СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Янка Сіпакоў-майстар баладнага жанру і філасофскай прытчы

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Янка Сіпакоў-майстар баладнага жанру і філасофскай прытчы»

19



Аддзел адукацыі Вілейскага раёнага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вілейская гімназія №2”






Урок беларускай літаратуры ў 11 класе

Янка Сіпакоў – майстар баладнага жанру

і філасофскай прытчы”


Аўтар урока: настаўнік беларускай мовы і літаратуры

дзяржаўнай установы адукацыі “Вілейская гімназія №2”

Адамовіч Таццяна Яраславаўна

222416, вуліца Чапаева, д.65, горад Вілейка, Мінская вобласць












Вілейка, 2012



Метадычныя рэкамендацыі да ўрока

Паколькі новай праграмай па беларускай літаратуры на вучэнне твораў сучаснай паэзіі адведзена толькі сем гадзін, а на кожнага аўтара адводзіцца па адной-дзве гадзіны, то мэтазгодна дамашняе заданне па дадзенай тэме даць апераджальнае: прачытаць баладу “Падатак”, прытчы “Клетка” і “Перавернуты”, знайсці каментар да твораў у прапанаваных крыніцах, напісаць параўнальны аналіз балады і прытчы з творамі сусветнай літаратуры. Кожны настаўнік можа выбраць свой твор.

Урок з’яўляецца першым з двух, адведзеных вучэбнай праграмай на вывучэнне творчасці Я.Сіпакова. Ён праводзіцца пасля лекцыі пра беларускую літаратуру на сучасным этапе.

Згодна з Адукацыйным стандартам, а таксама Вучэбнай праграмай па беларускай літаратуры, вучні 11 класа павінны ведаць “асноўныя звесткі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, асноўныя ідэйна-маральныя праблемы вывучанага твора, жанравыя і стылёвыя асаблівасці праграмнага твора”, а таксама павінны ўмець “узнаўляць мастацкія карціны, створаныя пісьменнікам, аналізаваць твор з улікам яго ідэйна-мастацкай цэласнасці і аўтарскай пазіцыі, вызначаць асноўную праблематыку твора, характарызаваць героя твора, весці дыялог па прачытаным творы, улічваць іншы пункт гледжання на твор і аргументавана адстойваць сваё меркаванне”. Вучні маюць магчымасць паказаць гэтыя ўменні і навыкі на дадзеным уроку.

Як найбольш эфектыўна выкарыстаць адведзены для гэтага час? Якія формы заняткаў выкарыстаць і якія тыпы ўрокаў для гэтага выбраць? Відавочна, што ў аснову працы павінна быць пакладзена сістэма апераджальных заданняў. Пры гэтым формы правядзення ўрокаў могуць быць як традыцыйныя: лекцыі, эўрыстычныя гутаркі, абмеркаванне вучнёўскіх паведамленняў, – так і нетрадыцыйныя: канферэнцыя, панарама, вусны часопіс, семінар, урок-разгадка, урок-гутарка.

Існуе таксама неабходнасць выкарыстання міжпрадметных сувязяў, паколькі сюжэты балад заснаваны на гістарычным матэрыяле. Нельга вывучаць прытчы без сувязі з Бібліяй і творамі сусветнага мастацтва.

Да ўрока можна падрыхтаваць прэзентацыю з наглядным матэрыялам па творах сусветнай літаратуры і жывапісу, якія тэматычна звязаны з тэмай ўрока і якія дапамагаць ствараць праблемную сітуацыю.

Клас дзеліцца на тры групы: літаратура і гісторыя, літаратура і жыццё, літаратура і філасофія. Кожная група аналізуе твор па зададзенай тэме.

Так як на агляд сучаснай літаратуры адводзіцца невялікая колькасць гадзін, дадзеную форму ўрока можна выкарыстаць пры вывучэнні твораў усёй сучаснай літаратуры: А.Вярцінскага, І.Пташнікава, В.Казько, В.Карамазава, Г.Марчука, В.Быкава і інш.

Пры правядзенні ўрока па творчасці Я.Сіпакова можна прымяніць і праектную тэхналогію. У дадзеным выпадку зноў жа не абыдземся без апераджальных заданняў і міжпрадметных сувязяў. Клас дзеліцца на некалькі груп: гісторыкі, мастакі, крытыкі, філосафы, культуролагі, чытачы...

