова».

  1. Прачытайце.

Дзякуючы мове чалавек здольны назапашваць веды і перадаваць іх іншым людзям, пазнаваць свет, прыгадваць мінулае і праектаваць будучыню.

Мова ідзе за чалавекам праз усё жыццё, яна вядзе нас па жыцці. Жыць сярод людзей без мовы нельга, бо мова - асноўны сродак зносін. 3 дапамогай мовы мы выказваем свае мары, думкі і пачуцці.

Мова валодае вялікай сілай: словам можна параніць чалавека, а можна і наадварот: добрае слова чужы боль залечыць (Паводле A. Міх- невіча).

  • Пра што гэты тэкст?

  • Для чаго патрэбна чалавеку мова?

  • Як вы разумееце выраз «Мова ідзе за чалавекам праз усё жыццё»?

  • Прывядзіце прыклады, якія пацвярджаюць, што мова мае вялікую сілу.

  • Падрыхтуйце вуснае паведамленне на тэму « Чалавек без мовы, што птушка без крьйіаў» ”.

  1. Прачытайце.

Мы жывём на планеце Зямля. Яе насяляе шмат народаў. Усе яны - зямляне. Але кожны зямлянін мае яшчэ свой асабісты край - куточак, які называе малой радзімай.

Малая радзіма - гэта тое месца на планеце, дзе мы нарадзіліся.

Беларусь - наша Радзіма. Тут нарадзіліся твае мама і тата, твае дзядулі і бабулі. Гэта яны будавалі дамы і палацы, яны расцілі хлеб, абаранялі нашу зямлю ад ворагаў.

У Беларусі жыве шмат розных народаў. Жывуць мірна, у згодзе, усім утульна. Гавораць між сабой на розных мовах. Агульнымі для ўсіх жыхароў Беларусі з’яўляюцца беларуская і руская мовы. Гэта дзяржаўныя мовы (Паводле А. Бензярука).

  • Пра што паведамляецца ў тэксце?

  • Што для вас значыць выраз «малая радзіма»?

  • Дзе знаходзіцца малая радзіма вашых бацькоў?

  • Якія мовы аб’ядноўваюць народы нашай краіны? Запішыце сказ, у якім выказана гэта думка.

  • Вусна перакажыце тэкст.

  1. Прачытайце.

Расце валошка як пустазелле ў жыце, у полі, уздоўж дарог. Цвіце пераважна ад чэрвеня да верасня. У свеце існуе вялікае мноства відаў валошак самых розных колераў: блакітныя, сінія, ружовыя, жоўтыя, белыя, ліловыя... Але для беларусаў самай вядомай і звыклай з’яўля- ецца менавіта валошка сіняя.

Яна справядліва лічыцца нашай нацыянальнай кветкай, адным з сімвалаў Беларусі. Ёй прысвячалі вершы і песні Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас і многія іншыя беларускія паэты. Узор ва- лошкі вышываюць на ручніках, абрусах, хустках.

Хоць гэтая кветка лічыцца пустазеллем у хлебным полі, ніхто не асмеліцца назваць яе шкоднай ці непатрэбнай. I не толькі таму, што блакітныя зорачкі валошкі аздабляюць летні пейзаж. Яшчэ здаўна з яе пялёсткаў рабілі цудоўную сінюю фарбу. Апроч таго, валошка — вядомая лекавая расліна. Людзі выкарыстоўвалі яе як добры сродак ад прастуды, хваробаў скуры і вачэй, печані, нырак, нерваў.

Людзі так палюбілі гэтую сціплую кветку, што сталі вырошчваць яе як дэкаратыўную садовую расліну. Кветкаводы вывелі некалькі відаў валошак, якія вельмі аддалена нагадваюць звыклую сінюю жытнёвую. Цяпер палянкі з гэтых кветак можна ўбачыць на газонах і клумбах (Паводле П. Грынчанка, А. Церашковай).

  • Як бы вы назвалі гэты тэкст? Чаму?

  • Пастаўце пытанні па тэксце адзін аднаму і адкажыце на іх.

  • Як вы думаеце, чаму валошка стала сімвалам Беларусі? Паразва- жайце наконт гэтага.

  • Прыгадайце, дзе выкарыстоўваецца валошка як сімвал Беларусі.

  • Запішыце першыя два абзацы тэксту разам з назвай, якую вы пры- думалі.

Маўленне

  1. Прачытайце.

Дзед з унукам гуляюць. Унуку ўсё і пра ўсё трэба ведаць.

  • Дзядуля, у цябе сэрца баліць?

  • Сёння не. А чаму ты пытается?

  • А для чаго сэрца чалавеку?

Дзед прытуліў галаву ўнука да сваіх грудзей:

  • Чуеш - вухкае? Гэта сэрца прымае кроў і перакачвае яе па сасу- дах да ўсіх органаў. У крыві ёсць усё, што жывіць нас. Сэрца - наш ма- торчык. Мы з табой гаворым, а яно працуе. Ляжам спаць, а сэрцу нельга драмаць. Колькі жыве чалавек, столькі і працуе наша сэрца. Шанаваць трэба яго: рабіць зарадку, з апетытам есці, своечасова класціся і моцна спаць, гуляць на свежым паветры.

Сэрца - галоўны орган чалавека. Нездарма людзі так часта пра сэрца гавораць: «добрае сэрца», «прымаць чужую бяду блізка да сэр­ца», «ад усяго сэрца», «паклаўшы руку на сэрца» (Паводле У. Ліпскага).

  • Што такое маўленне?

  • Пра якія два віды маўлення можна меркаваць па тэксце?

  • Якім відам маўлення карысталіся вы, знаёмячыся з тэкстам?

  • Запішыце апошні абзац. Якой формай маўлення вы карысталіся?

  • Растлумачце сэнс выразаў пра сэрца, якія запісалі?

  • Які від маўлення выкарысталі, адказваючы на гэта пытанне?

  1. Прачытайце.

Біблія (адна з самых старажытных кніг) расказвае, што аднойчы людзі вырашылі пабудаваць горад і вежу, вышынёю да нябёс. Так яны вырашылі праславіць сябе, быццам лепшых за іх нікога на свеце няма.

Богу не спадабалася гэта. Ён змяшаў іх мову так, каб яны не разу- мелі адзін аднаго. Затым рассяліў людзей адтуль па ўсёй зямлі. Так і ўзніклі розныя мовы.

Вучоныя лічаць, што ў старажытнасці існавала некалькі моў. Ад іх і паходзяць сучасныя мовы.

Рассяляючыся па свеце, розныя групы людзей пачалі вымаўляць словы зусім інакш, чым іх продкі. Даводзілася прыдумваць і новыя словы для абазначэння невядомых раней прадметаў.

Сёння ў свеце болып за 3000 розных моў. У некаторых краінах людзі размаўляюць на некалькіх мовах. Напрыклад, у Індыі існуе больш за 800 моў.

  • Якой формаймаўлення вы карысталіся, калі чыталі тэкст?

  • Як Біблія тлумачыцъ тое, што на свеце існуе шматмоў?

  • Як тлумачаць гэта вучоныя?

  • Запішыце апошні абзац. Замест сказа пра мовы Індыі, запішыце, на якіх мовах гавораць у нашай краіне.

  • Уявіце сабе, што вам трэба адказаць на пытанне малодшых школьнікаў адносна таго, якузніклі розныя мовы. Падрыхтуйце па- ведамленне на гэту тэму.

  1. Прачытайце.

Над Нёманам - тры векавыя дубы. На дубе буслянка. Бусел там стаіць нерухомы, як помнічак. Бусляняты амаль зусім ужо дарослыя. Толькі зблізку адрозніш іх ад бацькоў.

Нечакана бусляняты ўзняліся ў неба і з’явіліся на блакіце. Мала- дых можна было пазнаць па дзюбах, па нагах - яшчэ не чырвоных. Па тым, як яны, пакружыўшыся для размінкі над родным дубам, пачалі садзіцца на гняздо. Павіселі над ім, перабіраючы цыбамі, няўдала цэ- лячыся імі, каб хаця ж не міма.

А потым прыляцеў надубны гаспадар. Чырвананосы, чырвана- ногі, з жабай у дзюбе. На гняздо ён сеў упэўнена, адразу. Пачулася не- цярплівае, пястотнае сіпенне буслянят (Паводле Я. Брыля).

  • Падбярыце загаловак да тэксту.

  • Вызначце мэту тэксту.

  • У якім стылі напісаны тэкст? Назавіце яго асноўныя прыметы.

  • 3 чым параўноўвае бусла пісьменнік? Чаму?

  • Як аўтар апісвае маладых буслоў?

  • Што значыць выраз «узняліся ў неба і з’явіліся на блакіце»?

  • Як называв пісьменнік старога бусла і чаму?

  • Перакажыце змест апавядання, прыдумаўшы працяг да яго.

  1. Прачытайце.

Аднойчы Заяц нетаропка скакаў па лесе, задумліва пазіраючы са­бе пад ногі. Выгляд у яго быў пануры, а Вавёрка, якая сядзела на парозе свайго дупла, заўважыла гэта здал ёк. Яна хуценька спусцілася на дол.

  • Прывет! I далёка ты выбраўся?

Заяц спыніўся і моўчкі паціснуў плячыма.

  • Нейкі ты сумны. Што-небудзь здарылася?

  • Скажы, вавёрка, у цябе бывае дзень нараджэння? - пачухаўшы патыліцу спытаў Заяц.

  • Вядома. Я тады пяку салодкія пірагі з арэхамі і вару малінавы кампот.

  • А ў мяне вось не бывае. Я ведаю, што, раз я на свет нарадзіўся, дзень нараджэння павінен быць, але не ведаю - калі. Можа, у пятніцу, а можа, у сераду? Можа, у ліпені, а можа, у жніўні? А мо і зусім у студзені? Лепш, вядома, у ліпені.

  • А ты хіба не ведаеш, колькі табе гадоў? - здзівілася Вавёрка.

  • Не, - уздыхнуў Заяц. - Можа, пяць, а можа, сто. Самае крыўд- нае, калі мой дзень нараджэння сёння. Ён прыйшоў, а я нават не зда- гадваюся пра гэта.

  • Мне здаецца, - крыху падумаўшы, сказала Вавёрка, - дзень на­раджэння можна спраўляць у любы дзень.

  • У любы? - недаверліва перапытаў Заяц.

  • У любы, - паўтарыла Вавёрка. - Ва ўсякім разе, я дакладна пом­ню, што летась свой дзень нараджэння спраўляла ў нядзелю, а пазале- тась у суботу. Галоўнае, святкаваць пажадана не часцей і не радзей аднаго разу на год, каб не зблытацца, колькі табе споўнілася.

  • Ты хочаш сказаць, што ў мяне свята можа быць хоць сёння?

  • Ну, не ведаю, - задумліва прамовіла Вавёрка. - Разумееш, калі прыходзіць дзень нараджэння, ты сябе адчуваеш незвычайна.

  • А незвычайна, гэта як?

  • Ну, не так, як у іншыя дні. Па-святочнаму. Ты ўсяму радуешся, быццам першы раз бачыш. I ўсё здаецца такім прыгожым, добрым такім...

  • Пачакай, пачакай, - перабіў Заяц. - Здаецца, я пачынаю адчу- ваць сябе незвычайна! Нядаўна яшчэ не адчуваў, а цяпер адчуваю. Відаць, мой дзень нараджэння толькі-толькі наступіў.

  • Тады віншую! - сказала Вавёрка. - Віншую цябе з днём нара­джэння і жадаю шчасця і доўгіх гадоў жыцця!

  • Дзякую! - расхваляваўся Заяц. - Усё ж здорава, калі ў цябе ёсць дзень нараджэння!

Праз некалькі хвілін ен ужо стаяў пад бярозай, на галінцы якой гайдалася Сарока.

  • Віншую цябе, Заяц, з днём нараджэння! - крыкнула зверху Са­рока. - А я гляджу і думаю: сёння Заяц нейкі незвычайны.

  • А ты нічога не хочаш мне пажадаць? - з нецярпеннем спытаў Заяц.

  • Ну, што ж, я жадаю табе шчасця і пражыць яшчэ многа доўгіх гадоў.

  • А ты не магла б пажадаць чаго-небудзь іншага? - папрасіў Заяц.

  • Хіба табе не спадабалася маё пажаданне? - пакрыўдзілася Сарока.

  • Спадабалася, але шчасця і многа-многа доўгіх гадоў мне толькі што пажадала Вавёрка.

  • Тады я жадаю табе ніколі не хварэць.

  • Дзякуй, тваё пажаданне якраз дарэчы, а то ўвесну я заўсёды прастуджваюся, - задаволена сказаў Заяц.

Зубр пажадаў Зайцу набрацца розуму столькі, колькі змесціцца ў галаве.

Jlica пажадала Зайцу сабраць сёлета вялікі ўраджай морквы і ка­пусты.

Бусел, якога Заяц доўга расшукваў па лесе, пажадаў новых сяброў.

Малпачка пажадала, каб у гэты дзень споўнілася ўсё, чаго сам сабе жадае Заяц.

  • А яшчэ, - прадоўжыла Малпачка, - імянінніку разам з пажадан- • нямі прынята што-небудзь дарыць.

Яна дастала цёмныя акуляры - іх у яе было некалькі.

  • Вось, насі.

  • Няўжо гэта мне? Сапраўдныя акуляры!

Раптам па яго твары пабег цень лёгкага суму.

  • Ты сказала разам з пажаданнямі? Як шкада, што ні Вавёрка, ні Ліса, ні Зубр, ні Бусел, ні Сарока пра гэта не ведалі (Паводле А. Бензя- рука).

  • Пра што расказваецца ў тэксце?

  • Які загаловак можна падабрацъ да казкі?

  • Вызначце стылъ тэксту. Абгрунтуйце свой выбар.

  • Перакажыце тэкст без дыялогаў у мастацкіч стылі.

  1. Прачытайце.

Чаму птууікі ляцяць у вырай ?

На працягу многіх стагоддзяў чалавек не можа знайсці адказ на пытанне: чаму птушкі восенню ляцяць у вырай, а ўвесну вяртаюцца назад? На першы погляд тут усё як быццам бы зразумела: нтушкі адчуваюць набліжэнне халадоў, а на заснежанай зямлі яны могуць застацца без ежы. Асабліва ластаўкі, якія харчуюцца мошкамі толькі на ляту.

Лепшы гадзіннік для птушак - нябесны: з набліжэннем восені дзень робіцца ўсё больш кароткім, а ноч, наадварот, больш доўгай. Вось і ляцяць яны ў цёплыя краіны, дзе не бывае снегу. А ўвесну вяртаюцца да нас тады, калі дзень робіцца вялікім і сонейка свеціць даўжэй.

Але тут узнікае іншае пытанне: калі там цёпла і зімой, і летам, на- вошта птушкам увесну вяртацца назад? Некаторыя вучоныя лічаць, што вясною птушкі вяртаюцца назад, бо там, у выраі, у птушыным царстве вялікая перанаселенасць.

Але гэты адказ таксама не ўсіх задаволіць. Бо ўсё роўна незразу- мела: для чаго некаторыя птушкі свой вырай выбіраюць так далёка, што трэба праляцець ледзьве не палову планеты? Можна ж перазіма- ваць і дзе-небудзь бліжэй.

Ёсць меркаванне, што ў штогадовых пералётах птушак вінаваты ледніковы перыяд. На Беларусі ён быў каля 10 тысяч гадоў таму на­зад. Як ледавік пачаў адступаць, на гэтай тэрыторыі з’явілася расліннасць, яе началі засяляць разам з людзьмі, жывёламі і птушкі. Але з прыходам зімы яны часова вярталіся туды, дзе заўсёды жылі іх продкі і дзе заўсёды было цёпла.

Не Менш цікавым заетаецца пытанне, як птушкі знаходзяць даро- гу ў вырай і назад. Многія вучоны пагаджаюцца ў адным: арыентавац- ца ў небе птушкам дапамагаюць сонца і зоркі (Паводле А. Бадака). \-

  • Уякім стылі напісаны тэкст? Абгрунтуйце сваёмеркаванне.

  • Каму адрасаваны тэкст і з якой мэтай?

  • Якое меркаванне адносна адлёту птушак у вырай вам здаецца най- больш верагодным? Чаму?

  • Запішыце тую частку тэксту, якая супадае з вашай думкай.

  • Уявіце сабе, што пра птушынае падарожжа вы расказваеце свайму маленькому браціку. Складзіце сваё паведамленне гутарковага сты- лю ў форме дыялогу.

  1. Прачытайце.

Лічыцца, што зязюлі - кепскія маці. Гнёздаў сваіх не маюць, яйкі нясуць проста на зямлі, пасля ў дзюбе ці ў лапках пераносяць у чужыя гнёзды. Галоўнае, каб па форме і па колеры падкінутыя яйкі не дужа адрозніваліся ад астатніх.

Падкідыш на свет з’яўляецца першым і за 3-4 дні па чарзе вы- кідвае з гнязда астатнія яйкі.

Вучоныя знайшлі апраўданне маці-зязюлі. Аказваецца, падкідвае свае яйкі ў чужыя гнёзды таму, што ў адрозненне ад іншых птушак яна есць так званых валасатых вусеняў матылькоў, якія лічацца яда- вітымі. Інстынкт падказвае зязюлі: калі сама імі будзе карміць сваё дзіця - толькі нашкодзіць яго здароўю. Так зязюля ратуе сваіх птуша- нят! (Паводле А. Бадака).

  • Вызначце стылъ тэксту, абгрунтуйце сваё меркаванне.

  • Які заголовок вы падабралі б да тэксту? Чаму?

  • Каму адрасаваны гэты тэкст і з якой мэтай?

  • Запішыце апошні абзац тэксту. Падкрэсліце найбольш важны па сэнсе сказ. Чаму вы так думаеце?

  • Падрыхтуйце адно паведамленне пра зязюлю ў мастацкім стылі, другое - у гутарковым.

Паўтарэнне вывучанага ў 1—4 класах

  1. Прачытайце.

Цімка - пакаёвы сабачка. Якой пароды - ніхто не ведае. Але надта ж жвавы, няўседлівы. Цімка заўсёды знойдзе сабе занятак. Сабачка бегае на кухню і глядзіць, што там робіць бабуля. Гаўкае, калі хто за- ходзіць у кватэру. Любіць ён папіць малака ці пагрызці костачку.

У Цімкі калматая доўгая поўсць. Мордачка таксама ўся ў поўсці. Неяк бабуля выстрыгла поўсць каля вачэй. Падумала, што лепш не- бараку стане. Аднак Цімка засумаваў. ІІерастаў сабачка есці. Занепа- коілася бабуля. Аднесла яна Цімку да ветэрынара. ІІаглядзеў ветэры- нар і сказаў:

  • Навошта вы яго пастрыглі? Поўсць не трэба чапаць, бо сабачка прывык да такой прычоскі. Без яе ваш Цімка можа аслепнуць.

Забедавала бабуля. Стала яна думаць, як дапамагчы Цімку. Па- шыла капялюшык, каб вочы святло не сляпіла.

Дарэмна бабуля хвалявалася. Поўсць у Цімкі адрасла. Ён зноў бегае па кватэры, скача на канагіу, гуляе з дзецьмі. I вясёлым брэхам заўсёды дзякуе бабулі за смачную костачку (Паводле У. Аўчыннікава).

  • Хто з'яўляецца галоўным героем апавядання?

  • Якім вы ўяўляеце сабе сабачку?

  • Чаму Цімка засумаваў?

  • Як бабуля вырашыла дапамагчы Цімку?

  • Падбярыце заголовок да тэксту.

