СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

"Горкая зорка па імені Палын", урок-рэквіем

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урок-рэквіем на тэму Чарнобыльскай катастрофы (матэрыял на беларускай мове)

Просмотр содержимого документа
«"Горкая зорка па імені Палын", урок-рэквіем»

Горкая зорка па імені Палын

Урок-рэквіем

Сумная мелодыя

Куратар:

Над Беларуссю ўзышла чорная зорка Чарнобыля ў тысяча дзевяцьсот восемдзесят шостым годзе …

Восемдзесят шосты, што ж ты зрабіў з зямлёй пад белымі крыламі? Ці мала было смяротных і жудасных бед над Беларуссю? Ці мала вынеслі нашы людзі?..

Сёння наш урок-рэквіем мы прысвячаем Чарнобыльскай катастрофе, бо яна вельмі актуальна сёння і блізка кожнаму чалавеку. Хоць прайшло шмат гадоў, але гэта трагедыя цяжарам лягла на душы ўсіх беларусаў, жудасным болем адбілася на тварах людзей.

“Мірны” атам вельмі жорстка паласануў многіх з нас па сэрцы, пакінуўшы незагойныя раны на ўсё жыццё.

Што ж здарылася ў тую страшную ноч?

Відэа. Хроніка пра Чарнобыльскую катастрофу.

Куратар:.

Як сёння помню дзень той красавіцкі,

Калі на Беларусь прыйшла бяда…

Хлыстаў атрутны дождж, і навальніца

Хрысціла кожны слуп і кожны дах.

Пупышкі набрынялі на таполях

Зелёная ралля прабілася ў палях.

І прадказаць

Ніхто не браўся долю

І прадказаць

Ніхто не браўся шлях. (В.Лукша)


Вядучы 1.

А 36 гадоў назад…

Прад табою адной я вінюся.

На цябе, на адну я малюся.

Росную і марозную

Скрушную і журботную,

Годную і лагодную…

Родная на цябе, на адну я малюся.

За цябе, Беларусь, я баюся. (А.Пісьмянкоў)

Вядучы 2. “Чарнобыль” – у перакладзе са старажытнаславянскай мовы – палын звычайны. Горкая на смак палын-трава. Адсюль і назва некалі старажытнага паселішча – Чарнобыль.


Вядучы 1. Чарнобыль… Не так даўно назва гэтага і пабудаванай непадалёк атамнай электрастанцыі была вядома амаль што жыхарам Кіеўскай вобласці Украіны ды спецыялістам энергетыкам.


Вядучы 2. І раптам… Страшная ноч 26 красавіка 1986 года…


Вядучы 1. Адбылося непаўторнае, жудаснае, пра што нібы перасцерагала біблейскае пісанне… Здарылася бяда – аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Нашы людзі ўпершыню рэальна сутыкнуліся з такой грознай сілай, якой з’яўляецца ядзерная энергія, што выйшла з-пад кантролю.


Вядучы 2. 1 гадзіна ночы 23 хвіліны… Гэта той міг, калі жыццё беларусаў падзялілася на жыццё да Чарнобыля і пасля Чарнобыля. З гэтага моманту з’явіўся новы народ – чарнобыльцы, перасяленцы…і іх дзеці.


Чытач 1.

Мой родны край, і зноў прыйшла бяда.

На нівы, гарады твае, на ляды

Ідзе вясновы дождж – гаючая вада,

А мы дажджу вясноваму не рады.

А мы не рады сонцу на дварэ,

Вятрам, што з поўдня лёгка прыляцелі.

Бо ёд у горле кожнага дзярэ

І нашы дзеці раптам аблыселі.

Чаму ж ніяк не абмінуць бядзе, мой горкі край,

Скажыце праўду, людзі?

З працягнутай рукою хай нідзе

Бяздомнага Чарнобыльца не будзе.

І без вайны пайшоў на гібель свет,

Як паказухі расчапілі атам.

А вінаватых скрозь – прастыў і след…

Шукайце ж іх! Шукайце нашых катаў!


Вядучы 1. Мінула трыццаць шэсць доўгіх гадоў… Чарнобыль ужо стаў метафарай, сімвалам. І нават гісторыяй. Напісаны дзясяткі кніг, зняты тысячы метраў відэастужкі, створана шмат мастацкіх фільмаў. Нам здаецца, што мы ведаем пра Чарнобыль усё: факты, імёны, лічбы. Што можна да гэтага дадаць?