Калі працаваць з адным-двума творамі, можна выкарыстаць тэхналогію развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо.

Урок па сучаснай паэзіі карысна правесці і як семінар або канферэнцыю, у аснове якой – агульная характарыстыка сучаснай паэзіі і разгляд канкрэтнай тэмы на прыкладзе творчасці аднаго аўтара. Вучням загадзя (за месяц) раздаюць праграмкі-арыенціры, у якіх акрэсліваюцца план правядзення і тэма канферэнцыі “Далёкае і блізкае мінулае ў творчасці Я.Сіпакова”. Чаму менавіта гэта тэма? Справа ў тым, што пад паняццем “гісторыя” мы разумеем як падзеі глыбокай старажытнасці, так і дваццацігадовай даўнасці. Наогул, ёсць меркаванне, што толькі што выказанае слова праз хвіліну становіцца гісторыяй. Зыходзячы з гэтага, на канферэнцыі можна разглядаць як творы, прысвечаныя глыбокай старажытнасці, так і творы, у якіх адлюстраваны падзеі Вялікай Айчыннай вайны, чарнобыльскай трагедыі. Такім чынам, на канферэнцыі будзе закранута не адна гістарычная тэма ў сучаснай паэзіі, а ўскосна вучні засяродзяць увагу на самых актуальных жыццёвых праблемах.







































Тэма ўрока: Янка Сіпакоў – майстар баладнага жанру і філасофскай прытчы

Мэта ўрока: стварэнне ўмоў для развіцця лагічнага і творчага мыслення, звязнага маўлення, разумення балад і прытчаў Я.Сіпакова.

Задачы ўрока:

  • развіваць ўменне знаходзіць, падбіраць і класіфікаваць інфармацыю для аналізу мастацкага твора;

  • удасканальваць навыкі параўнальнага аналізу твораў;

  • выхоўваць актыўную жыццёвую пазіцыю.

Тып урока: урок камбінаванай будовы, урок-разгадка.

Від урока: урок-гутарка.

Тэхналогія, выкарыстаная на ўроку: элементы тэхналогіі праблемнага навучання.

Прынцыпы выкладання: навуковасць, даступнасць і сістэмнасць, выхаваўчая накіраванасць; прынцып гістарызму, аналізу мастацкіх з’яў у адзінстве формы і зместу.

Міжпрадметная і ўнутрыпрадметная сувязь: гісторыя, жывапіс, філасофія, этыка, сусветная літаратура.

Лінія развіцця вучняў: выпрацоўка аналітычнага мыслення вучняў пры аналізе тэксту філасофскай накіраванасці; развіццё ў вучняў пачуцця чалавечай годнасці, вартасці і актыўнай жыццёвай пазіцыі.

Формула ўрока: знаёмства з творам – звязны кароткі пераказ – разуменне мудрасці або гісторыі, якая схавана ў творы, – параўнальны аналіз – сітуацыя выбару.

Працягласць урока: 45 хвілін.

Метадычнае забеспячэнне ўрока:

  1. Прэзентацыя да ўрока

  2. Зборнікі твораў Я. Сіпакова

  3. Зборнік выбраных твораў В. Быкава

  4. Эпіграф да ўрока (запіс на дошцы)

Эпіграф:

Усе ведаюць, што вакол нас – бязмежжа, але ніхто не ведае, што ў нас саміх – яшчэ большае бязмежжа.

Тое, што відаць усім, – кропля, а тое, што павінны былі ўсе бачыць, нябачна нікому.” (Янка Сіпакоў)


Ход урока

  1. Арганізацыйны момант. Слова настаўніка.

Добры дзень. Сядайце. Сёння наш урок я хачу пачаць словамі Маці Тэрэзы:

Што такое ёсць Чалавек?

Чалавек ёсць неразумны, нелагічны, эгацэнтрычны.

Гэта неістотна, любі яго!

Калі будзеш рабіць дабро, скажуць, што робіш яго

дзеля сваіх эгаістычных мэтаў.

Гэта неістотна, рабі дабро!

Тое, што збудуеш, можа быць разбурана.

Гэта неістотна, будуй!

Магчыма, людзі, якім ты дапамог,

не адкажуць табе ўдзячнасцю.

Гэта неістотна, дапамагай!

Магчыма, свет, якому ты аддаў усё самае лепшае,

будзе цябе адштурхоўваць.

