СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

90 - годдзе з дня нараджэння беларускай паэтэсы Еўдакіі Лось

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урок паэзіі, прысвечаны юбілею беларускай паэтэсы, члена СП Беларусі Еўдакіі Якаўлены Лось.

Просмотр содержимого документа
«90 - годдзе з дня нараджэння беларускай паэтэсы Еўдакіі Лось»

Слайд №1


ПРАЎДА ПЕРАЖЫТАГА: «І СЭРЦАМ ПЕСНЮ ПРАСПЯВАЦЬ...»

Еўдакія Лось



Мэты: пашырыць уяўленні пра асобу Еўдакіі Лось; асэнсаваць месца паэтэсы ў нашым часе, у жыцці кожнага з нас; паказаць надзённасць, актуальнасць яе вершаў.

Задачы:

  • узгадаць старонкі жыцця і творчасці Еўдакіі Лось;

  • фарміраваць паважлівыя адносіны да сваёй Айчыны, выхоўваць пачуццё любові да зямлі бацькоў, беларускага краю;

  • развіваць творчыя здольнасці навучэнцаў, творчую актыўнасць, самастойнасць у выказванні меркаванняў;

  • стымуляваць чытацкую актыўнасць навучэнцаў;

  • выхоўваць лепшыя маральныя якасці, грамадзянскую сталасць навучэнцаў, пачуццё гонару за паэтэсу.

Тып: Урок паэзіі

Абсталяванне:

  • партрэт Еўдакіі Лось;

  • выстава кніг;

  • мультымедыйная прэзентацыя;

Уступнае слова выкладчыка.

Хутка бягуць гады. Але, колькі б часу ні прайшло, заўсёды будзе жыць у памяці людской Еўдакія Лось – члена саюза пісьменнікаў Беларусі, якой і прысвечаны сённяшні ўрок паэзіі. Мы паспрабуем яшчэ раз прайсці жыццёвымі сцежкамі паэтэсы, пашырыць веды аб творчасці, аб культуры і гісторыі нашага беларускага народа.

Слайд №2

Вядучы 1. Бліжэй да ран, бліжэй да мук, бліжэй да спрацаваных рук. Бліжэй да схіленых плячэй, да заклапочаных вачэй…

Тады для кожнага, да рыскі, ты не набліжаны, а блізкі!..

Еўдакія Якаўлеўна Лось нарадзілася 1 сакавіка 1929 г. у вёсцы Старына Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.

Слайд №3

Бацька, Якаў Васільевіч, і маці, Наталля Якаўлеўна, працавалі ў калгасе і выхоўвалі чацвёра дзяцей.

Вядучы 2. У 1934 г. сям’я перабралася ў пасёлак Ушачы, дзе бацькі сталі рабочымі раённай друкарні, а дзеці вучыліся ў школе. Наладжанае жыццё дружнай сям’і перапыніла вайна. Голад, холад, нястачы... Старэйшы сын не вярнуўся з фронта, памёр у акупацыі хворы бацька.

Слайд № 4

Вядучы 1. Пасля вайны, скончыўшы сямігодку, Е. Лось працягнула адукацыю. Вучылася на школьным аддзяленні Глыбоцкага педвучылішча, пазней – на аддзяленні мовы і літаратуры педінстытута ў Мінску. Працавала літработнікам у рэдакцыі газеты «Зорька», рэдактарам аддзела мовы і літаратуры Вучпедвыдавецтва. Вучылася на Вышэйшых літаратурных курсах пры СП СССР у Маскве. З 1961 г. літсупрацоўнік газеты «Звязда», з 1963 г. – на творчай рабоце. Працавала адказным сакратаром часопіса «Работніца і сялянка», галоўным рэдактарам часопіса «Вясёлка». 

Слайд № 5,6,7,8

Вядучы 2. Дэбютавала вершам «Сэрца дзяўчыны», які быў надрукаваны ў часопісе «Работніца і сялянка» ў 1948 г. 

Пачала друкавацца з 1947 года. Першы зборнік лірыкі «Сакавік» выйшаў у свет у 1958 годзе. Пяру Еўдакіі Лось належаць паэтычныя зборнікі «Палачанка», «Людзі добрыя», «Хараство», «Яснавокія мальвы», «Вянцы зруба», «Перавал», «Галінка з яблыкам», «Лірыка», «Лірыка ліпеня», «Валошка на мяжы».

