СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР

Категория: История

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР»

Прадмет: гісторыя Беларусі

Клас: 9

Аўтар: Кісляк Вольга Васільеўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

Установа адукацыі: ДУА «Моладаўская сярэдняя школа» Іванаўскага раёна

Тэма: Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР

Мэты урока:

• Навучальная: вызначыць узаемасувязь паміж індустрыяліізацыяй і калектывізацыяй сельскай гаспадаркі як сродкамі пабудовы новага грамадства і вынікі іх правядзення ў БССР;

• Развіваючая: садзейнічаць развіццю ўменняў вучняў аналізаваць гістарычную інфармацыю, прадстаўленую ў розных крыніцах; выказваць аргументаваны пункт погляду на гістарычныя падзеі;

• Выхаваўчая: стварыць умовы для выхавання ў вучняў гумананных каштоўнасцяў, паважлівага стаўлення да гісторыі сваёй Бацькаўшчыны.

Тып урока: камбінаваны

Забеспячэнне ўрока: Гісторыя Беларусі, 1917 г. — пачатак XХI ст. : вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / С. В. Паноў, У. Н. Сідарцоў, В. М. Фамін. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2019. — 182 с. : іл; мультымедыйная презентацыя; раздатачны матэрыял; доступ да інтэрнэт-рэсурса (https://eior.by - адзіны адук. рэсурс).

Асноўныя паняцці: індустрыялізацыя, пяцігодка, калектывізацыя, раскулачванне.

Структура ўрока:

1.Арганізацыйны момант

2.Праверка дамашняга задання

3.Вывучэнне новай тэмы

4.Замацаванне

5.Рэфлексія

6.Дамашняе заданне



Этапы ўрока

Час

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1.Арганізацыйны момант. Матывацыйна-мэтавы блок


1 хв.

Вітанне вучняў, праверка падрыхтоўкі класа і абсталявання, эмацыянальна настройвае на вучэбную дзейнасць.

Слухаюць настаўніка. Ажыццяўляюць самаправерку падрыхтоўкі да ўрока.

2. Праверка дамашняга задання

12 хв.

На мінулым уроку мы пазнаёміліся з тэмай «БССР у гады новай эканамічнай палітыкі». Праверку дамашняга задання правядзем у форме тэсту(https://eior.by) па тэме «БССР у гады новай эканамічнай палітыкі» (ключ адказаў слайд 1). Тэст для праверкі ведаў (выбраць адзін або некалькі правільных адказаў).

Усе вучні атрымліваюць індывідуальныя карткі з заданнямі:

1.Вынікі Першай сусветнай і польска-савецкай войнаў, акупацыя Беларусі германскімі і польскімі войскамі выклікалі гаспадарчы крызіс.

Дакладнае сцвярджэнне Няправільнае сцвярджэнне

2.Асноўная частка насельніцтва-рабочыя і сяляне, якія складалі апору савецкай улады, - засталася вельмі задаволеная вынікамі новай эканамічнай палітыкі.

Дакладнае сцвярджэнне Няправільнае сцвярджэнне

3.Суаднясіце элементы палітыкі «ваеннага камунізму» і нэпа:

А-дазвол дробнай прыватнай уласнасці

Б-Увядзенне Савецкага чырвонца

В-продналог

харчразвёрстка-

нацыяналізацыя-

натуральны абмен прадуктамі-

4.У сакавіку _________ г. было прынята рашэнне аб увядзенні новай эканамічнай палітыкі (нэпа).

5. Адзін з элементаў новай эканамічнай палітыкі, які аб'яўляўся загаддзя, напярэдадні сяўбы, а па сваім памеры быў меншы за харчразвёрстку:

Адказ:

6.Вызначце прычыны пераходу да новай эканамічнай палітыкі:

А) пагроза інтэрвенцыі з боку Польшчы

Б) сацыяльна-эканамічны крызіс у дзяржаве

В) незадаволенасць насельніцтва палітыкай «ваеннага камунізму»

Г) неабходнасць адраджэння, разбуранага вайной гаспадаркі

Д) пераход да планавага вядзення гаспадаркі

7.Вызначце элементы новай эканамічнай палітыкі:

А) развіццё дзяржаўнай, кааператыўнай і прыватнай гандлю

Б) замена харчразвёрсткі натуральным харчовага падатку

В) панаванне натуральнага абмену прадуктамі

Г) увядзенне ўсеагульнай працоўнай павіннасці

Д)дазвол на арэнду зямлі і выкарыстанне наёмнай рабочай сілы

8.Вызначце элементы новай эканамічнай палітыкі:

А) правядзенне грашовай рэформы

Б) выкарыстанне наёмнай рабочай сілы

В) забарона прыватнага гандлю

Г) выкарыстанне кааперацыі

Д) ураўняльны прынцып аплаты працы

9.Грашовая адзінка ___________________была ўведзена своечасова правядзення новай эканамічнай палітыкі і была роўная дарэвалюцыйнай (да 1917 г.) 10-рублёвай залатой манеце.

10.Напішыце назву формы арганізацыі, пры якой адбываецца добраахвотнае аб'яднанне людзей для сумеснай працы.

Адказ:

Слухаюць уважліва настаўніка.

Усе вучні выконваюць тэст на картках. Узаемаправерка.




































3.Вывучэнне новай тэмы.

20 хв.

1.Расказ настаўніка

У другой палове 20-х гадоў краіна заставалася пераважна аграрнай, тэхнічны ўзровень прамысловых прадпрыемстваў быў нізкім. Неабходна было стварыць машынную вытворчасць, умацаваць абароназдольнасць краіны, пабудаваць матэрыяльна-тэхнічную базу сацыялізму. Якія мерапрыемствы былі праведзены для ператварэння БССР з аграрнай у аграрна-індустрыяльную краіну? Пра гэта мы даведаемся сёння на ўроку ў ходзе вывучэння тэмы:

Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР.

Мэты урока:

• Навучальная – вызначыць узаемасувязь паміж індустрыяліізацыяй і калектывізацыяй сельскай гаспадаркі як сродкамі пабудовы новага грамадства і вынікі іх правядзення ў БССР;

• Развіваючая – садзейнічаць развіццю ўменняў вучняў аналізаваць гістарычную інфармацыю, прадстаўленую ў розных крыніцах; выказваць аргументаваны пункт погляду на гістарычныя падзеі;

• Выхаваўчая – стварыць умовы для выхавання ў вучняў гумананных каштоўнасцяў, паважлівага стаўлення да гісторыі сваёй Бацькаўшчыны.

1. Прычыны, асаблівасці і метады правядзення індустрыялізацыі ў БССР

Расказ настаўніка

Даволі нізкі ўзровень развіцця прадуктыўных сіл у сярэдзіне 20-х гг. патрабаваў стварэння буйной машыннай вытворчасці і перабудовы ўсёй народнай гаспадаркі на аснове высокапрадуктыўнай тэхнікі. Гэты працэс у СССР і БССР атрымаў назву сацыялістычнай індустрыялізацыі. У краінах Захаду ён вядомы як прамысловая рэвалюцыя.

У другой палове 1920-х гадоў Беларусь заставалася аграрнай рэспублікай. БССР фактычна не мела цяжкай прамысловасці, прадпрыемствы былі дробнымі, а іх тэхнічны ўзровень заставаўся нізкім. Індустрыяльны рост быў неабходзен, але дасягнуць яго можна было рознымі спосабамі. Выбар варыянтаў індустрыялізацыі і стварэнне матэрыяльнай базы сацыялізму праходзіў у складаных і супярэчлівых формах. Права на прыняцце рашэння мела толькі Ўсесаюзная Камуністычная партыя бальшавікоў, якая валодала палітычнай уладай і ключавымі фінансава-эканамічнымі механізмамі. Індустрыялізацыя ў Беларусі з'яўлялася састаўной часткай працэсу стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі СССР і перш за ўсё ў прамысловасці.

Заданне класу:

Чым адрозніваюцца і што маюць агульнае прамысловая рэвалюцыя на Захадзе і сацыялістычная індустрыялізацыя ў СССР?

