СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Самы шчыры беларус

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Самы шчыры беларус»

Конкурс «Самы шчыры беларус» Мэты і задачы:


  • далучыць дзяцей да духоўных скарбаў свайго народа;

  • фарміраваць цікавасць і павагу да роднага слова, беларускай мовы як актыўнага сродку патрыятычнага і нацыянальнага выхавання;

  • садзейнічаць развіццю культуры разумовай працы.


Абсталяванне:


Плакат з надпісам “Самы шчыры беларус”, плакат з крыжаванкай, жэтоны ў выглядзе васількоў, папяровы рамонак з пялесткамі, абсталяванне для гульні “Поле цудаў”(барабан, табло і інш.).


Ход конкурса «Самы шчыры беларус»


Настаўнік

Добры дзень, дзеці! Калі вы жадаеце даведацца аб чым мы сёння будзем весці гутарку, то ўтульна ўладкуйцеся і паслухайце.

Беларусь, Айчына.

Родны дом ...

Я спялю

Надзеі кволы колас.

Покуль мы

Гаворым і пяём,--

Будзе жыць

I твой крынічны голас!

Нашу мову

Нельга адабраць!

Прывітаюць

Родным словам вусны.

Нашай мове

Нельга паміраць,

Бо тады памруць і беларусы.

Беларусы. Адкуль мы? Хто мы? Чым слаўныя ў свеце? На гэтыя пытанні мы сённі і адкажам, правёўшы конкурс "Самы шчыры беларус". Дзякуючы гэтаму, мы даведаемся, хто з вас самы актыуны, знаходлівы і разумны, хто любіць і паважае сваю мову.


Настаўнік

Але ў пачатку хачу вам сказаць па сакрэту, што сення раніцай да нас завітаў паштальён і прынёс тэлеграму ад чараўніка Хатабыча. Зараз я вам яе зачытаю: “Паважаныя дзеці, я вельмі жадаю прыехаць да вас, але я не ведаю дзе знаходзіцца ваша краіна. Калі ласка, дапамажыце мне!”

Ну, што, дапаможам? Тады для гэтага давайце разгадаем крыжаванку.

Пытанні да крыжаванкі:


1. Стаяць слупы бялёныя, на іх шапкі зялёныя.........................…. Бяроза.

2. Ляціць, а не птушка, вые, а не звер............................................. Вецер.

3. Якая краіна мяжуе з нашай з паўночнага захаду?...................…………. Літва.

4. Якая краіна мяжуе з нашай з поўначы?...................................……… Латвія.

5. Вечарам нараджаецца, ноч жыве, а раніцай памірае...........….. Раса.

6. Якая краіна мяжуе з нашай з поўдня?........................................ Украіна

7. Якая краіна мяжуе з нашай з поўначы і ўсходу?....................... Расія.

8. Якая краіна мяжуе з нашай з захаду?........................................ Польша.




Б

Я

Р

О

З

А




В

Е

Ц

Е

Р







Л

І

Т

В

А





Л

А

Т

В

І

Я






Р

А

С

А







У

К

Р

А

І

Н

А


Р

А

С

І

Я





П

О

Л

Ь

Ш

А





Добра, малайцы, вось мы і адказалі на гэта пытанне. А зараз давайце ўспомнім якія беларускія святы вы ведаеце. Наступны конкурс "Кола беларускіх свят". Я буду зачытваць вам апісанне свята, а вы павінны адгадаць, як яно называецца.

Назва гэтага свята паходзіць ад лацінскага, што азначае першы дзень кожнага месяца. Раней яно святкавалася з 24 снежня па 6 студзеня, а зараз з 7 па 19 студзеня.

Гэта народны абрад, прызначэннем якога было паскорыць набліжэнне цёплых дзён. Характэрнай рысай гэтага свята была варажба. Варажьлі на будучага мужа ці жонку, пра жыццё ў будучыні, пра багацце, здароўе і інш.”

(КАЛЯДЫ)

Гэтае свята адзначалася ў другой палове лютага — першай палове сакавіка. Яно было прысвечана провадам зімы і набліжэнню вясны. У гэты дзень пачыналі ігрышчы, усе багата частаваліся смачнай ежай, асабліва блінамі з маслам. У апошні дзень свята людзі прасілі прабачэнне ў тых, каго пакрыўдзілі.