Слайд №9,10

Вядучы 1. Яе душэўнасць, дабрата выразна праявіліся і ў творах для дзяцей. Для дзяцей выйшлі кніжкі вершаў «Абутая елачка», «Казка пра Ласку, «Вяселікі», «Зайчык-выхваляйчык», «Дванаццаць загадак», «Смачныя літары», апавяданняў «Дзесяць дзён у Барку». У 1979 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. У 1984 годзе выйшаў у свет зборнік Еўдакіі Лось «Валошка на мяжы», у якім сабрана паэзія апошніх гадоў жыцця таленавітай беларускай паэтэсы. 

Слайд №11

Еўдакія Лось выступала і ў жанры прозы, выдала кніжкі апавяданняў «Пацеркі», «Травіца брат-сястрыца», цыкл «Навелы пятага паверха».
Пераклала на беларускую мову кніжку вершаў С. Баруздзіна «Краіна, дзе мы жывём». 

Слайд №12

Вядучы 2. Хоць жыла паэтэса ў Мінску, але яе заўсёды цягнула на Ушаччыну і пісалася часцей – пра родны кут:

Калі балючае кранаю,
Заўжды вяртаюся дамоў…
Мая Ушаччына святая,
 
Мой кут зацішкаў і грамоў!.

Вядучы 1. Еўдакія Якаўлеўна вельмі любіла сваю малую радзіму – Ушаччыну, часта сюды наведвалася, якой прысвяціла шэраг сваіх вершаў:

...Паедземце, дружа, ва Ушачы,
Там зараз вясна, ды вясна
Бярэзіна соладка плача,
Над рэчкай – вятроў гамана
.

Слайд №13

Вядучы 2. Пра што б ні пісала Еўдакія Лось – кожная падзея, кожны вобраз «прафільтраваны» праз яе ўспрыманне, пазначаны прысутнасцю аўтарскага «я». Яе вершы перакладзены на трыццаць моў, сярод іх – амаль усе славянскія, мовы народаў СССР, англійская, французкая, венгерская... Дзякуючы Еўдакіі Лось па-беларуску загучалі вершы Дж. Байрана, С. Нерыс, Л. Украінкі, Р. Гамзатава, Д. Гулія, Я. Смелякова. 

Музыку на яе вершы напісалі У. Алоўнікаў, Т. Вагнер, Д. Камінскі, Ю. Семяняка, Д. Смольскі. Яе імем названы вуліца ў Віцебску, Ушацкая цэнтральная раённая бібліятэка.

У 1996 годзе быў устаноўлены помнік Еўдакія Лось ў г. Віцебску ля бібліятэкі імя Леніна.

Слайд №14

Вядучы 1. Можа, ты не такая і белая,

А празвалі бялянкай,

Можа, ты не такая і смелая,

А слывеш партызанкай…

Гэтыя радкі Еўдакіі Лось чамусьці заўсёды выклікаюць партрэтнае падабенства. Жывая паэтэса, вершы якой так своеасабліва адкрылі прыгажосць жыцця, хараство і непаўторнасць гэтага цудоўнага свету, у якім наканавана чалавеку жыць…Звяртаюць ўвагу тонкія, адухоўленыя рысы яе твару, прыгожая постаць. Вось такой і павінна быць паэтэса.

Вядучы 2. У лірыкі свае спецыфічныя магчымасці паказу жыцця, якое яна адлюстроўвае найбольш праз думкі і перажыванні паэта. У Еўдакіі Лось гэта якраз было. Яна адчувала сябе дачкою сваёй зямлі. У лепшых творах паэтэсы выразна бачылася сувязь чалавечага лёсу і лёсу народнага. Гэтае зліццё стала асноўным зместам яе лірычнага перажывання, сацыяльнай асновай творчасці.

З першых крокаў ёй спадарожнічала разнастайнасць тэм, матываў, настрояў, якая адпавядала шматстайнасці жыцця, яго шырокім абсягам. «Клічуць дарогі дальнія, клічуць дарогі блізкія, клічуць асфальтам люстраным, прасёлачнаю смугой» — тут была ўнутраная праўда і настрой.

