СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Дыдактычны матэрыял па беларускай мове 5 клас

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Дыдактычны матэрыял па беларускай мове для 5 класа. Матэрыялы для арфаграфічных хвілінак, рознаўзроўневыя заданні, тэматычны кантроль.

Просмотр содержимого документа
«Дыдактычны матэрыял па беларускай мове 5 клас»












Дыдактычны матэрыял

па беларускай мове


5 клас









5 узровень

ПРАДОЎЖЫЦЕ ТЭКСТ, ВЫКАРЫСТОЎВАЮЧЫ АПАВЯДАЛЬНЫЯ, ПЫТАЛЬНЫЯ, ПАБУДЖАЛЬНЫЯ СКАЗЫ.

ЗАДЗІРА

Іду па надворку, раптам чую- хтосьці тупаціць. Спыніўся я, азірнуўся. Непадалёку начальнік бабулінай варты стаіць. Галаву сякерай да зямлі нагнуў, крылы ў бакі растапырыў. Замёр не варухнецца.Толькі зыркае нядобра жоўтым вокам. Узяла мяне цікавасць: дай пагляджу, што далей будзе.

Павярнуўся і смела прастую да ганка. Не паспеў ступіць і пяць крокаў, як за спінаю зноў пачуўся тупат. Хочаш не хочаш- спынішся.

Гляджу - певень таксама спыніўся. Дзюба адкрыта, грэбень ваяўніча тырчыць. Паказаў я начальніку варты язык, а сам паціху пабраўся да ганка. Адным вокам наперад гляджу, другім назад цікую. Даганяты следам бяжыць, быццам шабляй, крылом па зямлі шаргаціць.

Да хаты ўжо блізка. Сорамна стала: знайшоў каго баяцца.

- Кыш! – прытупнуў я на задзіру.

І рашуча павярнуўся да яго спінаю.

А вось што далей было , лепш не ўспамінаць….









Арфаграфічныя хвілінкі

1. Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце іх правапіс.

Ц..нтнер, ш..рсцяны, ац..ніць, кр..вавы, майст..р, ш..снаццаць, бесц..р..монны, р..корд, бухгалт..р, ш..дэўр, пік.., Ватэрло.., пэйдж..р.



2. Замяніце словы або падбярыце аднакаранёвыя, каб галосныя е, ё сталі не пад націскам. Запішыце словы парамі.

Узор: вёска – вясковы.

Плёскат, дзверы, адвесці, падземны, песня, сцежка, клён.


3. Выпішыце словы, у якіх пішацца літара е, растлумачце яе правапіс.

Сув..зны, Тэг..ран, в..сялосць, дз..сятка, м..лодыя, св..ткаваць, сан..т, ц..цярук, абан..мент.


4. Рашыце словаўтваральныя “прыклады”.

Востры + ліст = прыметнік.

Сямнаццаць + тон = прыметнік.

Многа + мільёнаў = прыметнік.

Вада + лячэнне = назоўнік.

Радый + нукліды = назоўнік.

Радыё + перадача = назоўнік.


5. Падбярыце да прапанаваных слоў аднакаранёвыя так, каб націскныя галосныя сталі не пад націскам.

Узор: біёлаг – біялогія.

Мільён, кіёск, біёграф, археолаг.

6. Запішыце словы, устаўляючы, дзе трэба, прыстаўныя літары.

Па ..льготным білеце, на ..льдзіне, серп ..ржавы, пакрыцца ..ржой, рэакцыя ..мгненная; ..одбліск, ..огненны, ..улан, ..офіс, ..ушанка, ..улада.


7. Выпішыце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ы.

Пад..граць, звыш..ндустрыяльны, контр..гра, паліт..нфармацыя, з..мправізаваць, цяж..ндустрыя.


8. Выберыце правільны варыянт, растлумачце правапіс слоў.

(Ды/дзі)ктар, Юпі(тэ/та)р, (тэ/це)арэ(ты/ці)к, (тэ/це)мп, канс(ты/ці)туцыя.


9. Запішыце словы, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары.

Паэтэс..а, імгнен..е, кал..екцыя, багац..е, пер..он, пан..а, стаго..дзе.


10. Запішыце словы, устаўляючы, дзе трэба, зычны д ці т.

Карыс..ны, праяз..ны, свіс..нуць, разас..ланы, фарпос..ны, кампетэн..ны.