  • Запішыце першы абзац. Падкрэсліце назоўнікі. Пастаўце да іх пы- танні. Вызначце род, лік і склон назоўнікаў.

  • Вусна складзіце тэкст: дайце параду, як трэба правільна даглядаць свойскую жывёлу.

  1. Прачытайце.

Усе бульбу ядуцъ

А як бульба расце, ты бачыў? Не? Можа ты бачыў, ды не пазнаў? Такі раскідзісты зялёны кусцік з прыгожымі кветкамі. Гэта куст буль- боўніку. Тут і расце бульба. Дзе ж яна? Вось лісце, вось кветкі, а буль- бы не відаць. У зямлю яна, хіба, схавалася?

Можа, і ў зямлю. Давай раскапаем зямлю вакол бульбоўніку. Бачыш, паміж карэньчыкаў на кволых сцяблінках сядзяць маладыя бульбін- кі. I вялікія, і маленькія, і сярэднія. Колькі іх? Адкуль яны ўзяліся?

Выраслі на карэньчыках куста.

А куст з чаго вырас? 3 зерня?

Не, не з зерня, а проста са старой бульбіны.

Разгледзім уважліва старую бульбіну. Бачыш на ёй ямкі? Увеону з кожнай ямачкі з’яўляецца маленькі парастак. Тады бульбу садзяць у зямлю - у полі ці агародзе.

3 кожнай бульбіны вырасце куст бульбоўніку. Пад кожным кустом у зямлі - многа новых маладых бульбін.

Восенню людзі капаюць бульбу, самі ядуць і на зіму нарыхтоўва- юць. У бульбе многа крухмалу, глюкозы, вітамінаў і іншых пажыўных рэчываў.

Бульбу вараць, пякуць, смажаць, тушаць, фаршыруюць. А яшчэ з бульбы робяць бульбяную муку.

Ніхто не грэбуе бульбай. Яна заўсёды побач з хлебам. Сёння цяж- ка ўявіць сабе абедзенны стол без бульбы. Бульбу называюць другім хлебам (Паводле JI. Кона).

  • Пра што расказваецца ў тэксце?

  • Падбярыце да тэксту заголовок.

  • Раскажыце, як расце бульба.

  • Чаму бульбу называюць другім хлебам?

  • Знайдзіце назоўнік, які выкарыстаны ў тэксце ва ўсіх шасці склонах.

  • Выпішыце гэты назоўнік у парадку склонаў, пастаўце пытанні, абазначце канчаткі.

  • Уявіце сабе, што да вас прыехаў госцъз далёкой Афрыкі. Раскажы­це, якія нацыянальныя беларускія стравы можно прыгатаваць з бульбы.

  1. Прачытайце.

Дзіўнае наша надвор’е. Адзін дзень амаль цёпла, а на другі дзень - ужо зіма. Можа, не ўсе памятаюць, як у снежні мінулага года снег за адзін дзень і ноч услаў тоўстым покрывам зямлю. А мароз убяліў (ствол), (сук) і (галінка) (дрэва) скарыначкаю лёду. Для (дзіця) гэ- тыя (дзень) былі (дзень) (радасць) і (забава). Яны маглі пагуляць у (снежка), пайсці на коўзанку і пакатацца на (канькі).

  • Чаму наша надвор’е называюць дзіўным?

  • Як раптам можа змяніцца надвор’е? Калі часцей за ўсё здараюцца такія прыродныя дзівосы?

  • Спішыце тэкст. Назоўнікі, што ў дужках, пастаўце ўмножным ліку і патрэбным склоне. Выдзеліце іх канчаткі, над назоўнікамі ў форме множнага ліку пазначце склон.

  • Уявіце, што вы на тэлебачанні паведамляеце пра надвор’е на заўт- ра. Раскажыце, якім будзе заўтрашні дзень.

  1. Прачытайце.

Чайнік як заўсёды стаяў на стале. Побач стаяла талерка, на якой ляжаў яблык, а таксама пячэнне і цукеркі. Талерка хутка апусцела, а чаю ніхто не хацеў.

Надакучыла чайніку быць непатрэбным. Выйшаў ён на двор пагу- ляць. Убачыў яго сабака:

  • Гэта слон! Я яго па хобаце пазнаўі I адкуль ён да нас завітаў? Чайніку спадабалася, што яго за слана прынялі. Ён пакруціў

носікам і засвістаў, выпускаючы пару.

Падляцела гусь:

  • Каго прынялі за слана! Гэта ж паравоз! Бачыце, якая пара з яго ідзе, чуеце, як ён гудзе!

Быць паравозам чайніку спадабалася яшчэ больш, чым сланом.

  • Няўжо ніхто яго не пазнаў? - спытала кацяня. - Гэта ж звычай- ны чайнік!

Кацяня збегала па кубачкі. Праз колькі хвілін усе пілі і хвалілі духмяны чай.

I чайнік быў вельмі задаволены, што ён проста чайнік (Паводле М. Баскіна).

  • Чаму чайнік пакрыўдзіўся?

  • Што подняло яго настрой?

  • Калі ён застаўся задаволены?

  • Вызначце род выдзеленых назоўнікаў. Як вы ўстанавілі род на- зоўнікаў?

  • Якірод гэтыя назоўнікі маюць у рускай мове?

  • Падрыхтуйце паведамленне пра тое, як правільна вызначацъ род назоўнікаў.

  1. Прачытайце верш двойчы: спачатку самі сабе без прапушчаных слоў, а затым уголас, ужываючы прапанаваныя словы, як па- трабуе сэнс.

Па-над... пухам вішняў, Навакол усё паветра

быццам ... аганёк, у струнах сонца..., -

б’ецца, уецца ён ... крыламі

... матылёк. звоніць ледзьве чутна ў іх.

М. Багдановіч.

Словы для выкарыстання: шпаркі, белым, дрыжачымі, сіні, сінякры- лы, лёгкі, залатых.

  • Якую карціну вы ўявілі?

  • Чым адрозніваюцца два варыянты тэксту паміж сабой?

  • Як называюцца словы, якія стварылі вобразны малюнак?

  • Якая роля прьшетнікаў у маўленні?

  • 3 якімі словамі ў тэксце звязаны прыметнік?

  • Як вызначыць род прыметніка?

  • Матылёк, пра якога напісаў верш паэт, называецца блакітнік. Ці бачылі вы яго? Раскажыце пра гэта.

  1. Прачытайце прыказкі.

Кніга - маленькае акенца, ды праз яго ўвесь свет відаць. Шчыраму сэрцу і чужая болька баліць.

Абяцаная шапка вушэй не грэе.

У родным лесе і куст родны.

  • Як вы разумееце сэнс кожнай прыказкі?

  • Выпішыце спачатку назоўнікі з прьшетнікамі ў мужчынскім родзе, потым - у жаночым і ніякім.

  • Уявіце сабе, што ваш сябар не стрьшаў слова. Выкалсыце яму заўвагу, выкарыстаўшы адну з прапанаваных прыказак.

  1. Прачытайце.

Канюшына любіць светл.., сонечн.. месцы: на лугах, узлесках, па- лянах, па ўскраінах палёў. Цвіце ад пачатку лета да восені.

Кветку канюшыны не зблытаеш ні з якой іншай. Яна дробн.., ру- жов.., сабраная ў шарык і мае характэрны салодк.. водар. Кветкі бага- тыя на салодк.. нектар, таму канюшына - добр., меданос. Яе любяць і жывёлы, таму людзі вырошчваюць канюшыну, каб нарыхтаваць з яе пахуч., сена.

А вось народныя лекары ўжо даўно выкарыстоўваюць кветкі ка­нюшыны: імі лечаць хваробы вачэй, вушэй, страўніка. Ёю загойваюць раны, апёкі, абмарожанні. Гарбата з канюшыны, падсалоджаная мёдам, добра дапамагае ад кашлю.

Некаторыя нават ужываюць канюшыну як страву: маладыя га- лоўкі кветак, якія яшчэ не паспелі распусціцца, квасяць, як капусту, а потым дадаюць у салату (Паводле П. Грынчанка, А. Церашковай).

  • Пра што расказваецца ў тэксце?

  • Падбярыце да тэксту загаловак.

  • Як выглядае канюшына?

  • Якая карысць з яе?

  • Запішыце першыя два абзацы, устаўляючы прапушчаныя літары. Вызначце род, лік і склон прыметнікаў.

  • Канюшына з’яўляецца нацыянальньш сімвалам. Як вы думаеце, чаму? Дзе гэты сімвал выкарыстаны?.

  1. Прачытайце.

Павесялела лютаўскае неба. Яно стала блакітнае-блакітнае.

  • Дзінь! - упала з ледзяша першая кропелька. Яна ледзь-ледзь трымалася. За ёй яшчэ кропелькі. Яны здаваліся таксама блакітнымі, быццам кавалачкі неба.

Я, мама і сястрычка вырашылі пагуляць. Мы пайшлі на ўзлесак. Зірнулі на снег. I ён блакітны. Алеська кажа:

  • Мама, ты заўважыла, што ўсё кругом блакітнае?

  • Заўважыла. А ці ведаеце вы, што гэта - першы колер вясны? Значыцца, не так ужо далёка і да канца зімы (Паводле Ф. Рамашкі).

  • Скажыце, чаму ўсёў прыродзе здавалася дзецям блакітным?

  • Перакажыце тэкст ад імя 3-яй асобы.

  • Знайдзіце ў тэксце займеннікі.

  • Як называюцца гэтыя займеннікі? Чаму?

  • Для чаго ўжываюцца займеннікі ў мове ? Пацвердзіце сваё меркаван - не прыкладамі з тэксту.

  • Выпішыце займеннікі разам з назоўнікамі, замест якіхяны ўжыва- юцца. Узор: неба (яно).

  • Раскажыце пра смешны выпадак са свайго жыцця, ужываючы зай- меннікі.

  1. Прачытайце, змяняючы займеннікі ў дужках так, як патрабуе сэнс.

Сышліся ўюн і карась, пачалі спрачацца, хто з іх хітрэйшы.

  • Я хітрэйшы, - кажа ўюн. - (Я) нічым не зловіш. Hi рукамі, ні сеткаю. Я слізкі, пралезу паміж пальцаў. Худы, пругкі - прашыюся ў любую дзірку ў сетцы. А (ты), карась, можна злавіць чым хочаш. На- ват на вуду (ты) злавіць лёгка - ясі ўсё без разбору.

Карась пакрыўдзіўся, натапарыў плаўнікі:

  • Я хітрэйшы. (Я) таксама не зловіш ні рукамі, ні сеткаю. Лягу на дно, закапаюся ў гразь і буду ляжаць. Рукі да (я) не дастануць, сетка прапаўзе зверху, а чарвяка я сам не ўбачу. А на (ты) чалавеку і глядзець брыдка, такі слізкі, вёрткі, як гадзюка.

  • Спрачаліся ўюн з карасём, пакуль разам у кош не трапілі (Па­водле А. Федарэнкг).

  • Падбярыце загаловак да тэксту.

  • 3-за чаго паспрачаліся ўюн з карасём?

  • Як яны выхваляліся адзін перад адным?

  • Хто ж зіх хітрэйшы? Чаму вы так думаеце?

  • Якія займеннікі з ліку выкарыстаных адрозніваюцца ў рускай і бела - рускай мовах?

  • Запішыце на выбар адзін з абзацаў, дзе хвалілі сябе карась або ўюн.

  • Уявгце сабе, што вам падарылі на дзень нараджэння акварыум з рыбкамі. Падзяліцеся гэтай прыемнай навіной, ужываючы зай- меннікі.

  1. Прачытайце.

Дзесьці ўнізе ззяе рэчка, Як усё наўкруг прыгожа!

Лёгка гойдаюцца лозы. I ляціць, ляціць дарога

Запаліліся, як свечкі, Да суседняй вёскі, можа,

Дзіўным полымем бярозы. Ці да парку гарадскога.

Квецень радасна ступае У вясеннім лёгкім гудзе

Па яшчэ вільготнай глебе. Непаўторны край мой родны.

Шчодра песню рассыпае А навокал - людзі, людзі

Мілы жаўранак у небе. 3 тварам сонечна-лагодным.

М. Дукса.

  • Пра якую пару года так замілаванарасказвае паэт?Што падказа- ла вам абгэтым?

  • Знайдзще ў тэксце дзеясловы. Вызначце іх час, асобу і лік.

  • Для чаго ўжываюцца дзеясловы ў мове? Пацвердзіце сваё меркаван­не прыкладамі.

  • Выпішыце з тэксту дзеясловы разам з назоўнікамі, якія паэт выка- рыстоўвае для вобразнага апісання прыроды, напрыклад «запаліліся бярозы», «жаўранакрассыпае песню» і інш. Растлумачце значэнне гэтых выразаў.

  • Раскажыце пра ўчарашнія падзеі з вашага жыцця, ужываючы дзея­словы ў форме цяперашняга і прогилага часу.

  1. Прачытайце.

27 верасня ў народзе адзнача.. свята Звіжання. Свята «закрыван­ия» зямлі на зіму. Надыходз.. першыя замаразкі. Птушкі адлята.. у вырай, мядзведзі ў бярлогу заляга... У гэты час выпаўза.. і збіраюцца разам змеі, каб адправіцца на зімні сон да вясны. Казалі, што «на Звіжанне гады і вужакі ў норы хаваюцца».

Існуе нават легенда, што калі на гэта свята гады збіраюцца ў адно месца, то наперадзе іх ідзе заўсёды змяіны цар, у якога на галаве зала- тая карона ці рожкі. Каб задобрыць цара, варта разаслаць перад ім белы абрус з хлебам-соллю і пакланіцца. Тады ён у знак падзякі скіне карону. Хто падбярэ яе - стане надзвычай мудрым і праніклівым, будзе ўгадваць чужыя думкі, не баяцца змяінага яду.

  • Калі адзначаецца Звіжанне? Што гэта за свята?

  • Што адбываецца ў жывой прыродзе ў гэты час?

  • Назавіце дзеясловы ў форме цяперашняга і будучага часу.

  • Вызначце дзеясловы неазначальнай формы.

  • Запішыце першы абзац, дапісваючы канчаткі дзеясловаў.

  • Уявіце сабе, што ваш сябар нічога не ведае пра свята Звіжання.

Раскажыце яму легенду пра змяінага цара.

  1. Прачытайце.

Стоит среди белорусских лесов обычная деревня. Только петухи не поют. Улицы пусты. И изб нет. Только чёрные трубы. На каждой трубе - по колоколу. И звонят они днём и ночью. Не умолкают.

Жили люди. Знали свою деревню Хатынь. Сажали картошку, до­или коров. Ворвались в деревню фашисты. Согнали людей в сарай, заперли и подожгли. Кто вырвался из огня, убили из пулемётов. Сожгли пустые избы и уехали.

Звонят колокола Хатыни. Нельзя им умолкать. Они напоминают людям о войне. Они зовут защищать мир на Земле (По В. Бахремскому).

  • Пра якую вёску ідзе гаворка ў тэксце?

  • Якая трагедыя адбылася ў ёй?

  • Дайце назву тэксту.

  • Вусна перакладзіце тэкст на беларускую мову.

  • Назавіце дзеясловы ў форме цяперашняга часу, вызначце іх асобу і

ЛІК.

  • Назавіце дзеясловы ў форме прошлага часу, вызначце іхрод і лік.

  • Запішыце першы ці другі абзацы па-беларуску.

  • Якія яшчэ вы ведаеце помнікі, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчын- най вайны ? Раскажыце пра іх: каго яны ўшаноўваюць, дзе знахо- дзяцца, як выглядаюць, што на іх напісана?

Тэкст

  1. Прачытайце.

Ёсць яшчэ такія цікавыя і патрэбныя расліны, з якіх людзі робяць сабе адзенне, дабаўляюць у ежу. Гэтая расліна называецца лён.

Як расце лён? На шырокім полі растуць харошанькія сінія кве- тачкі на доўгіх тонкіх сцяблінках. Калі лён цвіце, здаецца блакітнае мора на полі разлілося. Пройдзе лета. Адцвітуць кветачкі, а на іх мес- цы застануцца жоўта-карычневыя шышачкі з насеннем. Лён выры- ваюць з карэннем, сушаць і адпраўляюць на ільнозавод.

На заводзе сцябліны лёну пакладуць у катлы з гарачай вадой. Сцяблінкі пакрыты тонкай скурачкай, якая склейвае валокны. У га­рачай вадзе клей разыдзецца, і яны аддзеляцца адно ад аднаго. Затым лён кладуць у спецыяльныя машыны - мялкі. Вялікія зубчатыя валы размінаюць сцябліны на кавалачкі, а валокны застаюцца цэлымі. По- тым лён пераносяць у трапальную машыну, і там ён «б’ецца» да таго часу, пакуль усе кавалачкі сцяблін не вытрасуцца. Тады лён расчэ- шуць, і валокны стануць мяккія, роўныя, шаўкавістыя. Вось цяпер можна з валокнаў ніткі прасці.

Ніткі прадуць на фабрыках. У вялікім памяшканні стаяць прадзіль- ныя электрычныя машыны, а прадзільшчыца ходзіць паміж імі і со- чыць за работай: наматаныя, поўныя верацёны здымае, ставіць пус- тыя. Ну вось, ніткі гатовы. Цяпер трэба з іх палатно ткаць.

Ткуць палатно на ткацкіх станках. На іх густа, шырокім радам на- цягнуты доўгія тонкія ніткі. Гэта аснова. А ўпоперак гэтага рада хо- дзіць чаўнок з ніткай. Ён у адну хвіліну некалькі соцень разоў прабя- жыць. I так усю аснову ніткамі запляце, затчэ, і атрымаецца палатно.

3 тоикага льнянога палатна шыюць адзенне для дарослых і дзя- цей, прасціны, сурвэткі, абрусы, з болын тоўстага робяць ветразі для лодак і яхтаў. Таксама з лёну робяць розныя нацыянальныя сувеніры, шыюць вышыванкі.

Лён мы сустрэнем і на стале. 3 насення лёну выціскаюць алей, які можна выкарыстоўваць таксама, як і сланечнікавы алей. Яго дабаўля- юць у цеста і розныя стравы: салату, кашу. Льняное масла карыснае.

  • Пра што гэты тэкст?

  • 3 чаго ткуць льняное палатно?

  • Перакажыце тэкст па ланцужку ў адпаведнасці з планам:

Лён на полі.

Лён на ільнозаводзе.

Лён на прадзільнай фабрыцы.

Лён на ткацкай фабрыцы.

Лён на швейнай фабрыцы.

Лён на стале.

Вышыванка - беларуская нацыяналъная вопратка - вышываная муж- чынская кашуля ці жаночая кофтачка. Раскажы, як выглядае вышыванка.

  1. Прачытайце.

