СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Адасабленне азначэнняў

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Матэрыял змяшчае як тэарэтычны матэрыял, так і практычную частку

Просмотр содержимого документа
«Адасабленне азначэнняў»

Адасабленне азначэнняў





Незалежна ад месца ў сказе адасабляюцца азначэнні:


1. Якія адносяцца да асабовых займеннікаў я, ты, ён, яна, яно, яны, мы, вы


1. Ён, здзіўлены, паглядзеў на жонку.

2. Стомлены, згаладнелы, з настылымі мокрымі нагамі, ён не мог адолець трывожнага неспакою


2. Аддаленыя ад паяснёнага слова.


1. Абросшая вербамі, спакойная цякла рэчка каля самых хат.

2. Сонца ўзнялося над зямлёй, яркае, вясёлае.


3. Якія маюць дадатковае акалічнаснае значэнне (прычыны, часу, умовы, уступкі)


1. Задаволеныя, усе весела ўсміхаліся. (Правяраем: Усе ўсміхаліся чаму? па якой прычыне? Бо былі задаволены)

2. Заўсёды смелы і вясёлы, Мікола штось засумаваў. (Правяраем: Мікола штось засумаваў нягледзячы на што? хоць быў заўсёды смелы і вясёлы.)



Пасля азначаемага назоўніка адасабляюцца азначэнні:


1. Выражаныя прыметным або дзеепрыметным зваротам


1. На чалавеку быў мулярскі фартух, чырвоны ад цэглы і гліны.

2. Лес, патрывожаны чалавекам, жыў сваім жыццём.


2. Два і больш адзіночныя азначэнні


1. Палянкі зноў змяняліся лесам, то стройным баравым, то нізкім балотным.

2. Пад поўнач пасыпаў сняжок, заложны, спорны, густы і сухі.
















Адасабленне дапаўненняў






Адасабляюцца 





Не адасабляюцца



1. Дапаўненні, выражаныя назоўнікамі або займеннікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі акрамя, апрача, замест, за выключэннем, уключаючы, якія маюць удакладняльнае значэнне: 

Акрамя рыбы, у рэчцы было багата ракаў.

Усё лета, за выключэннем некалькіх дзён, Сымон працаваў.

Замест адказу, матчыны пальцы даволі блізка знаёмяцца з Міколкавым вухам.


1. Дапаўненні з прыназоўнікам замест, калі прыназоўнік мае значэнне за:

Сёння Міхась дзяжурыў замест сябра.

Правяраем: Сёння Міхась дзяжурыў за сябра.



2. Удакладняльныя члены сказа, якія пачынаюцца словамі асабліва, нават, пераважна, у тым ліку, у прыватнасці, напрыклад, галоўным чынам і пад. Яны выдзяляюцца ў сказе па сэнсу і інтанацыйна.

У сям’і быў такі няпісаны закон: калі Зіна загадвала, выконвалі ўсе, нават бацька.

Думка ўсім спадабалася, асабліва жанчынам.

Уперадзе каля самай дарогі стаяў лясок,пераважна бярозавы.










2. Калі словы асабліва, нават, пераважна не маюць удакладняльнага значэння.

Лес быў пераважна хваёвы.

Паветра было такое чыстае, што не мігацелінават далёкія агні. 

Дзень быў асабліва сонечны.






Адасабленне акалічнасцей





Адасобленыя акалічнасці часцей за ўсё выражаюцца дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, адзіночнымі дзеепрыслоўямі, назоўнікамі ў спалучэнні з прыназоўнікамі.


Адасабляюцца акалічнасці


1. Выражаныя дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі або адзіночнымі дзеепрыслоўямі незалежна ад месца ў сказе


Дзядзька, цеста змяшаўшы, качаў галушкі,міску ўзяўшы.

Не змаўкаючы, гула завіруха.


