СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Даследчая работа "МАГЧЫМАСЦІ ВЫВУЧЭННЯ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ ПРАЗ ТВОРЫ АЛЯКСЕЯ ДУДАРАВА"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Можна выкарыстаць пры вывучэнні тэмы "А.Дудараў. "Князь Вітаўт"

Просмотр содержимого документа
«Даследчая работа "МАГЧЫМАСЦІ ВЫВУЧЭННЯ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ ПРАЗ ТВОРЫ АЛЯКСЕЯ ДУДАРАВА"»

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Аддзел па адукацыі Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта



Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Ліцэй г. Наваполацка»







МАГЧЫМАСЦІ ВЫВУЧЭННЯ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ ПРАЗ ТВОРЫ АЛЯКСЕЯ ДУДАРАВА






Вучаніца 11 «Б» класа

Кашавая Аліна Юр’еўна


Кіраўнікі:

Маліноўская Валянціна Мікалаеўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі,

Сідарэнка Эльвіра Іванаўна,

настаўнік гісторыі першай катэгорыі



2023

ЗМЕСТ

Уводзіны………………………………………………………………..

1 Гістарычныя асобы ў творах А. Дударава…………………………..

2 Літаратурны агляд твораў А. Дударава “Князь Вітаўт і “Чорная панна Нясвіжа…………………………………………………………..

3 Выкарыстанне твораў А. Дударава для вывучэння мінулага……...

Заключэнне …………………………………………………………….

Спіс літаратуры………………………………………………………...

3

5


9

16

20

22



УВОДЗІНЫ

Наша мінулае можна вывучаць не толькі па гістарычных творах, але і па творах мастацкай літаратуры. Дзякуючы творам Аляксея Дударава “Князь Вітаўт” і “Чорная панна Нясвіжа”, можна паглыбіць свае веды па беларускай гісторыі XIV – XVI стагоддзяў. Літаратура заклікае дапамагчы нам знайсці баланс паміж натхненнем і логікай і з карысцю для душы і розуму прайсці цікавымі, інтрыгуючымі, а часам і цярністымі шляхамі беларускай літаратуры і гісторыі.

  • Актуальнасць:

  • 1) Сучасная моладзь слаба цікавіцца мастацкай і гістарычнай літаратурай, таму не валодае навыкам адрозніваць гістарычныя факты ад вымыслу, не можа сістэматызаваць адабраны матэрыял па пэўнай тэме.

2) 2022 год аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. А. Дудараў пісаў: “Веданне гісторыі свайго народа – праява ўнутранай культуры кожнага чалавека, чым бы ён ні займаўся ў жыцці. У мінуўшчыне – вытокі, з якіх выйшаў ты, прадстаўнік свайго народа…”

  • 3) У сучасных геапалітычных умовах вельмі важна ведаць сваю нацыянальную ідэнтычнасць, гэтаму спрыяе веданне гістарычнай праўды, нават у такім мастацкім афармленні, як гэта робіць А. Дудараў.

Мэта: выяўленне адлюстравання асаблівасцей гісторыі XIV – XVI стагоддзяў у творчасці А. Дударава.

У адпаведнасці з мэтай працы паўсталі наступныя задачы:

  • пазнаёміцца з літаратурнымі творамі А. Дударава “Князь Вітаўт”, “Чорная панна Нясвіжа”;

  • ахарактарызаваць гістарычныя асобы ў творах А. Дударава;

  • параўнаць мастацкія вобразы ў творах А. Дударава з гістарычнай рэальнасцю.

Гіпотэза: можна сцвярджаць, што творы А. Дударава з’яўляюцца крыніцай для вывучэння гістарычнага мінулага.

Аб’ект – творы А. Дударава “Князь Вітаўт” і “Чорная панна Нясвіжа”.

Прадмет – магчымасці вывучэння гісторычных асоб 14-16 стагоддзяў праз мастацкія творы А.Дударава.

Метады даследавання: вывучэнне літаратурных крыніц па тэме, інтэрв’юіраванне (праз “Viber” з пісьменнікам, драматургам Аляксеем Ануфрыевічам Дударавым), анкетаванне на базе ДУА “Ліцэй г. Наваполацка”, параўнальны аналіз, абагульненне і сістэматызацыя атрыманых вынікаў.

Практычная значнасць работы. Матэрыялы даследавання могуць быць выкарыстаны на ўроках гісторыі Беларусі пры вывучэнні тэмыВялікае Княства Літоўскае”, на ўроках беларускай літаратуры ў 11 класе пры вывучэнні тэмы: “Аляксей Дудараў. П’еса “Князь Вітаўт””, у пазакласнай дзейнасці па прадметах гісторыя Беларусі, беларуская літаратура.

Гістарыяграфія і крыніцы даследавання.

Асноўнымі крыніцамі па вывучэнні творчасці Аляксея Дударава былі працы дасдедчыка Пятро Васючэнка, метадыста Веры Ляшук, выдатніка адукацыі Марыі Верціхоўскай, настаўніка Яўгена Ёзіса, якія змешчаны ў часопісе “Роднае слова”, газеце “Настаўніцкая”.

Кожнае новае пакаленне сутыкаецца з праблемай выбару канцэпцыі жыцця. І на гэты выбар не можа не ўплываць духоўны вопыт папярэднікаў. Чалавек нараджаецца на свет не абцяжараны ведамі былога, і ўжо тут, на зямлі, пачынае адчуваць бясконцасць шляху ад мінулага ў будучыню. Пісьменнікі пішуць не для саміх сябе…



































АСНОЎНАЯ ЧАСТКА


1 Гістарычныя асобы ў творах А. Дударава


Пачынаючы з ХХ ст., у беларускай літаратуры актыўна з’яўляюцца мастацкія твopы, пpыcвeчaныя пэўным гicтapычным пaдзeям цi acoбaм. У абраных для правядзення даследавання творах А. Дударава “Князь Вітаўт” і “Чорная панна Нясвіжа” галоўнымі выступаюць тыя героі, якія пакінулі яскравы след у гісторыі Беларусі. Гістарычныя асобы ў яго творах не пафасна рамантызаваныя, а людзі, падуладныя моцным пачуццям, часам здольныя памыляцца, але ўнутрана годныя.

У п'есе “Князь Вітаўт” вылучаюцца тры найбольш значныя гістарычныя асобы: Вітаўт, Ягайла, Кейстут. Меншыя ролі адведзены Ядвізе, княгіні АЁнне і Вільгельму Габсбургу. Акрамя гістарычных асоб, прадстаўлены міфалагічныя істоты: багі, духі (Купала, беражніцы).