Слайд №15

Вядучы 1. Першая кніга называлася «Сакавік» — у месяцы сакавіку паэтэса нарадзілася, нават у гэтай акалічнасці, у гэтым супадзенні адбілася ўнутраная, душэўная ўстаноўка на непрыдуманае, перажытае, сваё. На гэта яе натхніў і Пётр Усцінавіч Броўка, паслухаў яе вершы, паверыў у яе творчыя сілы і падтрымаў. І Еўдакія Якаўлеўна засталася на ўсё жыццё ўдзячнай яму за гэта, вучылася ў яго зацікаўленаму і добраму погляду на жыццё…

Чытач 1. Верш «Сакавік»

Слайд №16

Вядучы 2. Шчырасць, асабовасць, аўтабіяграфічнасць — тэматычныя і стылёвыя рысы многіх, найбольш удалых вершаў паэтэсы — складалі жыццёвую сілу і моц яе таленту. Нездарма ж ёй асабліва ўдаваліся вершы, прысвечаныя родным. Адна з першых удач Е. Лось — верш «Маці»: «Дзякуй, маці, што мне падарыла ты любоў да зямлі маёй роднай, дзе ўсміхаецца сонца так міла, дзе бягуць хвалі рэк мнагаводных…»

Чытач 2. Мaцi poднaя, мaцi мaя! Пoкyль бyдy жывaя нa cвeцe, Пoкyль гoлac мoй бyдзe гyчaць, Пoкyль вёcны,aдзeтыя ў квeцeнь, Бyдy cэpцaм гapaчым cтpaчaць; Пoкyль coнцa нязгacнaгa пpoмнi, Пoкyль мecяцa бляcк бaчy я, Ты ca мнoй – бyдy вeк цябe пoмнiць,     Мaцi poднaя, мaцi мaя!.. Ты нa шчacцe мянe нapaдзiлa,

Нaд кaлыcкaй cпявaлa нaчaмi,

Кaб я дyжaй i cмeлaй xaдзiлa, Смeлa мepaлa дaлi вaчaмi... Дзякyй, мaцi, штo мнe пaдapылa Ты любoў дa зямлi мaёй poднaй, Дзe ўcмixaeццa coнцa тaк мiлa, Дзe бягyць xвaлi pэк мнaгaвoдныx, Дзe гaмoняць вятpы нaпpaдвecнi З мaлaдoй caкaвiтaю pyнню, Дзe звiняць caлaўiныя пecнi, Лec iгpae нa тыcячax cтpyнaў... Нe бpaкye нa пpaцy мнe ciлы, Нe згiнaюcя ў цяжкacцяx я... Гэтa ты мянe ўciм нaдзялiлa,    


Мaцi poднaя, мaцi мaя!

Слайд №17

Чытач 3. Нямала прачулых радкоў прысвечана бацьку.

Верш «Пaмяцi бaцькi»

З доўгіх дошак труну майстравалі,

Брус дубовы часалі на крыж,

На пясчаным пагорку хавалі…

Тата, тата, як спіш ты, што сніш?

Я стаю ля сасны на каленях,

Ціха вецер калыша траву…

Нібы рукі твае, праменні

Мякка гладзяць маю галаву…

Чытач 4. Я пpaйшлa, дapaжэнькi тaтa, нaдтa мнoгa дapoг нa зямлi.

А iшлocя мнe цяжкaвaтa, ды нягoды caгнyць нe змaглi.

Я нaд кнiжкaмi ў цeмpы кapпeлa, зaлiвaлacя ў гoлaд cлязьмi...

Я з бядoты, тaтyля, xaцeлa выйcцi ў людзi i жыць з людзьмi!

Нe caлгy: пaмaгaлi дyжыя i cлaбeншыя, як caмa.

Абмiнaлi знapoк дacyжыя, xoць, пa пpaўдзe cкaзaць, дapмa.

Мaлaдocць, нiбы paнaк, зaймaлacя, з мipaм exaлi з фpoнтy бaйцы...

А цi чyў ты, як нe тpывaлacя чac aд чacy твaёй дaчцы?