Гэта неістотна, аддай усё, што ў табе ёсць самае лепшае!



Настаўнік. Сённяшні ўрок – гэта ўрок-мудрасць, урок-напамін усім нам аб мінулым дзеля будучыні, урок-наказ нам аб сённяшнім дзеля мінулага і будучыні… (Паведамленне тэмы ўрока.)

Янка Сіпакоў – прадстаўнік сучаснай літаратуры (слайд 1).

І каму, як ні вам, сучаснай моладзі, зразумець мудрасць твораў паэта. Пра яго так пісаў Уладзімір Караткевіч: “Гэты хлопец, сам таго не жадаючы, даў ладнага выспятка паэтам майго пакалення, і ў тым ліку, мне. І дзякуй Богу. Свет, дзе няма месца нечаканасцям, – гэта не свет. І кніга гэтая добра паслужыць людзям і Беларусі” (пра кнігу “ Веча славянскіх балад” – 1973).


  1. Актуалізацыя. Вызначэнне навучальнай мэты ўрока.

Настаўнік. На ўроку мы будзем працаваць па формуле: яна запісана на аркушах, што ляжаць на вашых партах (дадатак 1). (слайд2)

Формула дапаможа наладзіць нашу працу ў пэўным накірунку. На дом вы атрымалі апераджальныя заданні (дадатак 2). Клас я падзяліла на групы паводле тэмы: 1) “Гісторыя і жыццё” – балада “Падатак”, 2) “Каханне і жыццё” – прытча “Клетка”, 3) “Філасофія і жыццё” – прытча “Перавернуты”. Пачынаем працу:

1. Па формуле паспрабуем вызначыць задачы ўрока (Адказы вучняў.)

2. Як разумееце выраз “ўрок-напамін” аб мінулым дзеля будучыні, “урок-наказ” нам аб сённяшнім дзеля мінулага і будучыні? (Разважанні вучняў.)

  1. Сацыяканструкцыя.

Настаўнік. Перад тым, як паслухаць першую групу, я хачу звярнуць вашу ўвагу на эпіграф. (Настаўнік зачытвае.) (слайд3)

(Разважанні вучняў пра сэнс выказвання Я.Сіпакова.)

Паспрабуем сёння распазнаць мудрасць, выказаную ў творах Я.Сіпакова і спасцігнуць тое бязмежжа, што вакол нас і ў нас саміх. Плённай працы.

3.1. Прэзентацыя працы першай групы (слайд 4)

  • Першы вучань выразна чытае баладу Я.Сіпакова “Падатак” і дае крытычны каментар (прыкладны адказ):

– Балада адносіцца да гістарычнай тэматыкі, так як заснавана на рэальных гістарычных падзеях, што адбываліся ў Балгарыі: заваёўнікі для ўмацавання свайго становішча ў краіне адлучалі мясцовых дзяцей ад бацькоў і выхоўвалі ў сваіх традыцыях.

Падатак – гэта малыя балгарскія дзеці, якіх гадуюць чужынцы, выхоўваюць з іх ворагаў былога роднага краю, зямлі і Радзімы.

  • Другі вучань знаёміць з гістарычнымі фактамі, якія былі пакладзены ў аснову сюжэта балады:

– Гістарычныя факты сведчаць: у сувязі з расшырэннем Асманскай імперыі з’явілася неабходнасць у стварэнні рэгулярнай арміі. Янычарская пяхота была створана султанам Мурадам Першым у 1365 годзе з хрысціянскіх хлопчыкаў. Падатак называўся “дэўшырме” або падатак крывёю.

  • Трэці і чацвёрты вучні параўноўваюць сюжэты балады “Падатак” і рамана Ч. Айтматава “Буранны паўстанак”:

– Звярнуўшыся да Інтэрнэту з мэтай даведацца аб людзях, якіх таксама забіралі як пададак, натрапілі на твор кіргізскага пісьменніка Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак”. У рамане ідзе гаворка пра манкуртаў. Гэта чалавек (палонны), які ператвораны ў бяздушную істоту, падпарадкаваную поўнасцю гаспадару. Ён не памятае нічога: ні бацькоў, ні Радзімы. Мы лічым, што творы падобныя, хоць адносяцца да літаратуры розных часоў, розных аўтараў, з розным менталітэтам.

