СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Беларуская мова. Правапіс мяккага знака. Змякчальны мяккі знак

Нажмите, чтобы узнать подробности

Мяккі знак бывае змякчальны і раздзяляльны. Змякчальны мяккі знак ужываецца для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага, а раздзяляльны мяккі знак, як і апостраф, паказвае на раздзельнае вьшаўленне зычнага з наступным галосным.

Змякчальны мяккі знак пішацца пасля мяккіх зычных з,л, н, с, дз, ц:

а) на канцы слова: мазь, соль, зелень, вось, мядзведзь, садзіць;

б) у сярэдзіне слова перад цвёрдым зычным: пісьмо, дзядзька, бацька;

в) у сярэдзіне слова паміж двума мяккімі зычнымі, калі пры змяненні слова другі зычны становіцца цвёрдым, а першы застаецца мяккім: васьмівосьмы, канькі — канькоў, дзьме — дзьмуць;

г) пасля мяккага [л] перад любым зычным (цвёрдым або мяккім, за выключэннем [л]): пальцы, вельмі, гульня, столькі, ралля, галлё, вяселле, гуллівы.

Мяккі знак пішацца ў некаторых граматычных формах:

а) перад канчаткам -мі ў назоўніках творнага склону множнага ліку, а таксама перад суфіксам -чык, калі слова без гэтага суфікса заканчваецца на -нь: коньмі, людзьмі, дзецьмі; камень — каменьчык, агонь — агеньчык;

б) перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў на -нь і ад слова восень, а таксама ў суфіксах -еньк-, -аньк-,-эньк-: студзеньскі, чэрвеньскі, снежаньскі, восеньскі маленькі, прыгожанькі, старэнькі.

в) у складаных лічэбніках пяцьдзесят, шэсцьдзесят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот;

г) у дзеясловах загаднага ладу перад канчаткам 1-й асобы множнага ліку -ма, перад канчаткам 2-й асобы множнага лiку -це, перад афіксам-часціцай -ся: кіньма, станьма; кіньце, станьце; агледзься, намылься;

д) у прыслоўі ледзьве (як і ў слове ледзь) •

е) у часціцы -сьці: хтосьці, дзесьці, чагосьці (як і ў словах хтось, дзесь, чагось).

Мяккі знак не пішацца:

а) пасля мяккіх зычных перад мяккімі, калі пры змяненні слова абодва зычныя становяцца цвёрдымі ці застаюдца мяккімі: збіраць — зборы, дзве — два; песня — песню — песні — песнямі, дзверы — дзвярэй;

б) паміж падвойнымі зычнымі: жыццё, насенне, палоззе;

в) перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на -нь, калі гэтыя назоўнікі не з'яўляюцца назвамі месяцаў, а таксама кiтайскiмi назвамі: конскі, разанскі, уманскі (але: ліпеньскі, жнівеньскі, цянь-шаньскі, цяньцзіньскі).

Раздзяляльны мяккі знак пiшацца пасля зычных з, л, н, с, дз, ц перад е, ё, ю, я, і:

а) у словах іншамоўнага паходжання: Лавуазье, мільён, канферансье, мадзьяр, парцьеры;

б) ва ўласных імёнах, утвораных ад імён на -iй, перад , суфіксальным -еў- (-ев-): Васільеў, Васільевіч, Васільеўка, Васільеўна, Васільеўскі востраў;

в) у словах Ілья, Касьян, Ульяна і вытворных ад іх, а таксама ва ўтварэннях ад слова ліць: Ільіч, Касьянавіч, Ульянаў, разалье, налью, недалье.


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!