СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Беларуская мова

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэкст як адзінка маўлення. Апавяданне, разважанне, апісанне.

Просмотр содержимого документа
«Беларуская мова»

ТЭМА: ЯК АДЗІНКА МОВЫ  І МАЎЛЕННЯ.  

ПРЫМЕТЫ ТЭКСТУ

Тэкст (ад лац. textus — тканіна, сувязь, пабудова) — звязнае і адносна завершанае выказванне на пэўную тэму, якое складаецца з групы сказаў, аб’яднаных сэнсам і граматычна. Тэкст належыць як да моўнай сістэмы, так і да камунікатыўнай. Таму, з аднаго боку, ён характарызуецца, як і кожная моўная адзінка, на граматыка-семантычным узроўні (спосабы і сродкі сувязі, структура), а з другога — залежыць ад канкрэтнай сітуацыі маўлення, на кіраваны на вырашэнне пэўнай камунікатыўнай задачы (абмен думкамі, паведамленне, уздзеянне).

Заданне 1. Аднавіце паслядоўнасць частак выказвання, каб атрымаўся тэкст. Спішыце. Раскрыйце дужкі, устаўце прапушчаныя літары.

Вышыня

Мяркуючы па ўспамінах маці, мне ішоў ча(ц/т)вёрты год. Я ця(ж/ш)ка перахварэў на адзёр. Калі ачуняў, м..не выпусцілі з хаты ў двор.

Узле(з/с)ці па баране можна вунь куды — па(т/д) самую страху хл(я/е)ва. Пале(з/с). А барана, як жывая, адарвалася а(д/т) сцяны і кульнулася з верхалазам у с?нег. Не ўдарыўся. Але як выле(з/с)ці (з)пад бараны? Клікаць на дапамогу? Не. Ёсць жа і ў малога гонар! Ды і бая(ў/у)ся. Добра, калі вы?дзе маці ці бабуля. А калі дзе(д/т) Міначка?

Каля хлява стаяла барана зубамі да сц..ны. Але якая ж добрая лес?віца! І якая вышыня! А ўсіх нас (не) толькі ў маленстве, але і ў сталым (у/ў)зросце цягне ў вышыню — (у/ў)неба. (Не/ня)дарэмна людзі пал..целі ў космас.

Доўга я грэбаўся ў с?незе — выбіраўся (з)пад бараны. Выбраўся. Сам. І ад таго а(д/т)чуў сябе перамо(ж/ш)цам, геро(е/я)м, як бы за колькі хвілін па(д/т)рос. І вынес перакананне: калі добра пастарацца, то можна і самому выбрацца з б..ды невялікай. Але калі б..да вялікая, то кліч на падмогу людзей. Людзі памогуць.

Стаяла с?нежная зіма. Здаецца, што ў маленстве ўсе зімы былі с?нежныя. Дзень быў сонечны. С?нег іскрыўся, сляпіў вочы. І ўвесь с?вет пасля хваробы ўяўляўся абноўле(н/нн)ым, прыгажэйшым. Але чым заняцца малому?


ТЭМА: АПІСАННЕ, АПАВЯДАННЕ, РАЗВАЖАННЕ ЯК ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ. ТЫПЫ МАЎЛЕННЯ

Асноўны тып маўлення вызначаецца ў адпаведнасці з камунікатыўнай задачай тэксту:

паведаміць пра падзеі, з’явы, дзеянні (апавяданне),

ахарактарызаваць прадмет ці з’яву (апісанне),

выявіць пэўныя сувязі паміж прадметамі ці з’явамі (разважанне).

Заданне 2. Складзіце (на выбар) тэкст-апавяданне, тэкст-апісанне і тэкст-разважанне, якія пачыналіся б з прапанаваных фраз. Аб’ём тэксту 10-12 сказаў.

1. Жылі-былі сябры, якія вельмі любілі падарожнічаць аўтастопам.

2. Прадаецца камп’ютар, які быў у карыстанні.

3. Народная мудрасць сцвярджае: «Чаго сабе не жадаеш, таго і іншым не зыч».


Дамашняе заданне: апішыце пісьмова (на выбар): а) сучасную вясковую хату, б) свой пакой, в) гарадскую кватэру.


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!