(Сацыялістычная індустрыялізацыя ў СССР карэнным чынам адрознівалася ад індустрыялізацыі ў капіталістычных краінах. Прамысловая рэвалюцыя на Захадзе расцягвалася на стагоддзі. Яна пачыналася з развіцця лёгкай прамысловасці, якая патрабавала менш фінансавых укладанняў і забяспечвала атрыманне ў кароткі тэрмін высокага прыбытку. Маючы капіталы, іх потым накіроўвалі ў цяжкую прамысловасць. У СССР і БССР індустрыялізацыю неабходна было ажыццявіць за 10—15 гадоў і пачынаць яе не з лёгкай, а з цяжкай прамысловасці, што патрабавала вялікіх капіталаўкладанняў).

Заданне: Адгарніце свае падручнікі на с. 34-36. Давайце папрацуем з тэкстам параграфа і паспрабуем ахарактарызаваць палітыку індустрыялізацыі па наступным плане:

а) прычыны правядзення індустрыялізацыі;

(індустрыялізацыя павінна была забяспечыць пераадоленне эканамічнага адставання ад еўрапейскіх дзяржаў, рост колькасці рабочага класа і замацаванне савецкай улады)

б) асаблівасці правядзення індустрыялізацыі;

(шырокае выкарыстанне значных прыродных запасаў лесу і торфу, а таксама рэзерваў рабочай сілы ў сельскай мясцовасці;

у першыя гады індустрыялізацыі ў рэспубліцы развівалася лёгкая прамысловасць, якая мела перапрацоўчы характар і арыентавалася на выраб тавараў народнага спажывання)

в) метады правядзення індустрыялізацыі;

(сацыялістычнае спаборніцтва за дасягненне лепшых эканамічных вынікаў. Яно развівалася ў такіх формах, як стаханаўскі рух (ад імя яго пачынальніка А. Стаханава))

Фізкультхвілінка.

2. Вынікі прамысловага развіцця БССР у перыяд першых пяцігодак.

Настаўнік: давайце папрацуем з тэстам на с. 36. Колькі пяцігодак было праведзена ў перыяд індустрыялізацыі і якімі былі іх вынікі? (у гады першай пяцігодкі (1928—1932) былі пабудаваны і пачалi працаваць швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка імя КІМ (скарочаная назва Камуністычнага інтэрнацыянала моладзі — міжнароднай арганізацыі ў 1919—1943 гг.) у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспадарчых машын у Гомелі і інш. У выніку другой і трэцяй пяцігодак (1933—1937; 1938—1941) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Крычаўскім цэментавым, Магілёўскім аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, на якім выпускаліся прыёмнікі «Піянер» і «КІМ», Рагачоўскім кансервавым заводам, Барысаўскай макароннай і Мінскай каўбаснай фабрыкамі).

Настаўнік: У выніку ажыццяўлення індустрыялізацыі Беларуская ССР з аграрнай ускраіны былой Расійскай імперыі ператварылася ў рэспубліку з развітой прамысловасцю. Было ліквідавана беспрацоўе, адменена картачная сістэма на прамысловыя і харчовыя тавары.

3. Прычыны, метады і асаблівасці правядзення калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР

Настаўнік. У гады нэпа ў беларускай вёсцы праходзіла кааперацыя сялянскіх гаспадарак. Яна мела такія формы, як гандлёвыя кааператывы, таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі, што адпавядала распрацаванаму У. I. Леніным кааператыўнаму плану. Асноўнымi яго прынцыпамi былi добраахвотнасць пры стварэнні сялянамі кааператываў і паступовы пераход ад простых формаў кааперацыі да больш складаных. Усімі формамі сельскагаспадарчай кааперацыі ў рэспубліцы ў 1928 г. было ахоплена звыш 50 % сялянскіх гаспадарак. У 1927 г. было прынята рашэнне аб правядзенні палітыкі калектывізацыі сельскай гаспадаркі — аб’яднання індывідуальных гаспадарак сялян у калектыўныя гаспадаркі (калгасы). Яны з’яўляліся вышэйшай формай вытворчай кааперацыі, і імі ў 1928 г. было ахоплена каля 1 % сялянскіх гаспадарак. Правядзенне калектывізацыі тлумачылася неабходнасцю забеспячэння горада сельскагаспадарчай сыравінай і прадуктамі ва ўмовах індустрыялізацыі. Гэтую задачу не маглі выканаць дробныя аднаасобныя сялянскія гаспадаркі. Патрабавалася стварэнне буйных сялянскіх гаспадарак з выкарыстаннем машыннай тэхнікі.