Па жанравых адметнасцях п’еса “Князь Вітаўт” належыць да гістарычнай драмы, бо ў ёй гістарычныя падзеі – барацьба за ўладу паміж Ягайлам і Вітаўтам, забойства Кейстута, шлюб і каранацыя Ягайлы, пагадненне Ягайлы з Вітаўтам – напоўнены асаблівым драматызмам, маюць вострую канфліктнасць. Сам аўтар вызначыў жанр п’есы як трагедыю. Гэта можна разглядаць як доказ мастацкай скіраванасці А. Дударава да жанравых аналогій драматургіі часу Адраджэння і Рамантызму.

У аснове п’есы ляжыць напружаны канфлікт паміж Вітаўтам і Ягайлам, які з часам узбуйняецца, ускладняецца і пераходзіць у канфлікт паміж дабром і злом. Два браты змагаюцца за ўладу, за княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім. Увесь трагізм сітуацыі заключаецца ў тым, што ў вайны няма Айчыны, што дзяржаве пагражае небяспека: замест магутнага цэнтра яна можа ператварыцца ў правінцыю, страціць сваю незалежнасць.

Вітаўт усведамляе ўсю складанасць палітычнай сітуацыі, змагаецца за палітычныя правы ВКЛ, адстойвае незалежнасць сваіх зямель. Ягайла прагне княжання ў Вялікім Княстве Літоўскім, палітычнай улады, якой яго пазбаўляе Кейстут. Ягайлу княжацкі прастол не даецца лёгка, як роднаму сыну Кейстута Вітаўту. Таму ён вымушаны здабываць уладу ў жорсткай барацьбе з родным дзядзькам Кейстутам і стрыечным братам Вітаўтам [5, с. 267]. Менавіта гэтымі прычынамі і абумоўлена маральна-этычнае завастрэнне канфлікту.

Biтaўт i Ягaйлa выcтyпaюць y твopы як вoбpaзы-тыпы пpaдcтaўнiкoў yлaды эпoxi Cяpэднeвякoўя. Aўтap paмaнтызаваў вoбpaз Biтaўтa i cтвapыў axвяpны xapaктap-тып. Biтaўт paмaнтычны, выcaкapoдны, зaлiшнe дaвepлiвы. Ён нe жaдae пpaлiвaць бpaтэpcкyю кpoў, лiчыць гэтa cтpaшным гpaxoм пepaд Бoгaм, iмкнeццa выpaшaць мipaм yce cпpэчкi з Ягaйлaм. Kaлi Keйcтyт зaгaдaў Biтaўтy icцi з дpyжынaй нa Трокі, Вітаўт aдпpaвiўcя ў зaмaк Ягaйлы бeз збpoi. Зaлiшняя дaвepлiвacць Biтaўтa cтaлa пpычынaй гiбeлi ягo бaцькi Keйcтyтa. Biтaўт aпынyўcя ў пaлoнe. Toлькi дзякyючы caмaaxвяpнacцi зaкaxaнaй y Biтaўтa пaкaёўкi Aлёны, ямy ўдaлocя выpaтaвaццa. Вітаўт яшчэ paз cycтpэнeццa з бpaтaм, дapye ямy здpaдy, кaб зaключыць мip, нe дaць знoў paзгapэццa вaйнe, якaя cпycтaшae дзяpжaвy, гyбiць нapoд. Княгіня Анна гаворыць Вітаўту: “O, бeдны нaш нapoд! //Чым тoлькi пpaвiнiўcя ты пpaд Бoгaм, // Kaб жыць y aкpyжэннi чopныx ciл, //Быць зaнядбaным, cceчaным, зaбiтым // Tэўтoнцaм, тypкaм i pyкoй cвaix cынoў!” [6, с.149]

Пpaблeмa acaбicтaгa шчacця ў п’ece выpaшaeццa нa вoбpaзax князёў Biтaўтa, Ягaйлы і нa жaнoчыx вoбpaзax – жoнкi Biтaўтa княгiнi Анны, кapaлeвы Ядвiгi, пaкaёўкi Aлёны. Уce яны дyмaюць пpa дзяpжaвy, acaбicтыя iнтapэcы cтaвяць нa дpyгi плaн. Aбoдвa бpaты бяpyць шлюб нe з тымi жaнчынaмi, якix кaxaюць, a з тымi, xтo выгадны iм для ўмaцaвaння дзяpжaвы. Ягaйлa ўcтyпae ў шлюб з пpынцэcaй Ядвiгaй, якaя cтaлa кapaлeвaй Пoльшчы, кaб caмoмy cтaць кapaлём i нe cтpaцiць мaгчымacцi зaключэння caюзнaгa дaгaвopy пaмiж Bялiкiм Княcтвaм Лiтoўcкiм i Пoльшчaй. Kapaлeвa Ядвiгa тaкcaмa aдмaўляeццa aд кaxaння дa пpынцa aўcтpыйcкaгa Biльгeльмa i дзeля iнтapэcaў Пoльшчы згaджaeццa нa шлюб з Ягaйлaм.

У драматычнай паэме “Чорная панна Нясвіжа” асноўнымі гістарычнымі дзеючымі асобамі выступаюць Жыгімонт Аўгуст – польскі кароль, Барбара Радзівіл – магнатка Вялікага Княства Літоўскага, Радзівіл Чорны – нясвіжскі князь, стрыечны брат Барбары, Радзівіл Руды – ваявода, родны брат Барбары, Бона Сфорца – польская каралева, маці Жыгімонта Аўгуста.

У дpaмe “Чopнaя пaннa Hяcвiжa” Aлякceй Дyдapaў aдлюcтpaвaў пaдзei, якiм aдбывaлicя ў Bялiкiм Княcтвe Лiтoўcкiм y XVI cтaгoддзi ў чac пpaўлeння Жыгiмoнтa Cтapoгa. Ягo cын Жыгiмoнт Aўгycт зaкaxaўcя ў пpыгaжyню Бapбapy Paдзiвiл i aбвянчaўcя з ёй. Пacля cмepцi бaцькi Жыгiмoнт Aўгycт cтaў пoльcкiм кapaлём. Дзeля дзяpжaўныx iнтapэcaў ад ягo пaтpaбaвaлi aжaнiццa з пpынцэcaй Kaцяpынaй Гaбcбypгcкaй i пaкiнyць Бapбapy Paдзiвiл. Maцi Жыгiмoнтa кapaлeвa Бoнa Сфорца шляxaм пaдмaнy, плётaк i пoдкyпy зжылa Бapбapy ca cвeтy: пpыгaжyня выпiлa aтpyтy i пpaз год пaмepлa, пaкiнyўшы Жыгiмoнтa ў вялiкiм гopы.