Вядучы 2. Агонь Чарнобыля быў бы яшчэ страшнейшы, каб не самаадданасць і гераізм пажарных, “Віцязей ў цяжкіх пажарных робах”, тых, хто прыняў на сябе жар полымя і смертнаноснае дыханне рэактара.


Вядучы 1. Мужны паядынак пажарных з полымем на АЭС быў прадыктаваны рашучым памкненнем чалавечых сэрцаў абараніць свет ад пагібелі. Перад імі , героямі-пажарнымі, мы схіляем галовы.


Вядучы 2. Яны змагаліся з полымем цёплай красавіцкай ноччу, калі напрацаваныя людзі спалі. Раніцай людзі павыходзілі на вуліцу і яшчэ не ведалі, што кожны крок, кожны ўдых і глыток набліжаў іх да смерці.


Куратар: Давайце ўспомнім імёны некаторых ліквідатараў, якія першымі кінуліся тушыць агонь…


2 вучні расказваюць пра ліквідатараў


  1. Светлая памяць тым, што першымі зрабілі крок насустрач невядомаму.


  1. Светлая памяць тым, што цаной уласнага жыцця, цаной жудасных пакут абаранілі нас, нашу зямлю, увесь свет.


  1. Пасля іх былі сотні, тысячы мужных людзей, якія працавалі, трацячы здароўе, там, дзе не вытрымлівалі электронныя робаты.


  1. Але пажарнікі, якія тушылі полымя рэактара ў жахлівую ноч 26 красавіка 1986 г., назаўсёды застануцца першымі.


  1. Лейтэнант Уладзімір Паўлавіч Правік - самы малады з пажарнікаў, Яму было ўсяго 24 гады. Вельмі добры, мяккі чалавек, захапляўся фатаграфіяй, пісаў вершы і маляваў. Загінуў у першыя гадзіны аварыі.


  1. Лейтэнант Віктар Мікалаевіч Кібянок - таксама пажарнік. Любіў спяваць і танцаваць, быў улюбёнцам публікі на ўсіх канцэртах пажарнай часці. Загінуў у час пажару.


  1. Старшы сяржант Мікалай Іванавіч Ціцянок разам з усімі сваімі таварышамі па працы прадухіляў пажар. Іван сумленна выконваў сваю справу - ратаваў атамную станцыю, ратаваў Прыпяць, Чарнобыль, ратаваў усіх нас. Загінуў...


  1. Сяржант Уладзімір Іванавіч Цішура быў першы, хто кінуўся на барацьбу са стыхіяй, хто, не губляючы ні хвіліны, абараняў нашыя жыцці. Загінуў пры пажары.


  1. Старшы сяржант Васіль Іванавіч Ігнаценка. Ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС, камандзір аддзялення 6-й самастойнай ваенізаванай пажарнай часці па ахове горада Прыпяць. Яму было 25 гадоў. Загінуў…


  1. Сяржант Мікалай Васілевіч Вашчук. Ліквідатар. Загінуў пры пажары 26 красавіка 1986 года…


Куратар: Ліквідатарам у многіх гарадах і вёсках пастаўлены помнікі. Пры адкрыцці аднаго з помнікаў вучаніца Даша Смыслова чытае верш…


відэо (ВЕРШ пра ліквідатараў)


Вядучы 1. Людзі ваявалі з агнём. Ніхто не думаў аб пагрозе радыяцыі. Больш за ўсё іх хвалявала тое, што яны не змогуць пратрымацца да прыбыцця падмацавання.

Вядучы 2. Ужо хутка праявіліся сімптомы абпраменьвання. Адважныя пажарныя, доўга і мужна, як і тысячы другіх, змагаліся з цяжкай хваробай і гэтую бітву, на жаль, прайгралі. Кожны пяты ліквідатар памёр, кожны шосты, з выжыўшых, прызнаны інвалідам…


Чытач 2.

Агонь, радыяцыя люта звярэлі,

Кіпелі графіт і смала.

Не грэшнікі, слаўныя хлопцы гарэлі...

I зона маўчання была.

Адлік пачынаўся нязнанае эры

Змагання жыцця з небыццём.

I грукаўся, грукаўся кожнаму ў дзверы

Чацвёртага блока разлом.

Скакалі і ў Швецыі стрэлкі прыбораў,

Еўропу трывога гняла.

Зашкальвала ўсё чалавечае гора...

