СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

План-канспект урока ў 7 класе. Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма

Категория: Русский язык

Нажмите, чтобы узнать подробности

Мэта ўрока:

  1. пазнаёміць з лексічным і граматычным значэннем дзеепрыслоўя як формы дзеслова, фарміраваць навыка размежавання асноўнага і дадатковага дзеяння, вучыць распазнаваць дзеепрыслоўі ў сказах і тэкстах;
  2. развіваць маўленчую культуру вучняў; развіваць самастойнасць, прагу пазнання новага праз самакантроль і самааналіз;
  3. выхоўваць ветлівасць, чуласць, самастойнасць, добразычлівыя ўзаемаадносіны паміж вучнямі.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

Педагагічныя тэхналогіі: тэхналогія развіццёвай кааперацыі (праца ў групах – па два і па чатыры чалавекі), дыферэнцыяцыя. 

Просмотр содержимого документа
«План-канспект урока ў 7 класе. Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма»


Аддзел адукацыі Бялыніцкага райвыканкама

ДУА “Машчаніцкая сярэдняя школа”

















7 клас











Вазіло С.С.,

настаўнік

беларускай мовы

І літаратуры





2010



Мэта ўрока:

  1. пазнаёміць з лексічным і граматычным значэннем дзеепрыслоўя як формы дзеслова, фарміраваць навыка размежавання асноўнага і дадатковага дзеяння, вучыць распазнаваць дзеепрыслоўі ў сказах і тэкстах;

  2. развіваць маўленчую культуру вучняў; развіваць самастойнасць, прагу пазнання новага праз самакантроль і самааналіз;

  3. выхоўваць ветлівасць, чуласць, самастойнасць, добразычлівыя ўзаемаадносіны паміж вучнямі.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

Педагагічныя тэхналогіі: тэхналогія развіццёвай кааперацыі (праца ў групах – па два і па чатыры чалавекі), дыферэнцыяцыя.


Эпіграф:

Толькі тады веды робяцца нашым сталым набыткам, калі мы здабываем іх самі.

Якуб Колас


Х О Д У Р О К А

I. Псіхалагічны настрой на ўрок. Мэта: стварэнне псіхілігічнага камфорту для вучняў.

- Добры дзень! Мне вельмі прыемна, што я сёння тут, з вамі. Спадзяюся, што і вам цікава.

- Рабяты, скажыце, калі ласка, што для вас самае цікавае ў школе? (Зносіны, магчымасць убачыць сваіх аднакласнікаў, пагварыць з імі.)

- Я ў вашым узросце таксама бегла ў школу, каб пабачыць сваіх сябровак, пагаварыць з імі.

- Хочаце, я вам адкрыю адзін сакрэт? Сёння ўсе мы сталі яшчэ багацейшымі на .... . (Пауза.) На што? (Пауза.) На сяброў.

- Я для сябе знайшла яшчэ 26 прыгожых і цудоўных вучняў, спадзяюся, што і ў вас пасля нашай сустрэчы застануцца толькі прыемныя ўспаміны.

- Я прапаную пачаць урок. Вы згодны са мной?


II. Паведамленне тэмы ўрока. Мэта: забяспечыць разуменне вучнямі таго, што яны бу-

дуць рабіць на ўроку; матывацыя работы на ўроку.

- Хачу адразу вас парадаваць. На нашым уроку вы пазнаёміціся яшчэ з адным новым сябрам...

Гэта самастойная часціна мовы - ДЗЕЕПРЫСЛОЎЕ.

  • Тэма ўрока: “Дзеепрыслоўе як деяслоўная форма.” (Вучні запісваюць у сшыткі чысло, від работы, тэму ўрока.)

  • Мэта ўрока... А вось тут я заблыталася, мабыць, расхвалявалася. Вы мне дапаможаце сфармуляваць мэту ўрока?

  • Калі ласка, паглядзіце на дошку, выберыце патрэбнае і сфармулюйце мэту ўрока.

Мэты ўрока (напісаны на дошцы)

  1. Паўтарыць, падагульніць веды, атрыманыя на папярэдніх уроках.

  2. Пазнаёміцца з лексічным і граматачным значэннем дзеепрыслоўя, з яго стылістычнай роляй у тэксце.

  3. Навучыцца распазнаваць дзеепрыслоўі ў тэксце.

  4. Знакі прыпынку пры дзеепрыслоўным звароце.


  • Хачу звярнуць вашу ўвагу на эпіграф урока. Як вы яго разумееце?

  • Гатовы самастойна здабываць веды?