2. Калі ў сказе займаюць месца пасля злучнікаў, то аддзяляюцца ад іх коскамі (акрамя злучніка а)

Заўвага. Паміж злучнікам а і дзеепрыслоўем (дзеепрыслоўным варотам) коска будзе ставіцца тады, калі пропуск адасобленай акалічнасці не парушае структуру сказа.

Ён не спыніўся, а, выбраўшы больш зручнае месца, рушыў наперад. Правяраем: Ён не спыніўся, а рушыў наперад.


Антаніна Арцёмаўна апошні раз аглядзела стол і, уздыхнуўшы, стомлена апусцілася на канапу.


3. Калі выражаны назоўнікамі з прыназоўнікамінягледзячы на, дзякуючы, з прычыны, у выніку і інш.


Нягледзячы на водбліск полымя, твар у салдата пабялеў.

На палях, дзякуючы цёплым дажджам, усё зазелянела.


4. Калі маюць удакладняльнае значэнне (канкрэтызуюць, звужаюць значэнне слова, да якога яны адносяцца)


Сяргей пайшоў назад, дадому.

Тут, на палянцы, сярод цёмнага лесу, панавала надзвычайная цішыня.

Не адасабляюцца акалічнасці


1. Выражаныя адзіночным дзеепрыслоўем, маюць значэнне спосабу дзеяння (адказваюць на пытанні як? якім спосабам?), стаяць пасля дзеяслова-выказніка.


Чытаць лежачы шкодна.

Песні салаўіныя льюцца не сціхаючы.


2. Выражаныя фразеалагізмамі.


Трэба быць аптымістам і жыць не апускаючы рук.

Дзеці растуць на лес гледзячы.


3. Калі ўваходзяць у рад аднародных членаў з неадасобленымі акалічнасцямі і звязваюцца адзіночным спалучальным злучнікам.


Імкліва і булькаючы выбягала з крынічкі вада.























Адасабленне прыдаткаў



Прыдатак – разнавіднасць азначэння, выражаная назоўнікам, які дапасуецца да паяснёнага слова ў склоне і ліку: дуб-волатЯк франтавік, ён дайшоў да Эльбы.


Адасабляюцца прыдаткі


Прыклады


Адзіночныя і развітыя, якія адносяцца да асабовага займенніка


Тонкая натура, яна адчула насцярожанасць, з якою ставілася да яе суседка.

Ён, сын адваката, жыў у чысціні, у дастатку, добра апранаўся.


Якія маюць дадатковае акалічнаснае значэнне (прычыны або ўступкі)


Вялікі гуманіст, Якуб Колас быў заўсёды прасякнуты клопатам пра чалавека.

Правяраем: Якуб Колас быў заўсёды прасякнуты клопатам пра чалавека чаму? па якой прычыне? таму што быў вялікім гуманістам.


Развітыя, якія стаяць пасляназоўніка


Гаспадыня, жанчына жвавая і гаваркая, сустрэла мяне прыветна.


Адзіночныя і развітыя, якія адносяцца да ўласнага назоўніка і стаяць пасля яго


Прыход Зарубы, фельчара, памог Пятру падняцца.

Лены, дачкі Івана Пятровіча, дома не было.


Якія паясняюць і даюць другую (сінанімічную) назву прадмету ці з’яве і звязваюцца з паяснёным словам злучнікамі ці, або


Шыпшына, або дзікая ружа, не любіць нізкіх мясцін.

Берасцянка, ці зяблік, жыве ў глухіх хвойных ці лісцёвых лясах.


Якія звязваюцца з паяснёным назоўнікам злучнікам як і мае значэнне прычыны.


Як урач, ён клапаціўся пра яе здароўе.

Правяраем: Ён клапаціўся пра яе здароўе чаму? таму што быў урачом


Якія звязваюцца з паяснёным назоўнікам словамі па прозвішчы, па мянушцы, па клічцы і інш


Міхась, па мянушцы Барадаты, сядзеў на лаўцы свайго дзеда.