– Па Айтматаву, чалавеку, які трапляе ў рабства, галілі галаву і нацягвалі на яе шыры – кусок скуры з вымя забітага вярблюда. Пасля гэтага яму звязвалі рукі і ногі і накладвалі на шыю калодку, каб ён не мог датыкацца галавой да зямлі; так пакідалі ў пустыні на некалькі дзён. На сонцы шыры высыхала, сціскаючы галаву, валасы ўрасталі ў скуру і выклікалі нясцерпны боль, які суправаджаўся смагай. Праз некаторы час чалавек страчваў памяць ці паміраў.

Тэрмін “манкурт” набыў вялікую папулярнасць у наш час у якасці зняважлівай мянушкі для тых, хто абыякава адносіцца да нацыянальнай культуры і традыцый свайго народа.

Творы падобныя тым, што героі былі пазбаўлены радзімы, магчымасці выхоўвацца ў нацыянальным асяродку.

ПЫТАННЕ ДЛЯ ЎСІХ ГРУП: Вы пачулі баладу Я.Сіпакова і змест урыўка з рамана Чынгіза Айтматава. Чым яшчэ, на вашу думку, падобныя сюжэты і чым адрозніваюцца? (Адказы вучняў.)

ПРАБЛЕМНАЕ ПЫТАННЕ: Якое значэнне творы Сіпакова будуць мець у 2999 годзе? (Адказы вучняў.)

3.2. Прэзентацыя працы другой групы (слайд 5)

  • Першы вучань коратка пераказвае прытчу “Клетка” :

– Галоўны герой Сінявок, які парушыў парадак жыцця групы людзей: ім нельга было кахаць, нараджаць дзяцей, але ён пакахаў. Кіраўнік гэтай дзяржавы, якога завуць Той, Хто Усё Бачыць пакараў Сінявока і яго каханую Любчу, пасадзіўшы ў клеткі на вялікую адлегласць адзін ад дугога. Але Сінявок пачуў у паветры пах каханай. Ён вырашыў не чакаць смерці, а дабрацца да Любчы. Сінявок хоча адарваць клетку ад скалы. Яму гэта ўдаецца. Але, калі ён збіраецца перавярнуць клетку, каб стаць на ногі, разумее, што яго пазбавілі рук. Замест іх выраслі крылы. Сінявок прасоўвае крылы праз клетку і ляціць да каханай. Але яна не пазнала яго, бо ён стаў птушкай. Вялікай пакутай для Сінявока стала тое, што побач з каханай стаяў хлопчык – яго сын. Ён баяўся птушкі і цягнуўся да травы. Сын Сінявока еў траву. Сэрца героя сціскалася ад пакут. А Той, Хто Усё бачыць смяяўся. Заканчваецца прытча…(Вучань зачытвае заканчэнне твора.)

  • Другі вучань коратка пераказвае апавяданне В.Быкава “Сцяна”

  • Трэці і чацвёрты вучні параўноўваюць прытчу “Клетка” з творам Васіля Быкава:

– Некалькі аднолькавых сюжэтных ліній лучаць асобныя прыпавесці В. Быкава і прытчу Я. Сіпакова «Клетка». Адну з іх вызначае агульны для твораў пісьменнікаў вобраз вязня і матывы зняволення і змагання за волю. Другая звязана з тэмай кахання. Вязень чапляецца за надзею, усімі сіламі намагаецца вызваліцца, дзеля таго, каб хоць на імгненне сустрэцца з каханай. За сваю ўпартасць і настойлівасць ён «узнагароджаны». Той, Хто Усё Бачыць, ператварыў Сінявока ў птушку і дазволіў яму прыляцець да Любчы. Праўда, хоць сустрэча адбываецца, вынік яе для вязня – яшчэ большыя пакуты.
     – У апавяданні В. Быкава «Сцяна» сустрэча з каханай мела для вязня таксама важнае значэнне:

  «Цяпер яму б толькі сказаць, што ён кахае яе і ён – не здраднік. Ён – ахвяра, і няхай яна тое ведае. Каб усё папраўдзе. Каб яна не думала пра яго інакш – інакш ён не заслугоўвае. Каб ён ведаў, як тое можа абярнуцца, ён быў бы тады інакшы. Быў бы ў сто разоў лепшы. Смялейшы. Разумнейшы. І кожны дзень, калі яны былі разам, гаварыў бы ёй, што кахае. Як нікога – ніколі. Калі б тое ведаў. Але ж не ведаў і не сказаў. У прыпавесці «Сцяна» В. Быкава герой-вязень змагаўся з каменным мурам і ў выніку яго адолеў. Аднак там, за сцяной,

