СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Исследовательская работа "Тапанімічны даведнік і ГІС-атлас айконімаў Маладзечанскага раёна" тезисы

Категория: География

Нажмите, чтобы узнать подробности

Методическая разработка раскрывает актуальность проблемы исследования в области топонимики родного края.

Просмотр содержимого документа
«Исследовательская работа "Тапанімічны даведнік і ГІС-атлас айконімаў Маладзечанскага раёна" тезисы»


ТАПАНІМІЧНЫ ДАВЕДНІК І ГІС-АТЛАС АЙКОНІМАЎ

МАЛАДЗЕЧАНСКАГА РАЁНА

(тэзісы даследчай работы)

Кожны з нас на працягу ўсяго свайго жыцця, з дзяцінства да глыбокай старасці пастаянна сутыкаецца з разнастайнымі геаграфічнымі назвамі. Але ці кожны з нас ведае, што азначае тая ці іншая назва? Ці кожны ведае, чаму тая ці іншая краіна, горад, рака, возера названы так, а не інакш? На самай справе, чаму месца, у якім вы нарадзіліся, носіць такую, а не іншую назву?

Актуальнасць праблемы даследавання заключаецца ў тым, што не ўсе нашы аднагодкі, ды і людзі старэйшага пакалення ведаюць паходжанне назваў сваёй малой радзімы. Мы прапануем вывучаць “жывую” геаграфію, гісторыю, тапанімію, перададзеную нам у спадчыну ад нашых продкаў, дзе галоўнымі з’яўляюцца падзеі і чалавек, як творца гэтых падзей.

Аб’ектам даследавання выступаюць населеныя пункты Маладзечанскага раёна.

Прадметам даследавання з’яўляюцца працэсы, якія паўплывалі на паходжанне назваў населеных пунктаў.

Мэта работы: даследаваць паходжанне назваў населеных пунктаў Маладзечаншчыны і на аснове атрыманых вынікаў стварыць тапанімічны даведнік і ГІС-атлас айконімаў Маладзечанскага раёна.

Задачы:

  • вывучыць гісторыю тапанімічнага даследавання тэрыторыі Беларусі і Маладзечанскага раёна;

  • вывучыць праблему і вызначыць метады даследавання;

  • выявіць элементы, якія паўплывалі на паходжанне назваў населеных пунктаў Маладзечанскага раёна і скласці класіфікацыю айконімаў;

  • зрабіць вывады аб агульных заканамернасцях і асаблівасцях размяшчэння розных груп айконімаў;

  • стварыць тапанімічны даведнік і ГІС-атлас айконімаў Маладзечанскага раёна ў праграмным комплексе «Quantum GIS».;

  • садзейнічаць выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуццяў гонару за сваю малую радзіму, сваіх продкаў.

Гіпотэза: знікаюць у небыццё шматлікія нашы вёскі, а разам з імі – іх маляўнічыя назвы, за якімі скрываецца гісторыя нашага краю, нашай радзімы. Ці можам мы чым-небудзь дапамагчы сваёй малой радзіме? Калі мы не можам выратаваць яе, мы можам захаваць пра яе памяць для будучых пакаленняў. Калі не захаваць гэтага цяпер, адрадзіць страчанае будзе немагчыма.

Для пацвярджэння дадзенай гіпотэзы мы выкарысталі наступныя метады даследавання: літаратурны, геаграфічны, картаграфічны, гістарычны, лінгвістычныя (этымалагічны, семантычны), статыстычны, экспедыцыйны, ГІС-тэхналогіі.

Тэарэтычнай асновай для напісання работы паслужылі распрацоўкі ў галіне тапаніміі, выкладзеныя ў працах В.П. Лемцюговай, В.А. Жучкевіча, Л.М. Лыча, Я.Н. Рапановіча і іншых даследчыкаў айчыннай тапаніміі.

Эмпірычнай асновай даследавання з’яўляюцца вынікі сацыялагічнага апытання жыхароў тэрыторыі даследавання, праведзеныя аўтарамі ў час турысцкіх вандровак па родным краі.

Даставернасць вынікаў даследавання забяспечваецца значным аб’ёмам выбаркі даследавання, практычным пацвярджэннем асноўных яго палажэнняў і стараннай апрацоўкай атрыманых у ходзе даследавання дадзеных.

Навізна і навуковая значнасць работы заключаецца ў тым, што ў аснову даследавання тапанімічнай прасторы пакладзены геаграфічны прынцып тлумачэння сэнсавага значэння тапонімаў. У рабоце разглядаюцца магчымасці стварэння ГІС-атласа тапонімаў Маладзечанскага раёна з дапамогай праграмнага комплексу «Quantum GIS».

Адным з важнейшых этапаў даследавання з’яўляецца аналіз паходжання назваў населеных пунктаў Маладзечанскага раёна па этымалагічным і семантычным крытэрыях з некаторымі змяненнямі і дапаўненнямі, якія больш яскрава адлюстроўваюць геаграфічны прынцып класіфікацыі.

У працэсе даследаванняў былі выкананы наступныя накірункі дзейнасці:

  • па новаму згрупаваны населеныя пункты па сельскіх Саветах, так як у выніку скасавання ў 2013 г. двух сельскіх Саветаў старая групоўка не адпавядала сапраўднасці;

  • складзена табліца населеных пунктаў, якія зніклі з твару раёна за мінулыя 75 гадоў і табліца населеных пунктаў, якія былі перайменаваны ў савецкі час;

  • згрупаваны населеныя пункты раёна па этымалагічнаму і семантычнаму крытэрыях і скланы адпаведныя дыяграмы;

  • выяўлены населеныя пункта іншамоўнага паходжання і складзена адпаведная дыяграма;

  • стварана новая карта адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёна ў праграмным комплексе «Quantum GIS»;

  • створаны карты паходжання назваў населеных пунктаў Маладзечанскага раёна ў праграмным комплексе «Quantum GIS».