I зона маўчання была.

Пляваўся атрутнаю параю кратэр,

Злавесныя хмары плылі.

А людзі ў Нароўлі да майскага свята

Двары, тратуары мялі.

У вёсках гароды рабілі жанчыны,

Чаромха буяла, цвіла...

Кацілі ад Кіева прэч лімузіны...

I зона маўчання была.

Паўзлі між людзей нечуваныя чуткі,

I пухла ад іх галава.

Глядзелі з надзеяй на радыё:

«Хутка усё растлумачыць Масква». (С.Законнікаў)


Куратар: Калі я рыхтавалася да нашага мерапрыемства і шукала вершы беларускіх аўтараў пра Чарнобыль, то ведаеце, амаль кожны беларускі паэт, пісьменнік Чарнобыльскай катастрофе прысвяціў хоць адзін твор. Мяне вельмі ўразіла кніга “Чарнобыльская малітва”, якую напісала Святлана Алексіевіч ў 1999 годзе.

Вось невялікі ўрывак з кнігі.

Гэта адзін з успамінаў маладой жанчыны.

Яна пісала:

…я не ведаю, пра што рассказваць. Пра смерць ці пра каханне? Ці гэта адно і тое ж… Мы нядаўна пажаніліся. Яшчэ хадзілі па вуліцы і трымаліся за рукі, нават калі ў краму ішлі. Ён засынаў толькі тады, калі возьме мяне за руку. У яго была такая звычка – у сне за руку трымаць. Здавалася, нашаму шчасцю не будзе канца.

У тую ноч іх пажарную часць выклікалі, як на звычайны пажар. Тады я яшчэ не ведала, што ён паехаў назаўсёды… і не вернецца да мяне…

Усю ноч я прачакала яго. Чатыры гадзіны. Пяць. Шэсць. А сёмай гадзіне мне перадалі, што ён у бальніцы ў цяжкім стане. Урачы чамусьці ў адзін голас паўтаралі, што пажарнікі атруціліся газамі. Трэба малако. Шмат малака. “Але ён не п’е малако. – Цяпер будзе піць, каб паправіцца”. І я еду ў бліжэйшую вёску, купляю трохлітровымі слоікамі малако, каб хапіла… Ім станавілася ўсё горш. Раніцай, на насілках іх аднеслі ў самалёт, які адпраўляўся ў Маскву. Уначы сню, што ён кліча мяне… Так кліча… Еду ў Маскву. Дарогі не памятаю, усё ў тумане.

Я побач. Урачы папярэдзілі: ты сядзіш ля рэактара. Перад табой ужо не муж, не любы чалавек, а радыяактыўны аб’ект. Цалаваць нельга, абдымаць нельга, сядзець побач нельга.

…праз пятнаццаць хвілін яго не стала…


Вядучы 1. На самай справе людзі яшчэ не ведалі, што вада стала ядам – пілі і мыліся ёю, што зямля стала небяспечнаю – аралі і сеялі, што паветра рабілася атрутным – цешыліся пахам свежай раллі, п’янелі ад водару квецяні садоў. А палын-траву ім не было ніякай патрэбы згадваць і ненавідзець…


Вядучы 2. Усе прыбіраліся ў хатах, у дварах, рыхтаваліся да святаў – Вялікадня і 1 мая. Ніхто з блізляжачых да Чарнобыля вёсак не ведаў, што гэта апошняе іх свята ў роднай хаце, што злая вестка неўзабаве аглушыць людзей, што павязуць яны па свеце свой вечны сум і гора… Што апусцеюць вёскі, зарастуць чарнабыльным палыном, і стануць яны жудаснымі помнікамі вялікай трагедыі.


Вядучы 1.

Першая адзнака нечага страшнага, безнадзейна - непапраўнага з’явілася аж у панядзелак у 9 гадзін раніцы 28 красавіка 1986 года, калі спецыялісты атамнай электрастанцыі ў Швецыі звярнулі ўвагу на трывожныя сігналы, узнікшыя на зялёных экранах. Прыборы паказвалі ўзровень радыяцыі, і ён быў такі незвычайна высокі, што спецыялістаў ахапіў жах.


Чытач 3.

У вёсцы той, бядой кранутай,

Дзе вокны хат – людскія душы,

Мы назіраем, як пакутна

Над комінамі бусел кружыць.