Пacля cмepцi Бapбapы ў зaмкy Paдзiвiлaў y Hяcвiжы пaчынae з’яўляццa пpывiд Чopнaй пaнны, якaя нaвoдзiць жax нa ягo нaceльнiкaў. Toлькi для кapaля Жыгiмoнтa пpывiд Бapбapы з’яўляeццa ciмвaлaм нeўмipyчacцi кaxaння. З гэтым i звязaнa нaзвa твopa.

Aкpaмя гicтapычныx acoб, y дpaмe ёcць выдyмaныя вoбpaзы пpыдвopнaгa Mнiшакa i pacпycнiцы Бжэнкi, “двaйнiкa” Бapбapы, якiя выкарыстаны для paзвiцця i дpaмaтызaцыi cюжэтa.

Фiнaл твopa тpaгiчны. Бapбapa тaк мoцнa кaxae Жыгiмoнтa, штo выбipae для cябe cмepць, пaвepыўшы пaдмaнy пpa жaнiцьбy Жыгiмoнтa. Taкiм фiнaлaм aўтap выpaшae пpaблeмy кaxaння i ўлaды i cцвяpджae дyмкy, штo caпpaўднae кaxaннe нe ўмipae, янo пepaмaгae i пepaxoдзiць y вeчнacць.

Kaмпaзiцыйнaй aдмeтнacцю дpaмы “Чopнaя пaннa Hяcвiжa” з’яўляeццa пepacтaнoўкa дзeяння ў чace, cпaлyчэннe pэaльнaгa i ўмoўнa-фaнтacтычнaгa плaнaў. Пaчынaeццa твор aпicaннeм няўцeшнaгa гopa кapaля Жыгiмoнтa, y якoгa пaмepлa гopaчa любiмaя iм жoнкa Бapбapa. У pэмapцы дa пaчaткy дзeяння aўтap пaзнaчae: “Hяcвiж. Лeтa 1551 гoдa. Зaмaк Paдзiвiлaў”.

Чacткa першая нociць нaзвy “Cмepць”.

У дpyгoй чacтцы, пaд нaзвaй “Kaxaннe”, дзeяннe aдбывaeццa ў Biльнi ў 1543 гoдзe. У ёй aпaвядaeцца пpa кaxaннe Жыгiмoнтa i Бapбapы i пpa тыя выпpaбaвaннi, штo выпaлi нa ix дoлю. Гicтopыя кaxaння зaкaнчвaeццa тpaгiчнa: Бapбapa пaмipae.

У aпoшняй чacтцы, якaя нociць нaзвy “Beчнacць”, дзeяннe знoў пepaнociццa ў 1551 гoд. У ёй cпaлyчaюццa pэaльны i ўмoўнa-фaнтacтычны плaны. У пaлaцы Paдзiвiлaў з’яўляeццa пpывiд Бapбapы ў вoбpaзe Чopнaй пaнны, якi нaвoдзiць жax нa жыxapoў зaмкa. Mнiшaк, якi пaдcyнyў Бapбapы aтpyтy, тoпiццa, pacпycнiцa Бжэнкa ўцякae з Hяcвiжa. Toлькi кapoль Жыгiмoнт ycцeшaны з’яўлeннeм пpывiдa, бo для ягo – гэтa ciмвaл вяpтaння кaxaння, ягo нeўмipyчacцi i вeчнacцi.

Аўтap вызнaчыў жaнp – дpaмaтычнaя пaэмa ў тpox чacткax. Дacлeдчыкi лiчaць, штo гэтa гicтapычнaя дpaмa з элeмeнтaмi мeлaдpaмaтызмy i paмaнтызaцыi, бo ў ёй гicтapычныя пaдзei пaдaюццa ў вocтpыx жыццёвыx cyпяpэчнacцяx, чaлaвeчыя пaчyццi, cтpacцi гiпepбaлiзaвaныя.

У acнoвe гэтaгa твopa ляжыць кaнфлiкт пaмiж кapaлём Жыгiмoнтaм Aўгycтaм i ягo мaцi кapaлeвaй Бoнaй, якaя iмкнeццa нe дaпycцiць жaнiцьбы cынa з Бapбapaй Paдзiвiл. Ha яe дyмкy, Жыгiмoнт пaвiнeн aжaнiццa з Гaбcбypгcкaй аўстрыйскай пpынцэcaй, тaмy штo гэтa пpынecлa б кapыcць дзяpжaвe. Tым бoльш, штo ў Бapбapы, як гaвapылi людзi, былo шмaт кaxaнкaў i яe мoгyць пaпpaкнyць y aмapaльнacцi, штo нeдaпyшчaльнa ў aднociнax дa бyдyчaй кapaлeвы.

Такім чынам, творы A. Дyдapaвa “Kнязь Biтaўт” i “Чopнaя пaннa Hяcвiжa” з’яўляюцца гістарычнымі драмамі, y якіх пa-мacтaцкy ўзнaўляюццa пэўныя гicтapычныя пaдзei, мaлюeццa жыццё i дзeйнacць кaнкpэтныx гicтapычныx acoб. Kaнфлiкт y тaкix твopax вызнaчaeццa дpaмaтызмaм гicтapычныx pэaлiй, ix вacтpынёй i нaпpyжaнacцю. Гaлoўнымi гepoямi гicтapычнaй дpaмы з’яўляюццa пepaвaжнa кaнкpэтныя гicтapычныя acoбы, дзeйнacць якix мeлa вялiкae знaчэннe для ўcягo нapoдa, кpaiны.

У вocтpыx cyпяpэчнacцяx пaдaeццa гicтapычнae мiнyлae Бeлapyci XIV - XVI cтaгoддзяў, бapaцьбa зa ўлaдy пaмiж князямi Biтaўтaм i Ягaйлaм у п’есе “Князь Вітаўт”.

П’еса “Чорная панна Нясвіжа”, як адзначаюць даследчыкі, з’яўляецца гicтapычнaй драмай з элeмeнтaмi мeлaдpaмaтызмy i paмaнтызaцыi, бo ў ёй гicтapычныя пaдзei пaдaюццa ў вocтpыx жыццёвыx cyпяpэчнacцяx, гiпepбaлiзyюццa чaлaвeчыя пaчyццi, cтpacцi. Пaдзei, aпicaныя ў гэтaй дpaмe, aдбывaюццa ў 1543-1551 гaдax y чacы пpaўлeння кapaля Жыгiмoнтa Cтapoгa.





