СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Будзем жыць як набяжыць (Сцэнарый свята пабудаваны на прыказках і прымаўках вёскі Вялікая Машчаніца.)

Категория: Внеурочка

Нажмите, чтобы узнать подробности

Мэта: знаёміць вучняў з абрадамі і звычаямі жыхароў вёскі Вялікая Машчаніца; выхоўваць патрыятычнае пачуццё да Радзімы; звярнуць увагу школьнікаў на багацце беларускага фальклору.

Просмотр содержимого документа
«Будзем жыць як набяжыць (Сцэнарый свята пабудаваны на прыказках і прымаўках вёскі Вялікая Машчаніца.)»

9



Будзем жыць як набяжыць

(Сцэнарый свята пабудаваны на прыказках і прымаўках вёскі Вялікая Машчаніца.)


Мэта: знаёміць вучняў з абрадамі і звычаямі жыхароў вёскі Вялікая Машчаніца; выхоўваць патрыятычнае пачуццё да Радзімы; звярнуць увагу школьнікаў на багацце беларускага фальклору.




Сцэна абсталявана ў беларускім нацыянальным стылі.

(На сцэну выходзяць 2 дзяўчынкі ў нацыянальных касцюмах.)


М. Добры дзень, Настачка!

Н. Добры дзень, Марынка!

М. А ты ўсё прыгажэеш ды прыгажэеш.

Н. На добрым лузе, Марынка, трава зялёная, за добрым мужам жонка маладзее.

М. Пашанцавала табе з мужам.

Н. З твару вады не піць. Вы выбіралі прыгожых, каб хоць пад лаўкай сядзець, а на прыгожага глядзець. А я іначай лічыла: які дуб, такі і клін, які бацька, такі і сын.

М. А ў мяне быў Іван, а стаў чурбан. Усё віно вінавата.

Н. Гора віном не ўтопіш, а сам утопішся. Якой жа ты добрай, працавітай дзяўчынай была.

М. На ўбітай дарозе трава не расце, за ліхім мужам жонка не расцвіце.

Н. А чые ж гэта дзяўчаты на танцы ідуць?

М. А ты прыгледзься. Яблык далёка ад яблыні не падае.

Н. І праўда, падобныя на маці: і прыгажосцю, і паходкай. Рабіць не хочуць, а падай танцы.

М. Абы ўмела танчыць, а працаваць гора навучыць.


(Насця і Марынка далучаюцца да хлопцаў і дзяўчат, якія ідуць на танцы. Народны танец “Полька”.)


Сцэна ў выглядзе беларускай хаты. За сталом сядзіць гаспадар. Гаспадыня падмятае ў хаце. У хату заходзіць суседка.


Ганна. Добры дзень у вашу хату.

Гас-р. Праходзьце, праходзьце, калі ласка.

Ганна. Не пастаяўшы ў парозе – сядай на куце.

Гас-р.Праходзьце! добрых людзей хлебам соллю сустракаем, а злых за парог выганяем. Сядайце. Зараз абедаць будзем.

Ганна. Дзякуем, мы паабедалі дома.

Гас-р. Кій на кій вядзе, а абед на абед не вядзе.

Ганна. У вас і свая сямейка – адзін з сожкай, а сямёра з ложкай.

Гас-р. З’еш адзін і вала – адна хвала.

Ганна. Дзякуем вам, дораг не абед, а лыжка да абеду. Вельмі ўдзячны запрашэнню да стала. Абедайце.

Гас-ня. Еш хутчэй, Іван, а то рабіць ісці трэба. Еў не еў, а за сталом сядзеў.

Гас-дар. Гола, гола каля балота, якая яда, такая і работа. Голад не цётка, працаваць прымусіць.


(Заходзіць жанчына Алена.)


Алена. Добры дзень, дзядзька Іван і ўсе людзі добрыя.

Гас-р. Праходзь, сядай да стала.

Алена. Дзякуй, няма часу, я на хвілінку забегла прасіць дзядзьку Івана жыта пасеяць.

Гас-ня. А ты папрасіла б Антона. Ён маладзейшы, хутчэй бы пасеяў.

Алена. Стары конь баразны не порце, цётачка.

Гас-ня. Ну што ж, і дапамагчы трэба, і няма калі. Сама знаеш: восень – работ восем.

Алена. Дзядзька Іван, дапамажы нам, а я вам бульбу капаць дапамагу.