Ён так выпростваў свае крылы,

Нібы закрыць хацеў свет белы,

А вёска ўся была магілай

Нязвыкла чорнай, апусцелай.

Як шчыраваў гаротны бусел!

Як ажывіць хацеў ён вёску,

Падкінуць немаўля ў капусту,

І стаць малечы бацькам хросным. Т.Кручэнка


Вядучы 1. Бяда не прызнае межаў, тым больш такая. Яна нячутна “пераступіла” з правага, украінскага, берага Прыпяці на левы – беларускі. Цяжка было паверыць у гэтую страшэнную бяду: кругом усё бялым-бяла ад квітнеючых садоў, свяціла яркае сонца, над галавой бязмежнае блакітнае неба…

Але менавіта адтуль з неба, з-за Прыпяці і прыйшла нябачная небяспека, нябачная хмара, спусташаючы і красу, і радасць, і надзею…


Вядучы 2. Беларусь уся ад краю і да краю адчула подых згубнага чарнобыльскага ветру. Магілёўшчыне і Гомельшчыне воляй лёсу давялося перажыць сапраўдны ядзерны смерч, бо сёння вучоныя вылічылі: Чарнобыль – гэта 400 “Хірасім”.


Куратар: Ядзерны рэактар стаў прычынай трагедыі, якая і да нашых дзён прыносіць смерць і пакуты…

Жыхарка Беразіно Г.Шчур спазнала трагедыю на асабістым прыкладзе. Яе дачка цяжка захварэла. Верш “Рэквіем” пра гэта:

Памірала дзяўчына ў бальніцы,

А дыягназ-прысуд – малакроўе.

Не было на зямлі чараўніцы,

Каб змагла падарыць ёй здароўе.

У бялюткай, як саван, палаце,

Высахла, як кветка, малая.

І бяссільныя бацька і маці,

Памірае дачка. Памірае!

І самотная гэта палата

Калыхала бяссонныя ночы,

На абходзе ўрач вінавата

Пазіраў у дзявочыя вочы.

А ў вачах столькі суму і болі,

Як вады ў глыбокіх азёрах!

Ёй ніколі, ёй болей ніколі

Не гуляць па зялёных прасторах.

Адзвінела духмянае лета,

У пшанічных снапах дагарала.

А дзяўчынка, як кветка з букета

У бальнічных сцянах памірала.

Белым снегам бялела палата,

І нямелі дзіцячыя мары.

Чалавецтва ўсё вінавата

За атруту чарнобыльскай хмары.

Чорны крыж, чорны след…

Па зямлі нашай доўжыцца вужам,

Пагражаюць атрутныя зімы

Нашым марам, надзеям і душам.

Г.Шчур “Рэквіем” (жыхарка Беразіно)


Вядучы 1. Чалавек не можа аддзяліцца ад сваёй зямлі. На гэтай зямлі жылі яго продкі, там знаходзяцца іх магілы. Больш за 100 тысяч назаўжды запомнілі гэтае страшнае слова – эвакуацыя. Трэба было тэрмінова пакінуць любыя сэрцу мясціны. Трэба было пакінуць утульныя кватэры і хаты, дарагія сэрцу рэчы. Нельга было нічога ўзяць з сабою, бо ўсё было атручана радыяцыяй, усім было страшна ехаць у невядомасць, пакідаць свае родныя вёскі альбо гарады.


Вядучы 2. Ох, як нялёгка было пакідаць людзям абжытыя вуглы, родныя падворкі, квітнеючыя сады, засеяныя агароды – слёзы засцілалі вочы. Ад’язджалі людзі з родных мясцін, не верылася ім, што гэта назаўсёды. Нібы вугалёк цеплілася ў чалавечык сэрцах надзея, што не патухне жыццё ў палескім краі і надыдзе шчаслівы час вяртання.


Вядучы 1. Колькі людзей загінула ў гэтай катастрофе і за многія гады пасля яе? Які боль перажылі іх родныя і блізкія? За якія грахі нам такі здзек?


Куратар: Уявіце сабе такую карціну: палі стаяць няўбраныя, фермы пустуюць, хаты з забітымі вокнамі. Агародніна ў гародах ляжыць і нікому не патрэбная. Да гэтага ўсяго нельга нават дакрануцца рукамі… і няма каму датрануцца, няма нікога – вёска пустая.

Чарнобыль… Чорнае слова, як чорнае сонца, бязлітасна ўскацілася на беларускі небасхіл. Яно ўсё пачарніла: і зялёную траву, і празрыстую ваду, і блакітнае неба.