Расце сон-трава па ўзлесках, пясчаных схілах - там, дзе дастатко- ва сонца. Цвіце ў красавіку-маі. Прырода добра паклапацілася пра гэтую кветку: каб засцерагчы першацвет ад начных маразоў, надзя- ліла яго цёплым «футрам», укрыўшы пухнатым покрывай усю рас- ліну ад сцябла да слупка і тычынак. Невялікі рост засцерагае яе ад хо- ладу на пачатку цвіцення. Затое потым, з надыходам цяпла, кветка выцягваецца, раскрываецца, а ярка-жоўтыя тычынкі вабяць жамяру, якая збірае тут пылок. Сон-трава - даволі рэдкая расліна ў нашых краях. Калі вы ўсё ж сустрэнеце яе ў вясновым лесе - не спяшайцеся сарваць: сон-трава занесена ў Чырвоную кнігу, ірваць яе забаронена! Акрамя таго, яе сок атрутны і выклікае моцнае раздражненне скуры. Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што калісьці даўно народный ле- кары выкарыстоўвалі яе як гаючую траву: рабілі адвар ад кашлю, да­вал! хворым для супакаення, лячылі хваробы скуры. Адкуль такая цікавая назва ў гэтай незвычайнай расліны? Паводле л..генды, «сон- травой» кветку назваў невядомы паля..нічы. Нібыта аднойчы, блука- ючы па лесе, ён убач.. м..дзве..я, які выкопв.. з з..млі кар..ньчыкі гэтай травы, з’яд.. іх і засын... Існуе, пра..да, і іншая, больш верагодная версія пахо..ання назвы. Як толькі ў лесе нар..шце растане снег, на прагр..тых в.хновым сонцам палянах з’я..ляюцца пухнатыя, як кац..ня-. ты, кветкі сон-травы. Схіленыя долу, яны нібыта спяць. Магчыма, якраз з-за знешняга выгляду расліны лю..і далі ёй такое імя (Паводле П. Грынчанка, А. Церашковай).

  • Вызначце тэму і асноўную думку тэксту.

  • Дайце заголовок тэксту.

  • Падзяліце тэкст на часткх, вызначце абзацы.

  • Складзіце план.

  • Перакажыце тэкст па плане.

  • Да якога тыпу належыцъ тэкст? Абгрунтуйце сваёмеркаванне.

  • Запішыце на выбар адну з легенд пра паходжанне назвы кветкі, устаўляючы прапушчаныя літары.

  • Калі вы ведаеце іншыя першацветы, то раскажыце: як называецца кветка, калі цвіце, дзе расце, як выглядае, чым карысная.

  1. Прачытайце.

Была вясна. Ціхі вечар. Спакойна кацілася рака і блішчэла на ме­сяцы. Каля самага берага рос тоўсты, магутны дуб. Бліжэй да вады шарахцеў чарот.

Завяла чараціна з дубам гутарку.

  • Скажы мне, дуб, чаму. ты не гнешся пад бураю? Часта бачыла я, як самыя сярдзітыя буры ўпіраліся ў цябе, як у каменную сцяну. А я вось стаю тут і гнуся. Маленькая птушачка сядзе на мяне, я не вы- трымліваю і гнуся да самай вады. Дык скажы мне, адкуль твая сіла? Скажы мне, чаму я такая слабая?

I кажа ёй дуб:

  • Ты баішся жыцця, таму і слабая. Ты выбіраеш мяккі грунт, каб лёгка было тваім караням. Ты не хочаш траціць сілы, каб падняцца на бераг. Ты змалку прывыкла гнуцца і не супраціўляешся нават лёгка- му ветру. Ты заўсёды спадзяешся на іншых, каб абаперціся.

А я змалку спадзяваўся толькі на свае сілы. Змадку навучыўся сам памагаць сабе. Змалку вучыўся пераадольваць перашкоды. Змалку ўсё мацней і мацней упіваўся ў зямлю і трымаўся за яе. Змалку ўпіраўся перад вяграмі. Вось таму я такі моцны і магутны (Паводле Я. Коласа).

  • Да якога тыпу адносіцца тэкст?

  • Якія характэрныя для тэксту-разважання приметы вы можаце назваць?

  • Паспрабуйце пераказаць разважанне дуба ў адносінах да чалавека «Калі чалавек адчувае сябе моцным ?»

  1. Прачытайце.

Жыла ў вёсцы адзінокая бабуля. Быў у яе сабачка. Жвавы, з вясё- лымі вочкамі, чорненькі такі. За гэта, відаць, і назвалі яго Жучком. Даверлівы і ласкавы, ён вельмі любіў бабулю.

Аднойчы бабуля занядужыла. 3 горада прыехаў доктар. Паслухаў яе, нямоглую, і сказаў: трэба класціся ў бальніцу. Уздыхнуўшы, бабу­ля сабралася, замкнула хату і пайшла да «Хуткай дапамогі», што стая­ла на вуліцы. Машына паехала, а Жучок сумна глядзеў услед. Пасля сеў каля ганка, і слёзы пакаціліся з яго вачэй. Ён сядзеў нерухома гіад разгалістай яблыняй. Пачало цямнець, і лісце на яблыні зашапацела пад ветрыкам, быццам яблыня скардзілася: «Нашто бабуля пакінула нас?» Жучок, прылёгшы на траву, вартаваў двор, хату, яблыню. Лавіў кожны шолах, кожны гук. Ён думаў, што не павінна гаспадыня забыць яго, Жучка, хату, дзе жылі яны шчасліва. Толькі верабей пад страхою ўсё чырыкаў: «Не чакай! Не чакай!»

Позняй ноччу Жучок заплюшчыў вочы, заснуў чуйным сном. На світанку прачнуўся, абышоў хату, пасядзеў пад акном. Ціхенька па- скавытаў, галодны. Але хто яго пакорміць тут, у пустым двары? Пад- няўся, пралез праз дзірку ў плоце і пайшоў у той бок, куды паехала ма­шына з бабуляй.

На вуліцы яго заўважыла суседка, паклікала: «Жучок! Ідзі сюды. Я цябе пакармлю...» Ён паслухаўся, паеў і вярнуўся ў свой двор. Зноў сеў каля ганка, пільнаваў хату, чакаў, калі прыедзе гаспадыня. I так кожны дзень, кожную ноч... (Паводле Я. Крамко).

  • Вызначце тэму тэксту і асноўную думку.

  • Падбярыце загаловак да тэксту.

  • Якога тыпу тэкст? Абгрунтуйце сваёмеркаванне.

  • Запішыце план тэксту.

  • Перакажыце падрабязна тэкст па плане.

  • Прыдумайце працяг тэксту ў адпаведнасці з асноўнай думкай.

  1. Прачытайце.

Уявіце сабе, што калісьці ўсіх беларусаў звалі ліцьвінамі, або літоўцамі. Гэта было тады, калі нашы продкі жылі ў новай дзяржаве - Вялікім Княстве Літоўскім. Па назве дзяржавы называлі і ўсіх яе жы- хароў.

Новая дзяржава ўзнікла таму, што на палачан і балтаў з захаду на­падал! рыцары-крыжакі. Яны хацелі анямечыць жыхароў нашай зям- лі і ператварыць іх у немцаў.

А з усходу на нашы землі насоўвалася татара-мангольская арда. Тады старажытныя беларусы і літоўцы, каб выстаяць у змаганні з чу- жынцамі, аб’ядналіся ў адзіную дзяржаву - Вялікае Княства Літоўскае.

Першай сталіцай нашай новай дзяржавы стаў беларускі горад На- ваградак. Там валадарыў князь Міндоўг.

  • Падбярыце заголовок да тэксту.

  • Якога тыпу тэкст? Абгрунтуйце сваё меркаванне.

  • Спачатку вусна, а затым пісьмова перакажыце тэкст.

  1. Прачытайце.

Рамонак

Рамонак - надзвычай пашыраная расліна ў нашых краях. Сус гра- каецца паўсюдна: у гарадах і вёсках, на лугах, узлесках, палянах, уздоўж дарог, як пустазелле ў агародах. Пачынае цвісці ў траўні, а ўвосень часта зацвітае паўторна.

У свеце існуе незлічонае мноства розных відаў рамонкаў: нямецкі, каўказскі, рымскі, персідскі ды іншыя. Ёсць нават амерыканскі «залаты».

Цікава, што яшчэ нядаўна - два стагоддзі таму - у нашых краях пра рамонак нічога не ведалі. Яго паказвалі як дзіва ў Пецярбургскім батанічным садзе. А ўжо праз 40 гадоў рамонак стаў для нас звычай- най раслінай. Насенне рамонка прыехала ў Еўропу з Амерыкі на ка- раблі разам з амерыканскім зернем. Тут рассеялася, узышло і дало яшчэ насенне. Так і з’явілася ў нас дасюль невядомая раслінка з пры- емным пахам.

Рамонак - кветка не толькі прыгожая, але і карысная. Настой з яе дадаюць у крэмы, шампуні, мыла. Адзін з відаў - рамонак аптэчны - дапамагае лячыць прастуду і кашаль, паляпшае страваванне. А калі валасы вымыць рамонкавым адварам, яны набудуць цудоўнае зала- цістае адценне. Вясковыя гаспадыні ведаюць, што засушаныя рас- ліны можна раскласці ў падвале, на кухні ці на гарышчы, каб адтуль звяліся мышы..

У беларускіх дзяўчат рамонак стаў улюбёнай кветкай для вараж- бы. 3 ім раіліся: «Здзейсніцца - не здзейсніцца, любіць - не любіць».

На свята Купалле дзяўчаты і юнакі скачуць праз вогнішча, водзяць карагоды, плятуць вянкі з рамонкаў і пускаюць іх па вадзе. Лічыцца, што калі вянкі дзяўчыны і хлопца сустрэнуцца, то тыя назаўсёды па- кахаюць адзін аднаго (Паводле П. Грынчанка, А. Церашковай).

  • Паспрабуйце падабраць іншыя загалоўкі да тэксту.

  • Уякім стылі напісаны тэкст?

  • Да якога тыпу ён адносіцца?

  • Чым карысны рамонак?

  • Перакажыце тую частку тэксту, у якой расказваецца пра тое, як выкарыстоўваецца рамонак у варажбе.

  • Якая інфармацыя пра рамонак вас больш за ўсё здзівіла?

Сінтаксіс і пунктуацыя

  1. Прачытайце.

Звычай - гэта правіла, няпісаны закон, па якім жывуць людзі. Напрыклад, звычай смуткаваць, калі прыходзіць бяда, і весяліцца ў святы.

Сярод шматлікіх звычаяў ёсць і такі. На ўваходзіны першым у новы дом павінен забегчы кот. Ідзі, каток, не бойся! Скочыць коцік цераз парог, гіаглядзіць па кутках, лапку падыме, быццам з кімсьці павітаецца. Што гэта ён робіць? У хаце ж няма нікога! Але нашыя продкі верылі, што ў кожным памяшканні, акрамя гаспадароў, жыве Дамавік. Так раней называлі казачнага абаронцу дома. Вось з кім коцік навітаўся! А мы і не заўважылі...(Паводле А. Бензярука).

  • Пра што гэты тэкст?

  • Пра які звычай расказваецца ў ім?

  • Якія яшчэ народныя звычаі вы ведаеце?

  • Выпішыце з першага абзаца апавядальны сказ і растлумачце знак прыпынку ў канцы яго.

  • Выпішыце пабуджальны сказ, растлумачце знак прыпынку ў канцы яго.

  • Выпішыце пытальны сказ, растлумачце знак прыпынку ў канцы

яго.

  • Выпішыце клічныя сказы і растлумачце знакі прыпынку ў канцы іх.

  1. Прачытайце.

Хвасты

  • Ліска, ліска, нашто табе такі вялікі пышны хвост? 3 ім жа, на- пэўна, кепска скрозь кустоўе прадзірацца, ад паляўнічых уцякаючы?

  • Дзівак чалавек! Ды каб не мой хвост, ці магла б я, уцякаючы, так рэзка паварочваць убок альбо перабегчы па тонкім камлі дрэва, пе- ракінутага цераз лясную рэчку, і не зваліцца ў ваду?!

  • Зайка, зайка, чаму ж тады ў цябе хвост такі маленькі і непрыго- жы? Ты вунь колькі сабе ворагаў у лесе нажыў!

  • Дзівак чалавек! Вузкую лясную рэчку я і пераскочыць магу. А стане даганяць мяне які драпежнік, каб вострымі кіпцюрамі за хвос- цік ухапіць, а мой пушок і адарвецца. Ды такога і не дужа і шкада, сам кажаш, што ён непрыгожы. Без яго буду, ды заўсёды жывы застануся (Паводле А. Бадака).

  • Прачытайце дыялог па асобах.

  • Для чаго лісе вялікі пышны хвост?

  • Чаму ў зайца малы хвост?

  • Знайдзіцеў тэксце сказы са звароткам,растлумачце знакі прыпын­ку ўіх.

  1. Прачытайце.

Пралеска

Назва кветкі падкажа нам, дзе яе можна знайсці: «пралеска» - ад слова «лес». Яна цвіце ў красавіку-маі ў цяністых яловых лясах.

Мала хто ведае, што пралеска - вечназялёная расліна. Яе лісты зімуюць пад снегам. 3 мінулагоднімі лістамі чакаюць вясны i пу- пышкі з будучымі кветкамі. Для першацветаў гэта звычайная спра­ва: падрыхтавацца да ранняга цвіцення яшчэ з восені, каб з першым цяплом дарыць матылям ды жукам свой пылок, а людзям - добры настрой. На жаль, многія «аматары прыроды», убачыўшы такую пры- гажосць, не могуць сысці з лесу з адным толькі добрым настроем. Аба- вязкова прыхопяць з сабой пяшчотны букецік. Між тым рабіць гэтага не варта, і не толькі таму, што пралеска ахоўваецца: дома ў слоіку з ва- дой кветкі страцяць прыгажосць праз дзень-два, у той час як у лесе яны маглі б цвісці і радаваць вока на працягу трох тыдняў!

Калі ж вельмі хочацца як найхутчэй адчуць подых вясны, на ўлас- ным агародзіку можна самому пасадзіць пралескі.

Многія народы ацанілі не толькі прыгажосць пралескі, але і лека- выя вартасці. Людзі верылі, што пралеска лечыць хваробы. Праўда, карысталіся гэтым сродкам вельмі абачліва, бо пры няўмелым ужы- ванні раслінай можна было і атруціцца (Паводле П. Грынчанка,А. Це- рашковай).

  • Як выглядае пралеска?

  • Чаму кветка мае такую назву?

  • Вызначце галоўныя і даданыя члены сказа ў выдзеленьш сказе.

  • Перакажыце другі абзац тэксту.

  1. Прачытайце.

  • Хіба бываюць жывыя помнікі? - вельмі здзівіўся адзін мой ма- ленькі знаёмы. - Яны ж усе жалезныя ці каменныя.

  • А да чаго падобнае слова «помнік»? - перапытаў я.

Мой знаёмы трошкі задумаўся і раптам весела закрычаў:

  • Помніць! Памяць! Помнік - гэта памяць.

  • Так, памяць пра былыя часы. I таму нават жалезны ці каменны помнік можа «размаўляць» і расказаць шмат цікавага пра мінуўшчыну.

Ёсць сапра..дныя ж..выя помнікі - пр..родныя. 1х стварыла сама пр..рода. Ёсць на Беларусі цар-дуб. Ён расце на Берасцейшчыне. Гэта велічны дуб. Самавіты, моцны, стараж..тны в..лікан! Ужо восемсот гадоў ж..ве ён на з..млі. Стаіць мо..чкі, ганарліва. Толькі лістотаю шуміць улетку. Шмат гістор..й можа расказаць тэты стар..жыл. Усё помніць. Пра ўсё ведае. Але маўч..ць. Высок., хавае таямніцы ў сваёй з.лёнай кроне (Паводле А. Бензярука).

  • Вызначце асноўную думку тэксту.

  • Падбярыце заголовок.

  • Пра які прыродны помнік расказваецца ў тэксце? Чым ён знака- міты?

  • Якія яшчэ прыродныя помнікі вы ведаеце? Раскажыце пра іх.

  • Назавіце ў тэксце прыклады развітых і неразвітых сказаў.

  • Назавіце сказ з аднароднымі членамі.

  • Запішыце апошні абзац, устаўляючы прапушчаныя літары.

  1. Прачытайце.

У сонечныя асеннія дні плыве ў небе срабрыстае павуцінне. Ад­куль яно ўзялося? Маленькі, спрытны павучок выпускае з сябе па- вуцінку. Ён чапляе павуцінку за травінку. Павучок трымаецца за тра- вінку. Павуцінка ўсё болыпае.

Падзьмуў ветрык. Павуцінка адрываецца ад травінкі і ўзлятае ўверх. Павучок ляціць разам з ёй. У час свайго падарожжа павучок выпускае павуцінку на два-тры метры і плыве на ёй. Аднак павучок умела кіруе сваім доўгім серабрыстым «караблём». Ён бегае па па- вуцінцы. I тады яна то ўзлятае ўгору, го апускаецца ніжэй. Так і ля- ціць маленькі падарожнік.

Зачапілася павуцінка за дрэва. Павучок імгненна пакідае свой «са- малёт» і хаваецца пад кару. Там ён і зімуе (Паводле А. Жука).

  • Пра кого і пра што расказваецца ў тэксце?

  • Які заголовок можна падабраць да яго ? Абгрунтуйце свае меркаванне.

  • Яку народзе называецца гэта восеньская пара?

  • Назавіце ў кожным сказе галоўныя члены.

  • Запішыце апошні абзац, падкрэсліце галоўныя і даданыя члены сказа.

  • Падрыхтуйце невялікае вуснае апавяданне ў мастацкім стылі «Ба- біна лета».

Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія

  1. Прачытайце.

Наша мова вечная. Здаецца, кволая ад пяшчотнай мя...касці, яна раптам кідае наверх схаваную ад усіх ж..лезную мужнасць і сілу. I, як быццам дамогшыся свайго, б’е, як перагіёлка ў жытах - мя..ка, а за тры

в...рсты чуваць. Салодкае «эль», «дзе» — як шкляной палачкай па кр..шталі, мя..кае «с», як соннае ціўкан..е сінічкі ў гн..здзе. I побач «р», як гарош..на ў свістку, і до..га, спявуча, адкрыта гучаць галосныя. А «г» прыдыхае так ласкава, як маці на лобік дзіця...і, каб перастаў сніць дрэнны сон (Паводле У. Караткевіча).

  • Вызначце адрозненні ў вьшаўленні зычньис гукаў беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Што гэта за гукі?

  • У якім слове апогиняга сказа націск у беларускай і рускай мовах не супадае? ІІрывядзіце яшчэ аналагічныя прыклады.

  • Растлумачце правапіс прапушчаных літар.

  • Чаму пісьменнік называв нашу мову вечнай?

  • Беларуская і руская мовы - гэта блізкія, алерозныя мовы. Вы так- сама так думаеце цг інакш? Патлумачце сваё меркаванне.

  • Якія яшчэ еўрапейскія мовы подобным па сваей графіцы да беларускай ?

  • Вучоныя сцвярджаюць, што беларуская мова - адна з самых міла- гучных моу у свеце. Як вы думаеце, чаму?

  • Складзіце вуснае выказванне на тэму «Усвеце беларускіхгукаў і слоў».

  1. Прачытайце.

Падбел

Падбел — самая першая вясновая кветка. Зацвітае ў сакавіку, а ўво- сень часта цвіце паўторна. Сустракаецца па ўзбочынах дарог, узлесках, на сонечных палянах і ўзгорках. Расце як пустазелле ў агародах. Штогод увесну падбел прадказвае надвор’е: як толькі на праталінах з’яўляюцца яго жоўтыя зорачкі-кветкі, можна чакаць цёплых дзён.

Дзеці часта блытаюць кветкі падбелу з дзьмухаўцамі. Сапраўды, на першы погляд яны дужа падобныя. Але дзьмухавец вышэйшы і зацвітае значна пазней. Акрамя таго, лісты падбелу адрозніваюцца ад дзьмухаўцовых. Формай яны нагадваюць конскі капыт. Паверхня ліс- тоў бліскучая, «халодная», а ніжні апушаны бок «цёплы», белаваты і мяккі. Якраз з-за своеасаблівага выгляду лістоў падбелу людзі і далі яму такую назву.