Гас-р. Ну што ж. Паміраць сабірайся, а жыта сей. Пайдзём пасеем.

(Гаспадар і Алена ідуць на поле сеяць жыта.)

Алена. Ці добры ў вас ураджай у гэтым годзе?

Гас-р. Ураджай то добры, але памятай: і сто коп на год хлеба і адзін сноп на год хлеба.

Алена. Яно то так, але калі сто коп, то прызапасіць можна, а запас бяды не чыніць.

(Да гаспадара, які сее жыта, падыходзіць Вулляна.)

Вулляна. Добры дзень, дзядзька Іван.

Гас-р. Добры.

Вулляна. Ты ўжо Алене дапамагаеш жыта сеяць, а мы яшчэ толькі што бульбу скапалі. Але ў мяне да цябе ёсць справа. Можа б ты майго Кузьму да Аленінай Настачкі пасватаў.

Гас-р. Ты па свайму Хомку і шапку шукай.

Вулляна. А чым мой кузьма дрэнны? Я за свайго Кузьму, што хачу, тое і вазьму. А яна сваю Марынку няхай паводзіць па рынку. Нешта загаварылася я тут. Лепш я ўжо пайду.

(Гаспадар сее жыта, прыгаворваючы: Радзі, жыта і на паноў, і на батракоў, і на цыганоў, і на пастухоў, і на гаспадара, і на яго скацінку. Радзі густа, каб у склепе не было пуста.)


На поле з сярпамі выходзіць Алена, да яе падыходзіць настачка.


Нас-ка. Што ты тут робіш?

Алена. Ды вось жыта гляджу ці паспела. (Алена кратае каласы, глядзіць ці паспелі.)

Нас-ка. Поўна, роўна шчамелінае гора, няхай паўней Алёніна дабро.

Алена. Дзякуй, дзякуй, кумачка.

Нас-ка. Добрае тваё, цётачка, жыта, не то, што ў Змітраковых.

Алена. Дык Змітраковы зямельку не апрацоўвалі добра, не прапалолі, усё на прызьбе сядзелі. Каб з хлебам быць, трэба зямельку потам паліць. У іх так: як гультай за дзела – мазоль за цела, які Кузьма, такая і Варка, зімой працаваць холадна – летам жарка.

Нас-ка. Ой. Загаварылася.

Алена. Давай, кумачка, снапкоў хоць пяток нажнём. (Жнуць.)


(З’яўляецца Марыля.)


Марыля. Добры дзень, сусед, дзе ты ходзіш?

Гас-р. Добры дзень, суседачка. Ды вось я Аленцы жыта сеяць дапамагаў.

Марыля. Толькі прачыстая прайшла, а яна ўжо і жыта пасеяла, рана яшчэ.

Гас-р. Ну, ранняе уроддзе не ўрадзе, а з насення не звядзе.

Марыля. Праўда кажуць, што ранняя птушка зубкі калупае, а позняя толькі вочкі прадзірае. Мы яшчэ і бульбы не выкапалі, а Алена ўжо і жыта пасеяла.

Гас-р. Хто рана ўстае, таму бог надае.

Марыля. Сусед, я даўно думала цябе папрасіць, каб ты пагутарыў з Алёнай, каб сваю Марынку за майго Антона замуж аддала, можа б і Антон стаў лепшым.

Гас-р. А ў цябе губа не дура. Ты, відаць, свайму Хомку і шапку шукаеш.

Марыля. Ай, ну цябе. Я за свайго Кузьму, дзе захачу, там і вазьму, а яна сваю Марынку няхай паводзіць па рынку.

Гас-р. Ну, вось гэта няпраўда. Ты свайго сынка позна пачала вучыць. Тады дзіцятку вучаць, калі ён поперак лаўкі ляжыць.

Марыля. Іван, з табой гаварыць, што ваду ў рэшаце насіць. Няўжо мой Антон горш за другіх. Да пабачэння, пойдзем дахаты.



Мой родны кут, як ты мне мілы...”

(Завочнае падарожжа па старонках мінулага вёскі Вялікая Машчаніца.)

Мэта: пазнаёміць вучняў з гістарычным мінулым вёскі Вялікая Машчаніца; выклікаць жаданне збіраць звесткі аб славутых земляках; выхоўваць любоў і пашану да людзей роднай зямлі.


Уступнае слова настаўніка.

