СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Фанетыка і арфаэпія

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэставыя заданні па тэме "Фанетыка і арфаэпія" для 5 класа

Просмотр содержимого документа
«Фанетыка і арфаэпія»

Фанетыка і арфаэпія (5 кл.) І варыянт

1,Адзначце словы, якія складаюцца з двух складоў: 1) кватэра; 2) радасць; 3) пакой; 4) Азія; 5) соус.


2.Адзначце словы, якія адлюстроўваюць такую асаблівасць беларускай мовы, як аканне: 1) чарнець; 2) цагляны; 3) разумны; 4) далячынь; 5) верасень.


3.Закончыце фармулёўку: Арфаграфія вывучае: 1) правілы напісання слоў; 2) суадносіны паміж гукамі і літарамі.


4.Адзначце словы, у якіх пішацца літара а: 1) буш...ваў; 2) п...вага; 3) ц...рква; 4) вет...ран; 5) шч...бятаць.


5.Адзначце словы, у якіх пішацца літара я: 1) в...траны; 2) в...тры; 3) в...чаровы; 4) пам...ць; 5) з...зюля.


6.Адзначце словы, у якіх літара я абазначае два гукі: 1) вясна; 2) більярд; 3) зямля; 4) заява; 5) яма.


7.Адзначце словы, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае: 1) галоўка; 2) аб’езд; 3) пятнаццаць; 4) выкладаць; 5) няўдалы.


8.Адзначце словы, у якіх гук [ў] з'яўляецца на месцы [у]: 1) узняць – прыўзняць; 2) утульны – няўтульны; 3) салавей – салаўя; 4) удалы – самы ўдалы; 5) умелы – няўмелы.


9.Адзначце словы, у якіх патрэбна ўставіць літару ў: 1) гэта ...нікальны помнік; 2) бава...няная тканіна; 3) паездка ва ...краіну; 4) ісці ... лес; 5) ла...рэат прэміі.


10.Адзначце словы, у якіх патрэбна ўставіць раздзяляльны мяккі знак: 1) сал...ю; 2) аб...езд; 3) кап...ё; 4) кампан...ён; 5) надвор...е.


11.Адзначце словы, гукавы запіс якіх выкананы правільна: 1) [жжац’]; 2) [ц'ашка]; 3) [м'адз'в'эдз']; 4) [ноз’б’іт]; 5) [дзвэры].


12.Адзначце словы, у якіх адбываецца аглушэнне зычных: 1) мароз; 2) касьба; 3) дзядзька; 4) дождж; 5) футбол.


13.Адзначце словы, у якіх літары е, ё, ю, я, і абазначаюць два гукі: 1) зіхацець; 2) удваіх; 3) сям’я; 4) слёзы; 5) баян.


14.Адзначце словы, якія правільна падзелены для пераносу: 1) адзі-нац-цаць; 2) дзя-ўчын-ка; 3) уз-бя-рэ-жжа; 4) сям-‘я; 5) шэ-рсць.


15.Адзначце словы, у якіх свісцячыя зычныя вымаўляюцца як шыпячыя: 1) сшытак; 2) шчасце; 3) расчысціць; 4) зжаць; 5) бясшумна.


16.Адзначце словы, у якіх дз абазначае два гукі: 1) падзямелле; 2) падзяліць; 3) падзолісты; 4) дзяжа; 5) дзень.

17.Вызначце, колькі гукаў і літар у слове ўздзеянне: 1) 8 л., 9 г.; 2) 8 л., 8 г.; 3) 9 л., 8 г.; 4) 9 л., 9 г.


18.Адзначце словы, у якіх пры перакладзе на беларускую мову трэба пісаць прыстаўны в: 1) оклик; 2) угол; 3) опера; 4) заочный; 5) внук.

19.Запішыце словы па-беларуску: киоск ( ); диалог ( ); вариант ( ); стадион ( ); океан ( ); гигиена ( ); диета ( ).


20.Перакладзіце словы на беларускую мову і пастаўце націскі: комья ( ); осока ( );

прибытие ( ); зелень ( ); имена ( ); тополь ( ); подошва ( ).