Расліна гэтая, як і сон-трава, прадбачліва засцераглася ад вясновага холаду: «футра» на сцёблах і лістах надзейна ахоўвае яе ад начных прымаразкаў. Увечары і ў дождж кветкі закрываюцца, каб зберагчы пылок ад вільгаці.

«Цар-зелле» - так яшчэ называюць падбел. Ён заўсёды быў папулярным сродкам ад хваробаў жывата, дыхальных шляхоў, лёгкіх. Лекавыя ўласцівасці падбелу ведалі яшчэ ў Старажытнай Грэцыі. Дый зараз народы многіх краін (ажно да Афрыкі і Індыі) лечаць ім прастуду, розныя запаленні, хваробы страўніка, а таксамазагойваюць раны. Сапраўды, падбел - «лякоба ад усіх хваробаў»! (Паводле П. Грынчанка, А. Церашковай).

  • Пра які пёршацвет вы даведаліся з тэксту?

  • Чаму кветка мае такую назву?

  • Чым падбел адрозніваеЦца ад дзьмухаўца?

  • Перакажыце тую частку тэксту, якая вас найбольш зацікавіла.

  • Запішыце адзін абзац тэксту на выбар. Ці ёсць у запісаных словах санорныя, шыпячыя і свісцячыя гукі? Калі ёсць гэтыя гукі, назавіце словы з імі.

  • Знайдзіце пяць слоў, у якіх напісанне супадае з вымаўленнем, і пяць - у якіх напісанне разыходзіцца з вымаўленнем.

  • Уявіце сабе, што вы - настаўнікі: дайце параду сваім вучням, як правільна напісаць слова, у якіх напісанне не адпавядае вымаўленню.

  1. Прачытайце.

Што я найбольш люблю, якое маё, як гаворыцца, захапленне (хобі)? Падаро..ы. Вельмі люблю перасоўвацца па плане..е - ха.лць па лу- гавых сце..ках, па пал..вых ды л..сных д..рогах, плаваць па р..ках, ..зёрах, па мор.., лятаць над г..рамі, над хмарамі, над граніцамі дз..ржаў. Паез..кі далёкія не выцеснілі любові да вудачкі і грыбнога кош..ка, да ўсё новых і новых адкры..яў красы пр..роды, радасці новых сустр.л, радасці пазна..я.

I другое - з маленства і нязменна люблю кнігу (ПаводлеЯ. Брыля).

  • Пра шторасказваецца ў тэксце?

  • Якая яго асноўная думка?

  • Падбярыце заголовок да тэксту.

  • Якое захапленне было ў пісьменніка?

  • Запішыце другі абзац, устаўляючы прапушчаныя літары.

  • Назавіце словы з падоўжанымг зычнымі. Як яны вымаўляюцца?

  • Раскажыце пра сваё захапленне, сачыце за вымаўленнем.

  1. Прачытайце.

Цэлы дзень праводзяць мурашкі ў пошуках ежы. Аддаляючыся ад свайго дома на некалькі дзясяткаў, а то і соцен метраў, яны ўрэшце знаходзяць дарогу назад. Вядома, проста так запомніць яе немагчыма. Ды мурашкі і не спадзяюцца на сваю памяць. Яны робяць інакш.

Калі мураш бяжыць, ён пакідае пасля сябе нябачныя сляды - дробненькія кропелькі кіслаты. Арыентуючыся на яе пах, можна вярнуцца назад. ІІрычым, мурашкі, якія жывуць у адным «шматпа- вярховіку», пахнуць аднолькава. Таму яны ніколі не заблудзяцца.

А сцежка, па якой яны бегаюць, з часам ператвараецца ў сапраўдную мурашыную дарогу (Паводле А. Бадака).

  • Падбярыце назву да тэксту.

  • Што новага пра мурашоў вы даведаліся?

  • Чаму яны ніколі не заблудзяцца, вяртаючыся дадому?

  • Запішыце той абзац тэксту, у якім расказваецца пра гэта.

  • Раскажыце правілы правапісу е, ё - я, о, э - а, ілюструючы іх пры- кладамі з тэксту. Тэкст складзіце ў навуковым стылі.

  1. Прачытайце хутка, выразна вымаўляючы гукі.

Гавары чыстагаворку за чыстагаворкай, скорагаворку за скорага- воркай, гавары чыста, чыста, чыста, скора, скора, скора, гавары, гава­ры, усё чыста выгавары, выгавары, выгавары, ды не загаварыся.

  • Растлумачце асаблівасці беларускага літаратурнага вымаўлення гукаў, якія сустрэліся ў словах скорагаворкі.

  1. Прачытайце.

...Раптам пачуўся нейкі шолах і шэпт. Гэта старонкі падручніка за- шапацелі-зашапталіся, потым гучна загаманілі літарьі.

  • Хопіць! - пачуўся голас літары А. - Жыва гіа месцах!

А ў алфавіце стаіць першай. Нездарма чалавек прызначыў ёй гэта месца. I выгляд у А прываблівы, прымушае сябе паважаць.

Амаль усе літары занялі свае месцы ў алфавіце. Толькі Ў ды Я па- чал! фокуснічаць і не прыйшлі. Літара Я моцна трымала за хвосцік Ў, якое вырывалася з усіх сіл. Я бегала па стале і крычала:

  • Я не хачу быць апошняй! ІДяпер Я - галоўная! Я не найду ў алфавіт! I Ў не пушчу! Я не люблю працаваць! Я нікому не хачу дапа- магаць ... (Паводле Г. Краснапёркі).

  • Уявіце сітуацыю, якая папярэднічала апісаным падзеям. Што ста- лася б, калі блітары парушылі паслядоўнасць і пакінулі сваемесцыў алфавіце?

  • Для чаго чалавеку трэба ведаць алфавіт гэтак жа, як табліцу мно- жання?

  • Запішыце ў алфавітным парадку назоўнікі, якія пачынаюцца з зычных гукаў.

  • Беларускі алфавіт подобны да алфавітаў некоторых іншыхмоў. Да якіх? Што ў іх адрознага?

Лексіка. Фразеалогія

  1. Прачытайце.

Гарлачык жоўты

Расце жоўты гарлачык у вадзе: у рэках, сажалках і азёрах на глы- біні да трох метраў. Зрэдку сустракаецца на сушы ля самае вады. Цвіце з чэрвеня да верасня.

Яго можна ўбачыць на поўначы Беларусі: на Заходняй Дзвіне, на Асвейскім возеры. Сваю цікавую назву кветка атрымала таму, што яе плод па форме нагадвае гарлачык - гліняную пасудзіну з пука- тымі бакамі і вузкім горлам. Сама кветка памерам з невялікі яблык, ярка-жоўтая, з моцным пахам. Нанач яна не апускаецца ў ваду, як белы гарлачык. Акрамя зялёных лістоў, якія плаваюць на паверхні вады, ёсць падводныя - тонкія, паўпразрыстыя. Карані расліны ба- гатыя на крухмал. Іх можна есці, папярэдне зварыўшы ў салёнай вадзе. Асабліва многа крухмалу збіраецца ў расліне ўвосень. А вяс- ной і на пачатку лета гэтыя запасы выкарыстоўваюцца для росту лістоў і кветак.

Вадаплаўныя птушкі кормяцца насеннем жоўтага гарлачыка. А ва- дзяныя курачкі любяць частавацца ягонымі пладамі.

У народнай медыцыне кветкамі і каранямі жоўтага гарлачыка ля- чылі кашаль. Лісты і сцёблы дапамагалі ад болю ў спіне (Паводле П. Грынчанка, А. Церашковай).

  • Дзе на Беларусі сустракаецца гэта рэдкая кветка?

  • Як яна выглядае і чаму мае такую назву?

  • Каму і якая карысцъ з жоўтага гарлачыка?

  • Прывядзіце приклады однозначных і многозначных слоў з тэксту.

  • Растлумачце значэнне слова «пукаты» («з пукатымі бакамі»),

  • Падбярыце сінонімы да выдзеленых слоў.

  • Запішыце другі і трэці сказы другого абзаца. Лексічнае значэнне якога слова тлумачыцца ў другім абзацы?

  • Вызначце стылъ тэксту, падмацуйце сваё меркаванне прыкладамі.

  • Раскажыце пра жоўты гарлачык, склаўшы тэкст у мастацкім стылі.

  1. Прачытайце.

«Сакавік цяплом усіх прывячае» - паведамляе народная мудрасць. А другая знарок яму пярэчыць: «У сакавіку і спераду зіма і ззаду». Ка- ляндар адлічвае першыя веснавыя дні. Бачыце - румзаюць з дахаў вастраносыя ледзяшы? Чуеце - звіняць капяжы і сінічкі? А ў гракоў прастуджаныя галасы, бо многія разам з варонамі ды галкамі зімавалі побач з намі.

Наступав 22 сакавіка. Птуш..нае свята Саракі. Сказана як звязана: «На саракі прыляцела сор..к птуш..к з-за ракі». Лічылася, што менавіта ў гэты дзень з далёкага выраю на радзіму в..ртаюцца першыя сор..к жа..ранкаў. У гонар жаўрукоў п..клі з цеста птуш..чак і спявалі «Жава- роначкі, прыл..ціце, цёпла лецейка прын.хіце!» (Паводле У. Ягоўдзіка).

  • Пра што расказваецца ў тэксце?

  • Падбярыце да яго заголовок, растлумачце свой выбар.

  • Якія народным выказванні пра вясну выкарыстаныў тэксце? Што яны абазначаюць?

  • Назавіце словы, якія выкарыстоўваюцца з прамым і пераносным значэннем.

  • Знайдзіце ў тэксце фразеалагізмы, растлумачце be значэнне.

  • Запішыце апошні абзац, устаўце прапушчаныя літары.

  • Складзіце выказванне ў мастацкім стылі на тэму «Вясна, вясна ча- каная!»

  1. Прачытайце.

Паміж латгальскімі азёрамі і морам ляжыць Янтарная краіна.

Так, менавіта янтарная, а не бурштынавая. Таму што ў самым гу- чанні слова ёсць магічны намёк на яго сэнс.

Бурштын добра зваць бурштынам, калі шалее навальнічнае мора, калі бурныя хвалі з шыпеннем бягуць на нізкі бераг з яго дзюнамі і зламанымі соснамі. Тады ашалелы, збіты шыпячай вадой бурштын імкнецца ўцячы ад яе і хаваецца ў каламутны прыбярэжны пясок.

Калі ж хвалі сціхнуць, а над морам выплыве негарачае паўднёвае сонца, падобнае на жаўток, - тады мяняецца самая сутнасць буршты- ну. Праменьчык трапляе ў яго, блытаецца ў яго глыбінях і, надзейна злоўлены, пачынае ціха звінець, як лянівыя хвалі, што набягаюць на _ пясок. А сам бурштынок загараецца цёплым, як кашачае вока, агень- чыкам. I тады гэта ўжо не бурштын, а янтар, янтарок, «дзінтарс», - звонкая, як званочак, назва (Паводле У. Караткевіча).

  • Прачытайце тэкст. Знайдзіце слова на белоруской, рускай ілітоў- скай мовах, якое называв адзін і той жа продмет.

  • Якія асацыяцыі выклікае гэтае слова?Як гучанне слова «бурштын» уплывае на стварэнне мастацкіх вобразаў?

  • Ці апраўдана ўжывае У. Караткевіч словы «янтар» і «дзінтарс» у тэксце? Раскрыйце лексічнае значэнне гэтых слоў. Аднолькавае ці рознае яно будзе?

  • Якой мэты хацеў дасягнуць аўтар у тэксце? Якія карціны апісвае У. Караткевіч? 3 дапамогай якіх слоў аўтар стварае выразныя ма- люнкі навальнічнага і спокойного мора?

  • Запішыце апошні абзац. Назавіце ў ім словы, якія выкарыстаны з прамым і пераносным значэннем.

  • Уявіце, што вы адпачывалі на беразе Балтыйскага мора ірасказвае- це сябру пра янтарныя пошукі пасля штормового дня.

  1. Прачытайце.

Чтобы извлечь из словаря всю ту практическую пользу, которую он может принести, необходимо внимательно ознакомиться с содер­жанием вводной статьи, которой открывается любой словарь. Она вам и расскажет, как правильно работать со словарём.

В самом начале обычно даются сведения о задачах, объёме слова­ря, о том, какой материал содержится в справочнике и какой отсут­ствует в нём. Далее рассказывается о построении словарной статьи, о том, как оформляется её заглавное слово. Заглавное (объясняемое) слово вместе со всеми сведениями и составляют словарную статью.

  • Пра што расказваецца ў тэксце?Якая яго асноўная думка?

  • Падбярыце беларускія адпаведнікі да выдзеленых слоў, з дапамогай слоўніка растлумачце іхлексічнае значэнне.

  • Запішыце першы абзац па-беларуску. Падбярыце беларускія анто- німы да слоў «польза, внимательно, правильно».

  • Уявіце сабе, што вам трэба растлумачыць сябру правілы работы са слоўнікам. Складзіце для яго парады. Вызначце, у якіх умовах будзе адбывацца ваша сур'азмоўніцтва - афіцыйныхці неафіцыйных. Па- думайце, якія словы спатрэбяцца, каб дакладна апісаць працэс ра­боты са слоўнікам. 3 якой інтанацыяй вы будзеце тлумачыць?

  1. Прачытайце.

Заяц - часты персанаж беларускіх народных казак пра жывёл. Да- верлівы і крыху хлуслівы, задавака і гультай, а галоўнае - вельмі ба- язлівы, ён заўсёды выклікае сімпатыю і спачуванне.

У беларускай мове нярэдка выкарыстоўваюцца фразеалагізмы зайцаў хлеб, злавіць зайца. Зайцаў хлеб - хлеб незвычайны. Так на­зываюць ...

Згодна з народнымі ўяўленнямі, ад зайца разам з хлебам павінны перадацца дзецям жыццяздольнасць, спрыт, жвавасць. Л ічылася, што гэты чароўны хлеб будзе дабратворна ўплываць на рост, развіццё і здароўе дзіцяці.

Фразеалагізм злавіць зайца мае значэнне... Аднак злавіць такога спрытнага, жвавага звярка няпроста, практычна немагчыма. Таму і фразеалагізм ужываецца ў гаворцы звычайна тады, калі ... (Паводле У. Коваля).

  • Падбярыце заголовок да тэксту, абгрунтуйце свой выбор.

  • Растлумачце значэнне выдзеленых фразеалагізмаў.

  • Дапоўніце сказы другого і чацвёртага абзацаў.

  • Падбярыце прыказкі і прымаўкі са словам хлеб.

  • У якіх сітуацыях будзе дарэчным выкарыстанне прыведзеных фра- зеалагізмаў? (Напрыклад, гутарка з сябрам, апавяданне для кнігі, расказванне маме ці бабулі, выступление на «Вечары гумару»). 3 якой інтанацыяй вы будзеце расказваць, якую ролю ў час маўлення будуць выконвацъ жэсты, міміка? Складзіце апавяданне «Як я зла- віў зайца» ў мастацкім ці гутарковым стылі па одной з апісаных сітуацый.

  1. Прачытайце.

Незабудка

Незабудка сустракаецца ў вільготных лугах, балотах, па берагах рэк. Цвіце ад траўня да глыбокае восені.

Наирыканцы вясны, калі добра прыгрэе сонца, паляны і ўзлескі ўпрыгожваюцца нябесна-блакітнымі дыванамі. Гэта незабудкі разгорт- ваюць свае маленькія пялёсткі. Але адцвітуць яны - і зробіцца неза­будка зусім непрыкметнай траўкай. Цікава, што ў перакладзе з лацін- скай мовы расліна называецца «мышыныя вушкі». I напраўду, калі ў незабудкі паказваюцца першыя маладзенькія лісткі, яны дужа падоб- ныя да мышыных вушак.

У многіх народаў Еўрогіы гэтая расліна называецца аднолькава - «незабудкі»: па-англійску - forget-me-not, па-нямецку - Vergissmein- nichte, па-французску - пе m’oudliez pas.

Адкуль у кветкі такая назва? Адна з легенд расказвае, што калісьці багіня раслін Флора дарыла кветкам імёны. У сіх надзяліла і збіралася ўжо сыходзіць, як раптам пачула: «Не забудзься на мяне, Флора! Па- дары і мне імя!» Багіня азірнулася і ўбачыла сціплую блакітную кве- тачку. «Добра,- сказала Флора. - Імя табе - незабудка. Разам з імем я дам табе чароўную сілу - вяртаць памяць тым людзям, якія забыва- юцца на сваіх блізкіх ці на сваю Радзіму».

Незабудкавы букет атрымаецца прыгажэйшым, калі кветкі не ста- віць у вазу, а вянком раскласці на глыбокай талерцы з вадой. Часцей мяняй ваду, і яны застануцца свежымі на працягу цэлага тыдня (Па­водле П. Грынчанка, А. Церашковай).

  • Дзерастуць і калі цвітуць незабудкі?

  • Якія словы называюцца запазычанымі? Чаму яны маюць такую назву? Прывядзіце іх прыклады з тэксту.

  • Падбярыце сінонімы да слоў і выразаў: «травень, дужа, глыбокая во- сень, цэлы тыдзень».

  • Ці ёсць у тэксце словы абмежаванага выкарыстоння ? Прывядзіце прыклады.

  • Складзіце казку про тое, як незабудка дапамагла вярнуць памяць тым, хто забыў сваіх блізкіх.

Паўтарэнне і сістэматызацыя вывучанага за год

  1. Прачытайце.

Казялец

Казялец часта сустракаецца на берагах рэк і азёраў, на лясных па- лянах і ўзлесках, як пустазелле ў палях. Цвіце ад мая да верасня.

На Беларусі каля 20 відаў казялыдоў. Растуць яны пераважна на вільготных лугах і вядомыя тым, што амаль усе віды - атрутныя. Праўда, пасля высушвання расліна губляе свае атрутныя ўласцівасці, таму, напрыклад, сена для жывёлы, якое ўтрымлівае траву казяльца, абсалютна бяспечнае.

Збіраючы букет з летніх кветак, трэба быць вельмі асцярожным: калі сарваць кветку казяльца, можна апячыся! Сок расліны пакідае пухіры на скуры.

У народзе гэту кветку яшчэ называюць «курыная слепата», ці «ку- раслеп». Чаму? Цяжка сказаць.

Народным лекарам вядома, што казялец - не толькі атрутная тра­ва, але яшчэ і гаючая. Калісьці ёю лекаваліраны, апёкі, скулы (на­рывы), пухліны, а таксама галаўны і страўнікавы боль.

У наш час казялец не ўжываюць у народнай медыцыне так шыро- ка, як калісьці. Але людзі цяпер вырошчваюць яго ў садах як дэкара- тыўную расліну - дзівосныя махровыя кветкі белага, жоўтага, чырво- нага, малінавага колераў (Паводле П. Грынчанка, А. Церашковай).

  • Дзе расце і як цвіце казялец?

  • Пра Што важнае для сябе вы даведаліся, прачытаўшы тэкст?

Яку народзе называюць кветку?

  • Перакладзіце назву кветкі на рускую мову.

  • Вызначце стылъ і тып тэксту, абгрунтуйце сваё меркаванне.

  • Запішыце той абзац тэксту, у якім выказана перасцярога.

  • Выдзелены сказ разбярыце па членах сказа. Назавіце ў ім слова аб- межаванага выкарыстання.

  • Пафантазіруйце і складзіце апавяданне пра тое, чаму казялец на- звалі кураслепам.

  1. Прачытайце.