III. Тлумачэнне новага матэрыялу. Мэта: тлумачэнне новага матэрыялу шляхам сама-

стойнай работы вучняў па вывучэнню тэмы.

  1. Прапаную вам апісаць дзеянні школьніцы, якая робіць дамашняе заданне па беларускай мове: як яна піша, якія дадатковыя дзеянні пры гэтым робіць. (Заглядвае ў кнігу, падкрэслівае арфаграмы, гартае слоўнік і г.д.)

  2. Параўнаем два сказы: 1) Дзяўчынка выконвала дамашняе практыкаванне і падкрэслівала арфаграмы. 2). Дзяўчынка выконвала дамашняе практыкаванне, падкрэсліваючы арфаграмы.


  • У якім сказе дзеянні аднародныя, а ў якім – неаднародныя: адно – асноўнае, а другое – дадатковае?

  • Можа здагадаліся, дзе ў сказе дзеепрыслоўе? Правільна.

  • Якое слова паясняе дзеепрыслоўе?

  • Што ж абазначае дзеепрыслоўе? (Дзеепрыслоўе абазначае дадатковае дзеянне і паясняе дзеслоў-выказнік.)

  • Хто выконвае асноўнае і дадатковае дзеянне ў сказе? (Адна і тая ж асоба.)

  • Ад якога слова ўтворана дзеепрыслоўе падкрэсліваючы? (Падкрэсліваць.) Вывад: дзеепрыслоўі ўтвараюцца ад дзеясловаў і маюць агульнае лексічнае значэнне.

  • Дзеепрыметнік мае прыметы дзеслова і прыметніка. А чые прыметы мае дзеепрыслоўе? (Дзеяслова і прыслоўя.)

  • Больш канкрэтна паведаміць пра прыметы нам дапаможа табліца на стар.179. Разгледзьце яе, калі ласка.

  • Ітак, прачытаўшы правіла на стар.177-178, складзіце вуснае паведамленне пра дзеепрыслоўе, як дзеяслоўную форму.

Вывады.

  1. Абазначаюць дадатковае дзеянне і паясняюць асноўнае, выражанае дзеясловам-выказнікам.

  2. Абодва дзеянні – асноўнае і дадатковае – абавязкова выконвае адна і тая ж асоба ці прадмет.

  3. Сінтаксічная роля – акалічнасць.


IV. Засваенне новых ведаў і спосабаў дзейнасці. Мэта: забяспечыць першаснаснае запамі-

нанне тэарэтычных ведаў і спо-

баў дзейнасці па ўзору.

Вучань выразна чытае практ.362. Дзеці вызначаюць стыль тэксту.

Калектыўная праца. (кожная група чытае па 1 сказу з выдзеленымі словамі).

Выдзеленыя словы размежаваць: словы, якія абазначаюць асноўнае дзеянне, а якія – дадатковае; знайсці дзеепрыслоўі.


V. Першапачатковая праверка ведаў. Мэта: праверыць правільнасць засваення тэмы;

выявіць прабелы.

Комплексная праца з тэкстам. (практ.364)

Вучні чытаюць, вызначаюць асноўную думку, падбіраюць загаловак.

Работа ў групах. Спісаць, растлумачыць арфаграмы (1-я, 4-я групы -1 абзац; 2-я, 5-я групы – 2 абзац; 3-я, 6-я – 3 абзац.). Замяніць у сказах дзеепрыслоўі дзеясловамі і запісаць сказ. Параўнаць сэнс і стылістычнае значэнне. Растлумачыць значэнне слова вэлюм.


(Вывад: у сказах з аднароднымі дзеясловамі дзеянні выступаюць як раўназначныя і раўнапраўныя. Дзеянні, названыя дзеясловамі, проста пералічваюцца, што робіць апісанне аднастайным. Выказванні з дзеепрыслоўямі больш багатыя адценнямі значэнняў. Дадатковыя дзеянні робяць апісанне больш маляўнічым, дынамічным, дазваляе пазбегнуць аднастайнасці.)


(Франтальная праверка, карэкцыя ведаў.)


VI. Паглыбленне і пашырэнне ведаў вучняў. Мэта: забяспечыць засваенне новых ведаў

на 4 і 5 узроўнях; выявіць прабелы.

  • Для выканання наступнага задання вельмі важна памятаць, хто выконвае асноўнае і дадатковае дзеянні. Хто? Правільна, адна і тая ж асоба або прадмет.

  • Памятаючы пра гэта, калі ласка, зрабіце практ. 365. Выснова: калі дзеянні дзеяслова і дзеепрыслоўя выконваюць розныя асобы ці прадметы, такое ўжыванне дзеепрыслоўя няправільнае. Непажадана ўжываць дзеепрыслоўі ў безасабовых сказах (сказ 3).