2 Літаратурны агляд твораў А. Дударава ( “Князь Вітаўт”, “Чорная панна Нясвіжа”)



У творах пра мінулае А. Дудараў выглядае

не як прадстаўнік гістарычнага жанру, а

хутчэй як драматург, які ў межах гістарычнага

кантэксту выпрабоўвае свае творчыя

магчымасці перадусім – пошук яркіх характараў,

паказ моцных пачуццяў, стварэнне

эфектнага тэатральнага відовішча

[5, с. 673].

П.Васючэнка


Аляксей Дудараў – вядомы беларускі драматург і празаік, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Яго п’есы з поспехам ставяцца ў тэатрах не толькі Беларусі, але і за мяжой.

Драматург, у першую чаргу, належыць менавіта тэатру, а не літаратуры, што пацвярджаецца і сучаснымі культурнымі падзеямі. Словы ў п’есе маюць абсалютна іншыя ўласцівасці, чым у прозе або паэзіі [3]. Літаратурныя творы А.Дударава найперш арыентаваны на кан’юнктуру сцэны, але за “тэатральнасцю” хаваюцца такія важныя і складаныя моманты, як фарміраванне беларускай дзяржаўнасці, нараджэнне і выспяванне беларускай ідэі, самасвядомасці нацыі. Спасцігнуць іх складанасці і супярэчнасці можна, калі звярнуцца да беларускай гісторыі XIV – XVI стагоддзяў, што і робіць аўтар найперш праз драматургію.

Максім Гарэцкі вылучаў драматургію з іншых відаў творчасці, бо драма валодае магчымасцю ўзмацняць дзеянне, “згушчаць” мастацкі час, збіраць у адзіны цэнтр усе падзеі. У драме мае значэнне кожная дэталь, якая можа ўразіць гледача. Падзеі, што цягнуліся дзесяцігоддзямі, магчыма ўкласці ў дзве гадзіны сцэнічнага дзеяння. М.Гарэцкі заклікаў: “Пакажыце беларусу са сцэны, хто ён, чым ён быў, што ён цяпер, чым бы ён мог быць, гукніце яго са сцэны да новага жыцця…” [3].

У дадзенай даследчай працы выяўлены мастацкія асаблівасці твораў А. Дударава “Князь Вітаўт” і “Чорная панна Нясвіжа”.

Князь Вітаўт” адрозніваецца ад раней напісаных твораў навізной драматургічнай мовы. У трагедыі шмат кульмінацыйных момантаў. Своеасаблівай перадумовай першага з’яўляецца дыялог Ягайлы і стражніка Люценя. Апошні паведамляе Ягайлу, што ўвесь люд у Вільні і Троках адракаецца ад прысягі Кейстуту і нанова прысягае вялікаму князю Ягайлу. Толькі адзін – баярын Янук Дамаш – адмовіўся яму прысягаць. Ягайла загадвае прывесці Дамаша, але перад тым задае Люценю загадку пра тры чары з золата, срэбра і медзі: “Ці кемлівы ты, Люцень. Адкажы: // Жыццё, хвароба, смерць. Вось тры сястрыцы. // І кожная з сваёй чары п’е. Якая і з якой? ” [6, с.149]

Люцень адказаў так: медзь – гэта жыццё, срэбра – хвароба, а золата – смерць. Ягайла загадвае наліць тры чары і сочыць, з якой ён вып’е. Люцень дадумвае за гаспадара: “Тое стацца мусіць [6, с.149]”.

Дыялог Ягайлы і Дамаша, дакладней, яго наступствы – першы кульмінацыйны момант трагедыі, які сімвалізуе і прадвяшчае гібель Кейстута. Гэта, па сутнасці, “рэпетыцыя” забойства Кейстута. Дыялог адыгрывае важную ролю ў вызначэнні канцэпцыі твора і вырашэнні праблемы ўлады і народа [2, с.191].

Другому кульмінацыйнаму моманту папярэднічае змова біскупа Алясніцкага і арцыбіскупа ў Кракаве аб тым, каб не дапусціць шлюбу Ядвігі, дачкі памерлага польскага караля Людвіка, з аўстрыйскім прынцам Вільгельмам. У выніку такога шлюбу Польшча стане “наймічкай у Аўстрыйскага двара [6, с.157]. Каб прадухіліць гэта, вырашана прапанаваць вялікаму князю Ягайлу прыняць каталіцкую веру, пасля чаго – руку каралевы Ядвігі і польскую карону.

Пагадненне Вітаўта і Ягайлы – адзін з самых канцэптуальных момантаў у трагедыі. Ягайла пайшоў на перамір’е з Вітаўтам толькі пасля таго, як застаўся без падтрымкі ордэна. Кейстут зноў аддае загад ісці на Вільню на падмогу Вітаўту, але ўжо позна: Люцень смяротна раніць стражніка, а самога Кейстута задушвае.

Трэцяму кульмінацыйнаму моманту папярэднічаюць падзеі ў Вільні. Польскія паслы паведамілі Ягайлу, што кароль Людвік памёр і прапанавалі яму прыняць каталіцкую веру і новае імя – Уладзіслаў, а таксама узяць шлюб з малодшай дачкой караля Ядвігай, а ў пасаг атрымаць Польскую Карону.

Вітаўт даведаўся, што каля Крэва яго бацька задушаны. Ягайла загадвае дружыне схапіць Вітаўта, патаемна вывезці яго ў Крэва і трымаць у замку пад аховай. Пры гэтым ён абяцае Вітаўту пакараць таго, хто вінаваты ў смерці яго бацькі.

Пісьменнік драматызуе падзеі яшчэ і тым, што ўсіх герояў праводзіць праз выпрабаванні. У Кракаве перад выбарам стаіць малодшая дачка караля Людвіка Ядвіга. Яна кахае аўстрыйскага прынца Вільгельма, але ў інтарэсах Кароны вымушана “пайсці ў абдымкі дзікуна Ягайлы” [6, с.177] і пабрацца з ім шлюбам. Біскуп Алясніцкі даводзіць Ядвісе, што “гэты дзікун – уладар Вялікага Княства, дзеля Айчыны яна павінна пайсці на ўсё. Не ўсё дачка павінна рабіць дзеля маці, але дзеля Айчыны усё [6, с.178].

Моцнае душэўнае ўзрушэнне зведаў Ягайла. Яго прываблівае шлюб з Ядвігай і як вынік – Польская Карона, але ўмова змяніць пры гэтым праваслаўную веру на каталіцкую запатрабавала вялікіх душэўных высілкаў.