К-.ляды - свята нара..эння Ісуса Хрыста. Ён з’яві..ся на свет, каб навуч..ць лю..ей д..бру, зго..е і міл..сэрнасці. Гэта вельмі стараж.лнае і на..вычай цікавае народнае свята.

Каляды без калядоўшчыкаў, што зіма без снегу. Гэтаму вясёламу ГУРТУ радаваліся ў кожнай хаце. Хадзілі яны ўвечары і вадзілі «казу» з «мядзведзем», а з імі часам «жорава» ці «бусла». Калядоўшчыкі каля- давалі, а гаспадары не скупіліся на гасцінцы. Яны верылі, што добрыя пажаданні абавязкова спраўдзяцца (Паводле У. Ягоўдзіка).

  • Пра што расказваецца ў тэксце ? Які загаловак можна да яго пада - брацъ? л.

  • Яксвяткавалі Каляды?

  • Якое выслоўе існавала ў народзе пра Каляды? Растлумачце яго сэнс.

  • Як святкуюцъ Калядыў вашай сям’і ці сем’ях вашихзнаёмых?

  • Запішыце першы абзац, устаўляючы прапушчаныя літары.

  1. Прачытайце.

Гэта кветка расце паўсюдна: па лугах, кустоўях, палянах, узлесках, агародах, уздоўж дарог, як пустазелле ў пасевах. Цвіце з красавіка да глыбокай восені.

Дзьмухавец - расліна надзвычай трывалая дзякуючы сваім пруг- кім сцёблам і лістам. Як ні топчуць яго людзі і жывёлы, як ні заглушае трава і дрэвы, ён расце і расце, нанова распраўляючы лісты і жоўтыя, бы сонейка, кветкі.

Дзьмухавец вельмі добра распаўсюджваецца. Ягонае насенне - «па- рашуцікі» - разносідь вецер. Калі б кожная семачка выжывала і вы­растала ў кветку, то праз некалькі гадоў для дзьмухаўца спатрэбілася б плошча ў пятнаццаць разоў большая за паверхню планеты Зямля. Але не ўсё насенне становіцца кветкамі, большая частка зярнятак гіне. Дзьмухавец здольны множыцца і каранямі: нават парэзаны на дробныя кавалачкі карэньчык дае жыццё новым раслінам.

Мала хто ведае, што дзьмухавец можна есц... Маладое лісц.. вымоч- ваюць у с..лёнай вадзе і робяць з яго салат.... 3 кветак вараць сочыв.., нечым падобнае да мёду. Пасмажаныя і памолатыя карані можна за- нарваць як каву. У народзе ён лічыцца добрым сро..кам для ачышчэ..я лё..кіх і стравава..я, дапамагае ад бяссо..я і паніжае кр..вяны ціск.

У добрае сонечнае надвор’е дзьмухавец падкажа, які час. Ягоныя суквецці-кошыкі адкрываюцца а шостай гадзіне раніцы і закрываюц- ца а трэцяй дня (Паводле П. Грынчанка, А. Церашковай).

  • Падбярыце загаловак да тэксту.

  • Як вы думаеце, чаму кветка мае такую беларускую назву? А як яна называецца па-руску?

  • Перакажыце тую частку тэксту, у якой гаворыцца пра незвычай- ную жыццёвую сілу дзьмухаўца.

  • Якая карысць з дзьмухаўца?

  • Запішыце чацвёрты абзац, устаўляючы прапушчаныя літары. Рас­тлумачце значэнне выдзеленых слоў.

  • Дайце параду пра тое, як змагацца з дзьмухаўцом на лецішчы - дачным участку.

  1. Прачытайце.

Цяжка паспець зрабіць усё, што хочаш! Між іншым, існуюць пра- вілы, якія дапамогуць лепш арганізаваць сябе.

Правіла першае - запіс і ўлік усяго таго, што мы робім. Хтосьці за- водзіць штодзённік. Хтосьці заносіць справы, якія належыць зрабіць, у смартфон: той ужо дакладна не забудзе і своечасова напомніць. Можна пісаць сабе маленькія напаміны на асобных лісточках.

Правіла другое - не робім усё адразу. Часта, не закончыўшы адну справу, перавдючаемся на іншую. Больш разумна адразу выканаць невялікае і лёгкае задание, затым брацца за больш складанае. А ўрокі лепш рыхтаваць наадварот: спачатку складаныя, пакуль галава не стамілася, а потым лягчэйшыя.

Правіла трэцяе - працуем і адпачываем. Часам за справамі мы за­бываем пра адпачынак. Праца без адпачынку прыводзіць да стомле- насці. А стомлены добра працаваць не будзеш.

  • Якая асноўная думка тэксту?

  • Які загаловак можна да яго падабраць?

  • Вызначце стылъ і тып тэксту, абгрунтуйце сваё меркаванне.

  • Хто з’яўляецца адрасатам тэксту? 3 якой мэтай ён напісаны?

  • Назавіце неалагізм, вызначце яго значэнне.

  • Прывядзіце прыклады неалагізмаў, якія часта сустракаюцца ў су- часнай мове.

  • Запішыце адну з парад на выбар. Зрабіце лексічны аналіз запісанага тэксту.

  • Дайце сябру параду пра тое, як лепш праводзіць выхадны дзень.

54. Прачытайце кароткія вершы А. Разанава. У кожным з іх - ла- канічная думка. Разгарніце адну з думак на выбар, пабудаваў- шы сваё выказванне ў мастацкім ці гутарковым стылях.

Калючы асот - Слізка.

але вунь, глядзі: Хапаюся за

пчала з ім сябруе. паветра!..

Бульбіна цвіце. Канчаецца студзень.

У рамонкаў Паволі

круглыя вочы. ' мяняюцца месцамі \

дзень і ноч.

VI КЛАС

Беларуская мова — нацыянальная мова беларускага народа

  1. Прачытайце.

Беларуская мова - нацыянальная мова беларускага народа. Гэта - «адзежа душы», самы дарагі яго скар... На працягу сваёй до..гай гісто- рыі бел..русы выпрацавалі спецыфічныя фанетычныя, лексічныя, граматычныя р..сы нацыянальнай мовы.

Беларуская мова была і застаецца на нашай зямлі роднай мовай беларусаў. Яна трымае нас разам, цэментуе беларускую нацыю.

Мова - не толькі сродак, з дапамогай якога людзі абменьваюцца інфармацыяй. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асабліва- сці яго мыслення і псіхікі, маральна-этычныя і эстэтычныя нормы (Паводле А. Міхневіча).

  • Запшыце пергиы абзац, устаўляючы прапушчаныя літары. Рас­тлумачце іх правапіс.

  • Як вы разумееце выраз «мова - “адзежа душы”»-?

  • Зачытайце тую частку тэксту, у якой гаворыцца пра ролю мовы ў жыцці чалавека.

  • Уявіце сабе, што выступаеце ў расійскай школе перад сваімі аднагод- камі ірасказваеце ім пра беларускую мову. Пра якія спецыфічныяры- сы нашай мовы, што адрозніваюць яе ад рускай, вы будзеце гаварыць?

  • Якія кулътурныя каштоўнасці створаны на беларускай мове?

  1. Прачытайце.

Беларуская мова з’яўляецца мовай беларускай нацыі. Яна абслу- гоўвае культуру, навуку, літаратуру і мастацтва.

Беларуская мова бытуе ў акружэнні іншых мо.. - рускай, ..краін- скай, польскай, літо.хкай. Ад гэтага ў беларускай мове можна суст- рэць словы з іншых мо...

Па-беларуску гавораць у сем’ях беларусаў, яе вывучаюць у дзіця- чых садках і школах (Паводле А. Міхневіча).

  • Запішыце другі абзац, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлу­мачце правапіс ў.

П

V КЛАС

ДЫЯГНАСТЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ


радмова

Асноўная функцыя педагагічнай дыягностыкі - вызначэнне з дапа- могай сістэмы спецыяльных заданняў узроўню авалодання вучнямі змес- там адукацыі ў сукупнасці тэарэтычных ведаў, практычных уменняў і навыкаў, вопыту творчай дзейнасці (далей - кампетэнцый).

Дыягнастычны матэрыял па беларускай мове распрацаваны ў адпа- веднасці з вучэбнай праграмай па беларускай мове для V і VI класаў, асноўная частка якой складаецца з двух кампанентаў - лінгвістычнага, які забяспечвае фарміраванне ведаў, і дзейнаснага, які забяспечвае фар- міраванне адпаведвых уменняў, навыкаў і вопыт творчай дзейнасці. Абодва кампаненты скіраваны на фарміраванне прадметных кампетэн­цый - моўнай, маўленча-камунікатыўнай, лінгвакультуралагічнай, сацыя- культурнай і рытарычНай.

Для дыягностыкі моўнай кампетэнцыі прапануюцца тэксты для на- вучальных дыктантаў розных тыпаў, кантрольныя пытанні і заданні аба- гульняльнага характару па ўсіх раздзелах, а таксама спецыяльныя тэксты для праверкі чытацкай пісьменнасці (уменні вылучаць з тэксту відавоч- ную інфармацыю, абагульняць і інтэрпрэтаваць змест, выказваць улас- ную думку, разумець заканамернасці пабудовы тэксту, асаблівасць і мэ- тазгоднасць выкарыстання моўных сродкаў).

Сфарміраванасць маўленча-камунікатыўнай і рытарычнай кампетэн­цый вызначаецца з дапамогай тэкстаў для пераказаў розных тыпаў, пе- ракладаў, камунікатыўна арыентаваных заданняў, кантрольных пытан- няў і заданняў абагульняльнага характару, спецыяльных тэкстаў для ripa- веркі чытацкай пісьменнасці.

Лінгвакультуралагічная і сацыякультурная кампетэнцыі дыягнастуюц- ца з дапамогай тэкстаў адпаведнай накіраванасці і сістэмы заданняў да іх, спецыяльных тэкстаў для праверкі чытацкай пісьменнасці ў аспекце раней вызначаных уменняў.

Асаблівасць прапанаваных дыягнастычных заданняў заключаецца ў тым, што яны падрыхтаваны не ў традыцыйнай тэставай форме (у апошнія гады тэстаў выдадзена збыткова), а пабудаваны на аснове тэкстаў і ма- юць комплексны характар: з іх дапамогай правяраюцца розныя аспекты зместу навучання і спосабы вучэбнай дзейнасці.

Пры выкарыстанні электроннай версіі дыягнастычных заданняў настаўнік можа ўносіць у іх змест і структуру неабходныя карэктывы з улікам асаблівасці арганізацыі вучэбнай дзейнасці.

Мова — найважнейшы сродак зносін

  1. Прачытайце.

Нягледзячы на істотныя праблемы з выкарыстаннем беларускай мовы ў найважнейшых афіцыйных сферах, можна гаварыць пра тое, што пачалі змяняцца адносіны да яё. Зараз прэстыжна размаўляць на беларускай мове.

Беларуская мова інтэнсіўна пранікае ў тыя сферы ўжытку, дзе яе не было яшчэ два-тры дзесяцігоддзі назад. Напрыклад, канфесійная сфера. Дваццаць гадоў назад беларускай мовы не было ні ў касцёле, ні ў праваслаўнай царкве. Сёння ж яна рэгулярна выкарыстоўваецца падчас набажэнстваў, з’яўляецца вялікая колькасць беларускамоўных рэлігійных тэкстаў, у тым ліку перакладаў Евангелля і Бібліі.

Яшчэ адзін паказальны факт — паводле даследаванняў замежных лінгвістаў сёння беларуская мова ўваходзіць у 3 % моў свету, якія актыўна выкарыстоўваюцца ў Інтэрнэце. Пры гэтым беларуская мова ў Інтэрнэце выкарыстоўваецца не толькі ў афіцыйных дакументах, але і на форумах. I гэта вельмі паказальна, таму што выкарыстанне мовы ў гэтым жанры сучаснай камунікацыі нікім не рэгламентуецца. I калі беларуская мова там прысутнічае, значыць, яна рэальна за- патрабавана як сродак зносін (Паводле А. Лукашанца).

  • На аснове прачытанага тэксту паразважайце пра беларускую мову як сродак зносін. Пры гэтым можаце прывесці свае аргументы для пацверджання выказанай думкі.

  1. Прачытайце выказванне пісьменніка У. Юрэвіча. Ці згодныя вы з ім? Абгрунтуйце выказаную ці ўласную думку.

Слова ўсемагутнае, бо закранае самыя тонкія струны душы чала- вечай - здольна суцешыць гора, выклікаць радасць, натхніць на ўчы- нак, спыніць злы намер...

  1. Прачытайце выказванне пісьменніка В. Віткі. Вусна паразважай­це, чаму вочы і голас - азбука душы?

Ці можна прачытаць думку ў вачах дарагога вам чалавека, радасць або засмучэнне на яго твары, пачуць хваляванне і трывогу ў яго голасе?

Ці можа жыць чалавек толькі розумам, без пачуццяў, без душы і сэрца, без спагады і спачування болю, гору іншых людзей?

  1. Прачытайце.

Слова - проста гук, які зрываецца з тваіх вуснаў. Сказаў - і няма яго. Са слоў не пашыеш адзенне, не зварыш кашы, не пабудуеш дом. Аднак слова бывае, як зброя. Яно можа параніць. Слова бывае замя- няе лекі. Тады яно можа супакоіць, узбадзёрыць.

  • Ці можаце вы пагадзіцца з выказанымі меркаваннямі? Прадоўжыце разважанні, прывядзіце прыклады з жыцця.

$ Кантрольныя пытанні

  • Чаму ў жывой прыродзе толькі чалавек валодае мовай?

  • Якая асноўная функция мовы?

  • Як абменьваюцца інфармацыяй людзі з парушэннем слыху?

  • Некаторыя вучоныя сцвярджаюць, што мова адлюстроўвае характар народа. Ці згодныя вы з гэтай думкай? Абгрунтуйце сваё меркаванне.

  • Сфармулюйце найбольш важныя правілы маўленчых паводзін у час слухання, гаварэння, дыялогу, абмеркавання якога-небудзь пытан- ня, падзеі.

Маўленне

  1. Прачытайце. Вызначце сгыль тэксту, абгрунтуйце сваё мерка­ванне. Выпішыце словы, якія характэрныя для народнагутарко- вай мовы. Перакажыце тэкст.

Бралка

У магазіне жанчына паказвае пальцам на незнаёмую рэч, просіць, каб падалі паглядзець.

  • Пакажэце мне. Ці не чарніцы збіраць?

  • Граб’ёнка, цётачко, камбайн.

  • Як-як?

  • Граб’ёнка.

  • Якая граб’ёнка? Толькі адзін у нас прыезджы і дзеці яго награ- бянец кажуць граб’ёнка. Ніякі не камбайн.

Падумала і разважае:

  • Чаму ж, дачушка, граб’ёнка? Ці чарніцы грабуць? Бяру-у-уць чарніцы. Збіра-а-аюць, а не грабуць, не сена ж. Нябожчык бацька сам рабіў, толькі не такую ён рабіў. А звалася ў нас бралка. Так і казалі: бралка (Паводле Ф. Янкоўскага).

  1. Прачытайце тэксты. Што агульнага ў іх? Адкажыце на пастаўле- ныя пытанні. Тэкст якога тыпу і стылю павінен у вас атрымацца?

Думкі пра колас

Колас жыта, пшаніцы, ячменю. Чым падобныя і чым адрозніваюц- ца яны? А мяцёлка аўса? Ці падобная яна на колас? Азімыя і яравыя культуры. Якая розніца паміж імі?

Ці чулі вы такі прыгожы выраз: жыта рунее? Якога колеру тады яно? А калі гавораць: жыта пайшло ў трубку, колас выплывае, жыта каласуе, красуе, наліваецца, спее? (Паводле В. Віткі).

Восеньскія думкі

Верасень, кастрычнік, лістапад... Адкуль пайшлі гэтыя назвы? Срэбныя павуцінкі на траве, на сухіх сцяблінках у полі, на лузе. Што гэта за пара? Якія ў гэты час ідуць работы на полі, агародзе, у садзе?

Птушкі збіраюцца ў вырай. Чаму? Якія птушкі адлятаюць, а якія застаюцца зімаваць у нас? Усе разам адлятаюць ці ў кожнай свой час? Якія адлятаюць першыя, якія — апошнія?

Жураўліны клін у небе. Чаму ён так называецца? Які настрой чу- ецца ў галасах птушак, што адлятаюць у вырай?

Чаму гавораць, што «увосень і верабей сыты»? (Паводле В. Віткі).

  1. Перакладзіце тэкст. Перакажыце яго змест па-беларуску.

Особенности устной речи

Устное слово - это слово живое, выразительное. Устная речь от­личается от письменной. Слово в устной речи всегда сопровождается интонацией, мимикой и жестами. Эти выразительные средства у древних людей были основным средством общения друг с другом. Они остались незаменимым спутником устной речи до сих пор. Устное слово на человека всегда действует сильнее письменного.

  1. Прачытайце.

Змітрок, Валодзя і Маня ў лес ідуць. У грыбы. Ромка таксама ўхапіў кошык ды на вуліцу:

-1 мяне вазьміце!

  • Хадзем, - кажа старэйшы Змітрок. - Што нам - лесу шкада, ці што? Толькі не адставай ад нас. Каб не згубіўся часам.

Да лесу рукой падаць. Збеглі ў лагчынку, перайшл і па кладцы рэч- ку і ў алешнік. А за алешнікам на ўзгорачку сасоннік, у якім дзе-нідзе бярозкі трапляюцца. Унізе ж малады ельнічак. Самы баравіковы лес!

Усе прама пайшлі. А Ромка бачком, бачком ды налева. Рашыў пра- бегчы па тых мясцінах, дзе яны з бацькам былі надоечы. Вось і знаёмая канаўка паўз дарогу. Ромка адразу крок прыцішыў, прыгнуўся крыху, пачаў уважліва заглядваць пад елачкі ды разграбаць прыўзнятыя лісточкі. I аж уздрыгнуў ад нечаканасці: з-пад лапак выглядаў каранас- ты прыгажун баравік. Ромка палюбаваўся ім, не спяшаючыся зрэзаў і паклаў у кошык. Ступіў некалькі крокаў - яшчэ адзін, азірнуўся ва- кол - трэці, чацвёрты!

А дзесьці ў глыбіні лесу крычалі Валодзя, Змітрок і Маня. Яго клікалі. Але Ромка не адгукаўся. Асабліва пашанцавала яму на ла- бячку паміж дзвюма дарогамі. Сюды ні адзін грыбнік не заглядваў. Толькі Ромкаў бацька. I недарэмна. Зайшоў Ромка сюды і паклаў у кошык некалькі сямеек чарнагаловікаў.

Цяпер галасы Валодзі, Змітрака і Мані ледзь чутныя. Ромка спалохаўся і пабег да сяброў. Але па якой дарозе бегчы? Хлопчык разгубіўся. Добра, што галасы сяброў не сціхалі.

  • Дзе гэта ты бегаў? - незадаволена сустрэў яго Змітрок. - Мы ўсе ногі пазбівалі, цябе шукаючы.

  • Заблудзіўся я, - зманіў Ромка і апусціў долу вочы. - Адышоўся ад вас і заблудзіўся.

Падбеглі Валодзя і Маня.

  • А мы цябе шукалі, шукалі. Думалі ўжо ў вёску бегчы ды ста- рэйшых клікаць.

  • Дадому час, - сказаў Змітрок і звярнуў на дарогу.

Ромку было няёмка перад сябрамі. Ён ішоў за імі, калі ўвайшлі ў. вёску.

  • Глядзі ты, - дзівіліся сустрэчныя, - такі малы, а поўны кошык баравічкоў назбіраў! А ты, Змітрок, пэўна варон лічыў, толькі дно прыкрыў.