яго чакала не воля, а новая турма”.
ПРАБЛЕМНАЕ ПЫТАННЕ ДЛЯ ЎСІХ ГРУП: Аднаго чакаюць большыя пакуты, другога героя “ турма”: чаму так бывае? (Прыблізны адказ: Клетка – ціскі абставін, якімі пакараны ўсе, хто асмелеўся “парушыць законы свайго роду” . Выснова: чалавек не можа адказваць за свае пачуцці, але ён адказны за іх праяўленне. На гэтым этапе чалавек яшчэ здольны вызваліцца з клеткі ўласных грахоў. Вырвецца з гэтай “клеткі” – ніякая іншая (клетка) яму не пагражае.) (Чалавек нараджаецца вольным, але паступова яго заганяюць у клетку абставін.)

Настаўнік. Я звяртаю вашу ўвагу на карціну Васняцова “Снягурачка”, на сцэну са спектакля “ Рамэа і Джульета” Шэкспіра і кадры з фільма “Людзі на балоце” І.Мележа (слайд 6). У якую клетку трапілі гэтыя героі, якія абставіны перашкодзілі ім быць разам? (Адказы вучняў.)

Ці згодны вы з тым, што чалавек нараджаецца вольным, але паступова яго заганяюць у клетку абставін? (Адказы вучняў.)

Фізкультхвілінка (слайд 7)

Настаўнік. Я папрашу вас стаць у рад і ўзяцца за рукі. Адказваючы на мае пытанні, вы павінны рабіць крок назад ці наперад да дошкі:

Твая адзнака па беларускай літаратуры за першую чвэрць вышэй за 7 балаў? Наперад.

На тваёй кніжнай паліцы дома ёсць творы беларускіх пісьменнікаў? Наперад.

Твае работы творчыя не раз адобрыла настаўніца і аднакласнікі? Наперад.

Ты добра памятаеш змест рамана “Сэрца на далоні” І.Шамякіна, які чыталі ў першай чвэрці? Наперад.

Каб напісаць сачыненне, звяртаешся да інтэрнэту? Назад.

Ты ніколі не карыстаешся пры напісанні сачынення творамі пісьменнікаў і паэтаў? Назад.

Настаўнік. Як вы адчуваеце сябе ў разарваным ланцугу? (Калі будзе разарваны). Чаму яшчэ вельмі важнаму можна навучыцца, каб у канцы ўрока гэтак жа прыемна і зручна было стаяць, пабраўшыся за рукі? Вось такім бывае жыццё, якое часта патрабуе захавання пэўных нормаў. Калі яны будуць захаваны, то ланцужок ніколі не разарвецца.

(Настаўнік расказвае прытчу пра Валадара, якая будзе высновай да фізкультхвілінкі і будзе выхаваўчым момантам у вучняў адказнасці да сваіх абавязкаў.”Да Валадара прыходзіць сябар. Гаспадар, які займаўся дзяржаўнымі справамі, тушыць свечку, потым дастае з шафы другую і запальвае. Госць пытаецца: чаму ён патушыў адну свечку, якая яшчэ не дагарэла і запаліў другую? На гэта Валадар адказаў:”Да твайго прыходу гарэла казённая свечка. З тваім прыходам я запаліў сваю, каб не траціць дзяржаўныя грошы на свае асабістыя справы і выдаткі”.)

– Якую выснову да прытчы пра Валадара і да зместу фізкульхвілінкі мы можам зрабіць? (Прыкладны адказ вучняў: у кожнага чалавека ёсць свае абавязкі, нормы, прынцыпы, правілы. Калі ён іх парушае, то ланцужок рвецца. Валадар адказна стваіўся да сваёй справы, не блытаў свае патрэбы з дзяржаўнымі. І змест фізкультхвілінкі, і прытчу пра Валадара можна суаднесці са зместам прытчы “Клетка”, бо клеткай могуць быць звычайныя нормы чалавека, якія не трэба парушаць. Таму мы можам і спачуваць героям прытчы, а можам іх абвінавачваць за парушэнне законаў, якія існавалі ў Той краіне. Адметнасць прытчаў Я.Сіпакова ў тым, што кожны разумее яе па-свойму: усё залежыць ад духоўнага багацця чалавека ).