Ажыццяўленне фарсіраванай індустрыялізацыі патрабавала значных сродкаў,

якія вырашана было атрымаць за кошт вёскі. Дзяржава знізіла закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, што выклікала нежаданне сялян прадаваць збожжа па нізкіх коштах. У выніку ўзнік так званы «хлебны крызіс» 1928—1929 гг. У ім абвінавацілі заможных сялян, якіх называлі кулакамі. У савецкую гісторыю 1929 г. увайшоў пад назвай «Год вялікага пералому». Так называўся артыкул І. В. Сталіна, надрукаваны ў газеце «Праўда», які стаў тэарэтычным абгрунтаваннем пераходу да палітыкі суцэльнай калектывізацыі. Запісванне сялянства ў калгасы з 1929 г. не заўсёды адбывалася добраахвотна. У лютым 1930 г. было прынята рашэнне калектывізаваць да сакавіка 75—80 % сялянскіх гаспадарак. У БССР асаблівасцю калектывізацыі стала тое, што яна суправаджалася масавым і паскораным ссяленнем хутарскіх гаспадарак у калгасныя цэнтры. Пры ўступленні сялян у калгас нярэдка абагульваліся не толькі іх сельскагаспадарчая тэхніка, прылады працы, коні, пабудовы, але і індывідуальная маёмасць. Здаралася, што ў калгас прымушалі аддаваць нават свойскую жывёлу (кароў) і птушку (курэй). Тых, хто не жадаў запісвацца ў калгасы, маглі прылічыць да кулакоў. У дачыненні да іх праводзілася раскулачванне, у ходзе якога гвалтоўна адымалася іх маёмасць. Раскулачаных высялялi ў Сібір i ў паўночныя раёны СССР. Пасля раскулачвання пэўная частка маёмасці заможных сялян даставалася беднякам. З пачаткам суцэльнай калектывізацыі раскулачванне ператварылася ў палітыку ліквідацыі ку лацтва як класа, якая праводзілася ў жорсткай форме. У грамадстве ствараўся вобраз кулака як ворага народа.

Праца з гістарычным дакументам.

Заданне. Прачытайце пастанову ЦВК і СНК СССР ад 1лютага 1930 г. і адкажыце на пытанні:

ЦЕНТРАЛЬНЫЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ СССР

СОВЕТ НАРОДНЫХ КОМИССАРОВ СССР

ПОСТАНОВЛЕНИЕ

от 1 февраля 1930 года

О МЕРОПРИЯТИЯХ ПО УКРЕПЛЕНИЮ СОЦИАЛИСТИЧЕСКОГО

ПЕРЕУСТРОЙСТВА СЕЛЬСКОГО ХОЗЯЙСТВА В РАЙОНАХ СПЛОШНОЙ

КОЛЛЕКТИВИЗАЦИИ И ПО БОРЬБЕ С КУЛАЧЕСТВОМ

В целях обеспечения наиболее благоприятных условий для социалистического переустройства сельского хозяйства Центральный Исполнительный Комитет и Совет Народных Комиссаров Союза ССР постановляют:

1. Отменить в районах сплошной коллективизации действие закона о разрешении аренды земли и о применении наемного труда в единоличных крестьянских хозяйствах (VII и VIII разделы общих начал землепользования и землеустройства).

Исключения из этого правила в отношении середняцких хозяйств регулируются районными исполнительными комитетами под руководством и контролем окружных исполнительных комитетов.

2. Предоставить краевым (областным) исполнительным комитетам и правительствам автономных республик право применять в этих районах все необходимые меры борьбы с кулачеством вплоть до полной конфискации имущества кулаков и выселения их из пределов отдельных районов и краев (областей).

Конфискованное имущество кулацких хозяйств, за исключением той части, которая идет в погашение причитающихся с кулаков обязательств (долгов) государственным и кооперативным органам, должно передаваться в неделимые фонды колхозов в качестве взноса бедняков и батраков, вступающих в колхоз.

3. Предложить правительствам союзных республик, в развитие настоящего Постановления, дать необходимые указания краевым (областным) исполнительным комитетам и правительствам автономных республик.

  1. Якую задачу паставілі ЦВК і СНК СССР перад мясцовымі органамі ўлады?