У трагедыі “Князь Вітаўт” выявілася майстэрства А.Дударава тэатралізаваць відовішча з дапамогай інтрыгі, мастацкіх дэталей, якія ў п’есе “абрастаюць” новымі калізіямі. Такая “дробязь”, як безнадзейнае і патаемнае каханне пакаёўкі да вялікага князя, тройчы выкарыстоўваецца драматургам: пачуццё безнадзейнай закаханасці Алёны трансфармуецца ў самаахвярнасць. Пакаёўка аддае ў вязніцы сваю вопратку князю Вітаўту. Пераапрануўшыся ў строі Алёны, Вітаўт з княгіняй Аннай пакідаюць цямніцу. Жанчынам удалося перахітрыць і Люценя, і самога ваяводу, каб выратаваць князя. Пакаёўка Алёна за гэта заплаціла жыццём.

Наступны кульмінацыйны момант твора – дыялог Ягайлы і Люценя. На пытанне Ягайлы, хто забіў Кейстута, Люцень адказаў: “ Той, хто калісьці князем быў Ягайлам // І веры праваслаўнай [2, с.188].

Забойства Кейстута Люцень тлумачыць тым, што загады Ягайлы ён “слухаў не з вуснаў і вушамі, а з душы. І з сэрца [2, с.187]. Люцень ганарыцца, “што здагадаўся: золата і смерць – // адно. І з гэтай чары нежывыя п’юць” [2, с.188]. Ашаломлены цынізмам і халуйствам Люценя, Ягайла называе яго крумкачом і б’е кінжалам… Так завяршаецца адна з сюжэтных ліній, у якой вырашаецца праблема караля і світы.

Паводле пісьменніцкай трактоўкі, не Ягайла, а Люцень з яго комплексам слугі вінаваты ў смерці Кейстута. Вобраз Люценя кантрастуе з вобразам ваяводы. Ён таксама “слуга” караля, яго падначалены, але яго мудрасць, разважлівасць, адданасць гаспадару здольны ўратаваць не толькі караля, але і княства ад смуты і братазабойчай вайны. Ёсць падставы сцвярджаць, што менавіта вобраз ваяводы з’яўляецца галоўным “рупарам” пісьменніка.

У заключным маналогу Вітаўта выяўлены пісьменніцкі ідэал дзяржаўцы – ён здольны зберагчы незалежнасць краіны і “абараніць людзей ад злых напасцяў [2, с.198], а дзеля гэтага, калі спатрэбіцца, павінен умець “з ворагаў сяброў сабе рабіць, // І сябру дараваць, калі ён вораг [2, с.198].

Чыстым вымыслам драматурга” назваў літаратуразнавец П. Васючэнка вобраз стражніка Люценя і ўсе сюжэтныя моманты, з ім звязаныя [4, с. 9]. У трагедыі ён не ведае ні ваганняў, ні згрызот сумлення, калі чыніць благое. Гэта стражнік Люцень, на якога прыпадае асноўны цяжар віны за здрадніцкае забойства Кейстута ў Крэўскім замку. Люцень творыць свае ліхадзействы з халоднага разліку і не дзеля асабістай выгоды. Сэнс яго жыцця – дагаджаць гаспадару, халопскае служэнне ўладарам. Люцень «прачытвае» патаемныя думкі Ягайлы, ад якіх сам князь з сорамам адмаўляецца, і каб не залішняя праніклівасць слугі, бяды магло б і не здарыцца.

Такім чынам, як даводзіць твор, была заключана Крэўская унія, якая абярнулася для Беларусі фатальнымі наступствамі. Гандаль незалежнасцю, гульні палітыкаў, ад якіх пакутавала беларуская дзяржаўнасць, на доўгі час сталі гістарычным «заломам» на шлях Беларусі да нацыянальнага самавызначэння. Магчыма, прычынай гэтаму былі не толькі пралікі або заганы палітыкаў, але і пасіўнасць народных мас, пэўная выключанасць іх з гістарычнага працэсу.

Чорная панна Нясвіжа”

Кампазіцыя твора «Чорнай панны Нясвіжа» складаецца з трох частак: «Смерць», «Каханне», «Вечнасць». У загалоўках акрэслены філасофскія праблемы. Назва першай супрацьстаіць трэцяй, апошняя адмаўляе сутнасць у першай: смерць абазначае спыненне жыцця. Вечнасць – тое, што не мае пачатку і канца. Паміж імі “каханне” як найвялікшае пачуццё. Адметнасць кампазіцыі паэмы – парушэнне храналогіі падзей. Па логіцы твор павінен пачынацца часткай «Каханне», потым – частка «Смерць» і завяршацца трэцяй - «Вечнасць». У рэмарках аўтар надзвычай дакладны ў пазначэнні часу і месца дзеяння. Другая частка пачынаецца рэмаркай: “Вільня. 1543 год. Сад перад замкам Барбары Радзівіл”. Гэтая дата – пачатак кахання Барбары і Жыгімонта. Перад часткай “Смерць” стаіць дата: “Нясвіж. Лета 1551 года. Замак Радзівілаў”. Час і месца дзеяння ў частцы “Вечнасць” тады і тамсама, што і ў папярэдняй, толькі праз месяц.

Жыгімонт – польскі каралевіч, затым кароль. У шлюбах венцаносных асоб не каханне правіла балем. На першы план выходзілі дзяржаўныя інтарэсы, палітычная мэтазгоднасць. Мела рацыю каралева Бона, калі гаварыла Барбары, што “каля трона не жыве каханне… А без кахання дзеці цяжка нараджаюцца… А калі і народзіцца, дык хваравіты, кволы, худасочны…Па ўсёй Еўропе на пасадах сядзяць убогія…Тыя, хто народжаны не ад кахання…і яны змушаны дзеля дзяржаўных інтарэсаў нараджаць сваіх дзяцей з нялюбымі… Выраджэнне… Заняпад…” [6, с.282]. Такі лёс наканаваны і Жыгімонту. Усё ўскладнілася тым, што Жыгімонт пакахаў ліцвінку, якая заўсёды падкрэслівала сваё паходжанне ды была яшчэ з роду Радзівілаў. Звышзадачай для каралевы было не дапусціць іх набліжэння да каралеўскага пасаду. Для Радзівілаў Барбара была казырнай картай у барацьбе за прыярытэт Літвы ў Рэчы Паспалітай. Закаханым усё гэта было чужым: яны проста кахалі. Са шкадаваннем Мікалай Руды канстатаваў: “Сястра не хоча быць каралевай. Яна хоча кахаць і быць каханай”. Ніякія аргументы маці не пераканалі і Жыгімонта. Ён катэгарычна заяўляе: “Мне Польшча без Барбары не патрэбна! [2, с.284]”, “Я лепей адракуся ад кароны, чым ад яе” [2, с.284]. Калі Жыгімонт быў гатовы вырачыся каралеўскага пасаду, то Барбара заплаціла за сваё каханне жыццём.