Фанетыка і графіка (5 кл.) ІІ варыянт

1,Адзначце словы, якія складаюцца з трох складоў: 1) кватэра; 2) радасць; 3) раніца; 4) Азія; 5) стогн.


2.Адзначце словы, якія адлюстроўваюць такую асаблівасць беларускай мовы, як яканне: 1) ясны; 2) ягады; 3) пясчаны; 4) мяккаваты; 5) зеляніна.


3.Закончыце фармулёўку: Галоснымі называюцца гукі: 1) пры вымаўленні якіх паветра свабодна праходзіць праз поласць рота; 2) пры вымаўленні якіх паветра сустракае перашкоду ў поласці рота.


4.Адзначце словы, у якіх пішацца літара а: 1) ш...птаць; 2) ц...гляны; 3) кар...спандэнт; 4) с...рдэчны; 5) характ...р.


5.Адзначце словы, у якіх пішацца літара я: 1) св...ткаваць; 2) с...лянін; 3) П...трусь; 4) ц...гнікі; 5) дал...чынь.


6.Адзначце словы, у якіх літара ю абазначае два гукі: 1) льюць; 2) Юра; 3) юнацтва; 4) запісваю; 5) люблю.


7.Адзначце словы, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае: 1) асалода; 2) школа; 3) дзверы; 4) раён; 5) сястра.


8.Адзначце словы, у якіх гук [ў] з'яўляецца на месцы [у]: 1) увага – няўвага; 2) умелы – няўмелы; 3) слава – слаўны; 4) уважлівы – вельмі ўважлівы; 5) учора – пазаўчора.


9.Адзначце словы, у якіх патрэбна ўставіць літару ў: 1) Вольга ...ладзіміраўна; 2) по...ная а...дыторыя; 3) вясёлы кло...н; 4) прыйсці ... а...торак; 5) радаснае “...ра”.


10.Адзначце словы, у якіх патрэбна ўставіць змякчальны мяккі знак: 1) пяс...няр; 2) мядз...ведзь; 3) аган...кі; 4) жыц...цё; 5) надвор...е.


11.Адзначце словы, гукавы запіс якіх выкананы правільна: 1) [хл’еп]; 2) [парат]; 3) [дожж]; 4) [гарбус]; 5) [л’огка].


12.Адзначце словы, у якіх адбываецца азванчэнне зычных: 1) носьбіт; 2) футбаліст; 3) касьба; 4) градка; 5) град.


13.Адзначце словы, у якіх літары е, ё, ю, я, і абазначаюць два гукі: 1) радыё; 2) даіць; 3) з’ява; 4) сінь; 5) уюн.


14.Адзначце словы, якія правільна падзелены для пераносу: 1) зда-роў-е; 2) ве-раб’-іная; 3) па-дзем-ны; 4) за-ўтра; 5) Аляк-сей.


15.Адзначце словы, у якіх свісцячыя зычныя вымаўляюцца як шыпячыя: 1) расчоска; 2) пяшчота; 3) ганарышся; 4) перапісчык; 5) бесчалавечны.


16.Адзначце словы, у якіх дж абазначае два гукі: 1) джала; 2) аджаць; 3) ураджай; 4) саджанцы; 5) аджываць.

17.Вызначце, колькі гукаў і літар у слове аддзячыць: 1) 8 л., 9 г.; 2) 8 л., 8 г.; 3) 9 л., 8 г.; 4) 9 л., 7 г.

18.Адзначце словы, у якіх пры перакладзе на беларускую мову трэба пісаць прыстаўны в: 1) остров; 2) область; 3) Орша; 4) глаза; 5) урна.

19.Запішыце словы па-беларуску: гладиолус ( ); скорпион ( ); биолог

( ); пианино ( ); чемпионат ( ); авиация ( ).


20.Перакладзіце словы на беларускую мову і пастаўце націскі: ножницы ( ); верба ( ); крапива ( ); арбуз ( ); усы ( ); молодость ( ); открытие ( ).


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!