  2. Куды паступала маёмасць раскулачаных сялян?

Настаўнік. Дзеці, давайце вызначым прычыны, метады і асаблівасціправядзення калектывізацыі.

Прычыны калектывізацыі наступныя:

  • неабходнасць забеспячэння горада сельскагаспадарчай сыравінай і прадуктамі ва ўмовах індустрыялізацыі.

Метады калектывізацыі наступныя:

  • стварэнне буйных сялянскіх гаспадарак з выкарыстаннем машыннай тэхнікі.

Асаблівасці калектывізацыі наступныя:

  • гвалтоўны запіс у калгасы;

  • раскулачванне (15,5 тыс. гаспадарак);

  • узброеныя выступленні;

  • спыненне хутарызацыі.

4. Вынікі калгаснага будаўніцтва ў БССР у перыяд першых пяцігодак

Настаўнік: давайце папрацуем з тэстам на с. 38. Давайце з вамі вызначым якімі былі вынікі правядзення калектывізацыі ў БССР?

(Утвараліся машынна-трактарныя станцыі (МТС), адбыўся рост калгаснага сялянства, была ўведзена пашпартная сістэма).

Вось мы з вамі пазнаёміліся з палітыкай індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР. Як вы лічыце, ці узаемазвязаныя паміж сабой гэтыя два паняцці і як?

(Узаемазвязаны таму што калгасы былі забяспечаны тэнікай, якая выкарыстоўвалася у апрацоўцы палёў і інш.).


Вучні слухаюць настаўніка.













Вучні слухаюць настаўніка.















Вучні адказваюць на пытанне настаўніка.






Вучні працуюць з тэкстам першага пункта параграфа. Запаўняюць карткі.














Вучні працуюць з другім пунктам параграфа і адказваюць на пытанне.















Вучні слухаюць настаўніка.








































Вучні працуюць з гістарычным дакументам і адказваюць на пытанні.





































Вучні працуюць з карткамі.













Вучыні адказваюць на пытанне.




Вучыні адказваюць на пытанне.

4.Замацаванне вывучанага матэрыялу


6 хв.

-Гульня «Да-нет-кі» (выберыце няправільныя сцвярджэнні і закрэсліце адпаведную лічбу, заданне на картках).

1

2

3

4

5

6

7

8


1. Працэс стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі і перш за ўсё ў прамысловасці атрымаў назву кааперацыі.

2. Курс на індустрыялізацыю краіны ў савецкай эканоміцы быў пазначаны ў 1928 г. па рашэнню Савета Народных Камісараў.

3. Асаблівасцю індустрыялізацыі ў Беларусі было першапачатковае развіццё лёгкай прамысловасці.

4. Асаблівасці індустрыялізацыі ў Беларусі былі абумоўлены: а) наяўнасцю танных крыніц электраэнергіі.

5. Канчатковая мэта індустрыялізацыі-стварэнне машыннай тэхнікі для ўсіх галін народнай гаспадаркі.

6. Характэрнымі рысамі сталінскай суцэльнай калектывізацыі з'яўляліся дазвол розных формаў кааперацыі.

7. Відамі супраціўлення сялян на палітыку суцэльнай калектывізацыі былі масавы забой жывёлы.

8. Кулакамі называлі заможных сялян.

Вучні працуюць на картках, вызначаюць няправільныя сцвярджэнні


5.Рэфлексія.

Падвядзенне вынікаў урока


5 хв.

Настаўнік. Рабяты, мы сёння плённа папрацавалі. Мне спадабалася ваша стараннасць.Каб даведацца пра вашу думку пра ўрок, я падрыхтавала вам пытанні. Адкажыце, калі ласка, на іх па ланцужку?

1.Урок для цябе паказаўся доўгім ці кароткім?

2.Што спадабалася на ўроку?

3.Што даведаліся новага?

4.Новы матэрыял для цябе быў цікавым ці не?

5.Сваёй працай на ўроку ты задаволены ці не?

Аналіз работы на ўроку

Выстаўленне адзнак за ўрок.

Каментарый адзнак.

Адказваюць па ланцужку на пытанні.

6. Дамашняе заданне

1 хв.

Параграф №6, адказаць вусна на пытанні пасля параграфа.



Параграф № 6 запісваюць у дзённік.










Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!