СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Беларуская літаратура. Кузьма Чорны. Раман "Пошукі будучыні"

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Праверачная работа складаецца з чатырох варыянтаў, якія даюць магчымасць праверкі зместу твора і яго аналізу.

Просмотр содержимого документа
«Беларуская літаратура. Кузьма Чорны. Раман "Пошукі будучыні"»


Варыянт I

  1. Пазнайце героя.

"Пазбірайце вы, кажу, золата з усяго свету, зрабіце з яго трон, пасадзіце на яго мяне кipaваць паўсветам, а каб увесь свет выхваляў мяне, дык я перад вамі буду прасіцца i маліцца: пусціце, калі ласка, дайце мне шчасце спаўзці з гэтага трона: я колькі год жыта не сеяў, кала нават не зачасаў, у кузні каня не каваў, у млыне мукі не малоў, раллі не нюхаў, ботаў не мазаў, капусты не сёрбаў, не наслухаўся ўволю, як пеўні спяваюць, як людзі па-людску гавораць".

  1. Вызначце, якую праблему акрэслівае аўтар у наступных радках.

"Кастусь, я прыйшоў, каб параіцца з табою. Цяпер стаіць справа так, што трэба дбаць як ма­га аб тым, каб жыццё захаваць дзеля таго, што прыйдзе пасля, дзеля будучыні, не маёй, не, я ўжо стары, а дзеля тваёй дачкі Лізаветы. Яна ж стаіць напроці свайго веку. Люты звер, што сеў цяпер жалезным азадкам на галаву нашу, не вытрымае век-вечны. Дык хто ж будзе жыць, калі жыццё змарнуецца? Чалавеку жыццё раз даецца".

  1. Назавіце імёны герояў рамана, якія мелі жыццёвую дарогу змагання i барацьбы".

  2. Узгадайце, пра які эпізод з жыцця Паўла Нявады ідзе гаворка ў наступных радках: "Без Волечкі i без шыпшыны няма для мяне i роднай Бацькаўшчыны. ... Як жа гэта так жыць, каб чалавеку на свеце не было за што душой зачапіцца?"

  3. Патлумачце вобраз-сімвал крыжа.


Варыянт II

  1. Пазнайце героя.

"Нехта злы i бязлітасны ўкраў у яго яе маладосць, i яе самую ўкраў і яго маладосць украў. А ўсё жыццё яго з ёю разам было б падобна на маладосць. Злы ён i жорсткі, гэты страшны злодзей. I ніякая кара нідзе i ніколі не спасцігне яго. Гэта ён бесперапынна вiceў над яго душой, як стопудовы камень! Пракляцце яму, гэтаму страшнаму злодзею!.. Сказаць yciм i самому са­бе: Hi моманту спакою! Усе на пошукi вялікага злодзея!"

  1. Вызначце, якую праблему акрэслівае аўтар у наступных радках.

"Дрэва расло на самым скрыжаванні дарог, гэ­та быў волат на рост i таўшчыню. Сумлічане казалі, што на ўсю вялікую акругу тут не знойдзеш другога такога вялікага дрэва. Адно на ўсю разлегласць, яно ўзнімалася над дарожным скрыжаваннем і відно было здалёку, дзе б i хто нi ехаў. Кара яго пабілася на гузы, з якіх ад карэння да вершаліны раслі пapacткi, i так гэты волат на ўвесь свой рост стаяў спрэс зялёны. Хоць дрэва было падобна на магутную скалу, але дзіва бра­ла: як гэта яно магло даваць тэтулькі насення".

  1. Назавіце імя героя рамана, які меў "жыццёвую дарог пераскрыжаванняў i ростаняў".

  2. Узгадайце, пра які эпізод з жыцця Паўла Нявады iдзe гаворка ў наступных радках: "Я колькі год жыта не сеяў, кала нават не за­часаў, у кузні каня не каваў, у млыне мукі не ма­лоў, раллі не нюхаў, ботаў не мазаў, капусты не сёрбаў, не наслухаўся ўволю, як песнi спяваюць, як людзі па-людску гавораць".

  3. Патлумачце вобраз-сімвал вялікага скрыжавання.


Варыянт III

  1. Пазнайце героя.

"Як на мой розум, дык толькі той чалавек, што калі яго вырвуць з роднага месца, дык ён пакуль жыў, будзе рвацца туды. А калі дарвецца i ўбачыць, што там усё спустошана, дык ён другі раз жыць пачне: дрэвы пасадзіць i дом паставіць. А будуць яго зноў ірваць з месца, дык ён зямлю грызе, а не даецца або галаву адарве таму, хто становіцца ў яго над душой".

2.Вызначце, якую праблему акрэсліае аўтар у наступных радках.

" Ужо не Волечка, а другая, вельмі цяпер на тую Волечку падобная, стаяла перад iм. Яна, як кропля вады на кроплю, удалася ў сваю маці i, як жывое ўвасабленне той Волечкі, была перад вачыма. Заўсёды ён думаў: гэтай не трэба будзе шукаць сабе щчасця для будучыні. Яна будзе жыць так, як будзе жыцца, а жыцца будзе доб­ра. Ён гэта бачыў па сваей Волечцы i па маленстве гэтай".

  1. Назавіце імёны герояў рамана, якія мелі 'жыццёвую дарогу заваёўнікаў".

  2. Узгадайце, пра яю эпізод з жыцця Паўла Нявады ідзе гаворка ў наступных радках: "Вялікае, як навальніца, шчасце ахапіла яго, i востры боль разануў яму сэрца: гэта ўжо не тая малая Волечка. Гэта моцны чалавек, апірышча яму самому..."

  3. Патлумачце вобраз-сімвал малога скрыжавання.


Варыянт IV

  1. Пазнайце героя.

"Чалавек гэты быў дзіўны. Так, як ніхто, ён пільнаваўся свайго гнязда, якое стала, хоць i марудна, складаў саломіна за саломінай... Можа, на яго ўпала была якая цяжкая навала, i ён ратаваўся, бараніўся, як мог, i, напэўна, yciмi спосабамі даводзіў, што ён справядлівы чалавек i што пакутаваць не павінен".

2. Вызначце, якую праблему акрэслівае аўтар у наступных радках.

"Ужо i старасць не вельмі далека стаіць за плячыма. I ў яе таксама. Нехта злы i бязлітасны ўкраў у яго яе маладосць, i яе самую ўкраў і яго маладосць ўкраў. А ўсё жыццё яго з ёю разам было б падобна на маладосць. Злы ён i жорсткі, гэты страшны злодзей. I ніякая кара нідзе i ніколі не спасцігне яго. Гэта ён бесперапынна вісеў над яго душой, як стопудовы камень! Пракляцце яму, гэтаму страшнаму злодзею!.. Усе на пошукi вялікага злодзея! Знайсці яго i выясніць дакладна, хто ж ён такі?! I зняць з яго га­лаву i паказаць усяму свету: глядзіце, i ганаровае месца мне! Я абезгаловіў страшнага злодзея! Я больш не вечны выгнанец з свайго месца".

  1. Назавіце імя героя рамана, які меў"жыццёвую дарогу здрадніцтва".

  2. Узгадайце, пра які эпізод з жыцця Паўла Нявады ідзe гаворка ў наступных радках: "Ах, Божа мой, Божа, колькі было бадзяння i пакуты. Жартачкі- цэлыя гады!.. Я з лагера ўцёк яшчэ да мipy з немцамі да Польшчы дабраўся, а ў Польшчы ледзь выбраўся".

5. Патлумачце вобраз-сімвал разбуранага гнязда.



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!