3.3. Прэзентацыя працы трэцяй групы

  • Першы вучань коратка пераказвае прытчу “Перавернуты”.

Бяляй – герой прытчы з раніцы пасварыўся з жонкаю, цяпер вяртаецца пасля працы дамоў (працуе вадзіцелем). І рапрам адчувае, што ператвараецца ў ваўка. Далучаецца да воўчай зграі, якая ідзе на паляванне ў яго вёску і, больш за тое, выбірае акурат ягоны падворак. Напачатку ён і сапраўды спрабуе ўратаваць сваё. «Убачыўшы, што ваўкі вельмі ж ужо шчыра пярэднімі лапамі выграбаюць зямлю з-пад сцяны, ён абабег свае хлявы, прашчаміўся праз агароджу і пачаў знарок шумна, за ўсё чапляючыся, каб нарабіць грукату, бегаць па двары, – а раптам прачнецца жонка, выйдзе з хаты і дапаможа яму ратаваць авечак». Але так было толькі да таго моманту, пакуль ваўкам не ўдалося зрабіць пад сцяною пралаз. «І вось тут і ім апанавала звычайнае пачуццё ваўчынай эйфарыі – ён і сам стрымгалоў кінуўся ў нару, каб як найхутчэй улезці ў свой жа хлеў і далучыцца да агульнага – нядаўна яшчэ чужога яму – азарту». Потым ён хацеў схаваць сваю авечку і прыйшоў да зграі без здабычы, але важак зыркнуў злосна на яго, і Бяляй прынёс яе. Раніцай, калі ён зноў стаў чалавекам, Бяляй думаў пра помсту, толькі калі? Цяпер? Бо ён чалавек і можа знішчыць ваўкоў: у яго ёсць зброя. Ці потым? Калі стане зноў жывёлай.

  • Другі вучань параўноўвае прытчу з творам Я.Баршчэўскага “Ваўкалак”.

У аснове прытчы “Перавернуты” народныя ўяўленні аб пераварочванні чалавека ў ваўка. Адчуваецца сувязь з паданнем “Ваўкалак” Я. Баршчэўскага. У абодвух творах метамарфоза адбываецца не па волі чалавека. Гэтаксама, як і селянін Марка, герой Я. Сіпакова Бяляй намагаецца дапамагаць і служыць сваім. Аднак тут адно карэннае разыходжанне. Марка разумее, што для таго, каб вярнуць сваё аблічча (а ён гэтага вельмі жадаў), трэба ўсім дараваць, усім дапамагаць – рабіць толькі дабро. Толькі з дабром можна ўвайсці ў свет гармоніі. Бяляй жа хутчэй за ўсё ператвараецца ў ваўка не першы раз. Толькі цяпер яму не вельмі хочацца, бо ведае, што ідуць на яго падворак.

Такім чынам, прыпавесць Я. Сіпакова сведчыць, што чалавек у звычайным паўсядзённым жыцці можа праходзіць праз бясконцую колькасць ператварэнняў, звязаных з пераходам на бок чужога (часам не па сваёй волі) і магчымасцю наступнага вяртання да свайго.

ПРАБЛЕМНАЕ ПЫТАННЕ ДЛЯ ЎСІХ ГРУП: Пра якіх людзей піша Я.Сіпакоў? У большасці прытчаў аўтара героі без імені, чаму ў гэтай прытчы героя завуць Бяляй? (Адказы вучняў.)

Настаўнік. Я хачу звярнуць вашу ўвагу на карціну Пітэра Брэйгеля ,,Сляпыя”(слайд 8). Што агульнага паміж героямі карціны і прытчы? (прыкладны адказ: “Перавернуты”, як і павадыр сляпых, таксама нічога не бачыць, бо без супярэчання ідзе за важаком, які вядзе яго на ўласны падворак)

  1. Каментар адзнак.