Добры дзень вучні, госці, калегі. Наш урок прысвечаны гісторыі развіцця вёскі В.Машчаніца. Кожны чалавек павінен ведаць гісторыю сваёй зямлі, шанаваць сваіх землякоў, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё роднага краю. На працягу доўгага часу мы збіралі матэрыял пра нашу вёску і сёння падвядзём вынік гэтай работы. Слова следапытам.

Следапыты. Вёска Вялікая Машчаніца раскінулася на беразе р.Ослік, недалёка ад месца ўпадзення яе ў раку Друць, што садзейнічала яе росту і развіццю гаспадаркі.


О, край мой мілы! Усёй душою

Хачу злучыцца я з табою!

У тваіх палях пазычыць сілу,

У тваёй зямлі сысці ў магілу...

(“Новая зямля” Я.Колас)


З даўніх гадоў тут жыве працавіты народ.

Благаславёны час той будзе,

Калі я ў родным сваім людзе

Куточак бацькаў прывітаю

І радасць жыцця там пазнаю.

(“Новая зямля” Я.Колас)


Пачатак засялення вёскі паклалі выхадцы з В.Забалацце Козыравы і Лапацентавы ў 16 стагоддзі. Ім пан дазволіў ахоўваць яго лясныя масівы і апрацоўваць землі. Козыраў Захар Савельевіч быў палясоўшчыкам на тэрыторыі, дзе зараз в. В.Машчаніца. Сярод дрымучых лясоў, дзе вадзіліся нават мядзведзі, ён распрацаваў дзялянку, пабудаваў жыллё. Па яго прыкладу пабудаваўся і Лапацентаў Сцяпан. Хутка сем’і парадніліся. Пачала расці вёска, павялічвалася колькасць жыхароў.


Зямля бацькоў, мая зямліца,

Блакітны ранак над табой.

Ты мой выток, мая крыніца,

І я – навек сын верны твой.

...Плыве пах кветак і жывіцы,

Не ўціхне песня салаўя,

Дазволь жа нізка пакланіцца

Табе, бацькоў маіх зямля.

(“Зямля бацькоў”, Іосіф Скурко)

У даліне ракі землі былі ўрадлівыя, але вільготныя. Вясной і восенню было топка, увесь час стаяла дрыгва, ні праехаць, ні прайсці. Вуліцу вёскі сталі масціць драўлянымі пласцінамі і дошкамі. Таму вёска стала называцца Машчаніца. Асноўным заняткам жыхароў сталі вырошчванне зерневых культур, жывёлагадоўля, рыбалоўства, паляванне, збор ягад, грыбоў, бортніцтва. У час прыгону жыхары вёскі сваімі прыладамі апрацоўвалі зямлю пана Сабаткоўскага, які жыў у маёнтку ў Ключыках і арандаваў гэту зямлю ў пана Мясаедава.


Мы ўзышлі не з насення, што

ветрам занесена,

Мы не дзікай травы самарослыя

парасткі.

У глыбінях зямлі, гераічнай і

песеннай,

Нашых душ карані – з вузялкамі

ўпартасці.

(Ніл Гілевіч. Лірычны каментар да нашага радаслоўя)


З развіццём рамяства і гандлю заняткі вяскоўцаў пашырыліся. Яны сталі вырабляць цэглу, сплаўляць будаўнічы лес па рацэ на продаж і переаапрацоўку ў Жлобін, на Украіну, валілі сукно, ткалі тканіну.


Мае знаёмыя няўзрачны,

Нічым не слаўны і не значны,

Ўсе людзі простыя, малыя.

Хоць па-сваему і ўдалыя,

Але ўдалымі іх не лічуць.

Жывуць, цярпліва долю смычуць,

І крыж нясуць мужычы ціха,

Дабра не бачачы з-за ліха.

(“Новая зямля” Я.Коласа)


У канцы 19 стагоддзя ў вёсцы налічвалася 197 двароў, дзе пражывала 592 чалавека. За сельскай абшчынай было замацавана 562 дзесяціны зямлі, у тым ліку 530 дзесяцін ворнай. Існавала мяшчанская ўправа. У 1896 годзе была адкрыта царкоўна-прыхадская школа ад Задруцка – Слабадскога прыходу. Настаўнікам быў дзяк.

У вёсцы дзейнічалі вадзяны млын, цагельня, бровар, сукнавальня, вінная лаўка, крама, пастаялы двор. Усё гэта належыла надворнаму саветніку Мясаедаву і яго нашчадкам.