Чyў y пoлi дyбoк пaкpыўлeны, чyлa цeмpa нямaя:

«Тaтa, тaтa, мянe пaкpыўдзiлi, тaтa, я лeдзь жывaя!..»

Чытач 5. Алe мoжнa cyцiшыць paнy, мoжнa з пaмяцi выкiнyць злocць...

Вocь жa я з кaлeняў ycтaнy i пaйдy, быццaм ты ў мянe ёcць!

Знoў aдчyюць пpывычныя нoгi пpaxaлoдy cвaйгo бaльшaкa.

Пaвapoты нoвaй дapoгi мнe пaкaжa Ушaчa-paкa...

У людзeй былi нacтaўнiкi cлaвyтыя, y людзeй былi нacтaўнiкi – бaцькi...

Пa тaбe ж ляжaлi кнiжкi нeкpaнyтыя, нe тpымaлicя y пaльцax aлоўкi.

Алe ўcё ж, кaлi нe кiдae гapэзaю мянe ў пpaцы, дык нaвyкa тyт твaя,

Хoць нe вeдaў ты нiякae пaэзii, aпpoч гэтaй: «Дyня – ягaдкa мaя!..»

Слайд №18

Чытач 6.

Цудоўныя радкі, поўныя любві і ласкі, прысвяціла яна сёстрам: Мані і Марусі:

Верш «Сёстрам»

Вербы, абпаленыя перуном,

Вокал старога сяла — стаўкі…

Зляпілі гняздзечка над школьным акном

Дзве белагрудыя ластаўкі:

Віць-віць-віць…

Перад кастрычнікам золкім, глухім

Птушак пацягне ў вырай.

Гняздо ж застанецца…

І ўспомніцца ім

Радзіма з песенькай шчырай:

Віць-віць-віць,

Жыць-жыць-жыць!

Слайд №19

Вядучы 2. Уся інтанацыя, стылістыка, пачуццё такту, сардэчнасці — у духу непаўторнай творчай індывідуальнасці Еўдакіі Лось…

Непаўторнасць… З гэтым паняццем, з гэтай якасцю, з гэтай праблемай мы абавязкова сустракаемся, калі гаворка заходзіць пра сапраўдную паэзію, пра сапраўдны талент. Непаўторнасць — адзіная тэма, адзіны прадмет паэзіі — чалавек, ягонае ўнутранае жыццё ў яго агульным значэнні для ўсіх. За радком стаяла праўда. Разам з тым яе паэзія не стала вузкім самавыражэннем аўтара. Душэўны свет паэтэсы быў раскрыты для чалавечых радасцей і трывог, для ўсяго, што адбывалася навокал.

Вядучы 1. У творах сапраўднага мастака не можа не адлюстравацца яго час, лёс пакалення, гісторыя, усё, чым жыве народ. І тое, што паэтэса адразу вырашыла, добра. Грамадзянская шчырасць без натугі і прымусу паядноўвалася з асабістым, прыватным, чужое са сваім, агульнае з інтымным. Гэта стала добрым грунтам развіцця, разгортвання таленту.

Яна з самага пачатку праявіла значную грамадскую, творчую, эстэтычную актыўнасць. Еўдакія Лось стала адной з выказніц свайго пакалення.

Слайд №20

Чытач 7. З натруджаным добра крыллем…

Яму не было ля чаго пагрэцца —

Бо каміны не дымілі…

А ўсё-такі раслі, прыгажэлі на дзіва!

Калі не было і хлеба,

Вершы пісалі пра дзень шчаслівы…

Напэўна, гэтак і трэба…

Загартаванае наша натхненне,

Яно адгарыць няскора!

Кажуць, шчаслівае пакаленне

Тое, што зведала гора.

Вядучы 2. У далейшым паэтэса яшчэ не раз будзе звяртацца — у вершах, паэмах — да тэмы лёсу свайго пакалення, аналізаваць яго ўклад у грамадскае жыццё, яго шматгранную стваральную дзейнасць. Еўдакія Лось трымала руку на пульсе жыцця. Яна ўсюды хацела пабываць, усюды паспець, да ўсяго дакрануцца.

Слайд №21

Чытач 8. У кожным імгненні паэзія ёсць,

У кожным здзяйсненні — яе прыгажосць.

