СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Беларуская літаратура. Літаратурны дыктант па біяграфіі і творчасці Уладзіміра Дубоўкі.

Нажмите, чтобы узнать подробности

Літаратурны дыктант змяшчае  найбольш пытанні з жыцця і творчасці паэта. 

Просмотр содержимого документа
«Беларуская літаратура. Літаратурны дыктант па біяграфіі і творчасці Уладзіміра Дубоўкі.»


ЛІТАРАТУРНЫДЫКТАНТ

Жыццё і творчасць Уладзіміра Дубоўкі



Пачатак сказа

Працяг-адказ

1. Паэт, празаік і перакладчык Уладзімір Дубоўка нарадзіўся на ... у ... годзе.

1. ...Віцебшчыне ...1900

2. Развіццю яго літаратурнага таленту спрыяла вучоба...

2. ...у Нова-Вілейскай настаўніцкай семінарыі, а потым у Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В. Брусава.

3. У ... годзе было ўтворана новае літаб'яднанне..., куды ўваходзіў і Уладзімір Дубоўка.

3. ...1926 ...«Узвышша»

4. Лагернага хлеба давялося паспытаць і Уладзіміру Дубоўку. Ён быў арыштаваныў ... годзе.

4. ...1930

5. Дубоўку называюць «вялікім пакутнікам» таму, што ён быў ...

5. ...беспадстаўна арыштаваны, прымусова пазбаўлены любімай працы; правёў у выгнанні амаль 28 год, адбываў ссылку ў Сібіры і на Далёкім Усходзе.

6. Прадоўжыце вядомае паэтычнае выслоўе з вер­ша Уладзіміра Дубоўкі «О Беларусь! Мая ...».

6. ...шыпшына. Зялёны ліст.

Чырвоны цвет...».

7. У славутым вершы «О Беларусь! Мая шыпшына» вобразы супрацьпастаўлены, яны кантрастуюць. 3 аднаго боку —…,а з другога — ...

7. ...рамантычныя (праменне яснае, колер сталі, Камуна Свету) ...варожыя, змрочныя(дзікі вецер, варожасць, перашкоды, чарнобыль).

8. У вершы традыцыйна і адначасова па-наватарску Беларусь паўстае ў вобразе...

8. ...дзяўчыны з вачамі пад колер сталі.

9. Закончыце вядомы афарызм Улaдзiмipa Дубоўкі «Жыццё закон адвечнымае: ...

9. ...ніколі праўда не ўмірае».

10. Творчасць У. Дубоўкі, таленавітага і самабытнага літаратара, вызначаецца...

10. ...няспынным творчым пошукам, імкненнем жанрава ўзбагаціць беларускую паэзію, спалучэннем традыцыйнага і наватарскага.

11. Мне вядомы такія паэмы У. Дубоўкі, як...

11. ...«І пурпуровых ветразей узвівы», «Штурмуйце будучыні аванпосты!».



12. Таленавітым спалучэннем традыцыі і наватарства вызначаецца паэма«Кругі». У ёй аўтар шырока скарыстоўвае... Адметная, наватарская ... паэмы.

12. ...фальклорныя вобразы і сімволіку (калодзеж, у якім тры дны — меднае, сярэбранае і залатое, Сонейкава дачка Мілавіца; прыход да Сонца, агляд яго гаспадаркі нагадвае славутую паэму «Тарас на Парна­се») ...структура

13. Паэма «І пурпуровых ветразей узвівы» напісанапа-наватарску, у форме...

13. ...дыялога.

14. Героі твора... вядуць палеміку, іх погляды на жыццё, на культуру, на ролю творцы і творчасці...

14. Лірыкі Матэматык...непрымірымыя, супрацьлеглыя, амаль варожыя.

15. Лірык выступае за ўвагу да...

15. ...традыцый, культурнай спадчыны, народнай шматвяковай мудрасці

16. Матэматык у паэме — прыхільнік...

16. ...радыкальных змен у грамадстве, разбурэння традыцый, ён за глабальную індустрыялізацыю. Ма­тэматык бяздумна, па-маладнякоўску гатоў знішчыць культурную спадчыну, стварыць новае «мастацтва для працоўных».

17. Уладзімір Дубоўка валодаў крытычным розу­мам. Ён не мог прыняць, напрыклад, гвалтоўнай калектывізацыі. Свае непрыняцце, пратэствыказаў у паэме...

17....«Штурмуйце будучыні аванпосты!».

18. Смелыяпогляды паэта не маглі падабацца сталіністам. Прычынай арышту стаў таксама верш...

18. ...«За ўсе краі, за ўсе народы свету...».

19. Толькі ў1957 годзе Дубоўка быў...

19. ...рэабілітаваны.

20. Шэраг балад і паэм, напрыклад, «Перад іменем Любові», «Беларуская Арыядна», У. Ду­боўка прысвяціў...

20. ...мужнасці, маральнай чысцні і самаахвярнасці жанчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

21. Пра самабытны палескі край, пра беларускі народ і Беларусь напісана Дубоўкам у 1961 го­дзе кніга...

21. ...«Палеская рапсодыя».




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!