Заўвага 1. Калі злучнік як мае значэнне “ў якасці”, то прыдатак адасабляцца не будзе: У наш час шырока выкарыстоўваецца камень якбудаўнічы матэрыял. Правяраем: У наш час камень часта выкарыстоўваецца ў якасці будаўнічага матэрыялу.


Заўвага 2. На пісьме адасобленыя прыдаткі могуць выдзяляцца працяжнікамі, калі ім надаецца асаблівае гучанне і перад імі можна паставіць словы а іменна, гэта значыць: У гісторыі навучальных устаноў асобае месца займае гэты перыяд – першыя пасляваенныя гады.



Тэставыя заданні па тэме “Адасобленыя члены сказа”

  1. Адзначце сказы з адасобленымі членамі:

  1. Хмара рвалася ўперад і гнеўна кідала ў лес звілістыя, як змеі, бліскавіцы.

  2. Людзі хутка ўстаюць, спяшаючыся, апранаюцца і выходзяць.

  3. Цудоўны і непаўторны восеньскі лес у ціхую раніцу, амаль на світанку.

  4. Загасіў пажар дождж, буйны і зацяжны.

  5. Неба, відаць, пачало праясняцца.

  1. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам азначэнні трэба выдзеліць коскай (коскамі):

  1. Маладая, чароўная вясна гуляе на вуліцах Полацка.

  2. Праходзяць цёплыя дажджы сляпыя, ціхія, грыбныя.

  3. Маладая, прыгожая, вясёлая яна заўсёды была ў цэнтры ўвагі.

  4. Спакойна, павольна, амаль непрыкметна пасоўваецца па вадзе прыгожы, велічны беласнежны лебедзь.

  5. У вячэрнім паветры крыху вільготным ад блізкай ракі прыемна пахне шыпшынай.

  1. Адзначце сказы, у якіх прыдатак адасабляецца:

  1. Непадалёк ад лясных рэчак выводзіць свае чароўныя трэлі сціплы начны спявак салавей.

  2. Флора або расліннасць Белавежскай пушчы цікавіць вучоных іншых краін.

  3. Старожка нізенькая, сухенькая, рухавая бабка пазнаёмілася з настаўнікам яшчэ ў першы дзень яго прыезду.

  4. Чалавек стрыманы і далікатны ён усё ж не змог прамаўчаць цяпер.

  5. Сямігадовы хлопчык Міхась адзін гуляў на двары.

  1. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя спалучэнні не з’яўляюцца прыдаткамі і не адасабляюцца:

  1. Журавіны як лекавая ягада ўжываюцца з даўніх часоў.

  2. Як чалавек адукаваны я не мог змірыцца з такімі дзікунскімі поглядамі.

  3. Наталля Пятроўна як адзіны на ўсе навакольныя вёскі доктар часта прыходзіла дадому, калі ўжо ўсе спалі.

  4. Злева цягнуліся залітыя вадою балоты, зарослыя шпажнікам або мечнікам як завуць яго ў Прыдняпроўі.

  5. Каля кожнай хаты яблынька ці вішня расцвіла.

  1. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы трэба выдзеліць коскамі:

  1. Анюта ішла з лесу ног пад сабою не чуючы.

  2. Ад сажалкі да дома вяла выкладзеная плітамі сцежка.

  3. У горадзе Сцяпана асабліва не ведалі за выключэннем хіба чыгуначнага вузла.

  4. Я ў сінім палоне вачэй поўных сонца.

  5. Дразды пераймаючы салаўіныя пералівы сустракалі раніцу адмысловым перасвістам.

  1. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы трэба выдзеліць коскамі:

  1. Лясная рачулка халодная, празрыстая несла сваю ваду ў вялікае возера.

  2. Зрэдку нам сустракаліся нізкарослыя дубкі, кучаравілася шыпшына расшытая аранжавымі ягадамі.

  3. Замест адказу Раўбіч хрумснуў вялікім пергаментам раскручваючы яго на стале.