У кожнай істоце — яе хада,

У кожнай бядоце — яе бяда.

Дык, значыць, імгненне — яно маё,
Дык, значыць, натхненне — таксама маё!
У кожнай істоце сябе знайду,
У кожнай бядоце — сваю бяду...

Вядучы 1. Вось так — мужна, адкрыта і шчыра звярталася яна да жыцця. Адкрыццё хараства чалавека і навакольнай рэчаіснасці ў адзінстве маральнага і эстэтычнага, праўды і прыгажосці стала яе галоўнай творчай патрэбай. Яна ўмела за асобным фактам, падзеяй, справай разгледзець веліч рэчаіснасці, стваральны характар народнага быцця.

Вярнуўшыся з дарогі, паэтэса гаворыць:

І клопат мой пасля дарогі ўвесь —

Забыла на спружынавым сядзенні

Пірог пшанічны, што далі мне дзесь!

Вядучы 2. Пасля гэтага думаеш: ці варта было ехаць? Крытыка ў артыкулах пра Е. Лось адзначала, што «яе лепшыя творы… народжаны сапраўдным натхненнем і кранаюць сэрца арганічным спалучэннем маляўнічасці, шчырасці і музычнасці».

Вядучы 1. Сапраўды, яе паэзія ўсё больш насычалася сацыяльнымі, маральна-этычнымі праблемамі, грамадзянскай страсцю, што бачна і ў «Палачанцы» (1962), і ў такіх кнігах, як «Людзі добрыя» (1963), «Хараство» (1965), «Перавал» (1971), «Галінка з яблыкам» (1979) і іншых, у тым ліку самай апошняй — «Лірыка ліпеня», адзначанай тым лірычным пачуццём, якое праўду жыцця ўзнімае да ўзроўню сэрца.

Слайд №22

Чытач 9. Паэтэса ўмела пісаць буйнымі мазкамі, эмацыянальна:

Ax, Беларусь, мая ты доля,
Мая сляза і пацалунак,
Маё ў бярозках белых поле,
Мой песнямі набіты клунак!

Нясу цябе праз далі ў далі,
Спыняюся на землях розных,
Каб скрозь пачулі і пазналі
Гамонку вёсен вербалозных.

Нясу цябе насустрач люду
У тых вачах, што мне дала ты,
У словах тых, якімі буду
Да скону марнага багатай.

Цябе гукаю, дзе ні стану,
З табой сябруючы, сябрую,
Гаю, калі наносяць раны,
Дзеля цябе грахі дарую.

Імя тваё дае мне сілы,
Хоць не хвалюся я табою –
Як пацалункам самым мілым,
Як самай горкаю слязою.

Вядучы 2. Тэма Радзімы — скразная ў яе творчасці. Трывалая повязь злучала яе з роднай зямлёй, продкамі, народным бытам і культурай. Яе паэзія прасякнута пачуццём гістарызму — стыхійнага і глыбока ўсвядомленага. Часта ў вершах згадвала яна сівую даўніну і працавітых продкаў. І не дзеля таго, каб «уміліцца» іх самабытным укладам жыцця. У сваіх продках — крывічах яна цэніць і захапляецца іх майстэрствам, уменнем рабіць «Зрубы залатыя, нарогі, гонкія чаўны і сцены белыя Сафіі над плынню быстрае Дзвіны». Дыханне гісторыі чутно ў яе маштабных лірычных абагульненнях:

Слайд №23

Чытач 9. Верш «Продкі» 

Мая радзіма —

Жытні колас,

Сінь мурагу, язміну цвет.

Яна —

Пілы гарачай голас,

Калёс цяжкіх глыбокі след...

Мая радзіма —

Дзе з-за бору

Ўзыходзіць месяц уначы,

Дзе ў братнім ладзе, ў дружным зборы

Жылі калісьці крывічы...

Валілі лес, аралі ляды,

Сушылі гуртам нераты

I да туманных даляглядаў

Ганялі спраўныя плыты.

Дзяцей бацькі вучылі строга

Любіць саху, пчалу, зямлю

I аднаму маліцца богу —

Нялёгкай працы мазалю.