Хацеў Змітрок сказаць, што не да баравікоў яму было, што вось гэтага Ромку шукаў, ды змаўчаў.

Назаўтра Ромка сам да Змітрака пайшоў. Там Валодзю і Маню застаў. 3 кошыкамі.

  • I я з вамі! - гукнуў Ромка.

  • Не, - панура прамовіў Змітрок, - мы цябе з сабой не возьмем.

  • А чаму?

  • А таму! - адказаў за Змітрака Валодзя (Паводле М. Янчанкі).

  • Пра што расказваецца ў тэксце? Як у ім разгортваецца думка? Якуюролю ў гэтым адыгрываюцъ дзеясловы? Дайце тэксту заголо­вок. Абгрунтуйце свой выбар. Вызначце тып і стылъ тэксту. Як вы думаеце, Змітрок, Валодзя, Маня і Ромка - сябры? Абгрунтуйце сваё меркаванне. Хто з дзяцей быў галоўны? Чаму вы так вырашылі? Знайдзіце ў тэксце апісанне баравіковага лесу. Як паводзілі сябе дзеці ў лесе? Якімі словамі вы ахарактарызавалі б Ромку і чаму? Што можаце сказаць пра астатніх дзяцей? Якое слова ўжывае аўтар, каб паказаць нежаданне Змітрака браць чарговы раз Ромку з сабой? Пра што сведчыцъ тое, што за Змітрака адказаў Валодзя? Чаму Ромка заблудзіўся? Выкарыстоўваючы веды па іншых прад- метах, раскажыце, як трэба паводзіць сябе ў незнаёмым лесе.

  • Чаму аўтар ужывае ў тэксце наступныя выразы: «ухапіў кошык», «што нам - лесу шкада, ці што?», «да лесу рукой падаць», «ногі пазбівалі», «варонлічыў»?Якія з гэтыхвыслоўяў з’яўляюцца фразеа- лагізмамі? Чаму вы так думаеце?

$ Кантрольныя пытанні

  • Якой формай маўлення з’яўляецца чытанне? Абгрунтуйце сваё меркаванне.

  • Як вы думаеце, якімі відамі маўленчай дзейнасці вы карыстаецеся часцей? Абгрунтуйце сваю думку.

  • Якія ўмовы неабходныя для стварэння выказвання?

  • Калі выказванне можа быць успрынята дакладна?

  • Для чаго патрэбныя веды пра стылі тэксту?

Паўтарэнне вывучанага ў 1—4 класах

  1. Творчы дыктант: на месцы кропак устаўце патрэбныя назоўнікі, прыметнікі.

Дрэвы

Мы знаходзімся ў ... лесе. Кругом .... Яны высокія і..., ... і старыя, тонкія і ... . Маладзенькія ... быццам перашэптваюцца між сабой. Вітаюцца ... галінкамі. А ... стаяць і пра нешта думаюць. Толькі ківаюць сваімі ... галовамі.

У ... таксама ёсць свая памяць. Гадавыя ... на зрэзах ствалоў расказваюць пра век дрэва. Чым больш гадавых ..., тым старэйшае дрэва. Але вызначыць ... дрэва можна толькі па пні.

Чалавек не можа жыць без дрэва. Дрэвы ачышчаюць ... 3 дрэва будуюць ..., робяць .... 3 дрэва і школьныя .... Толькі здагадацца пра гэта цяжка.

Красавік

Красавіцкае неба. На ім ахапкі... воблакаў,... просінь і жаўранкі. Іх галасы чуваць з... сонца.

На палях ... рунь. Узгоркі пацягнуты ... смугой. Паміж вёскамі... рэчанька. Цячэ па... даліне.

На шэрых ... вербаў гаспадарліва завіхаюцца ... . Іх ... зумканне стварае... настрой.

Над стрэхамі хат разводзяць крыламі... шпакі. Яны радуюцца ... і спяваюць з ... да ....

За ўзгоркам з ночы грукоча трактар. Хутка пачнецца ... . Самы адказны час для хлебароба (Паводле Я. Брыля).

  1. Прачытайце. Чаму так называецца тэкст? Выпішыце з тэксту дзеясловы ў форме цяперашняга часу. Выкарыстоўваючы апор- ныя словы, вусна падрабязна перакажыце тэкст ад імя трэцяй асобы, дайце імя галоўнаму герою.

Грыб-шкоднік

Аднойчы раніцай я пайшоў у грыбы. Хаджу, прыглядаюся. Рап- там з-пад маіх ног выпырхнула маленькая птушачка. Яна трывожна зацінькала.

Я прысеў на мяккі верас і знайшоў у траве гняздзечка. Яно мела выгляд шарыка, сплеценага з тонкіх сухіх травінак. У гняздзечку пішчалі птушаняты.

  • Жывіце на здароўе, - сказаў я і пайшоў далей ад гнязда.

А дні праз тры я зноў трапіў на тое месца. Успомніў пра гняздо пеначкі і пайшоў зірнуць. Глянуў і здзівіўся. Раней гняздо было добра замаскіравана ў верасе. Яно не было відаць, а цяпер узвышалася над травой. Гняздзечка ляжала на шапцы вялікага баравіка. Грыб вырас і падняў яго.

  • Ах ты, шкоднік, - засмяяўся я, зрэзаў баравік і забраў сабе ў кошык. - Мала табе месца ў лесе было?

А гняздо на ранейшае месца палажыў і прыцерушыў яго лісцем. Няхай гадуюцца птуіпаняткі (Паводле В. Хомчанкі).

  1. Перакладзіце тэкст на беларускую мову.

По землянику

Бабушка разбудила меня рано утром. Мы пошли по землянику. Деревня уже не спала. Солнце встало высоко над землёй. На лугу рассеялся туман. Роса высохла на траве. Желтели цветы куриной слепоты. Ромашки радовали белыми ресницами на жёлтых зрачках.

Вот и лесная полянка. На траве загорались от солнца огоньки зем­ляники. Я наклонился, взял пальцем опалённую ягодку. Руки мои запахли лесом, травой и этой яркой зарёю (По В. Астафьеву).

  1. Слоўнікавы дыктант.

Сувязь, паштальён, упэўненасць, вастрыё, просьба, меншы, дзьмуць, ззяць, сцюдзёны, схільнасць, да пабачэння, лагчына, позні, ашчадны, звілісты, абшар.

  1. Прачытайце.

Мяцежка

Наша рачулка зусім маленькая. Спякотнай летняй парою яна нярэдка да таго месцамі перасыхае, што толькі вераб’ю напіцца. Але юным рыбакам усё ж ёсць дзе з вудачкамі час пабавіць. У вірках і ямках водзяцца порсткія акунькі, плотачкі, печкуры. А іншы раз з Бярэзіны ў Мяцежку заходзіць і сапраўдная рыба, якая рве няхітрыя

хлапчуковыя снасці і беспакарана знікае. Але не ўся наша рачулка такая малая. Каля вёскі яе некалькі год таму назад перагарадзілі плацінай. Утварылася невялікае возера. У вярхоўі яно зарасло аерам і кустамі. Тут, у гэтым глухім і ціхім кутку, штогод водзяцца- дзікія качкі, балотныя курачкі, лысухі. Летнім ранкам, калі на возеры бязлюдна і ціха, нярэдка можна ўбачыць свойскіх і дзікіх качак разам. Птушкі сумесна плаваюць па вадаёме ды маладыя водарасці скубуць, у ваду ныраюць - апалонікаў ловяць, жабак. А на водмелях дастаюць са дна балацянікаў, чарвячкоў.

Катя плаціны ж вада чыстая, глыбіня ладная. Там у спёку добра можна выкупацца і пазагараць на жоўтым пясочку. Даць з памосту, зробленага юнакамі, нырца, пакатацца на лодцы ці чоўне, правесці спаборніцтвы па плаванні.

У возеры таксама ёсць рыба. Але рыба сапраўдная: таўстабокія ліні, тлустыя карасі, вялізныя карпы. А аднаго разу тут хлапчукі нават выдру бачылі. Звярок сядзеў пад кустом лазы і-еў рыбіну.

Не пустуе наша рачулка і ўзімку. Увесь свабодны ад заняткаў у шко­ле час дзеці бавяць на возеры. Катаюцца на санках, каньках, гуляюць у хакей. ІПум і смех стаіць у марозным паветры аж да самага змроку.

Але асабліва прывабнай Мяцежка бывае ўвесну, калі яна шырока разальецца па лузе, затапіўшы прыбярэжныя кусты і вясковыя лазні. У гэты час усе жыхары сяла выходзяць палюбавацца паводкай. А цікаўныя хлапчукі не толькі палюбавацца, але часам і пракаціцца на крызе альбо плыце.

Калі ж рачулка супакоіцца, увойдзе ў берагі, вызваленая з-пад паводкі, зямля скрозь пакрываецца жоўтымі кветкамі лотаці. У хмызняку знаходзіць прытулак мноства рознага дробнага птаства. Цёплымі майскімі надвячоркамі прыемна паслухаць гучны салаўіны пошчак.

Невялічкая наша рачулка, непрыкметная. Але для нас самая най- даражэйшая (Р. Ігнаценка).

  • Ад чыйго імя вядзецца апавяданне? Чаму, на вашу думку, рачулка называецца Мяцежка? У якія поры года сустракаемся мы з рачул- кай? Як змяняе яна свой выгляд на працягу года? Як бавяць час на рачулцы хлопчыкі? Чаму непрыкметную рачулку аўтар называв найдаражэйшай? Як вы разумееце выраз «даць нырца»? СкажЪще,

ці небяспечна катацца на крызе ў час паводкі? Што б вы сказалі хлапчукам на гэты конт?

  • Выпішыце выдзеленыя назоўнікі разам з прыназоўнікамі, вызначце гх склон і канчаткі, праз злучок запішыце гэтыя ж назоўнікі ў пачатковай форме. Падкрэсліце словы, у якіх адбываецца чаргаван- не: г - з, т - ц, к - ц.

Тэкст

  1. Прачытайце. Які тып і стыль тэксту? Запішыце выдзеленыя вы-

разы, устауляючы прапушчаныя літары.

Народ вучыць

ІПмат якія прымаўкі, прыказкі вучаць паводзінам у гутарцы: як слухаць чалавека і рэагаваць на яго словы, чаму трэба быць стрыма- ным у час размовы, навошта трэба ўлічваць абставіны маўлення і г. д.

Каб надежным чынам весці гутарку, трэба перш за ўсё ўмець слу­хаць таго, з кім гаворыш: Сам не ..мееш слуха..ь, другога не пр..му- сіш. Бу..ь сп..рша выслухач..м, а пот..м апавядач..м.

Народ перасцерагае: да мовы трэба ставіцца ўважліва, з адказ- насцю. Перш чым нешта сказаць, трэба добра падумаць, узважыць кожнае слова, узяць пад увагу інтарэсы абодвух бакоў у маўленні - і таго, хто гаворыць, і таго, хто слухае, адказвае. Настойліва гучыць папярэджанне: Кайся, не кайся, выпус..іў ело..ка - не зловіш. Вы- казанага слова да губы не вернеш (Паводле А. Каўруса).

  1. Тлумачальны дыктант.

Беларусь

Тэрыторыя Беларусі размешчана ў лясной зоне. Лясы займаюць яе трэцюю частку. Асабліва вялікая плошча занята лесам на захадзе Гомельскай, Магілёўскай, поўначы Мінскай абласцей. У лясах пера- важаюць хвойныя пароды сасны і елкі.

Беларусь мае густую рачную сетку. Самыя вялікія беларускія рэкі Прыпяць, Заходняя Дзвіна, Нёман, Днепр. Яны злучаюць Беларусь з Расіяй, Украінай, Літвой і Латвіяй.

У Беларусі шмат азёр. Самыя вялікія з іх Нарач, Свіцязь, Брас- лаўскія азёры. Больш за ўсё азёр у паўночнай частцы Міншчыны і Віцебшчыны. Шмат і балот, асабліва на поўдні рэспублікі.

Такая наша Беларусь, сябры, наша з вамі Радзіма.

  • Вызначце час, асобу, лік дзеясловаў.

  • Якая інфармацыя пра Беларусь пададзена ў тэксце? Якім матэрыя- лам вы дапоўнілі б тэкст для агулънай інфармацыі пра нашу краіну? Якога тыпу тэкст? Ці можна сцвярджацъ, што тэкст напісаны ў мастацкім стылі? Перакажыце тэкст пад назвай «Мая цудоўная краіна», ужываючы вобразныя сродкі мовы.

  1. Прачытайце.

Падземныя палацы

Прыгожыя станцыі нашага метро! I кожная станцыя не падобная адна даадной. Аформлены яны з вялікім густам, без лішняй раскошы.

Спынімся на адной з іх - «Плошча Якуба Коласа». Архітэкгурнае і.мастацкае афармленне пероннай залы напамінае беларускую хату. Лямпы схаваны пад казыркамі пліт. Калоны абліцаваны кафляй з на цыянальным арнаментам. Устаўкі з керамікі адлюстроўваюць бела- рускія народныя святы, абрады, працу і побыт беларусаў. Падлога з паліраванага граніту цёмных і светлых таноў. Кругом чысціня, парадак.

3 такім жа густам аформлены і сучасныя станцыі. Інтэр’ер кож­най з іх адпавядае яе назве. На станцыі «Малінаўка» ўбачыш птушач- ку малінаўку, а на станцыі «Грушаўская» - спелую грушу.

  • Вызначце тып і стыль тэксту. Назавіце сказ, у якім выражана асноўная думка. Растлумачце правапіс выдзеленых літар. Рас­кажыце пра станцыі метро. Пісьмова перакажыце прапанаваны тэкст.

  1. Паслухайце тэкст.

Уперакулъ

У мяне словы ўсе разам прыходзяць. ІДераз адзін аднаго самі ска- чуць. 3 класа па лесвіцы мы таксама прыступкі пераскокваем^Щ- стаўніца кажа, што я не ўмею думкі выказваць сваёй шурпатай мовай. А словы разам са мной спяшаюцца.

А я цукеркі люблю разам з тэлевізарам. Калі яны з кісла-салодкай начынкай і паказваюць мульцікі.

Верш я цэлы дзень вучыў. ГІерад нашым домам. Разам з Толікам. Я забіваў, ён адбіваў. I наадварот мы шайбу ганялі.

Мама цэлы дзень пра нас нічога не бачыла. I наліла мне ў пасцель падагрэтага малака з піражком. Разам з таблеткай. Каб галава з каш­лем не балела. Ад цёплых ледзяшоў. Ледзяшы грэліся на сонцы, ды ўсё роўна ўвесь дзень капалі (Паводле В. Гарбука).

  • Ці зразу мела, пра што ідзе гаворка? Ці можна вызначыць асноўную думку? Ці можна выдзеліць структурныя часткі тэксту - пача- так, асноўную частку, канец? Раскажыце пра законы пабудовы тэксту і яго пръшеты.

  1. Ці можна вызначыць па пачатку, якога тыпу тэкст хоча скласці аўтар? Складзіце тры тэксты ў адпаведнасці з прапанаваным пачаткам, задумай аўтара і загалоўкам.

Ну іпадарунак!

У дзень нараджэння Віцю купілі веласіпед. Веласіпед быў вельмі прыгожы.

Карысная рэч - веласіпед

У Віцеў дзень нараджэння тата з мамай вырашылі купіць яму веласіпед. Чаму менавіта веласіпед?

Iрадасць, і гора з гэтым веласіпедам...

У дзень нараджэння Віцю купілі веласіпед. Радасці не было канца: хлопчык даўно марыў пра яго. Але ў.першы ж дзень здарылася бяда.

  1. Перакладзіце тэкст на беларускую мову, паставіўшы «на мес­ца» кожную з яго частак.

Лазер

Лазерным лучом можно сделать дырку в стекле и не разбить его. Им можно вырезать на стекле разные фигуры.

Лазер используют хирурги. Они делают с его помощью сложные операции.

На концертах можно видеть лазерное шоу.

Что такое лазер? Это прибор, который вырабатывает лазерный луч.

Лазерная указка удобная учителю на уроке.

Лазерный луч приносит немало пользы человеку.

Строители используют лазерный дальномер - лазерную рулетку.

  1. Прачытайце.

Конкурс прыгажосці ў птушыным горадзе

У птушыным горадзе праводзіцца конкурс прыгажосці. Якіх толькі птушак тут няма, і амаль кожная лічыць сябе самай прывабнай. На паляне, акружанай беланогімі бярозамі і шыракаплечымі дубамі, стаіць неверагодны гармідар.

  • Паўлін!

  • Певень!

  • Індык!

  • Бусел!

  • Папугай!

  • Снягір!

  • Журавель!

Крычаць усе, хто там ёсць.

  • Ціха! Ціха! Уносьце свае прапановы па чарзе, - сказаў старшы- ня журы Арол.

Але птушыны натоўп не сціхаў. Пачалася бойка. У паветры закру- жылася пер’е.

Нечакана сцішылася, стала чуваць,' як звіняць пчолы над квет- камі.

  • Аб’яўляю пераможцаў конкурсу прыгажосці, - голасна заявіў старшыня журы. - Першае месца прысуджана Паўліну, правільней - Паўліне.

Арол чакаў, што жыхары птушынага горада залапацяць крыламі і ўхвальна закрычаць на ўсе галасы: «Слава!» Але ўсе маўчалі, яны на- ват не пачулі, што паведаміў Арол. Іх зачараваў спеў невялічкай і простай птушкі - салаўя, які сядзеў непрыкметна на бярозе.

  • На другім месцы - Індык, на трэцім - Певень, - працягваў Арел у цішыні. - Прызёры, падыдзіце да мяне і атрымайце Граматы гонару. Астатнія могуць разлятацца і разыходзіцца.

Але ніхто не разлятаўся і не разыходзіўся - усе пазіралі на бярозу, з якой серабрыста-залацістым ручайком лілася прыгожая мелодыя. Нават пераможцы конкурсу не пайшлі па граматы.

«Ён спявае для мяне», - падумала Паўліна.

«Ён спявае для мяне», - падумала Індычка.

«Ён спявае для мяне», - падумаў Певень.

«Ён спявае для мяне», - падумала кожная птушка.

Салавей спяваў доўга і натхнёна. А калі ён змоўк, каб крыху адпа- чыць, птушыны натоўп з захапленнем вітаў цудоўнага спевака (Па­водле I. Муравейкг).

  • Чаму так непрадказальна закончыўся конкурс прыгажосці? Хто ўдзельнічаў у конкурсе? Апішыце гэтых птушак. Як адбываўся конкурс? Чаму птушкі так сябе паводзілі? Каго назвала перамож- цам журы? Каго б вы палічылі пераможцам? Чаму? У чым, на вашу думку, сапраудная прыгажосць? Як вы разумееце выраз «серабрыс- та-залацістым ручайком лілася прыгожая мелодыя»?

  • Вызначце тып і стыль тэксту. Абгрунтуйце сваё меркаванне.

$ Контрольный пытанні

  • Для чаго трэба ведаць прыметы тэксту? Назавіце be.

  • Для чаго трэба ўмець складаць план тэксту? Абгрунтуйце сваё меркаванне.

  • Для чаго неабходна ведаць тыпы маўлення?

  • Што такое асноўная думка тэксту і з чым яна павінна су одно- сіцца?

Сінтаксіс і пунктуацыя

  1. Папераджальны дыктант.

Воблакі

Самая найпрыгажэйшая ў свеце з’ява - гэта воблакі. Як яны збіраюцца, як плывуць і растаюць у сіняве!