Настаўнік. Сёння на ўроку вы працавалі выдатна! Вы добра ўмееце самастойна знаходзіць, падбіраць і класіфікаваць інфармацыю для аналізу мастацкага твора. Першая група выдатна справілася з аналізам балады “Падатак,” паказала ўменне знаходзіць і працаваць з дадатковай інфармацыяй, умела выкарыстоўваць міжпрадметныя сувязі, і мы пачулі добрае выразнае чытанне. Другая група дакладна перадала змест прытчы “Клетка” і апавядання В.Быкава “Сцяна”, удала прааналізавала і параўнала творы. Трэцяя група таксама паказала навыкі, якія былі пералічаны вышэй. Я думаю, што наш урок стаў добрай прыступкай пры выхаванні актыўнай жыццёвай пазіцыі. Усім вучням я стаўлю вышэйшую адзнаку – “10”.

  1. Разрыў.

Настаўнік. (слайд 9) Ф.Скарына пісаў: “У прытчах схавана мудрасць, як сіла ў каштоўным камені, як золата ў пяску, як ядро ў арэху. Хто яе знойдзе, таго знойдзе міласць”. Што меў на ўвазе першадрукар? Чаму не кожны знаходзіць міласць? Што для вас міласць? (прыкладны адказ: Прытча – заўжды твор-загадка і патрабуе ад чытача разгадкі: працы душы “ пры ўключаным розуме”. У мудрай прытчы галоўнае дзеянне адбываецца ў душы чалавека і ў яго ўзаемінах з іншымі людзьмі, а сцэнічнай пляцоўкай можа быць любая (можна нагадаць – калі дазваляе час – прытчу пра Саламона і дзіця).


  1. Рэфлексія .

На сталах ляжаць лісты з вытрымкамі з твораў Я.Сіпакова (дадатак 3). Выбераце тую, што адпавядае высновам (па вашым адчуванні) сённяшняга ўрока (каментары вучняў).

Настаўнік падводзіць да высновы пра чалавечую годнасць і вартасць. Заўсёды патрэбна заставацца Чалавекам. Высокая маральнасць адносін да свету, да іншых народаў заўжды вызначала беларусаў, што дало ім магчымасць прайсці праз стагоддзі, выжыць і захаваць жывую душу, застацца Людзьмі.

  1. Дамашняе заданне:

Прачытаць прытчу “Тыя, што ідуць”.

Заключнае слова настаўніка

" Жыццё – гэта падарунак".

Сёння перад тым, як сказаць непрыемнае слова, падумай пра тых, хто не можа гаварыць.

Перад тым, як скардзіцца на смак ежы, падумай пра тых, каму няма чаго есці.

Перад тым, як скардзіцца на свайго мужа ці жонку, сваіх бацькоў, падумай пра тых, хто просіць Бога не пакідаць іх.

Перад тым, як скардзіцца на жыццё, падумай пра тых, хто вельмі рана пайшоў з яго.

Перад тым, як спрачацца, каму убіраць у доме, падумайце пра тых, хто жыве на вуліцы.

Перад тым, як скардзіцца на адлегласць, якую трэба прайсці да месца працы або вучобы, падумай пра тых, хто не ходзіць.

Калі ты стамляешся і скардзішся на працу ці вучобу, падумай пра тых, хто не мае працы, пра інвалідаў, які мараць аб ёй.

Не спяшайся асуджаць каго-небудзь, помні людзей без грахоў не бывае.

Кожны дзень усміхайся і радуйся жыццю, бо ЖЫЦЦЁ – ГЭТА ПАДАРУНАК.”











ЛІТАРАТУРА

1. Быкаў, В. Выбранае: Для ст.шк. узросту/ В.Быкаў.– Мн. 2001.

2.Беларуская літаратура: вучэбны дапаможнік для 11-га класа агульнаадукац. устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання / З.П. Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З.П. Мельнікавай, Г.Н. Ішчанкі. – Мінск: нац.ін-т адукацыі, 2009.

  1. Верціхоўская, М.І. Урокі літаратуры ў старэйшых класах: Вучэбна-метадычны дапаможнік / М.І. Верціхоўская // Мн., 2010.

  2. Дубашынскі, Р.А. Ідэйнае ядро і паэтыка прыпавесцей Янкі Сіпакова / Р.А.Дубашынскі // Полымя, 2011, №9.

  3. Сіпакоў, Я.Д. Вершы, балады, прытчы / Я.Д. Сіпакоў // Мн., 2010.

  4. kratkoe-soderzhanie.ru.aytmatov-i…veka-dlitsya;

  5. ru.wikipedia,orgМанкурт









Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!