Таму і праўнуку, і ўнуку

Было няміла нішчыць, біць;

Ён вывучаў адну навуку,

Адно евангелле: рабіць...

Рабіў ён зрубы залатыя,

Нарогі, гонкія чаўны

I сцены белыя Сафіі

Над плынню быстраю Дзвіны.

Умеў мой продак човен ладзіць,

Паліць ікластыя карчы,

Таму, хто ў роспачы, — дарадзіць,

Таму, хто ў горы, — памагчы...

Вядучы 1. Прага жыцця і прыгажосці зрабіла яе страснай вандроўніцай. Дзе яна толькі не пабывала — скалясіла, можна сказаць, усю Беларусь, наведала, здаецца, усе братнія рэспублікі і многія замежныя краіны. Адусюль прывозіла і новыя, свежыя ўражанні, і новыя творы — вершы, паэмы, апавяданні… Перачытайце іх яшчэ раз — і вы знойдзеце сляды тых вандраванняў. Гэта былі перш за ўсё вандраванні душы, якая шукала блізкага сабе, роднаснага свайму ўнутранаму вопыту.

Крочу гасцінцам адратаваным —

Недзе з журбы падзецца…

Часта пагорак здаецца курганам,

Нечай магілай здаецца…

Вядучы 2. Паэтыка Е. Лось ў многім была традыцыйнай. Такой, у значнай ступені, яна заставалася да апошняга дня. Характэрная ёй задушэўнасць інтанацыі ўвасаблялася ў вершы напеўным, разлічаным на непасрэднае эмацыянальнае ўздзеянне, вельмі гаваркім, часцей за ўсё з канкрэтным вобразам, рэалістычнай дэталлю.

Вядучы 1. С. Гаўрусёў пісаў, што Е. Лось — «паэтэса мяккіх фарбаў, і прыгажосць душэўнага аблічча нашага сучасніка ёй лепш за ўсё ўдаецца перадаць у лірычным плане, без непатрэбных перавелічэнняў і перабольшванняў». Паэтэса імкнулася даказаць, якімі значнымі магчымасцямі валодае гэты плаўны, напеўны верш, здольны выразіць розныя інтанацыі. І трэба сказаць, што ў асноўным, за рэдкімі выключэннямі, гэта ёй удавалася. Ратаваў талент, уменне знайсці прапорцыі грамадзянскага і інтымнага, дапамагала праўда жыцця, праўда перажытага, якая павялічвала магчымасці верша. Верш «Я зусім не баюся старасці…»

Я зусім не баюся старасці,—

Хай прыходзіць, калі захоча…

Я была ўжо бабулькай хілай

На дванаццатым годзе жыцця…

Слайд №24

Чытач 10. Паэтэса адкрытай душы, яна не маніла ў сваіх вершах: пісаць, як дыхаць — было яе правілам. Душэўная, грамадзянская актыўнасць з’яўлялася галоўным зместам яе паэзіі, усебакова і глыбока ўнутрана звязанай з жыццём, з роднай зямлёй.

Так, мастацтва Е. Лось сагрэта актыўнай любоўю да чалавека. Яе верш «Косы» — пра жанчын, дзяўчат, што не дачакаліся з вайны сваіх мужоў і каханых:

Вясновы дым над горадам малым…

Кіно — дзядам, дзіцячы сад — малым…

А што сярэднім — з косамі, як лён,

І нават пасівелымі з тых дзён,

калі каналі ў полымі сады

І за вінтоўку браўся малады?

«Сярэдніх» пашкадуйце, салаўі…

Ні шчасця ў іх, ні людскае сям’і,

Ні паратунку ад таемных слёз,

ні радасці ад кос, цудоўных кос,

Бо тыя, для каго яны раслі,

ляжаць, непакароныя, у зямлі.

Слайд №25

Чытач 11. Подзвіг народа, гераічнае мінулае, Айчынная вайна не пераставалі хваляваць паэтэсу. Да вайны ва Ушацкім раёне было 54 тысячы жыхароў, пасля вайны засталося 20 тысяч, — паведамляе яна ў эпіграфе да верша «Дома»

Начало формы

...Гэта значыць — кожны другі, і болей...