11. Спішыце, устаўляючы літару у ці ў, прымяніце вывучаныя правілы.

Ка..нер, сімпозі..м, аквары..м, бра..нінг, со..с, ва ..ніверсітэце, рака ..шача, па..за, ба..л, ..ладзімір.



Адказы

1. Цэнтнер, шарсцяны, ацаніць, крывавы, майстар, шаснаццаць, бесцырымонны, рэкорд, бухгалтар, шэдэўр, піке, Ватэрлоа, пэйджар.

3. Тэгеран, весялосць, мелодыя, санет, цецярук, абанемент.

4. Вастралісты, сямнаццацітонны, многамільённы, водалячэнне, радыенукліды, радыёперадача.

6. Серп іржавы, рэакцыя імгненная, водбліск, вогненны, вушанка.

7. Падыграць, зымправізаваць.

8. Дыктар, Юпітэр, тэарэтык, тэмп, канстытуцыя.

9. Паэтэса, імгненне, калекцыя, багацце, перон, панна, стагоддзе.

10. Карысны, праязны, свіснуць, разасланы, фарпосны, кампетэнтны.

11. Каўнер, сімпозіум, акварыум, браўнінг, соус, ва ўніверсітэце, рака Ушача, паўза, баул, Уладзімір.


Адказы

1 – 1, 2, 3, 4;

2 – 2, 4;

3 – 2, 3, 4;

4 – 1, 4;

5 – 3, 4;

6 – 1, 4;

7 – Дзявятаясімфонія Бетховена, Другая балада Шапэна.





Правапіс вялікай літары


1. Адзначце ўласныя назвы, якія пішуцца з вялікай літары:

1) Садружнасць (Н/н)езалежных (Дз/дз)яржаў;

2) за царом (Г/г)арохам;

3) Казімір (Ч/ч)ацвёрты Ягелончык;

4) (П/п)аўночная Асеція.


2. Адзначце спалучэнні і словы, якія неабходна пісаць з малой літары:

1) (Р/р)адзівілаўская дынастыя;

2) (Ф/ф)ількава грамата;

3) (Ф/ф)інскі заліў;

4) (П/п)адзішах.


3. Адзначце спалучэнні, у якіх прыметнікі пішуцца з вялікай літары:

1) (С/с)луцкія паясы;

2) (П/п)алярная зорка;

3) (Дз/дз)яржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь;

4) (У/у)зброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь.


4. Адзначце спалучэнні, у якіз прыметнікі пішуцца з малой літары:

1) (А/а)хілесава пята;

2) (К/к)рычаўскае паўстанне;

3) (К/к)аложская царква;

4) (Л/л)едніковы перыяд.




5. Адзначце выпадкі памылковага напісання ўласных назваў:

1) Старажытная Русь;

2) Новы Запавет;

3) Дом Настаўніка;

4) Берлінскі Кінафестываль.


6. Выпішыце слова(ы), якое(ія) піша(у)цца з вялікай літары:

1) (Е/е)вангелле;

2) (С/с)ентыменталізм;

3) (Д/д)онжуан;

4) (З/з)абужжа.


7. Запішыце ў адпаведнасці з правапіснымі нормамі наступныя словазлучэнні:

1) Дзявятая сімфонія бятховена - ...

2) Другая балладашапэна - ...















Змест

1. Арфаграфія.

2. Правапіс вялікай літары.

3. Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія.





























Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія.

1. Устаўце прапушчаныя літары. Ці супадае вымаўленне слоў з іх напісаннем? Чаму? Запішыце.

Галу..ка (б/п), сту..ка (ж/ш), кні..ка (ж/ш), бяро..ка (з/с), пр..ба (зь/сь), радуе..ся (с/ш), мала..ба (дзь/ць), ха..ба (дзь/ць), гру..чык (з/с), во..чык (з/с), перака..чык (д/т), вучы..ся (ш/с).


2. Размяркуйце словы ў два слупкі (кіруйцеся правапісам мяккага знака).

У піс..ме, с..віст, на малац..бе, піс..меннік, ваз..мі, с..мех, дз..весце, у Вяз..ме, чац..вер, мядз..ведзь, на кас..бе, спаз..ненне, Куз..ме, ц..вёрды, з..лёт, дз..веры, подз..віг, па прос..бе.