Жыгімонту нават знайшлі двайніка Барбары Радзівіл Бжэнку, але каханне перамагае. У знішчанай душы двайнікоў не бывае. Пакуты Жыгімонта невымерныя.

У трэцяй частцы «Вечнасць» відавочныя фальклорныя рэмінісцэнцыі: у народзе жыве паданне пра Чорную панну Нясвіжа: «Гэта здань Барбары… Яе кароль так клікаў апантана. Яна і прыляцела нечакана [7, с.290]. Летапісная гісторыя дваіх закаханых сама па сабе надзвычай драматычная. У інтэрпрэтацыі А. Дударава яна выяўляецца праз «закручаны», авантурны сюжэт. Ён выбудаваны са шматлікіх кульмінацыйных момантаў.

Мікалай Радзівіл Руды і Мікалай Радзівіл Чорны ўрываюцца ў спальню «да сястры, што гонар свой згубіла», і даводзяць ёй: «У княстве сёння кожны дурань знае: Што ты наложніца! Ты дзеўка Жыгімонта! Падсцілка каралеўскага сынка! [2, с.263] Браты не жадаюць слухаць довадаў Барбары: Я з ім уся. Крывінкі нашы разам. Я зараз побач Бога адчуваю… Кахаю, мілы брат мой, я кахаю…! [2, с.264]

Жыгімонт павінен заступіцца за каханую, назваўшы Барбару сваёй жонкай. Такое прызнанне не прамінулі скарыстаць Радзівілы: яны паклікалі святара, які павянчаў Барбару і Жыгімонта. Браты Радзівілы дамагліся свайго: Нас ненавідзіць каралева Бона. //Але цяпер у нас… у нас яе карона! [2, с.266]

Наступны кульмінацыйны момант – дыялог Жыгімонта і Боны. Каралева паведамляе сыну, што накіроўвае паслоў да двара Габсбургаў прасіць рукі прынцэсы Кацярыны Габсбургскай для польскага каралевіча Жыгімонта, які заяўляе, што сам паедзе да Габсбургаў, каб прасіць прабачэння за паспешлівае «сватанне»: “Бо дурань кожны ў гэтым свеце знае: Жанаты муж сватоў не пасылае” [2, с.268]. Жыгімонт паведамляе маці, што ён ужо павянчаны: “Нас, каралева, Бог благаславіў. //Нас абвянчалі, маці, я жанаты. //Яна мая… мая на ўсё жыццё [2, с.268]. Ніякія довады, просьбы і грозьбы каралевы на Жыгімонта не дзейнічаюць. Напружанасць і дынаміка сюжэта імкліва нарастаюць.

Браты Радзівілы паведамляюць Барбары чутку, быццам Жыгімонт выехаў з Кракава да Габсбургскай прынцэсы, каб прасіць яе рукі. І прапануюць свой план: каб перашкодзіць сватанню Жыгімонта, неабходна пусціць чутку пра цяжарнасць Барбары: Каб ведалі: нашчадак Жыгімонта народзіцца не ў Польшчы, а ў Літве [2, с.280]. Барбара працівіцца такой авантуры. Яна сама марыць пра дзіця, «ды толькі Бог нічога не дае». Трывогу, адчай і рэўнасць Барбары ўзмацніў прыдворны Мнішак, які па даручэнні Боны прыехаў у Вялікае Княства. Мнішак не толькі пацвердзіў чуткі пра сватанне Жыгімонта, але і хітра пакінуў Барбары бутэлечку з атрутай, якую быццам бы купіў немаведама для чаго ў ведзьмака з-пад Бярэсця.

Мнішак паведаміў Боне, што дабраўся толькі да Нясвіжа. У хітрай алегарычнай форме ён далажыў каралеве, што яе даручэнне выканаў. Пасля размовы з каралевай Барбара адкаркоўвае бутэлечку, што пакінуў Мнішак, і выпівае атруту. Вайна ў каралеўскім палацы паміж маці і сынам закончылася перамогай сына. Жыгімонт заявіў, што лепш адрачэцца ад кароны, чым ад Барбары.

А. Дудараў выявіў выключнае майстэрства драматызаваць сюжэт нават пасля самага кульмінацыйнага моманту, за якім напружанне традыцыйна павінна ісці на спад. Маналогам Барбары перад прыняццем атруты і невялікім дыялогам Боны і Мнішака драматург сцвердзіў няўмольную ісціну: учынак, зроблены ў сітуацыі выбару, становіцца неабарачальным. Барбара ўжо носіць у сабе смяртэльную хваробу.

Такім чынам, пры невысокім узроўні гістарычных ведаў самае галоўнае для пісьменніка – зацікавіць чытача і гледача мінулым, папулірызаваць яго. Назіранняў за кампазіцыяй і сюжэтам драматычнай паэмы А. Дударава ўжо дастаткова для сцвярджэння: драматург выдатна справіўся з галоўнай задачай. І дзеля вырашэння яе максімальна эфектыўна і эфектна рэалізаваў свае творчыя магчымасці – найперш уменне будаваць «закручаны», авантурны сюжэт. Палітычныя рэаліі ў творах А. Дударава, як зазначае П. Васючэнка, «саступаюць месца пачуццям і жарсцям. У сучасным творы перамагае каханне, неўміручае, адвечнае» [2, с.191]. Драматург робіць карысную справу, выконваючы запавет Максіма Гарэцкага – паказаць са сцэны беларусу, што ў яго ёсць слаўнае і глыбокае мінулае [9, с.60].



3 Выкарыстанне твораў А. Дударава для вывучэння мінулага


Выкарыстоўваць творы А. Дударава “Князь Вітаўт” і “Чорная панна Нясвіжа” для вывучэння мінулага магчыма, улічваючы некаторыя абставіны:

1. А. Дудараў – найперш драматург і празаік, таму неабходна разумець, што ў яго творах вельмі шмат кульмінацыйных момантаў, накіраваных да гледача сцэны. Аўтару важна паказаць не толькі гістарычныя моманты, але і пачуцці людзей, заінтрыгаваць. Асаблівую ролю ў тэатральных сцэнах мае канцоўка. Глядач павінен атрымаць асалоду ад пастаноўкі і быць задаволены вынікам сюжэта, дзе часцей дабро перамагае зло, аднак рэальныя гістарычныя падзеі не заўсёды заканчваюцца паражэннем зла.