Гэта значыць — не ўстануць з зямлі ніколі

русавалосыя, сінявокія,

каржакаватыя і высокія

дзядзькі, жанкі,

хлапчукі —мае землякі, мае сваякі...

Колькі тысяч хат не збудавана,

колькі тысяч яблынек нe палівана!

Столькі бярвевня напілавана дарма,

такога саду няма...

Я хаджу па полымю кветак,

па спалавіненым краі лясным...

Колькі ў свеце з'явілася б дзетак,

калі б нараджалі хоць па адным!

А калі б радавалі і двайняты?..

...На магілах, у гнёздах, пішчаць птушаняты...

Слайд №26

Чытач 12. Еўдакія Якаўлеўна была з тых, чыё дзяцінства адабрала вайна і хто мужнеў у цяжкія пасляваенныя гады. Пра гэта расказвалі вершы: суровае дзяцінства, трагедыя вайны, цяжкасці пасляваеннай пары…

Верш «Вёскі, якія не ўсталі»

Конец формы

Вы не бачылі вёсак, якія не ўсталі з вайны?

Па ўсёй Беларусі, па ўсёй Беларусі яны...

Вы мне скажаце — а на што глядзець,

калі ўвосень там — адно лісцяў медзь,

калі ўзімку там — толькі ветру плач,

а вясной дзярэ сваё сэрца драч...

Лета роснае па зямлі ідзе,

лета радасці за руку вядзе:

пах язмінавы, пах малінавы,

цень карункавы, свет б.

Чытач 13. Услаўленню народнага подзвігу аддадзена шмат сіл. Хто не памятае яе вершаў «Абеліскі», «На магіле бацькі Міная», «Вёскі, якія не ўсталі», «Беларускія хлопчыкі», «Пісьмо ў Фастаў».

Відэаролік №1

Верш «Дзяўчаты мінулай вайны»

Начало формы

Конец формы

Якімі толькі мянушкамі
He клікалі гэтых салдат
З няпудранымі вяснушкамі,
У шынялях да пят!..
Крочылі полем спаленым,
Шляхамі страшнай вайны,
I плакалі на развалінах,
I мерзлі ў акопах яны...
У лужах сцюдзёных мыліся,
Прычэсваліся пад дажджом,
Па косах сваіх журыліся
Пад гулкі гарматны гром...
Паходамі, зброяй занятыя,
Справай ваеннай пары,
Былі яны проста дзяўчатамі
.

Слайд №27

Вядучы 2. Праўда жыцця, праўда перажытага, што шырокай плынню ўвайшла ў творчасць Е. Лось, рэзка павялічыла магчымасці яе паэтыкі і інтанацыі, якая таксама хвалюе і актыўна працуе на змест. Узросшая на народнай глебе, мастацкая індывідуальнасць паэтэсы паўстае вельмі выразна. Багаты жыццёвы вопыт, пафас чалавечнасці, вастрыня пачуццяў, высокі і непаўторна асабісты ўзровень майстэрства — усё гэта неад’емныя ўласцівасці яе паэтычнай постаці.

Чытач 14. Зацікаўленасць жыццём, глыбіня душэўнага позірку — вось што апладняла яе песню, рабіла яе нацыянальна непаўторнай і цікавай далёка за межамі рэспублікі. Голас беларускі чуецца мне ў пяшчотным вершы «Беларускія хлопчыкі»

Найсціплейшыя вочы

ў хлапчукоў з Беларусі,—

да работы ахвочых

і спагадных у скрусе…

Мне з маленства вядома,

як вы, хлопцы, каналі,

як у лесе і дома

вас пяском засыпалі…

Беларусь галасіла,

і пыталі дарожкі:

— Што ж вас гэтак скасіла,

дзе вы, босыя ножкі?

Слайд №28

Вядучы 1. Ужо ў самых першых сваіх кнігах Е. Лось спрабуе сілы ў больш маштабным жанры — паэме. «Гавораць бессмяротныя» — гэтая паэма, напісаная ў 1961-1962 гадах, прысвечана абаронцам Брэсцкай крэпасці. Аўтар у дыялогах з абаронцамі хоча раскрыць іх мужнасць, ідэйны і маральны змест подзвігу, яго значэнне для нашчадкаў. «Вянок», «Мая Хатынь», «Мінчанка», «Высакосны год», «Мой свет», «Матчына трывога» — такія яе здабыткі ў галіне паэтычнага эпасу. Сюжэтна-апісальны элемент у іх амаль адсутнічае. Гэта шчырая размова з сучаснікам пра набалелае, мінулае і будучае, пра тыя духоўныя карані, што лучаць чалавека з народам.