Гэта першае вясновае свята ў гонор сонца. (МАСЛЕНІЦА)

Настаўнік

Добра, а зараз зробім наадварот: я вам назаву свята, а вы мне пра яго раскажаце. Назавіце галоўны атрыбут свята Купалле? (Папараць кветка). Калі яго адзначаюць? (6-7 ліпеня).

Але ж які сапраўдны беларус не ведае сваей гісторыі?

Зараз мы праверым, як вы ведаеце не толькі гісторыю, але і літаратуру, і геаграфію. Для гэтага правядзем віктарыну.

Пытанні: Адказы:

1. Беларускі першадрукар.............................................................................Скарына.

2. Найбліжэйшы прыемнік Скарыны на Беларусі.......................................Сымон Будны.

3. Знаемы вам горад, у якім жыў Сымон Будны........................................Клецк.

4. Каранны жыхар Рэспублікі Беларусь..................................................................Беларус.

5. Майстар па вырабу глінянага посуду.............................................................Ганчар.

6. Майстар па вырабу тканіны............................................................................Ткач.

7. Майстар па вырабу ювелірных упрыгожванняў...............................................Ювелір.

8. Самы вялікі горад у Беларусі (сталіца Беларусі)..................................................Мінск.

9. Рака, на якой стаіць горад Мінск......................................................................Няміга.

10. Беларуская вёска,спаленая разам з жыхарамі.................................................Хатынь.

11. Тое, што патрабуе разгадкі або тлумачэння.....................................................Загадка.

12. Народнае гулянне, рух людзей па крузе з песнямі і пляскамі....... Карагод.

13. Народны музычны інструмент...................................................................Скрыпка.

Конкурс "Рамонак".


Настаўнік

Зараз 5 жадаючых выйдуць да рамонка і па чарзе выцягнуць па пялёстку. На кожным пялёстку напісаны заданні. Вы маеце права ўзяць каго-небудзь з сяброў на дапамогу.


Заданні:

1-2 пялёсткі. Прачытаць верш беларускага паэта.

3-4 пялёсткі. Расказаць беларускую казку.

5 пялёстак. Праспяваць песню (пажадана на беларускай мове).

На падрыхтоўку вам даецца 2-ве хвіліны.


Настаўнік

Далей мы даведаемся, ці добра вы ведаеце прыказкі, як беларускія, так і рускія. Дапаможам тым, хто не разумее прыказкі на беларускай мове, успомнім падобныя прыказкі на рускай мове.



На беларускай мове.

На рускай мове.

1.

Цесна сядзець, ды добра глядзець.

Дзе цесна, там пацешна.

В тесноте да не в обиде.

2.

Кухар спіць, а суп кіпіць

Солдат спит, а служба идёт.

3.

Ціхая вада грэблю рве.

В тихом болоте черти водятся.

4.

Умей узяць, умей і аддаць.

Долг платежом красен.

5.

Адклад не ідзе ў лад.

Не откладывай на завтра то, что можно сделать сегодня.


Настаўнік

Наступны наш конкурс "Поле цудаў" па 3 чалавекі з кожнага рада)







1-шы тур:

Н

Я

С

В

І

Ж


Пытанне:

У якім горадзе Францыск Скарына стварыў першую на тэрыторыі Беларусі друкарню, у якой і працаваў некаторы час?

2-гі тур:

П

О

Л

А

Ц

К


Пытанне:

У якім горадзе пры канцы 80-х гадоў ХV стагоддзя нарадзіўся Францыск Скарына, а таксама на пачатку ХІІ стагоддзя – Ефрасіння Полацкая?

3-ці тур:

В

І

Л

Ь

Н

Я

Пытанне:

Горад, размешчаны на тэрыторьй Вялікага кнаства Літоўскага, дзе Скарына вёў друкарскую справу?


Фінал:

П

Р

А

Д

С

Л

А

В

А


Пытанне:

Якое сапраўднае імя Ефрасінні Полацкай.

Піанерскі атрад-праможца атрымлівае салодкі прыз і памятны знак “Самыя шчырыя беларусы піянерскай дружыны”.


Настаўнік

Малайцы, я ўпэунілася, што ўсе вы — сапраудныя беларусы. Я вамі ганаруся. Дзякуй усім за гульню. Да пабачэння.



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!