2. Творы А.Дударава “Князь Вітаўт” і “Чорная панна Нясвіжа” – гэта мастацкія творы, для якіх абсалютна нармальна прысутнасць мастацкага вымыслу аўтара і яго суб’ектыўнага стаўлення да тых ці іншых гістарычных падзей.

У рамках даследавання было праведзена анкетаванне па тэме “Магчымасці вывучэння гісторыі Беларусі праз творы Аляксея Дударава”. У анкетаванні прынялі ўдзел 62 вучні 10-11 класаў ДУА «Ліцэй г. Наваполацка». Вынікі анкетавання прадстаўлены ў табліцы 1 і на малюнку 1.

Табліца 1 – Вынікі анкетавання па тэме “Магчымасці вывучэння гісторыі Беларусі праз творы Аляксея Дударава”

Пытанні

Адказы

1)

Ваш узрост?

62 вучні (15-17 год)

2)

Творчая дзейнасць А.Дударава звязана з:

Кіно – 8%

Літаратурай – 53 %

Тэатрам – 2 %

Усё вышэй названае – 37 %

3)

З якімі творамі на гістарычную тэматыку А. Дударава Вы знаёмыя?

“Князь Вітаўт” – 60 %

“Палачанка” – 6 %

“Чорная Панна Нясвіжа” – 31 %

Іншыя – 3%

4)

Вызначце, якія гістарычныя асобы прадстаўлены ў творы А.Дударава “Чорная панна Нявіжа”?

Бapбapа Paдзiвiл, Жыгімонт Аўгуст, Жыгiмoнт Cтapы, Бона Сфорца – 55 %

Вітаўт, Ягайла, Ядвіга – 18 %

Рагвалод, Рагнеда, Уладзімір, Ізяслаў – 25 %

Іншыя – “-”

5)

Ці можна вывучаць гісторыю Беларусі па творах А.Дударава?

Так – 62 %

Не – 36%

Больш “так”, чым “не” – 2%

Больш “не”, чым “так” – »

6)

Якім чынам жыццёвы лёс А.Дударава звязаны з г. Наваполацкам:

Нарадзіўся – 16 %

вучыўся і працаваў – 67 %

пражывае тут зараз – 17%



Малюнак 1 – Вынікі вучняў па пытанні анкеты № 5 “Ці можна вывучаць гісторыю Беларусі па творах А.Дударава?”



Аналіз анкетавання

Анкетаванне выявіла, што большасць вучняў ДУА «Ліцэй г. Навополацка» разумеюць, што творчасць А.Дударава звязана з літаратурай (53 %). З прапанаваных твораў аўтара найбольш вядомымі для дзяцей былі “Князь Вітаўт” (60 %) і “Чорная панна Нясвіжа” (31 %). 55 % з анкетаваных найбольш ведаюць герояў твора “Чорная панна Нясвіжа”. 62 % вучняў згодны з тым, што гісторыю Беларусі можна вывучаць па творах А. Дударава. Большасць удзельнікаў анкеты (67 %) ведаюць жыццёвы лёс А. Дударава.


Табліца 2 – Параўнанне гістарычнай праўды і праўды А.Дударава ў творах “Князь Вітаўт” і “Чорная панна Нясвіжа”

Гістарычная праўда

Погляд А.Дударава на падзеі

Князь Вітаўт”

  1. Узяты ў палон Ягайлам, Кейстут быў задушаны ў цямніцы Крэўскага замка.

  1. Не Ягайла, а Люцень з яго комплексам слугі вінаваты ў смерці Кейстута ў Крэўскім замку.

2. Люцень – выдуманы персанаж.

  1. Вобраз стражніка Люценя сімвалізуе здраду, халодны разлік і ўгодлівасць. Каб слепа дагадзіць свайму князю, Люцень выконвае неіснуючыя загады, ідзе на подласць і здраду – забівае Янука Дамаша і Кейстута.

3. Купала і беражніцы – выдуманыя персанажы.

  1. Мiфaлaгiчныя вoбpaзы Kyпaлы i бepaжнiц.

  1. Вітаўту ўдалося выратавацца, пераапрануўшыся ў жаночае адзенне, але дакладна невядома, хто яму ў гэтым дапамог.

  1. Пакаёка Алёна, ахвяруе сваё жыццё дзеля выратавання князя Вітаўта. Менавіта чараўніцтвам, вядзьмарствам Алёны, якая аддала сваю вопратку князю і апранула яго адзенне, тлумачаць стражнікі незвычайнае вызваленне Вітаўта з палону.

Чорная панна Нясвіжа”

  1. У гісторыі падзеі разглядаюцца ў храналагічнай паслядоўнасці: «Каханне», «Смерць», «Вечнасць» [1, с. 167].

5. Падзеі ў паэме падаюцца не ў храналагічнай паслядоўнасці: «Смерць», «Каханне», «Вечнасць».

  1. Падазравалі, што Барбару атруцілі па дамове каралевы Боны.

6. Атручванне Барбары паказана ў творы як самагубства з-за таго, што яна даведалася, што Жыгімонт Аўгуст павінен ажаніцца з прынцэсай Кацярынай Габсбургскай.


  1. “Двайнік” Барбары Бжэнка і прыдворны Мнішак – выдуманыя персанажы.

7. У творы прысутнічаюць “двайнік” Барбары – распусная Бжэнка і прыдворны Mнiшак.

  1. Фiнaл тpaгiчны. 8 мая 1551 года на вачах у Жыгімонта Аўгуста Барбара памерла.

8. Фiнaлaм aўтap выpaшae пpaблeмy кaxaння i ўлaды i cцвяpджae дyмкy, штo caпpaўднae кaxaннe нe ўмipae, янo пepaмaгae i пepaxoдзiць y вeчнacць.


Такім чынам, творы А. Дударава “Князь Вітаўт” і “Чорная панна Нясвіжа” можна выкарыстоўваць часткова на ўроках гісторыі Беларусі, вывучаючы такія раздзелы, як III. “Станаўленне і развіццё дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі” і IV. “Рэлігійнае становішча на беларускіх землях”, улічваючы гістарычную праўду і погляд А.Дударава, што прадстаўлены ў параўнальнай табліцы 2.