У выніку праведзеных даследаванняў былі атрыманы:

  • Тапанімічны даведнік Маладзечанскага раёна. Айконімы;

  • ГІС-атлас айконімаў Маладзечанскага раёна.

Вынікі праведзеных даследаванняў дазваляюць зрабіць наступныя вывады:

- тапанімічныя даследаванні тэрыторыі Маладзечанскага раёна праводзіліся і да нас, аднак яны насілі эпізадычны характар;

- для геаграфічных даследаванняў у галіне тапаніміі найбольш мэтазгодна выкарыстоўваць семантычную класіфікацыю тапонімаў ці яе разнавіднасці;

- нягледзячы на тое, што на тэрыторыі раёна пераважаюць айконімы патранімічнага паходжання, істотны ўплыў на іх паходжанне і размеркаванне аказалі і іншыя акалічнасці;

- Маладзечанскі раён, як і іншыя раёны паўночна-заходняй Беларусі, размешчаны ў зоне ўплыву балтыйскай тапаніміі;

- ГІС (геаінфармацыйныя сістэмы) з’яўляюцца ідэальным асяроддзем для прадстаўлення вынікаў тапанімічнага аналізу, сістэматызацыі атрыманых звестак аб тапонімах у сувязі з іх размеркаваннем у прасторы і часе;

- ГІС (геаінфармацыйныя сістэмы) валодаюць магутнай базай стварэння кампановак карт, што дазваляе граматна уявіць і аформіць вынікі тапанімічных даследаванняў у межах аднаго праграмнага комплексу: у дадзеным выпадку гэта праграмны комплекс «Quantum GIS».

Такім чынам, канчатковая мэта нашай работы дасягнута: створаны тапанімічны даведнік Маладзечанскага раёна і даказана практычная магчымасць стварэння ГІС-атласа айконімаў з дапамогай праграмнага комплексу «Quantum GIS».

Практычная значнасць даследавання заключаецца ў тым, што атрыманыя вынікі могуць быць выкарыстаны на ўроках геаграфіі, гісторыі, факультатыўных і дадатковых занятках краязнаўчай накіраванасці. Канчатковым прадуктам даследавання, магчыма, стане выпуск тапанімічнага даведніка і ГІС-атласа айконімаў Маладзечанскага раёна.


ЛІТАРАТУРА


  1. Басик, С. Н. Общая топонимика : Учебное пособие для студентов географического факультета / С.Н. Басик. – Минск : БГУ, 2006. – 200 с.

  2. Ермаловіч, М. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае / М. Ермаловіч. – Мінск : Беллітфонд, 2000. – 448 с.

  3. Жучкевич, В. А. Общая топонимика / В. А. Жучкевич. – Минск : Изд. БГУ, 1968. – 432 с.

  4. Жучкевич, В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. – Минск : Изд. БГУ, 1974. – 448 с.

  5. Каханоўскі, Г. А. Повязь часоў / Г.А. Каханоўскі. – Мінск: Полымя, 1985.

  6. Клімчук, Ф. Да вытокаў фармавання ўсходнеславянскіх народаў // Ф. Клімчук. – Kryuja: Crivica. Baltika. Indogermanika. 1998. - № 1. С. 131-132.

  7. Курлович, Д.М. ГИС-картографирование земель: учеб.-метод. пособие / Д.М. Курлович. – Минск : БГУ, 2011 - 244 с.

  8. Курлович, Д.М. Цифровой топонимический словарь и геоинформационный атлас топонимов Воложинского района / Д.М. Курлович, С.В. Федорако, А.А. Шакун, Е.Д. Шокаль // Геаграфія: праблемы выкладання. – Мінск : 2012. – №6. – С. 48-54.

  9. Лемцюгова, В. П. Беларуская айканімія / В. П. Лемцюгова. – Мінск : Навука і тэхніка, 1970. – 354 с.

  10. Литовско-русский словарь / Под редакцией А. Либериса. – Вильнюс: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2005. – 952 с.

  11. Лопух, П.С. Пути решения проблемы нормализации и стандартизации географических названий в Республике Беларусь / П.С. Лопух, Р.Н. Лопух // Вестник БГУ. – 2004. - №3. – С. 87-93.

  12. Лыч, Л.М. Назвы зямлі беларускай / Л.М. Лыч. – Мінск : Універсітэцкае, 1994. – 128 с.

  13. Мурзаев, Э.М. Топонимика и география / Э.М.Мурзаев. – Москва: Наука, 1995. – 304 с.

  14. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Маладзечна і Маладзечанскага раёна / Рэд. калегія: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск: БелЭн, 2002. – 792 с.

  15. Рапановіч, Я.Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П.П. Шуба. – Мінск : Навука і тэхніка, 1981. – 360 с.

  16. Российские топографические карты Шуберта середины ХІХ века.

http://www.etomesto.ru/shubert-map

  1. Селищев, А.М. Из старой и новой топонимии / А. М. Селищев. Избранные труды. – Москва : Просвещение, 1968. - С. 45 - 96.

  2. Топографические карты Польского военного географического института 1920-1930 гг. https://drive.google.com/file/d/0BxYNM2BSuDhveEtDQ0t1QzNIRVk

  3. Яротов, А.Е. Топонимика Беларуси : курс лекций / А.Е Яротов. – Минск : БГУ, 2011. – 43 с.



3



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!