Не адзін раз разбуралася вёска ў часы нападу ворагаў на рускую дзяржаву, у складзе якой яна знаходзілася з 1772 года. Да гэтага яна была ў складзе княства Літоўскага і зведала прыгнёт польскіх і літоўскіх феадалаў.

У 1708 годзе ў час руска-шведскай вайны шведы спалілі вёску і знішчылі амаль усіх жыхароў. Старажылы расказвалі, што шведы пакінулі ў жывых некалькі цяжарных жанчын і трое старых. Так яны пакаралі за партызанскі рух.

Шведскія салдаты, хаваючы сваіх загінуўшых, на другім беразе ракі Ослік насыпалі вялізны курган, які і цяпер узвышаецца над тэрыторыяй, хаця на ім расце лес і называецца ён шведскім.

Вёска зноў адрадзілася. Але і вайна 1812 года не абмінула яе. Жыхары вёскі ўдзельнічалі ў барацьбе супраць французаў разам з жыхырамі в.Эсьмоны, Стараселле. 14 лістапада 1812 года, дапамагаючы Дзянісу Давыдаву выбіць французаў з мястэчка Бялынічы, некаторыя жыхары вёскі загінулі.

Вялікія змены адбыліся ў вёсцы пасля 1917 года. У 1924г. праведзены першыя выбары ў сельскі савет, у 1939г.- створаны калгас, у 1937. – МТС. Адчыніліся клуб, бібліятэка, магазін, аддзяленне сувязі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска панесла вялікія страты. Карнікі разграмілі МТС, млын, фермы, спалілі 94 дамы (было 150), знішчылі 87 чалавек.


Тут іграла калісьці

Неба шумна-весела.

А цяпер абеліскі,

Пні-пянёчкі наўкола.

Толькі воддаль на ветры

Дзве яліны крывыя,

Быццам могільнік гэты

Сцерагуць вартавыя.

(Ніл Гілевіч)


На тэрыторыі раёна дзейнічалі партызанскія атрады пад кіраўніцтвам Жуніна, Асмана Касаева, Грышына. У іх змагаліся 24 жыхары вёскі В.Машчаніца. У вёсцы ёсць брацкая магіла, дзе пахавана 32 салдата. На беразе ракі стаіць памятны знак і пушка, якія сведчаць аб гераічным подзвігу батарэі капітана Хігрына, воіны якой падбілі каля Машчаніцы 5 варожых танкаў.


Зямля бацькоў, Магілёўшчына мая,

Край неўміручай партызанскай славы!

На ўсё жыццё ўвабраў у сэрца я

Тваіх кастроў і боек дым гаркавы.

Мяне б і зараз памяць прывяла

Да той зямлянкі на пясчанай выспе,

Дзе вера светлая са мной жыла,

Дзе не па ўзросту гнеў у сэрцы выспеў.

(Ніл Гілевіч, “Зямля бацькоў”)


Новае адраджэнне перажыла вёска пасля Вялікай Айчыннай вайны. Пачалося будаўніцтва хат, якія згарэлі ў час вайны, адбудавалася школа, МТС, фермы і майстэрні калгаса, млын. У 50-я гады пачалося ўзбуйненне калгасаў. У в.В.Машчаніца ўтварыўся калгас “Ленінскі шлях”. Старшынёй яго стаў Дарасевіч Павел Харытонавіч, а 6 сакавіка 1959г. на базе эканамічна слабых калгасаў Машчаніцкага, Кулакоўскага і Эсьмонскага с/саветаў быў арганізаваны саўгас “Каліноўскі”, у якім было 6 аддзяленняў. Дырэктар саўгаса – Дарасевіч П.Х. У склад 1 аддзялення ўвайшлі: в.В.Машчаніца, М.Машчаніца, Осліўка, Рудня, Ключкі. Упраўляючым 1 аддзялення быў назначаны Круглік Анатоль Захаравіч.


Гэй, чулыя сэрцам! Гэй, душы жывыя!

Ідзіце вы долю каваць!

У вас жа ёсць сілы яшчэ маладыя,

У вас жа ёсць крыллі лятаць!