Усё, з чым сябраваў чалавек і што сябравала з чалавекам, пасварыў Чарнобыль. Зараз усё забаронена – сунічка, рамонак, баравічок, яблык і крынічка – усё забаронена…


Стаяць бярозы ў мёртвай зоне,

Ліст скінуўшы на дол,

У дум якіх душа ў палоне

Тваіх, выгнаннік-навасёл?

Пакут зямных упалі слёзы

Ў горкім одуме на шлях.

Вартуюць зболена бярозы

журбу астатнюю ў палях.

Твой боль гарчысты чалавечы

гудзе, як вецер паміж траў.

Наспех сабраў ты ў хаце рэчы

і толькі сцежкі не сабраў.

Ты сходзіш гоні і памежкі,

дзе рук мазольных стыне пот.

І рвуць душу на часткі сцежкі,

шпурляюць за калючы дрот.


Вядучы 1. Ці вылечыцца наша зямля ад радыяцыі, ці забудзе, якія здзекі прыйлося ёй перажыць ад гэтай Чарнобыльскай катастрофы? Ніхто не можа адказаць на гэтае пытанне. Мы прывыклі ўсё браць ад прыроды, але нічога не даваць ёй у замен. Чыстае паветра, незабруджаная зямля, чыстая вада – вось, што патрэбна заўсёды ўсім людзям на планеце. Калі без ежы і вады можна пражыць некалькі дзён, то без паветра ўсяго некалькі хвілін. Пагэтаму ахова паветра ад атручвання самая галоўная дзяржаўная задача.

Чытач 4. Спакон вякоў на Беларусі

Між іншых лугавых раслін

Рос чарнабыльнік неўміручы,

Прасцей гаворачы, палын.

Сярод рамонкаў ён маўкліва

Раз-пораз сціпла выглядаў,

І мала хто ў той час шчаслівы

Увагу на яго звяртаў.

Цяпер гучаць па ўсёй планеце

Два словы: іх агонь пячэ.

Чарнобыль, колькі гора дзецям

І ўнукам прынясе яшчэ?!

Змярцвелі вёскі, гарады,

Чуваць там толькі рып гаротны.

На сотні год, не на гады

Зямлю ўсыпаў пыл смяротны.

Усё вее смерцю ў гэтых месцах:

Лясы, палі і рэчкі плынь.

І дзікай горыччу ў сэрцах

Гучыш ты,

Чорны наш палын. (З.Кузьменка)

Вядучы 1. Так, з таго дня прайшло нямало год… Сярод глухога лесу, удалечыні ад магістральных дарог, буйных прадпрыемстваў і шматгалосага людскога натоўпу засталіся сірацінамі дамы.


Вядучы 2. Ад роспачнага болю і самоты нельга схавацца нават у снах. Ноч за ноччу наплываюць яны, вярэдзяць душу і сэрца – не даюць спачыну. Само сабой прыходзіць усведамленне, што многія людзі страцілі самае дарагое і каштоўнае ў жыцці – сваю маленькую радзіму. Той куточак зямлі і тых людзей, з чым і з кім ад самага нараджэння звязаны адной пупавінай.


Вядучы 1. …О край апеты, любы, нешчаслівы,

з вялікаю трывогаю у вачах!

Як крапіва ў дварах цвіце шчымліва,

сабака як скуголіць па начах!

Як апантана ўверх імкнуцца сосны,

з надзеяй узбягаюць на грудкі

І не спускаюць воч са сцежкі роснай…

Ці вернуцца дамоў палешукі?!

Куратар:. Чарнобыльская трагедыя – боль, смутак, крык чалавечай душы, плач, выміранне. А яшчэ – гэта пакаранне за нашы недарэчныя учынкі, безгаспадарлівыя адносіны да ўсяго навакольнага.

Апусцелі, зараслі чарнабылем-палыном дарогі, палеткі, вясковыя двары ў “радыяцыйнай зоне бяды”. Зона не праз трыццаць кіламетраў, а праз кожнае сэрца прайшла. Зона… Бяззлюдзе. Спустошанасць. Над зонай наразае кругі чорны бусел – сімвал забытай зямлі. У двух вярстах ад атамнага саркафага плавучы ў нікуды белы айсберг – горад Прыпяць, амаль мёртвы горад… Мёртвыя вёскі.


