СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Беларуская мова. Тэст па тэме "Займеннік"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэст па тэме "Займеннік", які ўключае заданні на паўтарэнне марфалагічных норм самастойнай часціны мовы.

Просмотр содержимого документа
«Беларуская мова. Тэст па тэме "Займеннік"»

Займеннік як часціна мовы

Варыянт 1

  1. Выпішыце займеннікі. Вызначце іх разрад.

1. Не хвалі сам сябе: няхай другія пахваляць цябе.

2. Не ўсё тое рыба, што ў вадзе плавае.

3. Не чапай нічога і не бойся нікога.

4. Нікому свайго розуму не ўставіш.

5. Нікому з неба само не спадзе.

6. Вер сваім вачам, а не таму, што людзі кажуць.

  1. Пастаўце займеннік сябе ў патрэбным склоне.

1. Мама па прафесіі медык, але даўно ўжо не працуе, прысвяціла ... тату і мне.

2. Натрудзіць дзяцел сваю дзюбу, збудуе ... хату.

3. Усім сябрам ты не дагодзіш, а толькі сам ... нашкодзіш.

4. Людзі прыходзяць на зямлю, каб пакінуць добрую памяць аб ... .

5. Што ні кажы, а жыццё, ужо само па ..., ёсць радасць, вялікае шчасце.

6. І раптам убачыш ... на лужку. Лужок гэты невялікі, але роўны, як стол.

  1. Спішыце, пастаўце займеннікі у патрэбнай склонавай форме. Вызначце іх разрад і склон.

1. Каб слава дружыла з (ты) праз гады, ты з працай зрадніся, мой сын.

2. Са (я) гаворыць, як быццам жывая, сагрэтая сонцам зямля маладая.

3. (Я) мой край на мужнасць выхаваў і гордасць даў душы маёй.

4. Радзіма, у сэрцы мы носім адданасць (ты) і любоў.

5. Духоўнае багацце не купіш ні за якія грошы, (яно) можна здабыць толькі творчай працай, напружаннем (увесь) волі.

IV. Складзіце сказы, ужываючы ў розных склонавых формах.

Хтосьці, нехта, нешта, хто-небудзь.

V. Спішыце верш. Падкрэсліце займеннікі, укажыце іх разрады.

ВЯРТАННЕ Ў ПАЧАТАК СВАЙГО РОДУ

Ёсць у кожнага свой незабыўны, абжыты куток,

Дзе ніколі не страшаць ніякія спёкі і сцюжы,

Дзе з калодзежа возьмеш гаючай вадзіцы глыток

I адчуеш сябе маладым, і шчаслівым, і дужым.

Кожны помніць бярозу, рабіну ці клён пад акном,

Што садзіў яшчэ бацька ў гады маладыя,

Каб сыны пазнавалі здалёку бацькоўскі свой дом,

Каб канчаліся дома вандроўкі даўгія.






Займеннік як часціна мовы

Варыянт 2

  1. Выпішыце займеннікі. Вызначце іх разрад.

1. Не ўсё тое збываецца, на што чалавек спадзяваецца.

2. Няма большай кары, чым кара свайго сумлення.

3. Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго.

4. Які дуб, такі і тын, які бацька, такі і сын.

5. Як мы да людзей, так і людзі да нас.

6. Ніхто не зробіць горш табе, чым ты сам сабе.

  1. Пастаўце займеннік сябе ў патрэбным склоне.

1. Антось глядзеў і пацяшаўся і ціха сам ... смяяўся.

2. Пчолка ўсю ... аддае вялікаму зямному жыццю.

3. Як у ... нічога не мае, то на ... найбольш чапляе.

4. Вышэй ... не падскочыш.

5. Цяжэй за ўсё ... перамагчы, стаць над ... бязлітасным суддзёй.

6. Зіна не знайшла ў ... ніякай радасці ці нават задаволенасці.

7. Дзяўчына, не памятаючы ..., кінулася з хаты на двор.

  1. Спішыце, пастаўце займеннікі ў патрэбнай склонавай форме. Вызначце іх разрад і склон.

1. Прырода, вясна і маладосць напоўнілі (яны) жыццярадаснасцю.

2. Ганаруся я (той), што навек заўладалі вы сэрцам маім.

3. Першых звяроў прыручыла жанчына, можа, як-небудзь прыручыць і (вы).

4. Гора маё чубатае: ніхто (я) не сватае.

5. I вось Зіна дачакалася (той), (хто) чакала-жадала, пра (хто) марыла.

  1. Складзіце сказы, ужываючы ў розных склонавых формах наступныя займеннікі.

Што-небудзь, чый-небудзь, некаторы, штосьці.

V.Спішыце верш. Падкрэсліце займеннікі, укажыце іх разрады.

ВЯРТАННЕ Ў ПАЧАТАК СВАЙГО РОДУ

Кожны помніць бярозу, рабіну ці клён пад акном,

Што садзіў яшчэ бацька ў гады маладыя,

Каб сыны пазнавалі здалёку бацькоўскі свой дом,

Каб канчаліся дома вандроўкі даўгія.

Ёсць у кожнага ганак, там стужкі зляжалых дарог

Улягліся пад каменем, што некалі трушчыў зярняты.

I калі ты аслаб, і калі ты стаміўся, знямог,

Ты вяртайся на гэты парог,

Тут для рук сваіх знойдзеш спачын і занятак.



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!