  • Каб выявіць прабелы пры выкананні 4-5 узроўняў, прапануецца самастойна выканаць практ.366. (Няправільныя сказы: 2, 4. 5, 7 ).


VII. Фізкультхвілінка.

VIII. Кантроль і карэкцыя ведаў. Мэта: праверыць якасць засваення тэмы вучнямі, выя-

віць прабелы, карэкцыя ведаў і навыкаў.


Тэст

Дзеепрыслоўе як асабовая форма дзеяслова

Варыянт 1


  1. Дзеепрыслоўе абазначае...

    1. прымету прадмета;

    2. прымету прадмета паводле дзеяння;

    3. асноўнае дзеянне прадмета;

    4. дадатковае дзеянне прадмета.

2. Дзеепрыслоўе мае прыметы дзеяслова...

    1. трыванне;

    2. час;

    3. спражэнне;

    4. асобу;

    5. лад;

    6. зваротнасць / незваротнасць.

3. Дзеепрыслоўі змяняюцца...

    1. па асобах і склонах (скланяюцца);

    2. па асобах і ліках (спрагаюцца);

    3. не змяняюцца.

  1. Падкрэсліце ў кожным радзе дзеяслоўных формаў дзеепрыслоўі.

    1. спісаў, спісаны, спісваючы, спісвае;

    2. прачытае, прачытаў бы, прачытаны, прачытваючы;

    3. падняты, падымаць, падымаючы, падыму.

  2. Выберыце правільны адказ.

    1. Дзеянні, якія перадаюцца ў сказе дзеясловам і дзеепрыслоўем, выконваюць розныя асобы ці прадметы.

    2. Дзеянні, якія перадаюцца ў сказе дзеясловам і дзеепрыслоўем, выконвае адна і тая ж асоба ці прадмет.

  3. У якіх сказах ужыты дзеепрыслоўі?

    1. Калі прыйшла з работы маці, то ўбачыла поўную хату дзятвы.

    2. Але Юлька не слухала маці і, апусціўшыся на падлогу, пачала разглядваць бусляня.

    3. Дом быў невялікі, стары, на два паверхі, ашаляваны на другім паверсе дошкамі.

    4. Адыходзячы дадому, я браў Міцевы сшыткі з сабою, а назаўтра заносіў іх у школу.

  4. У якіх сказах дапушчаны памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў?

    1. Праязджаючы па вёсцы, мы не забываліся павітацца с азнаёмымі.

    2. Мінаючы вёску за вёскай, трапляліся нам рэдкія падарожныя.

    3. Чытаючы аповесць, думаў пра асабістае, пра тое, што найбольш хвалявала.

    4. Пралятаючы над горадам, у самалёта раптам забарахліў матор.















Тэст

Дзеепрыслоўе як асабовая форма дзеяслова

Варыянт 2


  1. Прыметы якіх часцін мовы мае дзеепрыслоўе?

    1. назоўніка;

    2. дзеяслова;

    3. прыметніка;

    4. займенніка;

    5. прыслоўя.

  2. Якія граматычныя прыметы дзеяслова мае дзеепрыслоўе?

    1. спражэнне;

    2. асобу;

    3. трыванне;

    4. час; лад;

    5. зваротнасць / незваротнасць.

  3. Якім членам сказа звычайна бывае дзеепрыслоўе?

    1. выказнікам;

    2. дапаўненнем;

    3. акалічнасцю;

    4. азначэннем.

  4. Падкрэсліце ў кожным радзе дзеяслоўных формаў дзеепрыслоўі.

    1. узнагародзіць, узнагароджаны, узнагародзіўшы, узнагародзім;

    2. гуляючы, гуляць, згуляны, згуляем;

    3. касіць, скасіўшы, касіў бы, скошаны.

  5. Выберыце правільны адказ і закончыце фармулёўку.

Дзеянні, якія перадаюцца ў сказе дзеясловам і дзеепрыслоўем, адносяцца ...

    1. да розных асоб ці прадметаў;

    2. да адной і той жа асобы ці прадмета.

  1. У якіх сказах ужыты дзеепрыслоўі?

    1. Стоячы як не па самую шыю ў вадзе, Волька чэрпала вядром і падавала яго мне.

    2. Дабраўшыся да пяску і вычарпаўшы аж да дна гэты іл, цётка Волька папрасіла падаць ёй наламаныя галінкі і доўга шаравала імі сцены.

    3. Першы баравік, які трапіўся, выклікаў радасць і смех.