Панарамнае відэа


Куратар: Пятая частка зямлі сёння за калючым дротам. Яна памерла жывая і жыве мёртвая. У мёртвай зоне. Агароджаныя калючым дротам нівы і паплавы, лясы і сцяжынкі, крыніцы і дарогі, хаты і рэчкі, ягады і грыбы, промні і слёзы, трава і вераб’і – агароджаныя. 92 вёскі пакінуты людзьмі назаўсёды…

Світанкі і вечаровыя прыцемкі – агароджаныя. Дажджы і туманы – агароджаныя. Перагукваюцца ў зоне, але не людзі, а вятры. Шчабечуць у зоне, але не птушкі, а дазіметры.

Сёння ўсе мы разам і кожны паасобку адказваем за тое, што адбываецца на Зямлі. Мы павінны захаваць цудоўны скарб прыроды для нашых нашчадкаў. Але і праз гады, у новым шчаслівым жыцці, як прарок, як папярэджанне, маленькім сцягам будзе пульсаваць зорка Чарнобыля.


Чытач 5. Як быў далёка горад той ад нас,

Ад нашых вёсак, гарадоў і хатаў,

Што нават і не ведалі, што ёсць

Ён на Палессі з назваю – Чарнобыль.

І раптам блізкі стаў ён, як сусед –

Пенсіянер, што не залечыць раны.

ТАК БЛІЗКА, як суніцы ад рукі

У нашым лесе, як вада са студні. Л.Галубовіч



Вядучы 1. Мінула 36 гадоў… Кажуць – Чарнобыль, пішуць – Чарнобыль. Але ніхто не ведае, што гэта. Чарнобыль – тайна, якую нам прыдзецца яшчэ разгадаць.


Вядучы 2. Сярод глухога лесу, удалечыні ад магістральных дарог, засталіся асірацелыя дамы… Людзей там няма. Хочацца забыць пра Чарнобыль, пераканаўшы сябе, што ён у мінулым, але ці магчыма гэта?.. Чаробыльская трагедыя – боль, смутак, крык чалавечай душы, плач, выміранне…


Чытач 6. На хворай, пакутнай зямлі

Дажывае свой век тая вёска.

Метры кратаў калючых ляглі,

Як мяжа, між зялёных пакосаў.

Там пахіху глушэюць лясы

І жыццё ў небыццё адлятае.

А пры слове адным “Радыяцыя”

Мама слёзы заўсёды глытае.

Палыном зарастаюць двары –

Горыч траў на гаротнай зямельцы…

І пранізлівым болем старым…

Зноў у мамы заходзіцца сэрца. А.Рыбік.



Куратар: Давайце сёння ўспомнім тых смельчакоў, якія ў тую ноч працавалі на ЧАЭС і першымі ступілі ў полымя раз’юшанага рэактара. Успомнім усіх, хто мужна, як сапраўдныя патрыёты, прынялі няроўны бой…


Вучань выходзіць з запаленай свечкай.

Потым другі, трэці…

Аб’яўляецца хвіліна маўчання

Відэа хвіліна маўчання


Відэа …ляціць бусел


  1. Над Беларуссю - белы бусел

З даверам выпрастаў крыло…

А гэта значыць, Белай Русі

Працяг ашчодраны святлом.


  1. Над Беларуссю – белы бусел

Ладуе спраўнае гняздо.

А гэта значыць, Белай Русі

Жыць, нібы поўны песень дом.

  1. Над Беларуссю – белы бусел

Галубіць прагных птушанят.

А гэта значыць, Белай Русі

Не ведаць чорных бур і страт.


  1. Над Беларуссю – белы бусел

З бусліхай у вышыні нябёс.

А гэта значыць, Белай Русі

Наканаваны шчаслівы лёс!!! В.Лукша


Куратар: Жыццё дало нам жорсткі ўрок.

I кожны павінен вынесці з яго вельмі важную выснову: мы — гаспадары свайго лёсу, а гэта значыць — гаспадары жыцця і Зямлі… I трэба дзейнічаць.

Хай пякучы боль не прыводзіць нас да апатыі і абыякавасці, а будзе вялікім стымулам.

I трэба жыць, каб больш ніхто і ніколі не адчуў такога болю.

Трэба не дапусціць ператварэння зямлі ў бясконцую пустыню, над якой гаспадарыць пах горкай зоркі па імені Палын.


Удзельнікі тушаць свечкі.




16



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!