3. Устаўце (дзе трэба) раздзяляльны мяккі знак або апостраф.

Рэл..еф, л..е, Ул..яна, Сям..я, Мар..я, Іл..я, батал..ён, п..еса, міл..ярд, Лаўрэнц..еў, паштал..ён, уз..юшаны, ад..езд, Юл..ян, павіл..ён, пад..ёмнік, малакроў..е, здароў..е, уз..ехаць, міл..ён, куп..ё.


4. Устаўце прапушчаныя літары. Пастаўце націскі. Падкрэсліце ў сказах граматычныя асновы.

Пачаўся аўкцы..н. Гігі..на – аснова здароўя. Дзеці навучыліся ары..нтавацца ў лесе. У школе праходзіла алімпі..да па беларускай мове. У палісадніку пышна расцвілі вяргіні і глады..лусы.





5. Суаднясіце слова і часціну мовы.


А) Трое

1) Лічэбнік

Б) Трайны

2) Прыметнік

В) Тройчы

3) Прыслоўе

Г) Трэці

4) Назоўнік

Д) Тройка

5) Дзеяслоў

Е) Утрая

6) Дзеепрыслоўе

Ё) Патроіць

7) Дзеепрыметнік

Ж) Патроіўшы


З) Патроены



6. Выпраўце арфаграфічныя памылкі.

Дяўчынкі співалі вісёлую песенку. У раке ваділісь ракі. Дзедуля аччыніў дзьверы. Міша звярнуўся з прозьбай. Вучні сустрэлісь с гіёлагам. Друшба – велікая сіла. Бес друшбы чалавеку цяшка жыць. І у нешчасці, і у радасці бес друшбы чалавеку нельга быць. Шануйце деці друшбу, аберагайце прас усё жыцё.


7. Запішыце побач з рускімі словамі беларускія адпаведнікі і вызначце іх род у абедзвюх мовах.

1) Яблоко, запись, крыса, пыль, боль, гусь.

2) Степь, салат, живопись, лицо, тополь, полынь.









Рознаўзроўневыя заданні па тэме

Апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя сказы”

1 узровень

Знайдзіце і выпішыце апавядальныя сказы:

1) Да чаго прыгожая гэта вясновая раніца!

2) Няхай бесклапотна цвыркаюць птушкі.

3) Ці дрэмле яшчэ вятрак на пагорку?

4) На лістах вісяць буйныя кроплі начных туманоў.

5) Якое поле зеляніцца за сялом?

6) Пакажыце мне тое ружаватае воблачка.

2 узровень

Закончыце фармуліроўку.

Сказы, у якіх выказваецца просьба, пажаданне, загад, называюцца ... .


3 узровень

Запішыце сказы. Вызначце, якія гэта сказы паводле мэты выказвання і інтанацыі.

Калі пачаліся навальніцы?

Хмары, вартуйце сонца!

Першыя грымоты абудзілі вёску.

Няхай губляецца голас у свісце ветру!


4 узровень

Перабудуйце апавядальныя сказы так, каб яны сталі пабуджальнымі, а пабуджальныя – апавядальнымі. Перабудаваныя сказы запішыце.

Якое будзе ціхай і ласкавае возера летам!

Рыбак развесіў невады пасля рыбнага дня.

Няхай возера сцішыцца і спачывае.

Якой нявыказанай радасцю вее ад песні!


5 узровень

Складзіце і запішыце 2 сказы – апавядальны клічны і пабуджальны няклічны.

Рознаўзроўневыя заданні па тэме

Апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя сказы”

1 узровень

Знайдзіце і выпішыце апавядальныя сказы:

1) Да чаго прыгожая гэта вясновая раніца!

2) Няхай бесклапотна цвыркаюць птушкі.

3) Ці дрэмле яшчэ вятрак на пагорку?

4) На лістах вісяць буйныя кроплі начных туманоў.

5) Якое поле зеляніцца за сялом?

6) Пакажыце мне тое ружаватае воблачка.

2 узровень

Закончыце фармуліроўку.

Сказы, у якіх выказваецца просьба, пажаданне, загад, называюцца ... .


3 узровень

Запішыце сказы. Вызначце, якія гэта сказы паводле мэты выказвання і інтанацыі.

Калі пачаліся навальніцы?

Хмары, вартуйце сонца!

Першыя грымоты абудзілі вёску.

