СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Алімпіядныя заданні па беларускай мове 10 клас (з адказамі)

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Алімпіядныя заданні па беларускай мове 10 клас (з адказамі)»

Алімпіядныя заданні (раённы тур)


10 клас


Лінгвістычны конкурс

1. У якія віды аманіміі могуць уступаць словы з наступнага сказа?

Толькі праз тры гады падарожнік паслоў ліст на радыё.


2. Да якіх фразеалагізмаў правільна падабраны словы-сінонімы:

  1. гула асмаленая – анічога;

  2. галаву апусціць – аслабець;

  3. кішкі пераесці – абрыднуць;

  4. за дзедам шведам – далёка;

  5. адным махам – без нічога;

  6. грушы на вярбе – дарэмна;

  7. сухоты кішаньковыя – безграшоўе.


3. Затранскрыбіруйце словы.

Лётчык, на печцы, без шуму, чэшскі, на вокладцы, на дарожцы, схіляцца, не ідзе, не была, світаць.


4. Вызначце і запішыце спосаб утварэння слоў.

Асяродак

Крыклівы

Лесастэп

Плакса

Прыгарад

Цукраварня


5. Адзначце сказы з прэдыкатыўнымі прыслоўямі.

А). Дом прыгожа пафарбаваны. Д). У лесе было прыгожа.

Б). Сустрэлі нас цёпла, шчыра. Е). Антон гаварыў даступна, зразумела.

В). На дварэ цёпла. Ж). Уставаць яшчэ рана.

Г). Вярнуліся мы рана. З). Усё зразумела.


6. Раскрыйце дужкі і запішыце лічбы словамі.

Цеплаход з 725 (пасажыр), ад 896 адняць 287, для 532 (школьнік), 50(год) юбілей.



7. Адзначце сказы з граматычнымі або лексічнымі памылкамі:

  1. Але эканомка павяла сябе дэспатычна і на Любіны пярэчанні аніякай увагі не звярнула.

  2. Я любіў катоў, любіў гэтыя малыя разумныя істоты.

  3. Ніне так хацелася расказаць пра тое, як над ёю і сяброўкамі здзекаваліся два нягоднікі з дрызіны.

  4. Сцяпан і Федзька прыселі на тоўсты сасновы камель паблізу агню, выцерлі пот з лоба і ўзяліся за хлеб ды сала.

  5. Прайшло якраз тры гады, як тут начаваў і я.

  6. Да вясны я абагульніў зямлю, перапісаў жывёлу, інвентар, фураж.

  7. Хлопчык уздрыгнуў, адкрыў сінія вочкі, убачыў маці і зноў звёў сонныя павекі.

  8. БНТУ падрыхтавала тысячы высокакваліфікаваных спецыялістаў у самых розных галінах.

  9. Сам Бог надзяліў яе бясцэнным дарам: светлаю і добраю душой, бачыць лепшае у людзях і выклікаць у іх усмешкі сваёй усмешкай.


8. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку. Пісьмова ахарактарызуйце сказ паводле структуры. Графічна абазначце члены сказа. Пабудуйце схему сказа.

Ноччу ўсчаўся вецер лес апантана шумеў елкі здавалася аж гулі ад ветранога напору не перастаючы ляскаталі лісцем бярозы і Хведар думаў зараз палье дождж.


9. Вызначце жанр твора.


Раны

С. Палуяну

Бываюць раны большыя і меншыя.

Меншыя – гояцца, і па іх знаку няма.

Большыя – гояцца, але па іх астаюцца рубцы.

Гэтак на целе.

Бываюць раны большыя і меншыя.

Меншыя – гояцца, і па іх астаюцца рубцы.

Большыя – заўсёды крывавяцца.

Гэтак на сэрцы.

Бываюць раны большыя і меншыя.

Меншыя – заўсёды крывавяцца,

Большыя – залечвае толькі… смерць.

Гэтак на душы.

Ядвігін Ш.

Назавіце ў творы градацыю і анафару і вызначце іх ролю.

Растлумачце пастаноўку працяжніка і шматкроп’я.


10. Напішыце водгук на верш.



Максім Танк

Шчасце


Простае шчасце людское,

Так, як і наша з табою,


Пэўна, складаецца з солі,

З хлеба, сабранага ў полі,


З поту, з дарожнага пылу,

З роднага небасхілу,


З дружбы, мацнейшай ад смерці,

З песні... І так мне здаецца:


Каб з чаго іншага скласці,

Дык ці было б яно шчасцем?




Адказы на алімпіядныя заданні (10 клас)

Заданне 1.

  1. амафоны: праз [прас]

  2. амаформы: тры – колькасны лічэбнік, тры – дзеяслоў у форме загаднага ладу;

  3. амографы: гады – форма множнага ліку назоўніка год; гады – форма множнага ліку назоўніка гад;

  4. няпоўныя лексічныя амонімы: падарожнік (вандроўнік), падарожнік (трыпутнік);

  5. няпоўныя лексічныя амонімы: паслаў – форма прошлага часу дзеяслова паслаць (накіраваць); паслаў форма прошлага часу дзеяслова паслаць (раскласці на паверхні);

  6. поўныя лексічныя амонімы: ліст (лісток дрэва); ліст (пісьмо).

!!! Радыё – шматзначнае слова. (“Бел. мова ў пытаннях і адказах”, с. 463)

6 балаў

Заданне 2.

  1. гула асмаленая – анічога;

  2. кішкі пераесці – абрыднуць;

  3. сухоты кішаньковыя – безграшоўе.

3 балы

Заданне 3

[Л очык] , [на п эцы] , [б аш шуму] , [чэск і] , [на воклацы] , [на даросцы] , [ сх і л аца] , [н а йдз э], [ н э была] , [ с в ітац ]

5 балаў

Заданне 4

Асяродак – прыставачна- суфіксальны, крыклівы – суфіксальны, лесастэп – складанне, плакса – суфіксальны, прыгарад – прыставачны, цукраварня – складана-суфіксальны. (“Здаём экзамен па беларускай мове”, с. 121-122)

3 балы

Заданне 5.


В), Д). Ж), З).

2 балы


Заданне 6.


Цеплаход з 725 (пасажыр)- сямюстамі дваццаццю пяццю пасажырамі, ад 896 адняць 287-васьмісот дзевяноста шасці адняць дзвесце восемдзесят сем, для 532 (школьнік)-пяцісот трыццаці дзевяці школьнікаў, 50(год) юбілей-пяцідзесяцігадовы юбілей

4 балы

Заданне 7

2), 3), 4), 6), 8), 9)

3 балы

Заданне 8

В.П. Красней, І.С. Роўда, І.Р. Шкраба. “Здаём экзамен па беларускай мове”, Мн. 2007, с. 120.


Заданне 9

М.І. Верціхоўская, В.У. Верціхоўская. Тэставыя заданні па беларускай мове і літаратуры. Мн., “Кніжны дом”, 2003, с.173-174.





Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!