  4. Раман падпісаўся пад паперамі не спяшаючыся.

  5. Нумар тэлефона я запамінаю і не запісваючы.

  1. Адзначце сказы, у якіх правільна выдзелены азначэнні:

  1. Задаволеная першым днём заняткаў, дзятва разыходзіцца дахаты.

  2. Схаваўся месяц, заснулі палі, прыбітыя дажджом.

  3. Лясок нечакана расступіўся – і вычам адкрылася, прыціснутая да чарналесся меліярацыйным каналам, паляна.

  4. Па-летняму яркае, сонца прабіваецца праз гушчар разгалістых сосен вясёлымі зайчыкамі.

  5. Дзіцячыя вочы, жывыя і рухавыя, весела пазіралі на мяне.


8. Адзначце сказы, у якіх правільна выдзелены акалічнасці.

  1. Спорна і, не спыняючыся, ліў дождж.

  2. Маўчаў Антон звычайна, толькі сплючы.

  3. Дзьмуў лёгкі ветрык, ласкаючы твар ды зганяючы спякоту.

  4. Васіль бег, як жару ўхапіўшы.

  5. Дзядзька, закасаўшы рукавы, нешта шукаў на дне ракі.

9. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы трэба выдзеліць знакамі прыпынку.

1) Спрасоння сям-там падавалі голас чуткія лясныя птушкі патрывожаныя раннім прыходам людзей.
2) Пятым ад канца вуліцы стаяў стары дом.
3) Часта сню я азёры Палесся і дубровы сінія ад рос.
4) Спіць за барамі ў калысцы пясчанай сіняя Нарач дзіця акіяна.
5) Сабраныя ў кошык антонаўкі смачна пахлі.

10. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы трэба выдзеліць знакамі прыпынку.
1) Увосень цвітуць на ўзлеску залітыя ласкавым сонцам верасы.
2) Невялікая рэчка Друйка злучае азёры вакол Браслава з Заходняй Дзвіной.
3) Ёсць такі кіт нарвал або адзінарог – шэсць метраў даўжыні і тона вагі.
4) У кожнага чалавека нават самага смелага ёсць пачуццё страху.
5) Надзея Пятроўна маладзенькая, строгая настаўніца павольна хадзіла між радоў парт.



11. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы трэба выдзеліць знакамі прыпынку.
1) Звычайна Зоя адпраўлялася ў школу не снедаючы.
2) Пафарбаваныя марозам заснулі ціхія бярозы ўночы пад акном.
3) Роўная, атуленая кустамі паляна была ўся ўсыпана верасам.
4) Флора або расліннасць Белавежскай пушчы цікавіць вучоных шмат якіх краін.
5) Усе акрамя маці раілі Веры змяніць месца працы.

12. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы трэба выдзеліць знакамі прыпынку.
1) У снежным паўзмроку байцы разбіралі лыжы і глуха пастукваючы імі цесна мясціліся на вузкай сцяжынцы.
2) Пануры і хмуры ссунуўшы бровы сядзеў Мікіта за сталом і слухаў, што расказвала маці.
3) Глеб уважліва прыгледзеўся да скаванага, зацятага ў сваёй разгубленасці хлопчыка.
4) Я люблю яснай восені дзень жоўтым лісцем і сонцам уквечаны.
5) Стаіць ля парога зроблены бацькам тапчан.

13. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы трэба выдзеліць знакамі прыпынку.
1) Коля сядзеў надзьмуўшыся.
2) Па-летняму яркае сонца прабіваецца праз гушчар разгалістых сосен вясёлымі зайчыкамі.
3) Сівыя мудрыя дзяды вясковыя палітыкі сядзяць ды каратаюць век пад клёнамі, пад ліпамі.
4) Крыніцкі спакойны, усмешлівы, невысокага росту чалавек быў самым лепшым сталяром у ваколіцы.
5) Дзядзька закасаўшы рукавы нешта шукаў на дне ракі.

14. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна.
1) Надрываючы душу, сумна плакала нябачная кнігаўка.
2) І наўсцяж краінаю, радасць услаўляючы, песні салаўіныя льюцца, не сціхаючы.
3) Кволы ветрык даносіў з лугу, перамешаны з гаркаватасцю лазы і зверабою, водар валяр’яну.
4) О, як хутка прыплывае раніца – сну і явы сонечнае вусце!
5) Старасць – час, калі не маеш права, апроч сну, адпачынку, спакою, ні на дзень адкласці свае справы.

15. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы трэба выдзеліць знакамі прыпынку.
1) Яблыкі, безумоўна, смачныя былі, але прыйшлося Ваньку бегчы з саду нібы жару ўхапіўшы.
2) Якая яна ўсё ж непастаянная сёлетняя зіма!
3) Нягледзячы на сваю прыродную сілу і ўстойлівасць перад усімі выпрабаваннямі жыцця тата мой быў вельмі сціплым чалавекам.
4) За лагчынаю ляжалі асветленыя няпэўным месячным святлом лугі.
5) Дзяўчына падалася насустрач і ціха павітаўшыся ўзяла кветку з Віцевых рук.




Праверачная работа па тэме “Адасоблены азначэнні і прыдаткі”

Варыянт 1

1. Адзначце сказы з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі.

1) Шуміць рака, вясёлая, жывая.

2) Лес, направа ад вёскі, гудзеў панура і грозна.

3) Аліна, уражаная шчырым прызнаннем сяброўкі, праслязілася.

4) У кароткім кажушку, са стрэльбай за плячыма, ён абыходзіў лясныя ўладанні.

5) Пад нагамі шапацела золата лістоты, яшчэ не звялай, не прытаптанай дажджамі.


2. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна.

1) Не змаўкае, запоўнены гараджанамі, рынак.

2) Лета – гэта ціхая паляна ў лесе, прагрэтая паўдзённым сонцам.

3) У Мележа ўсмешка была, таленавітая, шчырая.

4) Была яшчэ ноч, кароткая, летняя.

5) Сонца прысела на ваду, памылася ў ёй, сцюдзёнай уранні, пачысцела.


3. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы трэба выдзеліць знакамі прыпынку.

1) Усю ноч дзьмуў вецер сухі, марозны.

2) Да горада вяло шасэ абсаджанае старымі ліпамі.

3) На чысценькай вуліцы, на падмаляваных беллю дрэвах, на дахах ляжаў першы мяккі сняжок.

4) Як толькі ўзнімецца ўгару абмытае росамі сонца, разам пачнуць свой ранішні спеў птушкі.

5) Юрыст па адукацыі Багушэвіч вельмі добра бачыў бяспраўе чалавека.


4. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы трэба выдзеліць знакамі прыпынку.

1) Лес увесь засыпаны звонкай сухой лістотай залатой, іржавай, чырвонай.

2) Высокі, шыракаплечы, у паддзеўцы нараспашку Аляксандр Ільіч здаўся асабліва здаровым і мужным.

3) Вечар быў цёплы і ціхі.

4) У кожнага чалавека жыве ў душы недатыкальнае для іншых цяпельца ўспамін пра родны кут.

5) На двары стаіць яшчэ бацькам пасаджаны дуб.


5. Адзначце сказы, у якіх неабходна выдзеліць знакамі прыпынку азначэнні.

1) Маладыя, поўныя надзей, з неадольнай прагай жыцця мы не баяліся ніякіх цяжкасцей.

2) З ранку да вечара сонца плавае ў блакіце шчодра адорваючы зямлю ласкавымі промнямі.

3) Увесь дзень за выключэннем перапынку на абед быў прызначаны агляду гаспадаркі.

4) Не надта ўезджаная дарога вужакай вілася паміж укрытага інеем арэшніку.