Няхай губляецца голас у свісце ветру!


4 узровень

Перабудуйце апавядальныя сказы так, каб яны сталі пабуджальнымі, а пабуджальныя – апавядальнымі. Перабудаваныя сказы запішыце.

Якое будзе ціхай і ласкавае возера летам!

Рыбак развесіў невады пасля рыбнага дня.

Няхай возера сцішыцца і спачывае.

Якой нявыказанай радасцю вее ад песні!


5 узровень

Складзіце і запішыце 2 сказы – апавядальны клічны і пабуджальны няклічны.

Рознаўзроўневыя заданні па тэме

Апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя сказы”

1 узровень

Знайдзіце і выпішыце пабуджальныя сказы:

1) Як лагодная ўсмешка, заяснелася неба на ўсходзе.

2) Прасторы зямлі, разгортвайце свае малюнкі-чары.

3) Хто не паддасца гэтым чарам?

4) Якія прыгожыя рэчкі ў сваіх высокіх беражках!

5) Ідзіце да рэчкі, купайцеся.

6) Ці заўважылі вы на траве буйныя брыльянцістыя росы?


2 узровень

Закончыце фармуліроўку:

Сказы, у якіх пра штосьці паведамляецца, называюцца... .


3 узровень

Запішыце сказы. Вызначце, якія гэта сказы паводле мэты выказвання і інтанацыі.

Вясна атуляе вячэрняй сінечай беразнякі.

Як пахне пасля дажджу водарам лесу!

Ці адцвіла на ўзлеску сон-трава?

Бяжы па халоднай мяккай траве!


4 узровень

Перабудуйце апавядальныя сказы так, каб яны сталі пабуджальнымі, а пабуджальныя – апвядальнымі. Перабудаваныя сказы запішыце.

Лета, набіраё сілы!

Возера ляжыць у нейкай цудоўнай аправе.

Як будзе добра ў чэрвені ў жытнім полі!

Няхай каласы гамоняць пад павевамі ветру.


5 узровень

Складзіце і запішыце 2 сказы – апавядальны няклічны і пабуджальны клічны.

Рознаўзроўневыя заданні па тэме

Апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя сказы”

1 узровень

Знайдзіце і выпішыце пабуджальныя сказы:

1) Як лагодная ўсмешка, заяснелася неба на ўсходзе.

2) Прасторы зямлі, разгортвайце свае малюнкі-чары.

3) Хто не паддасца гэтым чарам?

4) Якія прыгожыя рэчкі ў сваіх высокіх беражках!

5) Ідзіце да рэчкі, купайцеся.

6) Ці заўважылі вы на траве буйныя брыльянцістыя росы?


2 узровень

Закончыце фармуліроўку:

Сказы, у якіх пра штосьці паведамляецца, называюцца... .


3 узровень

Запішыце сказы. Вызначце, якія гэта сказы паводле мэты выказвання і інтанацыі.

Вясна атуляе вячэрняй сінечай беразнякі.

Як пахне пасля дажджу водарам лесу!

Ці адцвіла на ўзлеску сон-трава?

Бяжы па халоднай мяккай траве!


4 узровень

Перабудуйце апавядальныя сказы так, каб яны сталі пабуджальнымі, а пабуджальныя – апвядальнымі. Перабудаваныя сказы запішыце.

Лета, набіраё сілы!

Возера ляжыць у нейкай цудоўнай аправе.

Як будзе добра ў чэрвені ў жытнім полі!

Няхай каласы гамоняць пад павевамі ветру.


5 узровень

Складзіце і запішыце 2 сказы – апавядальны няклічны і пабуджальны клічны.

Тэматычны кантроль па тэме

Галоўныя члены сказа. Неразвітыя сказы”

5 клас

Варыянт 1

1. Выпішыце неразвітыя сказы

Вечар наступіў. Месячык плыў па небе. Свяціліся зоркі. Спакойна кацілася рака і блішчала на месяцы.


2. Што такое дзейнік?


3. Прачытайце. Вызначце стыль тэксту. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Падкрэсліце неразвітыя сказы.

Птушкі звілі гнёзды і выводз..ць птушанят. У цёплым дупле дрэмлюць маленьк.. вавёркі. Спяць ваўчаняты. Прыгрэе сонца. Вылез.. з дупла вавёркі і паскач.. па дрэвах. Ваўчыца выведз.. свой вывадак. Яна будзе гуляць з ваўчанятамі.