Калі я стала гараджанкай?

Пытаюся ў самой сябе.

Расла рахманай ушачанкай,

Пры ворыве і пры сяўбе.

Вядучы 2. Так, у паэме «Мінчанка» паэтэса ставіць праблему «каранёў», вытокаў, якія не павінны губляцца альбо забывацца ў наш час. Яе паэзіі ўласціва вострае адчуванне сучаснасці, клопат аб захаванні і памнажэнні нашых душэўных набыткаў, каб перадаць іх наступным пакаленням.

Вядучы 1. Гледзячы на цяперашняе жытнёвае поле, яна раптам засумавала, што «ўжо не жнуць сярпамі жыта»:

Падумаюць: зашкадавала ды супраць тэхнікі пайшла…

А я таму, што сумна стала, што песня з нівы ўцякла.

Камбайнер свішча зухаваты,

Валкі нячэсана ляжаць…

Ужо не зведаюць дзяўчаты адвечнай асалоды — жаць…

Вядучы 2. У яе творчасці была глыбокая повязь са светам народнага жыцця.

Ліпень — месяц лета, яго зеніт. «Лірыка ліпеня» — так назвала яна сваю кнігу вершаў і паэм, якая ўбачыла свет на пачатку 1977 года.

Упала з гнязда птушаня —лірыка ліпеня...
Падняўся грыбнік да дня —лірыка ліпеня.
Капешкамі луг прарос —лірыка ліпеня.
Самы белы строй у бяроз —лірыка ліпеня...
Самы цяжкі лёт у пчалы —лірыка ліпеня.
Самы чысты мёд на сталы —лірыка ліпеня!..

Гэты мастацкі вобраз — «лірыка ліпеня» — выдатна характарызуе душэўны стан паэтэсы, сутнасць яе светаўспрыняцця, мастацкага бачання, у якім паядналіся лірычная пранікнёнасць і мудрасць пражытых гадоў. Яна таленавіта ўславіла вялікі, паўнакроўны і шматстайны свет быцця савецкага чалавека — свайго сучасніка.

Вядучы 1. Апошняя кніга Еўдакіі Якаўлеўны «Лірыка ліпеня» разнастайная па зместу, думках і пошуках, але і тут паэтэса засталася вернай памяці сэрца, успамінам пра пару ваеннага ліхалецця, якую немагчыма выкрасліць з памяці — «Гараць гарады, стогне зямля, захлынаюцца рэчкі крывёй… Я развяжуся з вайной, пасля, калі стану сама зямлёй…»

Яна жыла, як кажуць, страсцямі, захаплялася — кнігамі, людзьмі, працай, жыццём, паездкамі, жыла з поўнай аддачай, шчыра. Такой яна і засталася і ў сваіх творах, і ў памяці.

Вядучы 2. Літаратар з Палесся Уладзімір Верамейчык, успамінаючы «паэтку», прызнаецца: «Еўдакія Лось усё жыццё была для мяне каталізатарам, нейкім эталонам, па якім я правяраў сваю літаратурную работу, паскараў яе, зрушваў з мёртвай кропкі. Відаць, не ў кожнага, хто піша, быў такі строгі і бязлітасны суддзя. Цяпер, з далечы пражытых гадоў, я разумею, што такая строгасць і патрабавальнасць лепш, чым бяздумнае, бязладнае захвальванне».

Слайд №29

Заключнае слова выкладчыка: Мы мала любім сваіх паэтаў пры жыцці, мала ганарымся імі. А яны больш, чым хто, маюць патрэбу ў чалавечай пяшчоце і ласцы.

Паэзіі Е. Лось суджана доўгае жыццё, бо яна была пераканана: праўда і чалавечнасць вышэй за ўсё, праўда перажытага: «І сэрцам песню праспяваць...»








Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!