Ляжыш на пагорку, глядзіш у неба. Над табою блакітная шырыня, а ты адзін иерад гэтай бязмежнай глыбінёй. Хочацца паляцець, паплыс- ці. Воблакі нібы табун на сінім полі. Адкуль яны? Куды нясуцца?

Яны клубкамі растуць, вырастаюць. Могуць знікаць, як дым. Могуць клубіцца на адным месцы і разрастадца ўшыркі. Могуць зрабіцца вялізнай цяжкай хмарай. Тады збіраецца на дождж. Гэта хмара насупліваецца, згушчаецца, чарнее. Раптам грымне гром, а по- тым пасыплецца, пальецца і спорны дождж (Паводле I. Грамовіча).

  • Зрабіце сінтаксічны разбор выдзеленага сказа.

  • Які сказ перадае асноўную думку тэксту? 3 якой мэтай аутар ужывае ў тэксце сказы, розныя па мэце выказвання ? Якія ўражанні, думкі ўзнікаюць у вас, калі гледзіце ў бязмежную нябесную сінь? Да чаго бываюць падобныя воблакі?Як яны ўтвараюцца?Як па вобла- ках пазнаць, што магчымы дождж з навальніцай або без яе?

  1. Тлумачальны дыктант.

Чароўнае шкло

Ці ведаеце вы, што шкло з’явілася на зямлі раней за чалавека? Хто ж тады вырабляў яго? Сама прырода. У час вывяржэння вулканаў на паверхню зямлі выкідвалася вогненная лава. Яна паступова засты­вала, утваралася вулканічнае шкло.

Але чалавек не мог жыць толькі тым, што давала прырода. Ар- хеолагі адшукалі рэшткі шкловарных печаў. Часта сустракаюцца назвы вёсак са словам Гута. Гутай называлі печ, дзе варылі і выдзімалі шкло.

На Беларусі шмат шклозаводаў. Самы старажытны шклозавод «Нёман». Яму ўжо за сто гадоў. Ёсць на заводзе і свой музей. У музеі прыгожы посуд са шкла і крышталю, розныя скульптуркі і сувеніры (Паводле А. Пятровіча).

  • Вызначце тэму, асноўную думку тэксту. Назавіце тып і стылъ тэксту. Вызначце структурныя часткі тэксту, дайце ім загаловак. Дапоўніце тэкст інфармацыяй пра выкарыстанне шкла ў сённяш- нім жыцці: дзе выкарыстоўваецца? Што з яго вырабляюцъ? Што замяняе шкло ? Што лепш для чалавека - шкляны ці пластыкавы по - суд? Абгрунтуйце сваё меркаванне.

  1. Прачытайце.

Незвычайны пярс..ёнак

Слаўкаў дзед - паля..нічы. Не было такога выпадку, каб ён не пры- нёс з лесу хлопчыку якой заба...кі.

На гэты раз дзед прынёс нешта новае:

  • Трымай! Вось табе пярсцёнак!

Драўлянае кол..ца было в..лікаватае. Хлопчык паклаў пярсцёнак на паліц...

Паабедаўшы, дзед спытаў:

  • Ну, дзе твой пярсцёнак? Дай глянуць!

Слаўка пабег да палічкі, зірнуў туды-сюды і разгубі.хя:

  • Я ж тут паклаў! Куды ён мог падзецца?

  • Тады давай разам шукаць, - прапанаваў дзед.

Дзед падняў з падлогі нейкі сучок. Сучок раптам заварушы..ся і папоўз. Слаўка глядзеў на гэта дзіва і нічога не мог зразумець. ІІотым яны выйшлі на двор. Дзед паклаў сучок на снег. I той паволі пачаў скручвацца ў пярсцёнак.

  • Гэта маленькая яшч..рка, - растлумачыў дзед. - Калі пачы- наецца хола.., яшчаркі скручваюцца ў такія вось кольцы і засынаюць да в..сны. А калі сонейка прыгрэе, вылазяць са сховішчаў. У нас дома цёпла, вось твой пярсцёнак і ўцёк з паліцы.

Пра такое дзіва Слаўка не ведаў (Паводле А. Паскробышава).

  • Якая асноўная думка тэксту? Вызначце тып і стылъ тэксту. Растлумачце афармленне сказаў з простай мовай. Выпішыце словы з прапушчанымі літарамі. Вусна перакажыце тэкст, выкарыстоўва- ючы апорныя словы і захоўваючы простую мову.

  1. Прачытайце тэкст па асобах. Паспрабуйце мімікай і інтанацыяй

перадаць настрой дзяўчынкі і хлопчыка.

У мяне

  • У мяне новыя чаравічкі

  • У мяне жывая яшчарка

  • У мяне чырвоныя стужкі

  • У мяне харошанькая яшчарка

  • А я сама запляла новыя стужкі ў косы

  • А я сам злавіў яшчарку

  • У мяне чырвоненькая сукенка

  • У мяне зялёненькая яшчарка

  • У мяне чыстыя гольфачкі

  • У мяне шустрая яшчарка -У мяне бліскучыя пацеркі

  • У мяне... яшчэ ... яшчарка

  • А ў мяне пацеркі з замочкам. Паспрабуй, вось як шчоўкае

  • У мяне яшчарка... Бы-бы-ла-а-а-а...

  • Ну, чаго ты румзаеш От плакса А яшчэ - хлопчык Куды ж яна падзелася, твая яшчарка

  • Табе за каўнёр ... калі я замочкам шчоўкаў.

  • Ма-мач-ка-а-а (Паводле Л. Пісьменнай).

  • Якія сказы паводле інтанацыі выкарыстаў аўтар у тэксце? Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку ў канцы сказаў.

  • Паспрабуйце разам з суседам па парце скласці падобныя жар- тоўпыя дыялогі. Найперш падумайце, пра што будзеце расказваць (пастарайцеся ўявіць цікавыя выпадкі, смешныя здарэнні). Затым ціхенька раскажыце. Сачыце за мовай. Звяртайце ўвагу на інтана- цыю, міміку, жэсты.

  1. Прачытайце.

  • Дзе хаваецца вайна? - запытаўся ўнук у дзеда.

  • Хто яго, унучак, знае, - адным словам, дзед не ведаў.

А хаваецца вайна недалёка ад людзей.

Хлопчык ведаў, дзе яна, і павёў дзеда ў музей.

Цэлы дзень яго вадзіў, паказаў усё падрад.

Колькі там усякіх дзіў: мін, снарадаў і гармат!

  • Ты баішся, дзед?

  • Але.

I здзівіўся ўнук: - А ты ж быў адважны партызан...

  • Слухай, мілы мой малыш, - уздыхнуў дзед і сказаў:

Болей страшнай, чым вайна, у жыцці няма бяды.

Застанецца хай яна ў музеі назаўжды.

В. Вітка.

  • Навошта ўнук павёў дзеда ў музей? Чаму хлопчыка здзівіў адказ дзядулі? Знайдзіце і прачытайце радкі верша, у якіх выказана яго асноўная думка.

  • Знайдзіце сказы са звароткам, растлумачце знакі прыпынку. За- пішыце апошні сказ не ў слупок, а ў радок. Правільна афармляйце сказ з простай мовай.

  1. Прачытайце.

На тонкай галінцы хлопчык нечакана заўважыў птушку. Ён вель- мі здзівіўся, што яна не ўзлятала. Хлопчык асцярожна падышоў да куста і ўбачыў, што там сядзела маладая сойка. На яе крылах выраслі толькі шэрыя трубачкі з чорнымі кутасікамі пер’я.

Сойка ўзняла галоўку і шырока раскрыла шэрую дзюбку. Яе цём- ныя вочкі пільна глядзелі на хлопчыка, уважліва сачылі за кожным рухам яго рукі. Птушка быццам прасіла есці.

Тады хлопчык хуценька назбіраў спелых суніц і пачаў кідаць ягадкі ў раскрытую дзюбу. Птушка прагна глытала іх. Потым яна надзьму- лася, павярнула галоўку назад. Дзюбу схавала ў пер’е. Задаволена заплюшчыла вочы і мірна задрамала на руцэ (Паводле 3. Бяспалага).

  • Спішыце першы абзац. У першым сказе вылучыце словазлучэнні і вы- канайце іх сінтаксічны разбор. У першым абзацы назавіце простыя і складаныя сказы, падкрэсліце ў іх граматычную аснову.

27 Прачытайце.

Гарывада

Даўным-даўно недалёка ад адной вёскі здарылася дзіва-дзіўнае. На змярканні.. а потым і ўначы на балоце пачыналі свяціцца агні. Людзі баяліся тых агнёў.. бо прыпісвалі гарывадзе розныя чароўныя

якасці. Потым зразумелі.. што гэта газ выходзіць з зямлі. А дзе газ, там і гаручая вада павінна быць. I назвалі людзі сваю вёску Гарывада.

  • Трэба шукаць гаручую ваду, - часам вялі гаворку вяскоўцы. - Яна сама гіросіцца да нас з зямлі.

  • Як жа шукаць яе? - пыталі некаторыя, маладзейшыя.

  • А як ваду шукаюць у нас? Трэба капаць калодзеж, - раіліся ста- рэйшыя. - Інакш вады не знойдзеш.

I пачалі вяскоўцы капаць калодзеж, каб дабрацца да гарывады. Ка- палі-капалі, выкапалі глыбокі калодзеж, а гаручай вады не знайшлі.

  • Куды ж яна дзелася? - не маглі зразумець людзі.

Дачуліся пра гэты пошук геолагі.

  • Не бядуйце, мы дапаможам, - сказалі яны і ўзяліся шукаць сха- ваную ў зямлі гарываду. Шукалі-шукалі, праслухоўвалі матухну- зямлю - таксама нічога не знайшлі.

  • Эй, геафізікі, дапамажыце нам! - паклікалі іх геолагі. - Без вас мы, як сляпыя кацяняты.

ІІрыйшлі геафізікі на дапамогу. Ды не з голымі рукамі, а з мудра- гелістымі гірыборамі. Як чуйныя вушы, прыпадалі прыборы да зямлі, казалі чалавеку: «Тут - край возера, а далей - пуста. А ў зваротным баку - сярэдзіна возера...»

Так геолагі і геафізікі адкрылі азёры гарывады.

  • Цяпер трэба клікаць на дапамогу бурыльшчыкаў, - сказалі яны, - каб праверылі, што мы знайшлі.

Толькі прайшлі бурылыпчыкі чатыры тысячы метраў, як ірва- нуўся ў неба шалёны дух гаручай вады. Забіў фантан каля горада Рэ- чыцы, паблізу вёскі Гарывада.

А праз некаторы час бурылынчыкі знайшлі цуд-ваду і ў іншых мясцінах. Ударылі магутныя чорныя фантаны ля вёскі Заходы пад Светлагорскам, потым пад Калінкавічамі, Сасновым Борам, недалёка ад Гомеля...

А тым часам людзі ўтаймавалі чорныя фантаны. Але застаўся ў га­рывады неспакойны характар падземных азёр. Калі заліваюць яе ў ма- торы машын, самалётаў, касмічных караблёў, яны імчацца з вялікай хуткасцю, выконваюць работу, якая пад сілу тысячам людзей. Выраб- ляюць з гаручай вады бензін, салярку, масла і яшчэ тысячы розных рэчываў. А называюць гарываду нафтай.

Ды пра гэта вы, хлопчыкі і дзяўчынкі, здагадаліся самі (Паводле А. Караленка).

  • Якія ami свяціліся на балоце на змярканні і ўначы? Чаму іх баяліся людзі? Адкуль пайшла назва вёскі Гарывада? Што называлі людзі гарывадою? Як людзі вырашылі шукаць гарываду? Як вы думаеце, чаму не дапамог ім правераны часам спосаб?Хто прыйшоў на дапа­могу? Зачытайце адпаведныя радкі з тэксту. Дзе бурыльшчыкі знайшлі гаручую ваду? Чым дапамагае гарывада людзям? Чаму аўтар ужывае словы «шукалі-шукалі, капалі-капалі»? Што ён ха- цеў паказаць гэтымі паўторамі? Вы бачылі нафту на свае вочы? Чаму нафту называюць цуд-вадой? Знайдзіце ў тэксце словы, ужы- тыя ў пераносным значэнні.

  • Спішыце першы абзац тэксту, расстаўляючы патрэбныя знакі прыпынку.

  • Чаму дзейнік і выказнік не з’яўляюцца словазлучэннем? Якія спа- лучэнні слоў з’яўляюцца словазлучэннем?

  • Чаму сказ лічыцца адзінкай маўлення? Што яшчэ з’яўляецца адзін- кай маўлення?

  • Для чаго патрэбныя веды пра сказы паводле мэты выказвання?

  • Што ў сказе з’яўляецца асновай і чаму?

  • Ці абавяжова ў сказах павінны быць даданыя члены?Якая іхроля?

  • Якая роля аднародных членаў сказа? Для чаго неабходныя веды пра іх?

  • Калх мы ўжываем сказы са звароткам? Для чаго патрэбныя веды пра іх?

  • Для чаго патрэбныя веды пра складаны сказ?

  • Калі ўжываюцца сказы з простой мовай? Якія існуюць способы іх оформления на пісьме?

Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія

  1. Папераджальны дыктант.

Восеньскае сонца

Былі гіагодныя дні. 3 сонцам ад ранку да вечара, з сінім небам. Днём яшчэ было цёпла. А пад вечар чырвонае сонца сцякала за лес. Апусцелая зямля стыла на холадзе. Пад поўнач бяліў яе іней. У ледзя-

ныя звонкія раніцы і трава каля платоў, і палі, і панурыя стрэхі хат былі белыя.

Уздымалася над балотным алешнікам сонца. Светлае, прамяніс- тае. Ад інею заставаліся толькі цемнаватыя плямы вільгаці. Хутка знікалі і яны. Іней трымаўся яшчэ ў цені дрэваў і хат. Трымаўся ўпар- та, але сонечная цеплыня дабіралася і сюды.

Сонца грэла лагодна і пяшчотна. Гэтай лагоднасцю і пяшчотай было напоўнена ўсё ў прыродзе (Паводле I. Мележа).

  • Выпішыце словы, у якіх вымаўленне не супадае з напісаннем. Выка- найце іх фанетычны разбор.

  • Дакажыце, што заголовок адпавядае зместу тэксту. Чаму іншы за­галовак (напрыклад «Восень», «Позняя восень») не падыходзіць да яго? Якую ролю ў тэксце выконваюць 4-7 сказы? Як бы вы назвалі гэтую частку тэксту? Вызначце тып і стылъ тэксту. Назавіцеха- рактэрныя моўныя асаблівасці стылю. Уявіце сябе дыктарам, раскажыце, якое надвор’е было сёння і чакаецца заутра. Якога сты­лю створыце тэкст?

  1. Тлумачальны дыктант.

Дзятляняты

У канцы красавіка старыя дзятлы пачалі будаваць свой дом у сухой асіне. Дапамагае ім у гэтым вострая дзюба.

Выдзеўблі дзятлы ў дрэве дупло. Хутка ў дзятлавай хаце вывеліся маладыя дзятляняты. Ды такія крыклівыя! Хоць вушы затыкай. Крычаць і крычаць, усё есці просяць. Сваім крыкам малыя дзятля­няты выдаюць свой дом. Але не баяцца драпежнікаў. Яны іх не даста- нуць. Дзятлы ў дупле як за драўлянай сцяной.

Нарэшце выраслі дзятляняты. Пакінулі дупло і самі пачалі зда- бываць сабе ежу. Учэпяцца лапкамі за кару, сядзяць на хвасце і сту- каюць па дрэве. Самі накормяцца і дрэвы адначасова палечаць (Па­водле 3. Бяспалага).

  • Чаму тэкст называецца «Дзятляняты» , а не «Дзяцел»? На якія часткіможна падзяліць тэкст?Дайце ім загаловак. Чаго нехапаеў тэксце, кабмецъ поўнае ўяўленне пра дзятлянят? Дапоўніце тэкст патрэбнай інфармацыяй.

  1. Дыктант “Правяраю сябе”.

Чарніцы

У нашых лясах заўсёды багата чарніц. Сінія з шызым налётам ягады ведае кожны. Яны растуць на нізкіх кусціках з рэдкім дробным лісцем. I ў сасновым бары, і ў ельніку, і нават у гаі пад лісцянымі дрэвамі. Hi сухменю яны не баяцца, ні змрочнага ценю. Толькі збіраць іх не так лёгка. Хоць і шмат іх на кусціках, але ягады вельмі дробныя. Ды і камары перашкаджаюць.

Чарніцы цудоўныя на смак і карысныя для здароўя. I свежыя, і сушаныя, і звараныя. Але асабліва смачныя варэнікі з чарніц. Цэлую талерку з’ясі і яшчэ папросіш (Паводле У. Ягоўдзіка).

  • Як вы думаеце, чаму чарніцы не растуць у садах, на агародах? Перакажыце тэкст пра чарніцы па наступнай схеме: Дзе растуць? Як выглядаюцъ? Як збіраць? Чым карысныя? Якія на смак? Раска­жыце, чым, акрамя варэнікаў, можна яшчэ паласавацца з чарнічных ягад?

  1. Паслухайце і запішыце толькі тыя словы, у якіх трэба правяраць

напісанне цвёрдых зычных.

Суніцы

3 дзяцінства памятаецца загадка: «Сядзіць паненка ў чырвонай сукенцы». Як пахнуць, як растаюць у роце салодкія суніцы! Кожная ягадка, як чароўная кропля.

Суніцы выспяваюць першымі, калі вырасце першы грыб. Але не трэба спяшацца па суніцы на першым досвітку. Бяруць іх тады, калі сплыве туман і прападзе раса.

Самыя смачныя суніцы растуць каля лясной сцежкі і на сонечнай паляне. Яны вельмі любяць цяпло і святло.

Суніцы не толькі смачныя, але і карысныя. Адна лыжка сунічнага варэння з кубкам гарбаты адганяе тысячу хвароб (Паводле У. Ягоўдзіка).

  • Калі выспяваюць суніцы? Дзе растуць самыя салодкія ягады? Паду- майце, чаму непажадана іх збіраць у расу? Якую яшчэ назву мог бы мецъ тэкст? Чаму?

  1. Слоўнікавы тлумачальны дыктант.

Мяккі снег, лёгкі пух, лёг на зямлю, на дрэвы, на стрэхі хат, вузкія сцежкі, мароз скаваў, лёд на лужынах, чародка птушак, зярняты ў кармушцы, дзіцячы смех.

  • Вусна складзіце тэкст мастацкага стылю тыпу апісання пад наз- вай «Вось і зіма!».

  1. Заспрачаліся вучні, як правільна напісаць: грыб або грып, рас- чапіць або рашчапіць, з Сашам або з Сашай. Дапамажыце вуч- ням разабрацца, як правільна напісаць гэтыя словы. Абгрунтуй­це сваё меркаванне, падмацуйце прыкладамі. Якога тыпу і сты­лю тэкст вы будзеце складаць?

  2. Некаторыя вучоныя сцвярджаюць, што са старажытнага грэчаскага алфавіта стваральнікі нашага пісьма Кірыла і Мефодзій пазычылі 14 літар. Ці згодныя вы з такім меркаваннем? Адшукайце патрэб- ную інфармацыю пра гэта ў адпаведных крыніцах.

  • Якія яшчэ мовы маюць падобны алфавгт?

  • Для чаго стварылі алфавіт? Якая яго роля ў жыцці сучаснага чалавека?

  1. Прачытайце.