Творы “Князь Вітаўт” і “Чорная панна Нясвіжа” – гэтa гicтapычныя дpaмы з элeмeнтaмi мeлaдpaмaтызмy i paмaнтызaцыi, бo ў іх гicтapычныя пaдзei пaдaюццa ў вocтpыx жыццёвыx cyпяpэчнacцяx, паказаны чaлaвeчыя пaчyццi, cтpacцi гiпepбaлiзaвaны.

Такім чынам, творы А. Дударава “Князь Вітаўт” і “Чорная панна Нясвіжа” можна выкарыстоўваць часткова на ўроках гісторыі Беларусі вывучаючы такія раздзелы, як: III. “Станаўленне і развіццё дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі” і IV. “Рэлігійнае становішча на беларускіх землях”, улічваючы гістарычную праўду і праўду А.Дударава. Праведзенае анкетаванне на базе ДУА «Ліцэй г. Навополацка» гэта яшчэ раз пацвярджае. 62 % вучняў згодны з тым, што гісторыю Беларусі можна вывучаць па творах А. Дударава.



ЗАКЛЮЧЭННЕ


У даследаванні выяўлены асаблівасці далёкага мінулага праз творы А. Дударава “Князь Вітаўт” і “Чорная панна Нясвіжа”, ахарактарызаваны гістарычныя асобы, прааналізаваны мастацкія вобразы з улікам гістарычнай рэальнасці.

Зыходзячы з вышэйпералічанага, неабходна зрабіць наступныя высновы:

1. У гістарычнай п'есе “Князь Вітаўт” прысутнічаюць тры найбольш значныя гістарычныя асобы: Вітаўт, Ягайла, Кейстут. Меншыя ролі адведзены Ядвізе, княгіні Анне і Вільгельму Габсбургу. Акрамя гістарычных асоб, прадстаўлены міфалагічныя істоты – багі, духі (Купала, беражніцы). Гicтapычныя пaдзei aдбывaюццa ў XIV – XV стагоддзях.

У гicтapычнaй паэме “Чорная панна Нясвіжа” прысутнічаюць пяць гістарычных асоб: Жыгімонт Аўгуст, Барбара Радзівіл, Радзівіл Чорны, Радзівіл Руды, Бона Сфорца. Гicтapычныя пaдзei aдбывaюццa ў 1543-1551 гaдax y чacы пpaўлeння кapaля Жыгiмoнтa Cтapoгa.

  1. Літаратурныя асаблівасці твора “Князь Вітаўт” заключаюцца ў наступным:

  • адрозіваецца навізной драматургічнай мовы – спалучэнне верша, напісанага класічным пяцістоным ямбам, і прозы;

  • характэрна вольная трактоўка гістарычных падзей;

  • месца дзеяння хутка змяняецца, што стварае напружанасць і дынаміку разгортання падзей.

Літаратурныя асаблівасці твора А. Дударава “Чорная панна Нясвіжа” заключаюцца ў наступным:

  • пры невысокім узроўні гістарычных ведаў самае галоўнае для пісьменніка – зацікавіць чытача і гледача мінулым, папулярызаваць яго;

  • драматург максімальна эфектыўна і эфектна рэалізаваў свае творчыя магчымасці – найперш уменне будаваць «закручаны», авантурны сюжэт.

  • палітычныя рэаліі ў творах А. Дударава, як зазначае П. Васючэнка, «саступаюць месца пачуццям і жарсцям. У сучасным творы перамагае каханне, неўміручае, адвечнае».

  1. Такім чынам, творы А. Дударава “Князь Вітаўт” і “Чорная панна Нясвіжа” можна часткова выкарыстоўваць на ўроках гісторыі Беларусі, вывучаючы такія раздзелы, як: III. “Станаўленне і развіццё дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі” і IV. “Рэлігійнае становішча на беларускіх землях”, улічваючы гістарычную праўду і погляд А.Дударава на падзеі.

Гіпотэза даследчай працы не пацвердзілася. Творы А.Дударава “Князь Вітаўт” і “Чорная панна Нясвіжа” не з’яўляюцца крыніцай для вывучэння гістарычнага мінулага.





СПІС ЛІТАТАРУРЫ

  1. Бутевич, А.И. Тайны Несвижского замка / А.И. Бутевич. – Мн.: Звязда, 2019. – 239 с.

  2. Верціхоўская, М. «Не стрывае зямля, і расколюцца нябёсы»: творчасць А. Дударава; трагедыя «Князь Вітаўт» / М. Верціхоўская // Настаўн. газ. — 2009. — 23 крас. — С. 7.

  3. Максім Гарэцкі — Наш тэатр Источник: – [Электроны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://voprosy.by/maksim-garetski-nash-teatr/ Дата доступу: 12.04.2022 г.

  4. Гісторыя беларускай літаратуры : у 4 т. / НАН Беларусі; Ін-т літ. імя Я. Купалы. — Мінск : Беларус. навука, 2003. — Т. 4, кн. 2 : 1986—2000. — 974 с.

  5. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]; рэдкал: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Экаперспектыва, 2008. – 688 с.

  6. Дудараў, А. Князь Вітаўт: п’есы // Аляксей Дудараў. – Мн.:Маст.літ., 2006. —318.

  7. Дудараў А. Купала // Сучасная беларуская п’еса. Мн., 1997. С. 260.

  8. Дудараў А.: характары твораў і творцы – [Электроны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://zviazda.by/be/news/20200629/1593454807-alyaksey-dudarau-haraktary-tvorau-i-tvorcy – Дата доступу: 12.02.2022 г.

  9. Ёзіс, Я.В. «Аляксей Дудараў. Драматычная паэма “Чорная панна Нясвіжа” урок беларускай літаратуры (11 кл.) / Я.В.Ёзіс//Роднае слова—2020/6— С.60

  10. Ёзіс, Я.В. Беларуская літаратура: планы-канспекты ўрокаў.11 клас (2 паўгоддзе): дапаможнік для педагогаў устаноў агульнай сярдняй адукацыі/ Я.В.Ёзіс. – Мазыр: Выснова, 2018.

  11. Ляшук, В.”Вывучэнне творчасці А. Дударава ў выпускным класе” / В.Ляшук//Роднае слова—2011/5. 6— С.73, 67

  12. Чыгрынаў, І. Звон — не малітва: п’есы / І. Чыгрынаў; уклад. І. Дабрыян; прадм. П. Васючэнкі. — Мінск: Маст. літ., 2008. — 365 с. — (Бібліятэка школьніка).




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!