5) Бярозкі ледзь кранутыя пазалотай восені нібы дапамагалі сонцу праганяць з лесу змрок.


Праверачная работа па тэме “Адасоблены азначэнні і прыдаткі”

Варыянт 2

1. Адзначце сказы з адасобленымі прыдаткамі.

1) У высокіх ботах, ён цяпер падобны на рыбака.

2) А яшчэ ў іх дзяўчынка была, Лідачка.

3) Тады ніхто, акрамя франтавікоў, не ведаў, што надыходзіць адказны час.

4) Бабёр, звер каштоўны, быў узяты дзяржавай пад ахову.

5) Дзесьці там, каля вёскі, задуменна шумеў лес.


2. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна.

1) Не змаўкае, запоўнены гараджанамі, рынак.

2) Лета – гэта ціхая паляна ў лесе, прагрэтая паўдзённым сонцам.

3) У Мележа ўсмешка была, таленавітая, шчырая.

4) Была яшчэ ноч, кароткая, летняя.

5) Сонца прысела на ваду, памылася ў ёй, сцюдзёнай уранні, пачысцела.


3. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы трэба выдзеліць знакамі прыпынку.

1) Я неспадзявана знайшоў радкі даўно забытых вершаў.

2) Палі вакол вёскі засеяныя шчырай рукою зелянелі ўсходамі.

3) Сарокі вестуны зімы матляюць сваёй стракатасцю на ўраджайных рабінах.

4) Верандай прасторнай, светлай дом быў павернуты да ракі.

5) Я езджу па краіне як карэспандэнт “Савецкай Беларусі”.


4. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы трэба выдзеліць знакамі прыпынку.

1) Шыпшына або дзікая ружа належыць да сямейства ружакветных.

2) Суніцы буйныя, спелыя, з жоўтымі зярняткамі на баках так і вабілі да сябе.

3) Векавыя дубы стаяць паважныя, спакойныя ў сваёй велічы.

4) Мяне паклікалі на гэты банкет як ганаровага госця.

5) Лёс параскідаў нашых суайчыннікаў па далёкіх і блізкіх краінах, пакінуўшы нязменнае жаданне вяртацца на Беларусь хоць словам, хоць думкамі пра Радзіму.


5. Адзначце сказы, у якіх неабходна выдзеліць знакамі прыпынку прыдаткі.

1) Між лесу раскінулася возера Свіцязь адзін з найлепшых помнікаў беларускай прыроды.

2) Лакрыца ці лакрычны корань – гэта саладзейшая за цукар расліна.

3) Яна была такая шырокая веснавая Дзвіна.

4) Змораныя мы ледзь ішлі.

5) На дол яшчэ па-вераснёўску цёплы хай сцеле восень туманоў сувой.

Практычная частка па тэме “Адасабленне прыдаткаў”

Заданне № 1. Прачытайце сказы. Знайдзіце прыдаткі. Растлумачце, чаму адны з іх адасабляюцца, а іншыя не.

  1. Нарэшце вядомы на ўвесь горад фотакарэспандэнт Пеця Чарнавус, душа хлопец, флегматык у працы і віхор у гульні, адчыніў дзверы.

  2. Месяц, спрадвечны наш вандроўнік, стыў угары.

  3. Пераспелы кавалер Казік Сядзёлка ў свае трыццаць з лішком усё яшчэ не дабраў часу наладзіць асабістае жыццё.

  4. Вопытны музыкант, Васіль адразу пачуў фальш у гэтым гранні.

  5. Да нас прыехаў тутэйшы ляснічы Пятро Максімавіч.

  6. Звычайна мы лавілі плотак або акунёў і язёў.

  7. Не раз даводзілася нам лавіць вусачоў, або міронаў, як іх яшчэ называюць.

  8. Іван Пятровіч як урач вядомы ва ўсіх бліжэйшых вёсках.