    4. Васіль ехаў цяпер пануры, паглыблены ў све думкі.

  2. У якіх сказах дапушчаны памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў?

    1. Гледзячы ў акно, у мяне закружылася галава.

    2. Праплываючы над верхавінамі дрэў, хмарка назаўсёды развітвалася з імі.

    3. Перачытваючы раман, у мяне ўзнікла нечаканая ідэя.

    4. Закончыўшы школу, у Антося ўзнікла жаданне вучыцца далей.












IX. Творчая лабараторыя. Мэта: развіваць творчыя здольнасці вучняў; выхоўваць

ветлівасць, чуласць.

  • “Нішто не абыходзіцца нам так танна і не цэніцца так дорага, як ветлівасць.” Гэта сказаў Сервантэс. Вы згодны? Пракаменціруйце яго словы.

  • Як правільна вітацца ў розных сітуацыях? Заданне: (вучні працуюць у групах) Адкажыце на пастаўленае пытанне сказам, ужываючы дзеепрыслоўі.

1 гр. – Вечарам ты сустракаешся з пажылым чалавекам, з якім ужо вітаўся раніцай. Ці трэба вітацца зноў? Як лепш?

2 гр. – Вам трэба павітацца з суседкай, дзяўчынай гадоў дваццаці двух. Якую формулу звароту – ты ці Вы – лепш за ўсё выбраць? Чаму?

3 гр. – Ты зваходзіў у клас і вітаешся з настаўнікам. Якое прывітанне ты выбіраеш? Чаму?

4 гр. – Як трэба правільна павітацца з настаўнікам, які ў цябе выкладае, калі ён па вуліцы ідзе не адзін? Чаму?

5 гр. – На адным баку вуліцы ты пабачыў сваіх аднакласнікаў. Як парвільна з імі павітацца? Чаму?

6 гр. – Ты сустрэў знаёмых дарослых. Як ты будзеш з імі вітацца? Чаму?



  • Як вядома, у нашым маўленні вялікую ролю адыгрывае падтэкст, які можа знішчыць змест далікатных, ветлівых слоў. А можа надоўга ўсхваляваць чалавека, калі словы сказаны з глыбокім пачуццём і шчырасцю.

  • З якой інтанацыяй больш правільна сказаць Добры дзень!, калі

    1. настаўнік вітаецца з вучнем, які спазніўся на 1-2 хвіліны;

    2. настаўнік вітаецца з вучнем, які спазніўся на 35 хвілін;

    3. вітаюцца сябры, якія даўно не бачыліся;

    4. па тэлефоне вітаюцца сябры, якія не бачыліся некалькі гадзін;

    5. вітаюцца з паважаным чалавекам;

    6. вітаюцца з сябрам, які ўчора забыўся прынесці футбольны мяч на школьны стадыён?

      • Можаце разыграць невялікую сцэнку (калі дазваляе час.)



X. Падвядзенне вынікаў.

Складанне сінквейна.

1 радок. – Тэма ўрока. - Дзеепрыслоўе.

2 радок. - 2 прыметніка (апісанне тэмы).

3 радок. - 3 дзеясловы (характарызаваць дзеянні, звязаныя з тэмай).

4 радок - 4 любыя словы (утварыць сказ, дзе паказаць свае адносіны да тэмы).

5 радок - сінонім да першага слова, што ў першым радку.


XI. Дамашняе заданне.

На выбар вучняў:

  1. Практ. 367 (выпісаць дзеепрыслоўі, вызначыць у іх прыметы дзеяслова і прыслоўя.

  2. Практ. 363 (дапоўніць прыказкі патрэбнымі дзеепрыслоўямі (або дзеепрыслоўямі з залежнымі словамі).

  3. Напісаць невялікае паведамленне ў газету пра сённяшні урок з выкарыстаннем дзеепрыслоўяў.




XII. Рэфлексія.

1) Што выклікала найбольшую цяжкасць?

А) вывучэнне тэорыі;

Б) практычная частка;

В) выходны кантроль (тэст).

2) Як вы ацэньваеце сёння све веды?

А) глыбокія, абдуманыя;

Б) патрабуецца перачытаць матэрыял падручніка.

3) З якім настроем вы вывучалі матэрыял?


- Хочацца, каб вы заўсёды памяталі словы Васіля Жуковіча:

У акіяне слова –

ані мяжы, ні донца.

Ёсць там адна аснова:

праца

І праца бясконца!..

Спадзяюся, што і далей вы будзеце так жа плённа працаваць пры вывучэнні нашаё роднай мовы. Поспехаў вам і выдатных адзнак. Урок закончаны.







Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!