4. Падкрэсліце граматычныя асновы сказаў у тэксце задання 3. Укажыце, чым выражаны дзейнік і выказнік.


5. Складзіце сказы па наступных схемах:

1) назоўнік у наз. склоне дзеяслоў.


2) займеннік у наз. склоне прыметнік.


3) назоўнік у наз. склоне назоўнік у наз. склоне.









Тэматычны кантроль па тэме

Галоўныя члены сказа. Неразвітыя сказы”

5 клас

Варыянт 2

1. Выпішыце неразвітыя сказы

Шапацеў чарот. Каля самага берага рос магутны дуб. Засвяціла сонейка. Птушкі пачалі спяваць песенькі.


2. Што такое выказнік?


3. Прачытайце. Вызначце стыль тэксту. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Падкрэсліце неразвітыя сказы.

Некалі тут было чыст.. поле. Аднойчы вецер занёс сюды з..рнятка б..розы. Хутка з яго вырасл.. дрэўца. Цяжка жылося адзінок.. б..розцы. Надыходзіў холад. В..тры гнулі б..розку. Убачыў гэта хлопчык. Ён пасадзіў каля адзінок.. дрэўца некалькі б..розак. Павесялела б..розка.


4. Падкрэсліце граматычныя асновы сказаў у тэксце задання 3. Укажыце, чым выражаны дзейнік і выказнік.


5. Складзіце сказы па наступных схемах:

1) назоўнік у наз. склоне дзеяслоў.


2) займеннік у наз. склоне прыметнік.


3) назоўнік у наз. склоне назоўнік у наз. склоне.








Тэматычны кантроль па тэме

Даданыя члены сказа. Развітыя сказы”

5 клас

Варыянт 1

1. Выпішыце развітыя сказы

Трашчыць галлё. Хістаюцца маладыя бярозы. З гушчару выходзіць магутны звер. Гэта зубр.


2. Што такое дапаўненне?


3. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Падкрэсліце ў сказах граматычную аснову і азначэнні.

Вецер узлахмаціў в..рхавіны дрэў. Шапаткое лісце цэлымі бярэмямі сыпл..цца на халодн.. з..млю. Толькі залатая чырвань б..роз і асін усё яшчэ ўпрыгожвае ўзлесак. Серабрыцца павуцінне над парыжэлымі палямі. А дзесьці высока ўгары курлыкаюць журавы. Яны п..юць свае развітальн.. песні.


4. Спішыце. Падкрэсліце ў сказах граматычную аснову і даданыя члены. Над кожным членам сказа надпішыце, якой часцінай мовы ён выражаны.

У полі ляжыць снег. На прыгорку весела гайдае галоўкаю вясенняя кветка.


5. З неразвітых сказаў утварыце развітыя. Запішыце тэкст, дайце яму загаловак.

Насоўваецца хмара. Цямнее неба. Заціх лес. Бліснула маланка. Хлынуў дождж. Ён барабаніў.








Тэматычны кантроль па тэме

Даданыя члены сказа. Развітыя сказы”

5 клас

Варыянт 2

1. Выпішыце развітыя сказы

Свежы ветрык прабег па дрэвах. Пачыналася раніца. Хутка заспявае певень. Прачнуцца людзі.


2. Што такое акалічнасць?


3. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Падкрэсліце ў сказах граматычную аснову і дапаўненні.

Зімой у лесе можна ўгледзець невялік.. птушку. Сваёй моцн.. дзюбай яна вылушчва.. насенне з ялов.. шышак. Гэта крыжадзюб. Крыжадзюб не баіцца марозу. Дзяцей сваіх ён выводз.. не толькі летам, але і зімой. Корму малым хапа.., а холад ім у цёплым гн..здзе не страшны.


4. Спішыце. Падкрэсліце ў сказах граматычную аснову і даданыя члены. Над кожным членам сказа надпішыце, якой часцінай мовы ён выражаны.

Прыляцела ластаўка на радзіму. Выйшаў маленькі Ясь на двор.


5. З неразвітых сказаў утварыце развітыя. Запішыце тэкст, дайце яму загаловак.

Прайшло лета. Наступіла восень. Лісце пажаўцела. Кветкі завялі. Не чуваць птушак. Яны паляцелі.




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!