  9. Як дальнабачны палітык, Усяслаў прадбачыў намеры некаторых князёў пакарыць Полацкае княства і наносіў удар першым.



Заданне № 2. Прачытайце. Выпішыце сказы з адасобленымі прыдаткамі. Расстаўце знакі прыпынку.

  1. Каля паўсотні кіламетраў аддзяляе Завоссе радзіму Адама Міцкевіча ад Мікалаеўшчыны радзімы Якуба Коласа.

  2. Начальнік таўставаты але даволі жвавы чалавек адразу ж кінуўся да месца злачынства.

  3. Адмысловы рыбак дзед вяртаўся з ракі заўсёды з рыбаю.

  4. Выдатны паэт і крытык Максім Багдановіч вылучаўся глыбокай і шырокай адукацыяй тонкім разуменнем і пачуццём паэзіі.

  5. Былы марак ён добра ведаў марскія звычаі.

  6. У сваіх літаратурных творах Фёдар Янкоўскі выступае найперш як лінгвіст які тонка і глыбока разумее сутнасць і адценні роднага слова.

  7. Як малодшую дачку Зіну песцілі, можа, больш, чым трэба было, не адмаўлялі ні ў чым...

  8. Аксён Каль выступаў ад грамады як давераная асоба.

  9. На галінцы звычайна сядзіць верабей ці снягір.

  10. Трыглы або марскія пеўні кукарэкаюць так гучна, што хоць вушы затыкай.



Тэставы кантроль па тэме “Адасабленне прыдаткаў”

  1. Адзначце нумары сказаў, у якіх набраныя курсівам прыдаткі трэба адасабляць.

  1. Вясковы каваль Даніла з самага ранку стукае ў кузні.

  2. Гарачы патрыёт ён усё сваё жыццё прысвячае справе барацьбы за свабоду бацькаўшчыны.

  3. Вось паказвае свае штукарствы дзівосная спявачка нашых лугоў балотная чарацянка.

  4. Аматары ідуць з кошыкамі збіраць смаржкі першыя грыбы нашых лясоў.

  5. Анэта спрытная, увішная дзяўчына падавала мне гліну.

  1. Адзначце сказы, у якіх прыдаткі з’яўляюцца адасобленымі і выдзяляюцца коскамі.

  1. Непадалёк ад лясных рэчак выводзіць свае чароўныя трэлі сціплы начны спявак салавей.

  2. Флора або расліннасць Белавежскай пушчы зацікавіла вучоных іншых краін.

  3. Старожка нізенькая, сухенькая, рухавая бабка пазнаёмілася з настаўнікам яшчэ ў першы дзень яго прыезду.

  4. Чалавек стрыманы і далікатны ён усё ж не змог прамаўчаць цяпер.

  1. Адзначце сказы, у якіх прыдаткі з’яўляюцца адасобленымі і выдзяляюцца коскамі.

  1. Адзін толькі лес нямы сведка гэтай праявы стаяў вакол густой сцяной...

  2. Сямігадовы хлопчык Міхась адзін гуляўся ў двары.

  3. Сын лесніка я сам з маленства любіў паліць касцёр, пасядзець ля вогнішча.

  4. Як чалавек адказны дзядзька ўсё яшчэ раз праверыў і толькі пасля пайшоў дадому.

  5. Зіну ў навакольных вёсках ведалі як выдатную краўчыху.

  1. Адзначце сказы, у якіх правільна выдзелены прыдаткі:

  1. Зялёнаю хваляй ракі гойдаецца жыта – краса Беларусі.

  2. У пакой увайшоў Макар Міхайлавіч, па мянушцы Паўтара Макара.

  3. Выдатны паэт і крытык, Максім Багдановіч вылучаўся глыбокай і шырокай адукацыяй.

  4. Крыжадзюб, або паўночны пугач, выводзіць сваіх дзяцей зімою.

  5. Антона ў вёсцы ведалі, як чалавека мудрага і разважлівага.



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!