(“Покліч”, Я.Колас)


У 1958-1959 гг. будуюцца свінаферма, зернасклад і навес для пярвічнай апрацоўкі зерня. Пачалося будаўніцтва 2 двухкватэрных дамоў і канторы саўгаса, кароўніка ў в. В.Машчаніца, 2-павярховага дома. У 1961г. вёска электрафікавана. У 1968г. пабудавана новае памяшканне с/савета. У 70-х гадах будуецца КЗС, кролікаферма, 12-кватэрны дом. У 1972г. пабудаваны будынак нашай школы. Пазней будуюцца кантора саўгаса, сталовая, аптэка, комплекс на 800 галоў буйнарагатай жывёлы.

Змянілася аблічча вёскі, павысіўся адукацыйны ўзровень насельніцтва. За час існавання з 1957г. Машчаніцкую СШ скончылі 1252 чал., узнагароджаны залатым і сярэбраным медалём – 33 чал. Атрымалі вышэйшую адукацыю – 102 чал., скончылі тэхнікумы і вучылішчы – 897 чал., атрымалі ваенную спецыяльнасць – 14 чал., сталі педагогамі – 23 чал., працуюць выхавацелямі школ і дашкольных устаноў – 30 чал., бухгалтэрамі – 40 чал., урачамі і медработнікамі – 17 чал., работнікамі гандлю – 47 чал., інжынерамі – 17 чал., юрыстамі – 6 чал., аграномамі – 5 чал, будаўнікамі і архітэктарамі – 7 чал., зааветурачамі – 6 чалавек.


Гартаем кнігу майго лёсу:

Што ўдалося, не ўдалося...

Над маёй воляй,

над цяжкай доляй

рознагалоса

вятры галосяць!

А ці бывае кніга лёсу –

Старонкі явы і балад?

Як гнецца да зямлі калоссе,

Калі над ім лютуе град!..


Павысіўся і дабрабыт жыхароў вёскі. У вёсцы 710 жыхароў. 290 двароў, гаспадары якіх у асабістым карыстанні маюць шмат бытавой тэхнікі.


Я люблю гэты вобраз краіны,

Дзе відаць на абшары кругом

Курганы, і пустыя раўніны,

І балоты, зарослыя мхом.

Я люблю гэты вобраз краіны,

Дзе Дзвіна й чысты Нёман плывуць,

Між лясоў, паміж гор. Праз лагчыны

Свае воды ў мора нясуць.

Дзе раскінулісь шэрыя вёскі,

А ў іх родныя песні чутны,-

Песні – долі людской адгалоскі,

Песні – жальбы загнанай душы,

Я люблю гэты вобраз бясконца,

Тыя вёскі, балоты, гаі.

Бо радзіўся я ў гэтай старонцы

І памру мо ў гэтай зямлі.

(Цішка Гартны. “Роднай краіне”)


(Разглядаюць альбом “Наша вёска сёння”, які аформілі самі вучні.)


Настаўнік. Нашы продкі размаўлялі на беларускай мове. А ці добра вы ведаеце беларускую мову? Растлумачце сэнс слоў: палясоўшчык, бортніцтва, бровар, дзесяціна.


-Што такое сінонімы? амонімы? антонімы?


-Запоўнім крыжаванку “Сінонімы”




  • У яе клетачкі запішам сінонімы да прыведзеных слоў:

1.Колькасць. 2.Магазін. 3. Модлы. 4. Распускацца (пра кветкі).

(Адказы: 1. Лік. 2. Крама. 3. Малітвы. 4. Зацвітаюць.)


  • Знайдзіце АМОНІМЫ, якія схаваліся ў прыведзеных радках:


  1. Ува мне капаюць гліну ці пясок,

багаты і на выкапні бываю.

Але не разумею той намёк,

што да каня я дачыненне маю. (Кар’ер)


  1. Вось цікава: я граніца,

Я – дзяржаўная мяжа.

Як жа так магло зрабіцца,

Што й папера яшчэ я? (Кардон)


  1. Вам даю адну хвіліну,

Бо сказаць даволі лёгка,

Што за тоўстая тканіна,-

І для тэнісу пляцоўка? (Корт)


4. Зацікавіць гэта вас:

Я мяняюся, я – час.

Ды не ўсё яшчэ на гэтым:

Спадарожнік я ў планеты... (Месяц)


5. А ці можа быць вось так:

я – і частка памяшкання

для асобнага ўтрымання

у бальніцы хворага,

і – мужчынская я стрыжка,

а падумай яшчэ крышку –

спорту від суровага. (Бокс)


6. Я – гатунак яблыні, і мне

радасна адначасова

ў нашай мілай старане

быць раднёй драздовай. (Малінаўка)




Падводзяцца вынікі.



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!