Гузак

У Юраські з’явіўся на лбе гузак. Вялікі і балючы. Дакрануцца нельга. Прыйшоў Юраська са школы дадому, пазваніў і неўзабаве пачуў за сцяной мяккія бабуліны крокі. А калі дзверы расчыніліся, ён адвярнуўся: хаваў ад бабулі свой гузак. Ды ад бабулі не схаваеш. Глянула яна і рукамі пляснула:

  • Гора ты маё! Ці хоць раз вернешся са школы, каб я за валяр’янку не хапалася?

Юраська хлюпнуў носам і прасунуўся ў калідорчык.

  • Што здарылася зноў? - строга спытала бабуля. - Заглядзеўся па дарозе - і ў дрэва, - мацней захлюпаў носам Юраська.

  • Заб’ешся калі-небудзь, - уздыхнула бабуля.

  • Не заб’юся, - супакоіў яе Юраська.

Бабуля накапала ў лыжку валяр’янкі. Зрабіўшы ўрокі, Юраська вышмыгнуў на вуліцу. Яго абступілі сябры, здзівіліся:

  • Адкуль у цябе гузак? У школе ж не было. Юраська чамусьці не ўспомніў пра дрэва, у якое нібыта стукнуўся лбом. Прыдумаў іншую байку:

  • Ды на балконе... спатыкнуўся.

Ну спатыкнуўся, дык спатыкнуўся - ім, сябрам, усё роўна. Пабеглі разам гуляць-забаўляцца.

Калі надакучыла гуляць, Юраська сеў на лаўку. Побач праходзіла аднакласніца Насця. Убачыла гузак, завойкала:

  • Ой! Адкуль ён у цябе?

Юраська зморшчыўся, махнуў рукой:

  • Ды так, напалі...

  • Хто? - насцярожылася Насця.

  • Ды хлопцы... Ты іх не ведаеш.

  • А што вы, цікава, не падзялілі?

  • Ваенная тайна! - шапнуў Юраська.

Вечарам, калі сабралася ўся сям’я, Юраська сказаў, быццам на балконе спатыкнуўся. Пачуўшы гэта, бабуля зноў накапала ў лыжку валяр’янкі: хлус расце! А назаўтра ў школе Юраська забыўся, што га- варыў сябрам пра гузак, і паскардзіўся: напалі хлопцы з суседняга два- ра, ледзь адбіўся. Сябры зарагаталі. Юраська пачырванеў: зусім заблы- таўся ён з гэтым гузаком.

Гузак жа на лбе з’явіўся вельмі проста. Па дарозе са школы заха- целася Юраську паласавацца яблыкамі ў суседскім садзе. Ускарас- каўся на дрэва, пацягнуўся рукой, каб сарваць самы прыгожы яблык, і... паляцеў уніз. Добра яшчэ, што лбом, а не носам стукнуўся.

Але ж каму пра гэта скажаш? (В. Ткачоў).

  • Як Юраська тплумачыў з’яўленне гузака? Што адбылося на самой справе? Чаму Юраська не мог сказаць праўду? Чаму сябры пасмя- яліся з Юрасіка?

  • Растлумачце вымаўленне выдзеленых слоў.

^ Кантрольныя пытанні

  • Чаму ў беларускай ірускай мовах алфавіты адрозніваюцца?

  • Што з’яўляецца знакам гука?

  • Што значыцъ сцверджанне аб тым, што «націск у беларускай мове рухомы»?

  • Для чаго трэба ведаць правілы літаратурнага вьшаўлення?

  • Для чаго існуюць арфаграфічныя правілы і чаму іх трэба ведаць?

  • Якія існуюць спосабы, каб праверыцъ сябе ў правільнасці напісання слоў?

Лексіка. Фразеалогія

  1. Складзіце невялікае апавяданне на лінгвістычную тэму «Бывае, словы сябруюць, а бывае - не мірацца...» Тэма выказвання - сі- нонімы і антонімы. Свае вывады падмацуйце прыкладамі.

  2. Прачытайце. Як вы разумееце выказванне вучонага-лінгвіста?

Пісьменнікі, фалькларысты, лінгвісты слушна называюць фра- зеалагізмы самародкамі, самацветамі роднай мовы, залацінкамі народ- най мудрасці. Каб залацінка гэта свяцілася ў пісьмовым тэксце, у вус- ным маўленні, яе трэба выкарыстоўваць умела і дарэчы (I. Лепешаў).

  1. Устаўце ў фразеалагізмы прапушчаныя словы.

Біцца... аб лёд, крукам ... не дастаць, з мухі... зрабіць, хапаць ... з неба, малако... не абсохла, у... рог скруціць, зубы класці..., за словам... не лезе, мароз... па скуры, іскры... з вачэй, як гром з ... неба, зуб на зуб ..., хоць кол ... чашы, як гара ... звалілася.

  1. Раскажыце, у якой жыццёвай сітуацыі ўжываюцца наступныя прыказкі і прымаўкі.

Слова - срэбра, маўчанне - золата.

Хто пытае, той не блудзіць.

На языку мядок, а на сэрцы лядок.

Жыццё пражыць - не поле перайсці.

  1. Прачытайце тэкст па-беларуску.

Собака

У собаки были щенки па дворе, на сене. Собака ушла. Было'хо- лодно. Дети достали щенков с сена и отнесли на печку.

Собака вернулась, не нашла щенков и завыла. Дети поняли свою ошибку. Они сняли щенков с печки и отдали собаке. Собака понесла их опять на своё место. Там щенкам будет лучше. Рядом их мама (По Л. Толстому).

  • Назавіце ўласнабеларускія словы.

  1. Прачытайце.

Кветнік

ТТі звяртаў хто з вас увагу на кветнік пры вясковай хаце ці на лецішчы?

Якіх толькі кветак там няма!

Вясною першая густымі купінамі вылазіць мята. У маі зацвітаць рамонкі, незабудкі, нарцысы, цюльпаны.

3 надыходам лета красуюцца вяргіні. Вечарам мацыёла разносіць пах на ўсю вуліцу. Туляцца да цёплай сцяны мальвы. Вабяць вока ружы, гладыёлусы, настурцыі, флёксы, наготкі.

Восень радуюць бабіна лета, астры, хрызантэмы (Паводле В. Віткі).

  • Растлумаце значэнне выдзеленых слоў і іх паходжанне. Запішыце па памяці толькі беларускія назвы кветак, растлумачце пры неабход- насці правапіс, перакладзіце іх на рускую мову.

  1. Прачытайце.

Шляхі-дарогі

Шляхі-дарогі... Паміж гарадамі яны даўжэйшыя і шырэйшыя. Па- між вёскамі - карацейшыя і вузейшыя. Яшчэ меншыя і вузейшыя сцежкі і сцежачкі, пратаптаныя людскімі нагамі. Каб выбіцца на да­рогу, вы доўга блукаеце па сцежках. А то і кіруецеся напрасткі, ці на- цянькі.

А як вы растлумачыце назву вялікай дарогі гасцінец? Ці мае гэта назва дачыненне да гасцінцаў, якія звычайна прывозяць нам родныя ці госці? Ну вядома ж мае, бо гэтыя словы аднаго кораня: госць, гасцінна, гасціннасць, гасцяванне, гасцінцы. Гасцінцамі даўней былі асноўныя гандлёвыя шляхі.

Шлях - таксама вялікая дарога, але мае значэнне болей шырокае і ўжываецца ў самым разнастайным сэнсе. Можа пралягаць не толькі па зямлі, але і на вадзе - водны шлях, нават па небе - Млечны Шлях, шлях да іншых планет - зорны шлях. Ёсць яшчэ жыццёвы шлях, баявы шлях, гістарычны шлях, а таксама шлях як напрамак дзейнасці, спосаб і сродак, якімі дасягаецца мэта.

Тракт - важная дарога, якая злучала вялікія населеныя пункты. Па трактах вазілі почту, перамяшчалі грузы. Гэта слова захавалася ў сучасных назвах вуліц.

Як называецца месца, дзе крыжуюцца дзве ці некалькі дарог? Крыжы, скрыжаванне, ростань, на ростанях.

Якія яшчэ словы можна дадаць да слова дарога? Дарожны, пада- рожны, прыдарожны, падарожнік, спадарожнік, здарожаны, здаро- жыўся. Аднолькавы сэнс усіх гэтых слоў ці розны? (Паводле В. Віткі).

  • Пра што гэты тэкст?Якая яго асноўная думка?Ці адпавядае заго­ловок тэксту яго зместу? Дакажыце гэта. Чым адрозніваюцца шляхі-дарогі паміж сабой? Што паміж імі агульнага?Якое значэнне мае слова шлях? Як вы мяркуеце, што ўяўляў ці пра што думаў аўтар, калі пісаў гэты тэкст? Якія думкі ўзніклі ў вас, чытаючы яго? Вызначце тып і стыль тэксту. Раскажыце, як вы ўяўляеце сваю дорогу ў жыцці, свой жыццёвы шлях.

  • Раскрыйце значэнне выразаў «выбіцца на дарогу», «кіравацца на- прасткі, нацянькі». Зачытайце сказы з аднароднымі членамі, рас- тлумачце знакі прыпынку паміж імі.

  • Адкажыце на пытанне аўтара ў концы тэксту.

$ Кантролъныя пытанні

  • Для чаго існуе слова?

  • Як вы думаеце, якіх слоў у мове болъш - однозначных ці многознач­ных? Абгрунтуйце сваё меркаванне.

  • Паразважайце, з якой мэтай і як узніклі словы з пераносным значэннем ?

  • Якая роля сінонімаў і антонімаў у маўленні?

  • Як адрозніць амонімы ад мнагазначных слоў?

  • Як можно вьшачыць сферу выкарыстання слоў абмежаванага ўжытку?

  • Ці можна сцвярджаць, што ўсе словы старэюць? Абгрунтуйце сваё меркаванне.

  • Якузнікаюць неалагізмы? Пацвердзіце свой вывад прыкладамі.

  • Ці можа мова існаваць без запазычаных слоў? Абгрунтуйце сваю думку.

  • Якія словы называюць «гаваркімі»?Прывядзіце прыклады «гаваркіх слоў».

  • Якая роля фразеалагізмаў у маўленні?Як вы думаеце, у якім маўлен- чым асяроддзі яны ўзніклі?

Паўтарэнне і сістэматызацыя вывучанага за год

  1. Дыктант «Правяраю сябе».

Ефрасіння Полацкая

Яшчэ ў маленстве Ефрасіння Полацкая вырашыла прысвяціць сваё жыццё бедным і гаротным людзям. Яна спачатку жыла ў Са- фійскім саборы. Чытала і перапісвала кніжкі. У тыя часы школ яшчэ не было. Дзяцей вучылі ў манастырах ці цэрквах.

Недалёка ад Полацка пабудавалі жаночы манастыр, дзе настая- цельніцай стала Ефрасіння. Многія палачане імкнуліся аддаць сюды сваіх дачок. Ефрасіння вучыла дзяўчынак не толькі чытаць і пісаць, але і шыць, гатаваць ежу, вышываць і нават спяваць.

Ефрасіння вучыла людзей паважаць адзін аднаго, заклікала спыніць войны. Яна казала, што зброя прыносіць у хату замест хлеба горыч і слёзы (Паводле С. Тарасова).

  • Чаму вырашыла прысвяціць сваё жыццё Ефрасіння Полацкая? Раскажыце пра Ефрасінню, выкарыстоўваючы інфармацыю з тэк­сту, а таксама дадатковую, вядомую вам. Ефрасінню Полоцкую лічаць нябеснайзаступніцай Беларуси Чаму?Адшукайцематэрыял пра гэта ў доступных вам крыніцах інфармацыі.

  1. Прачытайце.

Над ускрайкам лесу зазвінела песня ляснога жаваранка. Ён пер­шы вітаў надыход дня. Песня яго расплывалася ў маўклівым паветры звонам тонкага дарагога металу. У сё навокал анямела. Птушка ра- няла мяккія, ласкавыя мелодыі. Яны былі быццам сатканыя са звону срэбных струн, з булькания лясных ручайкоў, з зумкання пчаліных

Паспрабуйце пераказацъ тэкст па-беларуску. Дайце імя хлопчыку.

Расказвайце ад імя 3-й асобы.

Словы для даведак

хованкі

пыл

ратуйце

дзверы

страшэнны

грукат

чхацъ

Сачыненне


крыльцаў, шолаху красак. Песня даходзіла да самых глыбінь сэрца, калыхала самыя тонкія струны душы.

Ніякая іншая птушка не можа параўнацца ў спевах з лясным жа- варанкам. Толькі свае песні спявае ён у бязлюдных мясцінах. Там рэдка бывае чалавек і мала хто чуе іх. Мелодыя спеваў надзвычай ба- гатая, разнастайная, дзівосна прыгожая. Такая чоткая, такая выраз- ная, што яе можна палажыць на ноты. А музыка мог бы яе выканаць на скрыпцы. Афарбоўкі ж яе тонаў не патрапіць перадаць ніякі му- зычны інструмент (Паводле Я. Коласа).

  • Пра кагорасказваецца ў тэксце?Дзе адбываюцца падзеі? Вызначце асноўйую думку тэксту. Як яго можна назвацъ? Растлумачце на- пісанне выдзеленых слоў. Падрабязна пісьмова перакажыце тэкст.

  1. Прачытайце ўрывак з кнігі В. Драгунскага «Дзяніскавы расказы».

Однажды Мишка позвонил по телефону и позвал меня к себе. Мы стали играть в прятки. Мишка залез на подоконник, Алёнка - на шкаф. А я выбежал в коридор, увидел раскрытую дверь и вскочил в неё. В комнате стояла высокая кровать, и я нырнул под неё. Там был чемодан и алюминиевое корыто. Я радовался, что хорошо спрятался. Но в это время в комнату вошла бабушка и закрыла за собой дверь на ключ. Потом погасила свет, легла на кровать и уснула. Что мне делать? Я нечаянно задел корыто. Раздался ужасный грохот! Бабушка проснулась и закричала слабым испуганным голосом:

  • Ка-ра-ул!

От пыли я стал чихать. А бабушка как закричит опять:

  • Грабаул! Караулят!

Она, наверно, хотела сказать: “Караул! Грабят!” Тут я выскочил, ищу по стене дверь. Нашёл ключ, открыл дверь и перевалился через порог. Но я оказался в шкафу. Мне на голову стало падать разное барахло.

Бабушка пищит, а я совсем онемел от страха. Тут вспыхнул свет. Открылась дверь. И вся наша компания ввалилась в комнату. Стали меня искать. А когда я вышел нз шкафа, на мне было две шляпыл три платья. Я молчал. Ну и поиграли! (Паводле В. Драгунскага).

прятки

пыль

караул

дверь

ужасный

грохот

чихать

  1. Прачытайце.

Ціха-ціхенька ў кватэры.

Вася зіркае на дзверы, бо зусім няма натхнення брацца за сачыненне.

Тэма вольная у яго.

Але што з таго?

На канапу Вася клаўся, уставаў, ' за ручку браўся.

Уздыхнуўшык вывеў потым:

«Я люблю займацца спортам». А яшчэ ўздыхнуўшы раз, вывеў хлопчык першы сказ:

«Я хадзіў на фіхтаванне.

Я хадзіў на віславанне.

Ды нідоўга віславаў - раптам трэнір зазлаваў.

Як убачыў дзённік мой, на міне махнуў рукой.

Быў я ў секцыі дзідо, ды і там сказалі: “До”.

I ў спорткомпліксі “Дзінама” два разы пабыў таксама: пачынаў там трыніроўкі - бег бар’ерны, стамітроўкі...

Дома я ціпер сяджу, бо нікуды ні хаджу, ды ў міне харакцір цвёрды - будуць поспіхі, рыкорды!..»

Калі ж гэта сачыненне, ды з настроем, ды з натхненнем, вучням Вася прачытаў - клас пачуў - зарагатаў:

Кожны ведаў добра ў класе -

рэкардсмен

па двойках Вася!

I свае ўсе «дасягненні» паказаў у сачыненні.

М. Чарняўскі.

  • Якія словы Вася напісаў з памылкамі? Як трэба было напісаць гэтыя словы? Растлумачце Ьс правапіс.

  1. Прачытайце.

Наш родны беларускі край. Які прыгожы і непаўторны ён сваімі рэкамі і азёрамі, сваімі лясамі і лугамі, сваімі сцежкамі і дарогамі!

Белавежская пушча і Браслаўскія азёры, Палессе і Свіцязь, На- лібокі і Нарач, Бярэзінскі запаведнік і маленькая рэчка Проня... Усё гэта наш родны край, наша спадчына. Яна даецца чалавеку аднойчы і назаўсёды, разам з жыццём.

Спадчына неацэнная, за ўсё даражэйшая. Але хто калі лічыў, колькі на кожнага з нас прыпадае кветак, матылёў, дрэў, птушак, крынічак? Усяго гэтага мы часцей за ўсё не заўважаем. Яно для нас такое ж звыклае, як і паветра, якім мы дыхаем.

Часам нават забываемся, што прырода - не толькі для нас адных. Трэба думаць пра будучыню. Абавязкова трэба пакідаць у ёй месца і той жа рэчцы, і таму ж мурашу. Усе мы на гэтай зямлі суседзі - рэчка і бусел, дрэва і травінка, кветка і пчала, мураш і чалавек. Зямля ў нас адна. Яна агульная для ўсіх.

Кожны павінен любіць свой край. Чалавек, які любіць зямлю, на якой нарадзіўся, і паважае свой край, які ўзгадаваў яго, робіцца моцны і мудры. Ён не зможа тады пагардліва ставіцца да іншых краёў, іншых земляў (Паводле Я. Сіпакова).

  • Хто з’яўляецца адрасатам гэтага тэксту? Пра што тэкст? Што з’яўляецца, на думку аўтара, нашай спадчынай? А што яшчэ, па- вашаму, можна лічыць спадчынай беларусаў? Якія гістарычныя помнікі на тэрыторыі Беларусі вы можаце назваць?Як вы думаеце, што аўтар меў на ўвазе ў сказе «Трэба думаць пра будучыню»? Якая асноўная думка тэксту? Падбярыце загаловак і абгрунтуйце свой выбар. Вызначце тып і стыль тэксту.

  • Уявіце сабе, што вы паехалі ў далёкую краіну і вас папрасілі раска­заць пра сваю Радзіму. Паспрабуйце зрабіць гэта, выкарыстаўшы не толькі інфармацыю з тэксту, але і дадатковую, каб сфарміраваць больш поўнае і дакладнае ўяўленне пра Беларусь.

  • Выпішыце словы, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем. Сфар- мулюйце правілы іх вымаўлення і правапісу.

  1. Прачытайце верш В. Гардзея.

У лесе родную вучыў я мову.

Назоўнікамі дрэвы у ім звіняць.

Тут птушкі ўтвараюць дзеясловы - пяюць, шчабечуць, свішчуць і крычаць.

Прыметнікамі бор здалёк прыкметны -

зеленачубы,

статны,

залаты.

Сустрэне бор займеннікам прыветным: як з лепшым сябрам, з кожным ён на ты.

Зязюля раніцой лічэбнік вучыць - плыве наўсцяж стосотае “ку-ку”.

Цвіце багун. Цвіце чабор гаючы.

Вісяць, што коскі, шышкі на суку.

Хаваюцца часціцы і прыслоўі, нібы грыбы, сярод імхоў і траў.

Я ў верасным, сунічным палясоўі граматыкі падручнік прагартаў.

  • Якія часціны мовы ўзгадвае паэт ў сваім вершы?Якія часціны мовы вывучылі? Што яны абазначаюць? Для чаго служаць у мове?



1

109

08

1



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!