СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Пошук элементаў з зададзенымі ўласцівасцямі

Категория: Информатика

Нажмите, чтобы узнать подробности

В данном файле представлен план урока информатики для 9 класса

Просмотр содержимого документа
«Пошук элементаў з зададзенымі ўласцівасцямі»

Урок інфарматыкі

Клас: 9
Дата правядзення: 04.12.2018г
Настаўнік: Балановіч В.Г.

Тэма: Пошук элементаў з зададзенымі ўласцівасцямі

Мэты вучэбнага занятка

  • адукацыйныя: садзейнічаць фарміраванню ўменняў складаць праграмы, якія выконваць пошук элементаў з зададзенымі ўласцівасцямі ;

  • развіваючыя: садзейнічаць развіццю пазнаваўчага інтарэса, лагічнага і алгарытмічнага мыслення, самаацэнкі, навыкаў самакантроля;

  • выхаваўчыя: ствараць умовы для выхавання ў навучэнцаў акуратнасці, самастойнасці, для прафесійнай арыентацыі.

Навучэнцы павінны ведаць:

  • паняцце масіва;

  • сутнасць алгарытма пошука максімальнага (мінімальнага) элемента.

Навучэнцы павінны ўмець:

  • выконваць арыфметычныя дзеянні з элементамі масіва;

  • ажыццяўляць пошук элементаў з зададзенымі ўласцівасцямі.

Праграмнае і метадычнае забеспячэнне вучэбнага занятка: вучэбны дапаможнік “Інфарматыка. 9 клас”, § 9, сістэма праграміравання Pascal ABC, раздатачны матэрыял, ЭСУ Algo9: прыклады 9_4-9_5 (www.adu.by)

Тып вучэбнага занятка: камбінаваны (вывучэнне новага матэрыялу, засваенне ведаў і ўменняў)

Ход вучэбнага занятка

1. Арганізацыйны момант. (Прывітанне навучэнцаў. Стварэнне спрыяльнага эмацыянальнага настрою)

- Які сёння дзень? Пахмурны, светлы або сонечны? Які настрой выклікае ў вас такое надвор'е? А ведаеце, што трэба зрабіць, каб палепшыўся настрой, каб на душы было цёпла і спакойна? Трэба ўсміхнуцца.

Ты улыбкой, как солнышком брызни,

Выходя поутру из ворот.

Понимаешь, у каждого в жизни

Предостаточно будет забот,

Разве любы нам хмурые лица

Или чья-то сердитая речь?

Ты улыбкой сумей поделиться

И ответную искру зажечь.

Я дару вам усім сваю ўсмешку. Падзяліцеся і вы сваімі ўсмешкамі адзін з адным, адчуйце цяпло і святло, радасць і шчасце. І няхай гэтыя адчуванні не пакідаюць вас на працягу ўсяго урока.

2. Азнаямленне з тэмай вучэбнага занятка. Сумеснае мэтавызначэнне.

3. Праверка дамашняга задання (франтальная гутарка , індывідуальнае выкананне тэставага задання)

- Якія аперацыі дапушчальныя для элементаў масіву цэлых лікаў?
- Якія аперацыі могуць прымяняцца для элементаў масіву рэчыўных лікаў?
- Якія пераўтварэнні для элементаў масіву магчымы?
- Які алгарытм пошуку называюць паслядоўным?
Выканаць практычнае заданне (ЭСУ
Algo9) з наступнаю ўзаемаправеркаю і франтальным абмеркаваннем праграм

4. Актуалізацыя ведаў і матывацыя навучэнцаў на вывучэнне новага вучэбнага матэрыяла (тлумачальна-ілюстратыўны метад навучання ў спалучэнні з часткова-пошукавым, франтальная форма работы)

4.1. Задача 1. Вызначыць рост самага высокага і самага нізкага навучэнца 9 класа Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы (сваіх аднакласнікаў).

4.2. Задача 2. Вызначыць самы танны і самы дарагі абед для школьнікаў за мінулы тыдзень.

5. Тлумачэнне новага матэрыялу (тлумачальна-ілюстратыўны метад навучання, франтальная форма работы).

5.1. Разгляд прыклада 4 (малюнак 2.7 дапаможніка “Інфарматыка. 9 клас”, ЭСУ Algo9)

5.2. Тлумачэнне алгарытма пошука максімальнага элемента масіва. https://drive.google.com/file/d/0B7MfaQhXeN5LNm15VzJtTlZFdkU/view, ЭСУ Algo9

5.3. 5.2. Тлумачэнне алгарытма пошука мінімальнага элемента масіва. https://drive.google.com/file/d/0B7MfaQhXeN5LNm15VzJtTlZFdkU/view, ЭСУ Algo9

6. Рэлаксацыйная паўза. “Зялёны настрой”

Уявіце, што вы кампазітар, які напісаў гэтую цудоўную музыку. І зараз вам трэба намаляваць да яе ілюстрацыі. Слухаем музыку і малюем карціну.
На працягу 5 хвілін дзеці слухаюць музыку. Пасля чаго, настаўнік прапануе расказаць ім, што намалявала іх уяўленне пры праслухоўванні дадзенай кампазіцыі. Ці прысутнічаюць на іх палотнах прыклады масіваў? Як яны гэта зразумелі?

7. Першаснае замацаванне ведаў (рэпрадуктыўны метад навучання, індывідуальная і франтальная формы работы)

7.1. Выканаць Прыклад 4 (ЭСУ Algo9: шаблон 9_4)

7.2. Дыферынцыраванае заданне для вучняў, якия справіліся з папярэднім заданнем – прыклад 5 (ЭСУ Algo9: шаблон 9_5)

8. Асмысленне, абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме вучэбнага занятка. (франтальная форма работы па пытаннях на с.55 вучэбнага дапаможніка “Інфарматыка. 9 клас”

9. Рэфлексія вучэбнага занятка.

10. Падвядзенне вынікаў вучэбнага занятка

11. Тлумачэнне дамашняга задання. Вывучыць матэрыял §9 (с.52 – 55), выканаць практыкаванне 3.








Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!