СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Беларуская мова. Правапіс У складовага і нескладовага Ў.

Нажмите, чтобы узнать подробности

ПРАВАПІС Ў (НЕСКЛАДОВАГА)

Гук [ў], якога няма ў рускай літаратурнай мове, адносіцца да спецыфічных гукаў беларускай фанетычнай сістэмы, а літара ў, якой абазначаецца на пісьме гэты гук, складае адметнасць графічнай сістэмы нашай мовы, хаця яна выкарыстоўваецца і ў некаторых іншых алфавітах, напрыклад дунганскім, алфа- віце азіяцкіх эскімосаў. Па характары гучання яму найболып адпавядае англійскі білабіяльны [іу]. Напісанне ў (нескладовага), як і у(складовага), заснавана ў асноўным на фанетычным прынцыпе беларускай арфаграфіі.

Правіла 1

Нескладовае ў пішацца пасля галосных пры чаргаванні [у] з [ў]:

  • на пачатку слова, незалежна ад яго паходжання, калі гэтае слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку: на ўвесь дзень, моцны ўдар, паводле ўльтыматуму, хацела ўзяць, сонца ўзімку, крыкі «ўра», для ўніята, ва ўніверсітэце, за ўніверсамам, прыёмка ўтылю, на ўзвей-вецер, ледзьве ўчуў, няма ўрану, сучасная ўралогія;
  • у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: абляўт, аўдыторыя, аўдыенцыя, аўдыякасета, аўкцыён, аўра, джоўль, каўчук, клоўн, маўзер, ноўтбук, пакгаўз, паўза, раўнд, раўт, саўна, фаўна, у тым ліку і ва ўласных назвах: Баўэр, Браўн, Заўралле, Заўялаў, Каўцкі, Клаўзевіц, Куўсінен, Паўстоўскі, Фрытаўн, Шапенгаўэр, Шаўмян, Шаўчэнка;
  • зрэдку ў сярэдзіне слова перад галоснымі: Оўэн.

Выключэнне: траур.

ЗАЎВАГА 1. Квадратныя дужкі, якія выкарыстоўваюцца для запісу гукаў у транскрыпцыі, злучок, двукоссе знакамі прыпынку не з’яўляюцца, а таму на правапіс ў (нескладовага) не ўплываюць: жанчына-ўрач, хлопцы-ўмельцы, фіна-ўгорскі, часопіс «Полымя» ўзнагародзілі, крыкнулі «ўра».

ЗАЎВАГА 2. Пасля круглых дужак заўсёды пішацца у (складовае): Бараноўскія (тры хлопцы як дубы) ужо былі дома (I. Гурскі).

Правіла 2

Нескладовае ў пішацца замест л пры чаргаванні [л] з [ў] толькі ў некаторых групах слоў і словаформаў:

  • у дзеясловах прошлага часу мужчынскага роду: даў (дала), мы.ў (мыла), казаў (казала), спяваў (спявала);
  • у даўно існуючых у мове словах: воўк, шоўк, шчоўк, поўны, коўзкі, маўляў, моўчкі, паўметра, боўтаць, Ваўка- выск.

Правіла 3

Літара л захоўваецца і не пераходзіць у ў (нескладовае):

  • на канцы назоўнікаў мужчынскага роду і кароткіх формаў прыметнікаў: анёл, вандал, вол, выстрал, вэрхал, капітал, кол, перадзел, скандал; Геракл, Кірыл, Ніл, Цэдэнбал; мілы — міл;
  • у сярэдзіне слоў славянскага паходжання, калі пры змяненні слова пасля л паяўляецца беглы галосны: вулка — вулачка, галка — галак, дзялка — дзялак, палка — палак, памылка — памылак, сажалка — сажалак, сеялка — сеялак;
  • у большасці слоў неславянскага паходжання: алкаголь, алмаз, алхімік, балкон, палкоўнік, полк, салдат, маршал;
  • у небеларускіх геаграфічных назвах і запазычаных імёнах людзей: Алдан, Алжыр, Албанія, Волга, Валдай, Балгарыя, Балтыйскае мора, Алферый, Міхоэлс, Налбандзян, Чай- балсан і інш.;
  • у складанаскарочаных словах: калгас (калектыўная гаспадарка), калдамова (калектыўная дамова);
  • калі абазначае мяккі гук [л’]: ангольскі, вельмі, лялька, полька.

ЗАЎВАГІ. Неабходна адрозніваць напісанні: колка (калоць) і коўка (каваць); толк (значэнне, карысць) і тоўк (таўчы).

Словы каўбаса, каўбаснік, каўбасны маюць нарматыўныя варыянты кілбаса, кілбаснік, кілбасны.

Напісанне л ці ў у прозвішчах залежыць ад традыцыі, юрыдычнага фактару, а таксама ад жадання асобы, якая носіць гэтае прозвішча, г. зн. дапускаецца напісанне Волк і Воўк, Ваўчок, Воўк-Левановіч, Ваўчэцкая і Валчэцкая, Жаўтоўскі і Жалтоўскі; Маўчанаў і Малчанаў, але: Балконскі, Валконскі, Волкаў, Талстой, Шалгуноў.

Правіла 4

Нескладовае ў пішацца замест в пры чаргаванні [в] з [ў] пасля галосных:

  • у сярэдзіне слова перад зычнымі: аўторак, аўгіевы стайні, аўчына, бакалаўр, дыназаўр, зноўку (новы), аўса (авёс), маўр, каўбой, лаўка (лава), чаўны (човен), уўраж (раскошнае мастацкае выданне вялікага фармату, якое звы- чайна складаецца з гравюр);
  • на канцы зменных слоў: бацькаў (бацькавы), кроў (крыві), любоў (любові), кароў (карова), гатоў (гатовы), бак штоў (бакштова);
  • у складанаскарочаных словах: Саўмін (Савет Міні- страў), Белсаўпраф, Саўнаркам (Савет Народных Камісараў).

 Правіла 5

У адрозненне ад літары л, якая захоўваецца ў многіх імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах, гук [в] у гэтай групе за невялікім выключэннем чаргуецца з [ў] і на пісьме перадаецца літарай ў (нескладовае): Аўстрыя, Аўдоцця, Аўрора, Каўказ, Боўш, Роўда, Саўмін, Эўклід, Эўрэпід; Баляслаў, Вацлаў, Вячаслаў, Чэхаў.

Літара в захоўваецца і не пераходзіць у ў (нескладовае):

  • пасля зычных і ў пачатку ўласных назваў неславянскага паходжання: Амвросій, краіны Влахія, В’етнам, В’етконг, горад В’енцьян, рэчка Влтава (побач з Вельтава, Вэлта ва); але: капітан Урунгель;
  • перад [й] і на канцы нешматлікіх слоў неславянскага паходжання пасля зычных: білінгв, білінгвізм, інтэрв’ю, драйв, нерв, рэзерв.


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!